УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ
ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ:
АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
Зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны 80-годдзю
Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
і65-годдзю гістарычнай адукацыі
ўГродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы
У 2 частках Частка 1
Гродна ГрДУ імя Я. Купалы
2019
УДК 94(476) ББК 63.3(4Беі)
Б43
Рэкамендавана Рэдакцыйна-выдавецкім саветам ГрДУ імя Я. Купалы
Рэдакцыйная калегія:
А. А. Каваленя, І. Ф. Кітурка (галоўныя рэдактары), В. В. Даніловіч, Т. А. Піваварчык, А. В. Зезюлевіч, С. А. Піваварчык,
А. М. Нечухрын, У. Я. Ляўшук, І. І. Мінчук, С. В. Адамовіч, М. Л. Мыслівец
Рэцэнзенты:
Марзалюк І. А., доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
Кірвель Ч. С., доктар філасофскіх навук, прафесар, загадчык кафедры філасофіі Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»
Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, Б43 дзяржава : зб. навук. арт., прысвеч. 80-год. Гродзен. дзярж. ун-та імя Янкі Купалы і 65-год. гіст. адукацыі ў Гродзен. дзярж. ун-це імя Янкі Купалы.
У 2 ч. Ч. 1 / ГрДУ імя Я. Купалы ; рэдкал.: А. А. Каваленя (гал. рэд.), І. Ф. Кітурка (гал. рэд.) [і інш.]. – Гродна : ГрДУ, 2019. – 424 с.
ISBN 978-985-582-318-7 (ч. 1) ISBN 978-985-582-317-0
Зборнік навуковых артыкулаў адлюстроўвае шырокі спектр пытанняў беларускай гісторыі і сучаснасці. Тэматыка выдання ахоплівае праблемы айчыннай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства, палітычнай, сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі. Асобныя раздзелы прысвечаны пытанням канфесійнага і культурнага жыцця беларускага грамадства ва ўмовах глабалізацыі і рэгіяналізацыі, а таксама сучасным тэндэнцыям развіцця міжкультурнай камунікацыі. Выданне падрыхтавана па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: грамадства, дзяржава, асоба», будзе карысным для шырокага кола чытачоў з ліку акадэмічных даследчыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў і аматараў беларускай гісторыі.
|
УДК 94(476) |
|
ББК 63.3(4Беі) |
|
© Установа адукацыі |
ISBN 978-985-582-318-7 (ч. 1) |
«Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт |
ISBN 978-985-582-317-0 |
імя Янкі Купалы», 2019 |
|
2
ПРАДМОВА
Шаноўныя чытачы! Вы трымаеце ў руках навуковае выданне, якое стала вынікам працы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава», якая адбылася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 12–13 снежня 2019 года і аб’яднала вядомых навукоўцаў і пачынаючых даследчыкаў у галіне гісторыі, паліталогіі, сацыялогіі, культуралогіі і філалогіі з Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы і Узбекістана.
Правядзенне такой канферэнцыі ў старажытнай Гародні, багатая гісторыя якой выразна сведчыць аб своеасаблівым шляху развіцця беларускага народа, аб сяброўскіх адносінах з суседзямі і барацьбе за ўсталяванне сваёй незалежнасці, аб уласных культурных і маральных каштоўнасцях, не было выпадковым. Гродна ніколі не быў другарадным горадам у гісторыі нашай краіны. Цэнтр княства з адметнай школай дойлідства ў раннефеадальны час, адзін з галоўных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзілася рэзідэнцыя вялікіх князёў і адбываліся агульнадзяржаўныя сеймы, месца эканамічных і культурных рэформ у ХVІІІ ст. – «квітнеючая Галандыя на Нёмане», адміністрацыйны цэнтр у ХІХ–ХХІ стст., і зараз Гродна з’яўляецца буйнейшым рэгіянальным цэнтрам гістарычнай навукі і адукацыі. Традыцыі навуковых гістарычных даследаванняў у Заходняй Беларусі пачалі складвацца яшчэ ў 50-я гады ХХ стагоддзя, калі ў Гродзенскім педагагічным інстытуце распачалася падрыхтоўка прафесійных спецыялістаў-гісторыкаў, і можна смела сцвярджаць, што сёння гістарычная навука на Гродзеншчыне актыўна развіваецца і мае вялікія перспектывы.
Падрыхтаваны зборнік навуковых артыкулаў ахоплівае розныя аспекты дзейнасці нашых продкаў у полікультурнай еўрапейскай геапалітычнай прасторы, дае магчымасць падсумаваць досвед вывучэння айчыннай гісторыі і вызначыць яе ролю ў сістэме гуманітарных ведаў і сучасных камунікатыўных практык, акрэслівае новыя цікавыя тэмы і накірункі гістарычных даследаванняў. Аўтары артыкулаў закранулі актуальныя пытанні сучаснай гістарыяграфіі і крыніцазнаўства, вылучылі накірункі палітычнай гісторыі беларусаў і іншых еўрапейскіх народаў, разгледзелі дзяржаваўтваральныя працэсы ў Беларусі ва ўмовах геапалітычных трансфармацый у Еўропе, абмеркавалі сутнасць эканамічнай мадэрнізацыі нашай краіны ў кантэксце агульнаеўрапейскіх працэсаў і вызначылі месца Беларусі ў прасторы еўрапейскай міжкультурнай камунікацыі.
Канферэнцыя «Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава» адбылася сумеснымі намаганнямі супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы разам з калегамі з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выказваю шчырую падзяку акадэміку-сакратару Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандру Аляксандравічу Каваленю, кіраўніцтву Інстытута гісторыі НАН Беларусі і асабіста яго дырэктару Вячаславу Віктаравічу Даніловічу і загадчыку цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Валянціну Фёдаравічу Голубеву за супрацоўніцтва і вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы канферэнцыі і дадзенага навуковага выдання.
Рэдакцыйная калегія спадзяецца, што матэрыялы, прадстаўленыя ў нашым навуковым зборніку, знойдуць сваё выкарыстанне ў далейшых навуковых даследаваннях і ў выкладанні спецыяльных гістарычных дысцыплін, будуць садзейнічаць павышэнню тэарэтыкаметадалагічнага і прафесійнага ўзроўню спецыялістаў-гісторыкаў і прадстаўнікоў іншых гуманітарных напрамкаў.
Ірына Фёдараўна Кітурка,
рэктар установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», кандыдат гістарычных навук, дацэнт
3
РАЗДЗЕЛ 1
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА:
НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
УДК 94(476)
А. А. Каваленя САЦЫЯЛЬНА-ГУМАНІТАРНЫЯ ВЕДЫ Ў СІСТЭМЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ
Определяются место, роль исторической науки в развитии современного белорусского общества и методологические подходы к прошлому белорусского народа. Сфокусировано внимание на проекте новой Концепции истории Беларуси1.
Ключевые слова: история, наука, белорусский народ, Концепция истории Беларуси.
Тэматыка беларускай гісторыі ў кантэксце гісторыі еўрапейскай ў святле падзей, якія адбываюцца сёння ў сусветнай супольнасці, тэндэнцый глабалізацыі, лічбавізацыі набывае асаблівую актуальнасць і значнасць. Навукова-тэхналагічны прагрэс не толькі аказвае істотны ўплыў на інтэрнацыяналізацыю грамадскага развіцця, але і абвастрае экалагічныя, эканамічныя праблемы, нясе пагрозу сусветнай ядзернай вайны, выклікае рост агрэсіі сусветнага тэрарызму. Важна не толькі разумець, што фарміруемае сёння ў глабальным маштабе інфармацыйнае грамадства ўяўляе сабой новы этап развіцця цывілізацыі, але і шукаць навукова абгрунтаваныя адказы на гэтыя выклікі.
Разважаючы пра ўплыў міжнародных тэндэнцый на грамадскае развіццё Беларусі, нельга не ўлічваць унутрыпалітычныя працэсы, якія адбываюцца сёння ў нашай краіне. Да гэтага неабходна дадаць, што беларусы толькі чвэрць стагоддзя як актыўна будуюць суверэнную дзяржаву. Зразумела, што ў гэты адказны перыяд нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва вельмі важна не толькі сфарміраваць у грамадства здаровы навукова абгрунтаваны гістарычны светапогляд, але і шукаць шляхі ўмацавання міжнацыянальнага, міжкультурнага і міжканфесійнага супрацоўніцтва, што дазволіць пазбегнуць спакусаў навязвання нацыяналізму і шавінізму.
Адказваючы на выклікі часу, вучоныя і спецыялісты нашай краіны робяць нямала для абароны дзяржаўнага суверэнітэту і захавання духоўна-культурнай спадчыны беларускага народа. Распрацавана і прынята Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Сёння распрацоўваюцца канцэптуальныя падыходы да фармулявання гістарычнай палітыкі. У гэтых лёсавызначальных дакументах не толькі вызначаны жыццёва важныя інтарэсы нашай дзяржавы ў палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай, інфармацыйнай, ваеннай, экалагічнай сферах, але і акрэслены прыярытэтныя напрамкі іх рэалізацыі.
Сёння мы шмат гаворым пра значныя дасягненні у галіне штучнага інтэлекту, генетыкі, рабатызацыі. Ім заслужана надаецца вялікая ўвага ў сродках масавай інфармацыі і ў грамадскай свядомасці. Разам з тым, поспехі прыродазнаўчых і тэхнічных дысцыплін зусім не змяншаюць вартасць сацыяльна-гуманітарных ведаў у сучасным свеце. Наадварот, іх значнасць толькі павялічваецца. Непасрэдным чынам гэта датычыцца і сферы адукацыі. Духоўнасць – важнейшая характарыстыка грамадства, дзякуючы якой яно становіцца тым сацыяльным асяроддзем, у якім толькі і можа рэалізаваць сябе чалавек. Інфармацыя, прадстаўленая ў бітах, байтах, балах ці іншых колькасных паказчыках, становіцца для нас ведамі, толькі калі яна знаходзіць пэўны сэнс, даступны разуменню людзей адпаведнай культуры. Сёння адукаваны чалавек адрозніваецца ад неадукаванага не колькасцю засвоенай інфармацыі, а складам мыслення, здольнасцю да аналітычнай дзейнасці, заснаванай на ўменні інтэграваць і сінтэзаваць асобныя разрозненыя веды і факты, накіраваныя, у першую чаргу, на гуманітарызацыю чалавека і захаванне цывілізацыі.
Сэнс адукацыі выяўляецца праз такія паняцці, як «культура», «сацыялізацыя», «выхаванне», «навучанне», «падрыхтоўка», «дзейнасць», «веды». Калі ў традыцыйнай сістэме адукацыі індывід разглядаўся толькі як аб’ект уздзеяння, то ў сучасных умовах ён становіцца і суб’ектам, адказным за вынікі сваёй дзейнасці і паводзіны, здольным да самарэгуляцыі на аснове прыняцця або адхілення адпаведных культурных каштоўнасцей і норм.
Несумненна, адной з найважнейшых гуманітарных дысцыплін з’яўляецца гісторыя, паколькі яна фарміруе гістарычную свядомасць асобы, яе грамадзянскія і патрыятычныя якасці. Больш за тое, сёння гісторыя выступае ў інфармацыйнай прасторы як аб’ект супрацьстаяння. Робіцца нямала, каб сфарміраваць у асяроддзі падрастаючага пакалення комплекс нацыянальнай непаўнавартаснасці, разбурыць сувязь паміж пакаленнямі. У гэтай сувязі адзначу, што вучоныя-гуманітарыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з калегамі з вышэйшых навучальных устаноў не застаюцца ў баку ад асэнсавання лёсавызначальных гістарычных падзей. Як водгук на выклікі сучаснасці былі падрыхтаваны і станоўча ацэнены грамадскасцю многія фундаментальныя акадэмічныя даследаванні. Несумненна, яны самым станоўчым чынам паўплывалі на ўмацаванне самасвядомасці беларускіх людзей, міжнацыянальнага, міжканфесійнага адзінства. Мы штогод рыхтуем і выпускаем каля 130 кніжных выданняў. Сярод іх неабходна назваць фундаментальныя шматтомныя выданні
1 У артыкулах на беларускай, польскай і ўкраінскай мовах анатацыя дадзена на рускай мове для пашырэння чытацкай аўдыторыі.
4
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
«Беларусы», «Гарады і вёскі Беларусі», «Нарысы гісторыі і культуры Беларусі», «Уклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне», «Гісторыя філасофскай думкі Беларусі», «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» ў 37 выпусках.
Урамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2016–2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» ажыццяўляюцца фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні па айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, археалогіі, антрапалогіі. Вывучаны дзясяткі археалагічных аб’ектаў па ўсёй краіне, уведзены ў навуковы ўжытак сотні раней невядомых дакументальных крыніц, што дазволіла не толькі значна пашырыць тэматычныя сюжэты навуковых даследаванняў, але і ўдакладніць ранейшыя звесткі па шматлікіх праблемах гісторыі, археалогіі і антрапалогіі. На іх аснове праведзена мэтанакіраваная праца па паглыбленні аб’ектыўных навуковых ведаў пра мінулае, па прапагандзе і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, захаванні культурна-гістарычнай пераемнасці, развіцці турыстычнага патэнцыялу Беларусі, а ў цэлым – умацаванні беларускай дзяржаўнасці.
Вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі распрацавалі канцэпцыю гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Яна заснавана на прынцыпова новай трактоўцы паняцця «дзяржаўнасць» і змяшчае апісанне гістарычных і нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці. На аснове даследавання выдадзены 4 тамы ўнікальнага навуковага выдання «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» [1].
Завершана выданне першага ў Еўропе 4-томнага «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» [2], у якім упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі ў фармаце гістарычнай картаграфіі створана канцэптуальная мадэль станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, адлюстраваны асноўныя этапы станаўлення нашай краіны.
Упершыню ў айчыннай гістарычнай навуцы на англійскай мове для шырокага кола чытачоў замежжа і дыпламатычнага корпуса выдадзена ў дапоўненым варыянце кніга «Беларусь: старонкі гісторыі» [3], дзе на аснове найноўшых канцэптуальных і метадалагічных распрацовак з улікам нацыянальна-дзяржаўнай ідэалогіі Рэспублікі Беларусь адлюстравана айчынная гісторыя ад старажытных часоў да нашых дзён, месца, роля і дасягненні беларускага народа.
Упачатку 2018 г. увайшла ў шырокі навуковы ўжытак манаграфія «Страна в огне 1941–1945» у 3 тамах і 6 кнігах [4], над якой шмат гадоў працаваў міжнародны калектыў даследчыкаў з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытута ўсеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук. Гэта выданне прадставіла вынікі першага на постсавецкай прасторы інтэграцыйнага фундаментальнага даследавання ваенных, сацыяльна-палітычных, эканамічных і духоўных працэсаў, звязаных з гісторыяй СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Неабходна асабліва падкрэсліць, што ў названых і многіх іншых працах не толькі абгрунтавана прысутнасць беларусаў у еўрапейскай і сусветнай гісторыка-культурнай прасторы, але і паказаны ўклад беларускага народа ў сусветную скарбонку матэрыяльных і культурных каштоўнасцей.
Думаю, што не адкрыю вялікага сакрэта, калі адзначу, што сёння па некаторых пытаннях у грамадстве адсутнічае адзінае ўспрыняцце гістарычнага шляху, пройдзенага беларускім народам. А гэта, зразумела, дазваляе маніпуляваць мінулым вопытам, у тым ліку метадамі «гістарычнай рэканструкцыі» з выкарыстаннем прыёмаў падмены і скажэння рэальных падзей і з’яў. На жаль, сёння даводзіцца канстатаваць, што вядзецца дзейнасць, накіраваная на нагнятанне ў грамадскай свядомасці супрацьстаяння. Прычым некаторыя працы характарызуюцца яскрава выяўленай празаходняй ангажаванасцю, імкненнем замацаваць у навуковай і вучэбнай літаратуры аднамерную канцэпцыю «таталітарызму», якая была распрацавана геапалітычнымі праціўнікамі СССР яшчэ ў гады халоднай вайны. На жаль, ёсць і працы, у якіх сцвярджаецца, што СССР быў краінай-агрэсарам, вінаватай у распальванні Другой сусветнай вайны, а ў некаторых нават сцвярджаецца, што не было ніякага ўз’яднання беларускага народа.
Апошнім часам грамадству навязваюцца дыскусіі пра некаторых гістарычных дзеячаў Беларусі, настойліва праводзяцца думкі, што афіцыйная гістарыяграфія выконвае дзяржаўны заказ. Паўстае пытанне: а ці павінны гісторыкі дзяржаўных устаноў выконваць заказ нейкіх іншых краін ці фондаў? Вопыт сведчыць, ёсць пэўныя сілы, якія мэтанакіравана навязваюць маладому беларускаму грамадству прывабныя, але па-сутнасці разбуральныя ідэі. Больш за тое, названыя і многія іншыя дэструктыўныя ідэі адкрываюць шырокія перспектывы для знешняга кіравання паводзінамі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Не заўважаць гэтых небяспечных тэндэнцый – значыць здраджваць нацыянальнай ідэі, тым, хто дараваў нам права жыць і працаваць у незалежнай краіне.
Нагадаю, што адным з важнейшых прыярытэтаў сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь з’яўляецца захаванне нацыянальнай самабытнасці і ўнікальнай культуры беларускага народа. Ажыццяўленне гэтай мэты немагчыма без паўнавартаснага ўсведамлення і глыбокага асэнсавання нацыянальнай гісторыі, гістарычнага мінулага сваёй краіны, ведаў і ўяўленняў, якія фарміруюцца з маленства.
Убеларускага народа багатая і насычаная тысячамі і тысячамі прыкладаў ратнай і працоўнай славы многіх пакаленняў нашых продкаў гісторыя. Назапашаная ўнікальная культурна-гістарычная спадчына не павінна быць страчана, яна павінна пастаянна ўзбагачацца.
Заўважу, у гэтай сувязі агульнымі намаганнямі вучоных распрацаваны і абмяркоўваецца праект Канцэпцыі гісторыі Беларусі. Падрыхтаваная канцэпцыя абапіраецца на дакладныя, навукова даказаныя факты, а не на міфатворчасць, якая мае мала агульнага з рэальнай гістарычнай рэчаіснасцю.
5
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
Галоўнай задачай Канцэпцыі гісторыі Беларусі з’яўляецца распрацоўка сістэмы навуковых падыходаў, ацэнак і ідэй, якія паўплывалі на аб’ектыўны працэс фарміравання і развіцця беларускай нацыі, грамадства, дзяржаўнасці, духоўна-культурных традыцый і сацыяльна-эканамічных дасягненняў беларускага народа ў кантэксце еўрапейскага і сусветнага гістарычнага працэсу, на аснове досведу айчыннай і замежнай гістарыяграфіі і найбагацейшых факталагічных дакументальных матэрыялаў.
Нам бачыцца, што прапанаваны праект Канцэпцыі гісторыі Беларусі не павінен вяртаць нас да дагматызму і, ні ў якім выпадку, не перарастаць у барацьбу з гістарычным іншадумствам. Мы добра разумеем, што адбываецца пастаяннае развіццё гістарычных ведаў, бесперапынна ўдасканальваецца вывучэнне мінулага, а гэта патрабуе выпрацоўкі навуковай сістэмы каардынат асвятлення мінулага беларускага народа. Прапанаваны навуковы падыход дазволіць не дапусціць расколу у навуковай супольнасці і, што асабліва важна, перасцерагчы беларускае грамадства ад «вайны памяці», якую нам спрабуюць навязаць розныя знешнія і ўнутраныя дэструктыўныя сілы.
Таму на гісторыкаў ускладзена вялікая адказнасць за захаванне, вывучэнне і перадачу для будучых пакаленняў назапашанага вопыту, усяго таго, што было здабыта нашымі продкамі.
Cпіс літаратуры
1.История белорусской государственности : в 5 т. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории ; А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Бел. навука, 2018–2019. – Т. 1 : Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. / А. А. Коваленя [и др.] ; отв. ред. тома: О. Н. Левко, В. Ф. Голубев. – Минск : Бел. навука, 2018. – 598 с.; Т. 2 : Белорусская государственность в период Российской империи (конец ХVІІІ – начало ХХ в.). / Н. В. Смехович, А. А. Коваленя, В. В. Данилович. – Минск : Бел. навука, 2019. – 413 с.; Т. 3 : Белорусская государственность: от идеи к национальному государству (1917–1939 гг.) / А. А. Коваленя, В. В. Данилович, Н. В. Смехович. – Минск : Бел. навука, 2019. – 639 с.; Т. 4 : Белорусская государственность накануне и в период Великой Отечественной войны и послевоенного восстановления. / А. А. Коваленя, В. В. Данилович, И. А. Валаханович. – Минск : Бел. навука, 2019. – 567 с.
2.Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзярж. камітэт па маёмасці Рэсп. Беларусь ; Рэсп. унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія». – Мінск : Белкартаграфія, 2008–2018. – 4 т.
3.Belarus: pages of history / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории ; редсовет: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Бел. навука, 2018. – 380 с. (на английском языке).
4.Страна в огне : в 3 т. / Рос. акад. наук, Ин-т всеобщ. истории ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – М. : ОЛМА-Медиа Групп : Абрис, 2011–2018. – Т. 2 : Коренной перелом, 1942–1943 : в 2 кн. – Кн. 1 : Очерки / отв. ред. А. М. Литвин, А. Ю. Никифоров. – М. : Абрис, 2017. – 734 с. ; Т. 2 : Коренной перелом, 1942–1943 : в 2 кн. – Кн. 2 : Документы и материалы / отв. ред. А. М. Литвин, А. Ю. Никифоров. – М. : Абрис, 2017. – 542 с.; Т. 3 : Освобождение, 1944–1945 : в 2 кн. – Кн. 1 : Очерки / отв. ред. А. М. Литвин, М. Ю. Мягков ; ред.-сост.
Д. В. Суржик. – М. : Абрис, 2017. – 717 с. ; Т. 3 : Освобождение, 1944–1945 : в 2 кн. – Кн. 2 : Документы и материалы / отв. ред. А. М. Литвин, М. Ю. Мягков ; ред.-сост. Д. В. Суржик. – М. : Абрис, 2017. – 510 с.
Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Alexander Kovalenya
Academician-Secretary of the Department of Humanities and Arts of the National Academy of Sciences of Belarus,
Minsk, The Republic of Belarus e-mail: humanity@presidium.bas-net.by
SOCIAL AND HUMANITARIAN KNOWLEDGE IN THE SYSTEM OF NATIONAL EDUCATION
The place and the role of the historical knowledge in the development of contemporary Belarusian society is defined. Methodological approaches to the past of Belarusian people are figured out. The attention is focused on the project of the new Concept of the Belarussian history.
Keywords: history, science, Belarusian people, The Concept of history of Belarus.
УДК 94(476)
В. В. Даніловіч НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КАНЦЭПЦЫЯ ГІСТОРЫІ – ФУНДАМЕНТ ГІСТАРЫЧНАЙ ПАЛІТЫКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ
Представлены основные положения национальной концепции истории Беларуси, разработанной учёными Института истории Национальной академии наук Беларуси и охватывающей все исторические периоды – от древности до современности включительно. Обоснован вывод о том, что национальная концепция истории Беларуси является фундаментом исторической политики в Республике Беларусь, играет ключевую роль в формировании собственно белорусского взгляда на отечественную историю, содействует укреплению белорусской государственности и сохранению исторической памяти белорусского народа.
Ключевые слова: государство, историческая политика, национальная концепция истории.
Гістарычнай навуцы належыць асаблівая роля ў тэарэтычным забеспячэнні развіцця любой дзяржавы. Яна вывучае генезіс і развіццё этнасу і нацыі, своеасаблівасці духоўна-культурных традыцый, вытокі фарміравання і станаўлення дзяржаўнасці, грамадска-палітычнай сістэмы, сацыяльна-эканамічных дасягненняў, развіцця навукі і культуры.
У кожнай краіне гістарычная навука адыгрывае вядучую ролю ў фарміраванні нацыянальна-дзяржаўнай ідэалогіі, у адлюстраванні гісторыі дзяржаўнасці, у вывучэнні і выкладанні гісторыі, у выхаванні пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы. Як сведчыць вопыт, менавіта гісторыя з’яўляецца адным з важнейшых мабілізацыйных рэсурсаў умацавання пачуцця калектыўнай ідэнтычнасці і інтэграцыі грамадства.
6
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
Усучасных геапалітычных рэаліях стала рэчаіснасцю развязванне інфармацыйных і гібрыдных войнаў. Неабходнасць супрацьстаяць навязванню скажоных, чужых уяўленняў пра гістарычны шлях і перспектывы беларускага народа надзвычай актуалізуе важнасць асэнсавання мінулага вопыту з беларускіх нацыянальных пазіцый. Будаўніцтва і ўмацаванне незалежнай дзяржавы патрабуе выпрацоўкі цэласнай ідэалагічнай сістэмы, якая павінна грунтавацца на гістарычным вопыце беларускага грамадства, на духоўна-маральных традыцыях, каштоўнасных перакананнях і арыенцірах, што складаюць аснову менталітэту беларусаў. Навуковае адлюстраванне гісторыі спрыяе ўмацаванню сістэмы нацыянальнай і інфармацыйнай бяспекі, дазваляе беларускаму грамадству адчуваць упэўненасць у правільнасці абранага шляху нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва і выразна бачыць перспектывы далейшага развіцця.
Згодна з практыкай, якая досыць шырока выкарыстоўваецца ў сучасных краінах, асноўнае прызначэнне дзяржаўнай гістарычнай палітыкі – гэта супрацьдзеянне спробам скажэння і інтэрпрэтацыі гістарычных фактаў
іпадзей на шкоду нацыянальнай самасвядомасці, аўтарытэту нацыі, а таксама фарміраванне аптымальных падыходаў да гістарычнага мінулага і забеспячэнне іх пазітыўнага ўспрымання грамадствам. Пры гэтым выключна важнае значэнне мае захаванне гістарычнай памяці, якая разам з культурай і мовай аб’ядноўвае людзей у грамадства, якое насяляе пэўную тэрыторыю, з якога ўтвараецца нацыя.
Па сваёй сутнасці гістарычная палітыка – гэта спосаб выпрацоўкі ўласнага погляду на мінулае, які павінен спрыяць кансалідацыі грамадства, выхаванню патрыятычных і грамадзянскіх якасцей падрастаючага пакалення, служыць умацаванню міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды, з’яўляцца «імунітэтам» супраць чужых ідэалаў і каштоўнасцей [1, с. 220].
Неабходна адзначыць, што гістарычная палітыка фактычна рэалізуецца ў паўсядзённай практычнай жыццядзейнасці беларускага грамадства. Пры гэтым Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з’яўляецца каардынацыйным цэнтрам па выпрацоўцы неабходных асноў гістарычнай палітыкі ў нашай краіне.
Укантэксце вышэйзгаданага асабліва важна тое, што пры падтрымцы дзяржавы, улічваючы найбагацейшы вопыт гістарыяграфіі, выкарыстоўваючы вялізны масіў археалагічных матэрыялаў і архіўных дакументаў, вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі распрацавалі нацыянальную канцэпцыю гісторыі Беларусі. У яе аснову пакладзены навукова абгрунтаваныя факты і падзеі, ідэя непарыўнасці гістарычнага працэсу, станаўлення і развіцця беларускага этнасу, фарміравання яго дзяржаўнасці. Нацыянальная канцэпцыя гісторыі Беларусі прадстаўлена, абмеркавана і адобрана на IV Міжнародным кангрэсе гісторыкаў Беларусі «Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні (да 90-годдзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі») 17–18 кастрычніка 2019 г.
Метадалагічнай асновай канцэпцыі сталі прынцыпы гістарызму, аб’ектыўнасці і сістэмнасці. Абапіраючыся на гэтыя метадалагічныя прынцыпы, калектыў вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі распрацаваў прынцыпова новую трактоўку паняцця «дзяржаўнасць» як унутранай патэнцыйнай здольнасці этнасу і яго эліты да працяглага самастойнага гістарычнага існавання і развіцця. У выніку абгрунтавана, што беларуская дзяржаўнасць як непарыўнае цэлае ў працэсе эвалюцыі знайшла ўвасабленне ў дзвюх формах – гістарычнай і нацыянальнай [2, с. 6].
Полацкая зямля, Тураўскае княства, Кіеўская Русь, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя – гэта гістарычныя формы беларускай дзяржаўнасці. Гістарычныя формы дзяржаўнасці належаць не толькі беларускаму народу, але і іншым народам, паколькі яны з’яўляліся поліэтнічнымі дзяржаўнымі ўтварэннямі.
Нацыянальныя формы беларускай дзяржаўнасці: Беларуская Народная Рэспубліка, Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Літвы і Беларусі, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, Рэспубліка Беларусь.
Новая трактоўка паняцця «дзяржаўнасць» – гэта значнае навуковае дасягненне айчыннай гістарычнай навукі, якое мае прынцыпова важнае значэнне для далейшай распрацоўкі ідэалогіі беларускай дзяржавы, умацавання незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Геапалітычнае становішча Беларусі на скрыжаванні Еўропы, на цывілізацыйным духоўна-культурным разломе паміж Усходам і Захадам абумовілі асаблівасці сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і духоўна-культурнага развіцця беларускага народа. У выніку не толькі супрацьстаяння, але і ўзаемадзеяння складаных і супярэчлівых геапалітычных і грамадска-палітычных працэсаў паступова фармавалася беларуская нацыя і яе дзяржаўнасць.
Упрацэсе працяглага і складанага шляху развіцця, захоўваючы духоўныя традыцыі продкаў, успрымаючы лепшае з культур суседніх этнасаў, фарміраваўся культурна-гістарычны тып славянскай супольнасці – беларускі народ.
За часы паступовай трансфармацыі сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных адносін адбылося фарміраванне нацыянальных рыс і асаблівасцей беларусаў, іх духоўна-культурных каштоўнасцей і традыцый, якія сталі важнейшымі маркёрамі беларускага менталітэту і асновай беларускай дзяржаўнасці.
Звернемся да асноўных палажэнняў канцэпцыі, якія, па-сутнасці, з’яўляюцца ключавымі канцэптамі айчыннай гісторыі, адлюстроўваючы яе факты і падзеі з беларускіх нацыянальных пазіцый.
7
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
Гісторыя беларускага народа мае глыбінныя карані і ўзыходзіць да першых паселішчаў на тэрыторыі Беларусі, якія існавалі ўжо 26–24 тыс. гадоў таму назад. Прыкладамі такіх паселішчаў з’яўляюцца Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці.
З’яўленне і рассяленне славян на землях Беларусі адбылося ў IV–IX стст. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы адыгралі галоўную ролю не толькі ў фарміраванні беларускага этнасу, але і ва ўтварэнні самых старажытных протадзяржаўных структур (княжанняў) на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Ужо ў IX ст. склаліся гістарычна важныя тэрытарыяльна-палітычныя аб’яднанні – Кіеўскае, Наўгародскае і Полацкае княжанні, якія адыгралі вядучую ролю ў дзяржаваўтваральных працэсах ва ўсходніх славян. Першай дзяржавай на беларускіх землях было Полацкае княства (зямля). У гэты час Кіеўская Русь аб’яднала Кіеўскае і Наўгародскае княствы, на розных умовах ўключыла ў свой склад іншыя ўсходнееўрапейскія славянскія і неславянскія тэрыторыі. Асаблівае месца ў Кіеўскай Русі займала Тураўскае княства, якое мела, як і шэраг іншых зямель гэтага дзяржаўнага ўтварэння, значную аўтаномію. Дзяржаўнае развіццё Полацкай зямлі адбывалася па тых жа прынцыпах, што і Кіеўскай Русі. Полацкая зямля толькі непрацяглы перыяд уваходзіла ў склад апошняй, а ў астатні час была яе раўнапраўным партнёрам у міждзяржаўных адносінах.
Гістарычнай формай беларускай дзяржаўнасці было Вялікае Княства Літоўскае. Дзякуючы вопыту дзяржаўнага будаўніцтва ў больш старажытны перыяд, славянскія землі, у тым ліку і беларускія, у складзе ВКЛ не страцілі шырокай аўтаноміі ва ўнутраным кіраванні. Беларускія землі сталі асновай ВКЛ. Афіцыйнай мовай дзяржавы была старабеларуская. На ёй былі напісаны большасць законаў і дакументаў XIV–XVI стст. канцылярыі ВКЛ, складзены Судзебнік 1468 г., Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг., выдадзены шэдэўры беларускага пісьменства XVI ст. У Статутах ВКЛ было зафіксавана, што беларусы (русіны) разам з літвой былі этнасамі-заснавальнікамі ВКЛ. У выніку складаных сацыяльна-эканамічных, палітычных і этнічных працэсаў, якія адбываліся на беларускіх землях у XIV–XVI стст., сфарміравалася беларуская народнасць.
Да гістарычнай формы беларускай дзяржаўнасці адносіцца Рэч Паспалітая – дзяржаўны саюз Польскага Каралеўства і ВКЛ. Рэч Паспалітая была супольнасцю двух «палітычных народаў» – палякаў і ліцвінаў, якія, у сваю чаргу, аб’ядноўвалі продкаў сучасных палякаў, беларусаў, украінцаў, літоўцаў. ВКЛ захавала сваю прававую і судовую сістэму, самастойнасць у многіх сферах, у тым ліку ў вайсковай, аднак заключэнне Люблінскай уніі стварыла ўмовы для паступовай паланізацыі беларускай шляхты. У выніку ВКЛ ахапіла сацыяльная дэзінтэграцыя, што істотна запаволіла фарміраванне беларускай нацыі і працэс нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва [2, с. 11–12].
Увыніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы ХVІІІ ст. землі сучаснай Беларусі былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі. У новых геапалітычных умовах польская, беларуская, украінская і літоўская этнічныя супольнасці, якія з’яўляліся носьбітамі сумеснай дзяржаўнасці, мелі магчымасць выбраць шлях далейшага грамадска-палітычнага развіцця: 1) накіраваць сваю дзейнасць на падтрымку ідэі аднаўлення былой Рэчы Паспалітай; 2) інтэгравацца ў грамадска-палітычную, сацыяльна-эканамічную і духоўна-культурную прастору Расійскай імперыі; 3) дамагацца ўвасаблення ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці праз стварэнне ўласнай дзяржавы.
Спробы аднаўлення Рэчы Паспалітай падчас паўстанняў 1794 г., 1830–1831 гг., 1863–1864 гг. не знайшлі падтрымкі большасці беларускага грамадства і не былі рэалізаваны.
У80-я гг. ХІХ ст. лідары беларускай нацыянальнай эліты ўсвядомілі неабходнасць палітычнага згуртавання
ізмагання за правы свайго народа на самастойнае гістарычнае існаванне і развіццё, што першымі прадэкларавалі народнікі з групы «Гоман». Гэта фактычна стала зместам беларускай нацыянальнай ідэі.
Уперыяд знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ўзмацніліся нацыя- і элітаўтваральныя працэсы. Яны развіваліся на аснове ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці і змагання за рэалізацыю нацыянальнай ідэі. Кансалідацыя беларусаў у асобную нацыю стала аб’ектыўным і заканамерным вынікам геапалітычных, грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных і духоўна-культурных працэсаў, якія адбываліся ў перыяд развіцця індустрыяльнай цывілізацыі.
Намаганні ўрадавых колаў Расійскай імперыі, накіраваныя на арганічнае «зрастанне» беларускіх губерняў з тэрыторыямі карэннай Расіі, не прынеслі вынікаў.
Уцэнтры ўвагі ўлад і грамадства ў XIX – пачатку ХХ стст. былі нацыянальнае і аграрнае пытанні. Ігнараванне ўрадам Расійскай імперыі карэнных інтарэсаў беларускага народа актывізавала развіццё нацыянальнага руху і выспяванне ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці, што знайшло ўвасабленне ў праграмных дакументах і практычных намаганнях палітычных партый [3, с. 390, 391].
Утварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады – першай беларускай палітычнай партыі – стала пачаткам палітычнай рэалізацыі ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці, якая завяршылася трыадзіным працэсам: першым Усебеларускім з’ездам – абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) – стварэннем Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ).
Беларускія палітычныя эліты ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. звязвалі будучыню Беларусі з ліквідацыяй самадзяржаўя і ўсталяваннем ў Расіі дэмакратычнага ладу. Барацьба эліт за нацыянальныя інтарэсы з’явілася магутнай рухаючай сілай, якая спалучыла ідэю нацыянальнай дзяржаўнасці з дзейнасцю беларускіх палітычных партый, арганізацый і груп рознага сацыяльнага складу. У гэты перыяд амаль усе палітычныя арганізацыі і
8
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
плыні, якія прадстаўлялі інтарэсы нацыі, арыентаваліся на ідэю аўтаномна-дзяржаўнага ўладкавання Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай рэспублікі.
Найважнейшую ролю ў барацьбе за нацыянальныя інтарэсы адыгралі Беларуская сацыялістычная грамада і газета «Наша ніва», якія з’яўляліся цэнтрам беларускага нацыянальнага руху.
Пераломным момантам у грамадска-палітычным жыцці Беларусі стала Першая сусветная вайна, якая ў межах Еўропы рэзка абвастрыла нацыянальнае пытанне, карэнным чынам змяніла геапалітычнае становішча Беларусі, паставіла на парадак дня нацыянальнага руху пытанне стварэння беларускай дзяржавы.
Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. спрыялі далейшаму развіццю нацыянальнага руху і яго перамозе ў барацьбе за рэалізацыю ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці.
Перамога Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. паставіла на парадак дня вырашэнне нацыянальнага пытання. Аднак лідары расійскай дэмакратыі не выступілі ў абарону правоў і інтарэсаў народаў былой імперыі, што прывяло краіну да глыбокага палітычнага і сацыяльнага крызісу.
Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. адкрыла новыя перспектывы ў вырашэнні сацыяльна-класавага і нацыянальнага пытанняў. Асаблівасць грамадска-палітычнага становішча, якое склалася ў Беларусі пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі, заключалася ў тым, што для савецкай улады галоўным было вырашэнне сацыяльна-класавага пытання, а для нацыянальнай эліты – пытання дзяржаўнага ўладкавання. Ва ўмовах рэвалюцыйнага пералому гарманізаваць сацыяльна-класавыя і нацыянальныя інтарэсы не атрымалася. Гэта аказала моцны ўплыў на грамадскае жыццё, дзейнасць палітычных партый, абумовіла раскол нацыянальнай эліты падчас працы першага Усебеларускага з’езда (снежань 1917 г.). Рашэнні з’езда засведчылі, што беларускі народ быў падрыхтаваны да практычнай рэалізацыі нацыянальнай ідэі і стварэння ўласнай дзяржавы. Гэты працэс разгарнуўся ў 1918 г., калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка.
Ва ўмовах вострага класавага супрацьборства, геапалітычнага супрацьстаяння, выкліканага Першай сусветнай вайной і акупацыяй Германіяй часткі тэрыторыі Беларусі, інстытуцыялізацыя ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці адбывалася на ўзроўні палітычнай дэкларацыі. БНР як дзяржава не адбылася, але з яе абвяшчэннем пытанне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ўвайшло ў парадак дня еўрапейскай геапалітыкі.
Заканамерным працягам барацьбы нацыянальнай эліты за ўвасабленне нацыянальнай ідэі з’явілася рэалізацыя беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Створаная ў студзені 1919 г. Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі стала рэальнай беларускай дзяржавай. Яе тэрытарыяльнапалітычнае ўладкаванне і інстытуцыялізацыя адбываліся ў выключна складаных эканамічных і ваеннапалітычных умовах, што прывяло да перадачы ўсходнебеларускіх тэрыторый РСФСР, стварэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі, а затым і да другога абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. Урад ССРБ, палітычная эліта таго часу выканалі сваю гістарычную місію – забяспечылі пабудову нацыянальнага дома беларусаў – самастойнай дзяржавы.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. заходнебеларускія землі былі далучаны да Польшчы. У складзе ССРБ засталося толькі шэсць паветаў былой Мінскай губерні, што аказвала негатыўны ўплыў на сацыяльнаэканамічнае, грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае жыццё беларусаў як у Савецкай, так і ў Заходняй Беларусі.
Стварэнне ў снежні 1922 г. Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, адным з заснавальнікаў якога з’явілася ССРБ, стала лёсавызначальным этапам нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. У СССР усе саюзныя рэспублікі – суб’екты федэрацыі – дэкларатыўна з’яўляліся суверэннымі дзяржавамі, аднак іх магчымасці ў рэалізацыі задэклараванага суверэнітэту былі акрэслены Канстытуцыяй СССР. Гэта аказвала рашаючае ўздзеянне на тэрытарыяльнае ўладкаванне, фарміраванне і дзейнасць органаў дзяржаўнай улады рэспублік. У 1924 і 1926 гг. адбылося ўз’яднанне з БССР усходнебеларускіх тэрыторый, якія часова знаходзіліся ў складзе РСФСР. Палітычная барацьба ў асяроддзі партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва УКП(б)–КП(б)Б, рэпрэсіі 1920– 1930-х гг. аслаблялі развіццё беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці [4, с. 611–613].
Лёсавызначальнай падзеяй стала ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР восенню 1939 г. Гэты акт гістарычнай справядлівасці адпавядаў нацыянальным інтарэсам беларусаў, умацоўваў беларускую дзяржаўнасць.
Нападзенне ў чэрвені 1941 г. нацысцкай Германіі і яе сатэлітаў на СССР паставіла пад пытанне далейшае існаванне многіх народаў Савецкага Саюза, у тым ліку і беларускага. Разам з тым, была пастаўлена пад пытанне савецкая дзяржаўнасць і дзяржаўнасць савецкіх рэспублік, у тым ліку і БССР. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг. была дасягнута дзякуючы надзвычайнай стойкасці, гераізму, мужнасці і самаахвярнасці савецкіх людзей. Яна мае выключнае значэнне для беларускай дзяржаўнасці. Беларускі народ самаахвярна падняўся на барацьбу супраць захопнікаў. Гэта была не барацьба асуджаных, а асэнсаваны ўсенародны рух супраціўлення, накіраваны на адстойванне незалежнасці Айчыны, захаванне нацыянальных традыцый і духоўных каштоўнасцей.
За гады вайны беларускі народ панёс велізарныя людскія і матэрыяльныя страты. У 1945 г. у знак прызнання міжнароднай супольнасцю самаадданай барацьбы і значнасці ўкладу ў перамогу над германскім нацызмам БССР стала адной з дзяржаў-заснавальніц ААН, што з’явілася моцным геапалітычным фактарам, які спрыяў умацаванню беларускай дзяржаўнасці [5, с. 530].
9
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
Пасля Вялікай Перамогі стваральная праца ўсіх народаў СССР, у тым ліку і беларускага, была накіравана на аднаўленне краіны, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага руху наперад у дзяржаўным будаўніцтве, развіцці эканомікі, нацыянальнай культуры і народнага дабрабыту. У першыя пасляваенныя гады былі адноўлены інстытуты дзяржаўнага кіравання рэспубліканскага, абласнога, раённага і пасялковага ўзроўняў.
Уцэлым працэс дзяржаўнага будаўніцтва ў СССР і БССР адбываўся пад уздзеяннем камуністычнай ідэалогіі. Аднак ідэалагічныя прыярытэты КПСС–КПБ у галіне тэорыі і практыкі сацыялістычнага будаўніцтва
ў1953–1985 гг. не дазволілі пераадолець негатыўны ўплыў сацыяльна-эканамічных праблем на ўзаемаадносіны паміж уладай і грамадствам, кіруючай партыяй і дзяржаўнымі органамі, савецкай федэрацыяй і яе суб’ектамі.
Партыйна-дзяржаўная эліта не здолела знайсці шляхоў вырашэння сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем, якія існавалі ў краіне. Асноўным фактарам, які абумовіў нарастанне грамадскай незадаволенасці палітыкай КПСС–КПБ, была неадпаведнасць паміж шматлікімі абяцаннямі кіруючай партыі, спадзяваннямі народа на іх рэалізацыю і жыццёвымі рэаліямі.
Савецкія палітычныя лідары не здолелі прапанаваць грамадству тэарэтычна абгрунтаваную перспектыву далейшага гістарычнага прагрэсу існуючай сістэмы. Кіраўніцтва Савецкага Саюза ўзяло курс на перабудову існуючай сістэмы – палітыку, якая не мела навукова-канцэптуальнага абгрунтавання, пэўнага ідэалагічнага вымярэння ў межах тагачаснай сістэмы і праграмна-мэтавага забеспячэння. У выніку перабудова як мадэрнізацыйная палітыка набыла не толькі некантралюемы, але і разбуральны характар і прывяла да распаду СССР.
Дзяржаўная незалежнасць для нацыянальнай эліты і ўсяго беларускага народа не з’явілася нечаканасцю. У перыяд 1985–1991 гг. у БССР склаліся аб’ектыўныя і суб’ектыўныя перадумовы для незалежнасці Беларусі. У гэты час дзяржаватворчыя працэсы развіваліся на аснове адказнасці дзеючай улады за далейшы лёс краіны.
Упершыню пра тое, што Беларусь мае права на правядзенне ўласнай унутранай і знешняй палітыкі, было заяўлена ў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай Вярхоўным Саветам рэспублікі 27 ліпеня
1990 г.
Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 25 жніўня 1991 г. быў нададзены статус канстытуцыйнага закона, яе палажэнні сталі асновай для ажыццяўлення ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. Пачаўся перыяд існавання незалежнай беларускай дзяржавы, якая з 19 верасня 1991 г. атрымала назву «Рэспубліка Беларусь».
Для суверэннай беларускай дзяржавы даволі складаным быў перыяд з 1991 г. па 1994 г. У гэты час заканадаўчая, выканаўчая і судовая галіны дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь яшчэ не здолелі адказна і зладжана працаваць у новых умовах. Такое становішча негатыўна адбівалася на дзяржаўным будаўніцтве, што абумовіла пераход ад парламенцкай да прэзідэнцкай рэспублікі.
Прыняцце Канстытуцыі 15 сакавіка 1994 г. стала важнай падзеяй у найноўшай гісторыі нашай краіны. Рэспубліка Беларусь абвяшчалася ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Канстытуцыя ўвяла пасаду прэзідэнта і замацавала прынцып падзелу ўлады. У выніку ўсенародных выбараў першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны А. Р. Лукашэнка.
Палітычныя ініцыятывы і намаганні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі накіраваны на ўмацаванне дзяржаўнай улады і пераадоленне эканамічнага крызісу. Гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў першыя гады існавання інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі, паказалі, што працэс умацавання гэтага палітычнага інстытута меў аб’ектыўны характар і быў абумоўлены цяжкім эканамічным становішчам.
Уперыяд з мая 1995 г. па лістапад 1996 г. адбыўся раскол нацыянальнай эліты, што спарадзіла агульнанацыянальны палітычны крызіс, яго часткай, краевугольным каменем быў канстытуцыйны крызіс.
Пераадоленне канстытуцыйнага крызісу прайшло мірным шляхам, дзякуючы намаганням Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Шырокае выкарыстанне ў палітычным жыцці розных форм прамога народаўладдзя дазволіла захаваць сацыяльна-палітычную стабільнасць, спрыяла выхаду краіны з эканамічнага крызісу.
Дзяржаўна-палітычныя пераўтварэнні, якія былі праведзены на аснове рэферэндуму 1996 г., паклалі пачатак новаму этапу ў развіцці нацыянальнай палітычнай сістэмы. Народ зацвердзіў новую мадэль дзяржаўнага кіравання, у якой вяршэнствуе і кіруе інстытут прэзідэнцтва. З гэтага часу нацыянальная
дзяржаўнасць атрымала моцны падмурак, стала важным фактарам рэгіянальнай і сусветнай геапалітыкі
[6, с. 84–87].
Інстытуты нацыянальнай дэмакратыі, якія склаліся ў Рэспубліцы Беларусь, дастаткова разнастайныя: электаральныя кампаніі па фармаванні прадстаўнічых органаў улады ўсіх узроўняў; формы прамога народаўладдзя – нацыянальныя рэферэндумы і Усебеларускія народныя сходы; палітычныя партыі; беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая мае на мэце стварэнне дзяржавы для народа.
Знешняя палітыка суверэннай і незалежнай Беларусі накіравана на абарону нацыянальных інтарэсаў, стварэнне перадумоў для далейшага прагрэсу беларускага грамадства. Яе шматвектарнасць – аб’ектыўная неабходнасць, абумоўленая геапалітычным становішчам Рэспублікі Беларусь, прыярытэты ў двухбаковых адносінах вызначаюцца выніковасцю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Асаблівае значэнне пры гэтым надаецца будаўніцтву Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі; умацаванню міжрэгіянальнага супрацоўніцтва; развіццю эканамічнага і палітычнага ўзаемадзеяння ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза.
Беларуская нацыянальная ідэя ў ХХІ ст. непарыўна звязана з пабудовай моцнай і квітнеючай суверэннай Беларусі, народаўладдзем, справядлівасцю, адзінствам беларускага народа.
10
