СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
Такім чынам, прадстаўленая нацыянальная канцэпцыя гісторыі Беларусі распрацаваная на аснове шырокага комплексу археалагічных матэрыялаў і архіўных дакументальных крыніц у адпаведнасці з нацыянальнадзяржаўнай ідэалогіяй Рэспублікі Беларусь, фарміруе ўласна беларускі погляд на гісторыю, садзейнічае ўмацаванню беларускай дзяржаўнасці і захаванню гістарычнай памяці беларускага народа. Усё гэта робіць яе моцным фундаментам гістарычнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь.
Cпіс літаратуры
1.Данилович, В. В. Сохранение исторической памяти – неотъемлемая часть реализации исторической политики в белорусском обществе / В. В. Данилович // Историческая память о Беларуси как фактор консолидации общества : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 26–27 сент. 2019 г.) / редкол.: Г. П. Коршунов (гл. ред.) [и др.]. – Минск : ООО «СУГАРТ», 2019. – С. 220–222.
2.История белорусской государственности : в 5 т. Т. 1 : Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. / А. А. Коваленя [и др.] ; отв. ред. тома О. Н. Левко, В. Ф. Голубев ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск : Бел. навука, 2018. – 598 с.
3.История белорусской государственности : в 5 т. Т. 2 : Белорусская государственность в период Российской империи (конец XVIII в. – начало ХХ в.) / Н. В. Смехович [и др.] ; отв. ред. тома Н. В. Смехович, А. В. Унучек, Е. Н. Филатова ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск : Бел. навука, 2019. – 413 с.
4.История белорусской государственности : в 5 т. Т. 3 : Белорусская государственность: от идеи к национальному государству (1917– 1939 гг.) / А. А. Коваленя [и др.]; отв. ред. тома В. Г. Мазец, Н. В. Смехович, С. А. Третьяк ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск : Бел. навука, 2019. – 639 с.
5.История белорусской государственности : в 5 т. Т. 4 : Белорусская государственность накануне и в период Великой Отечественной войны и послевоенного восстановления (1939–1953 гг.) / А. А. Коваленя [и др.] ; отв. ред. тома Н. Б. Нестерович ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск : Бел. навука, 2019. – 567 с.
6.Актуальные направления идеологической работы в Республике Беларусь / редкол.: М. Г. Жилинский [и др.]. – Минск : Акад. управления при Президенте Респ. Беларусь, 2017. – 331 с.
Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Vyachаslau Danilovich
Institute of History of the National Academy of Sciences of Belarus, Minsk, The Republic of Belarus e-mail: ii@history.by
NATIONAL CONCEPT OF THE HISTORY – THE FOUNDATION OF THE HISTORICAL POLICY
IN THE REPUBLIC OF BELARUS
The article presents the main provisions of the national concept of the history of Belarus, developed by scientists of the Institute of History of the National Academy of Sciences of Belarus and covering all historical periods – from ancient times to the present. The following conclusions are substantiated: the national concept of the history of Belarus is the foundation of the historical policy in the Republic of Belarus, it plays a key role in shaping the actual Belarusian view of domestic history and helps strengthen Belarusian statehood and preserves the historical memory of the Belarusian people.
Keywords: state, historical policy, national concept of history.
УДК 94(476+474.5):321(476)
В. Ф. Голубеў
ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ Ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
Доказывается важность изучения истории Великого Княжества Литовского и определения его роли и места в процессах построения независимого белорусского государства. Сделан вывод, что ВКЛ было полиэтническим государством, в котором белорусский народ осуществлял свою государственность в XIIІ–XVIII вв. Основой образования ВКЛ стали белорусские и литовские земли верхнего и среднего Понеманья. Основу территории ВКЛ в период его расцвета составляли белорусские поветы и белорусское население. Государственным языком ВКЛ был старобелорусский. Характерной чертой ВКЛ как государства были территориальная целостность, собственное законодательство, денежная система, возможность занимать государственные должности и владеть землей только гражданам ВКЛ.
Ключевые слова: Беларусь, Великое Княжество Литовское, история, государство, государственность, конфессии, независимость, Литва, Русь, Речь Посполитая, самоидентификация, Статуты ВКЛ, шляхта, этнос.
Пытанні ролі і месца беларускага этнаса ў дзяржаўных утварэннях, у складзе якіх знаходзіліся беларусы да рэальнага афармлення ўласнай нацыянальнай дзяржаўнасці, як і пытанні вызначэння ўплыву гэтых дзяржаўнапалітычных утварэнняў (Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя) на дзяржавабудаўнічыя працэсы на землях Беларусі да сённяшняга дня не знайшлі свайго канчатковага вырашэння і адназначнай ацэнкі вучонымі. Верагодна, што такая адназначнасць і немагчыма. Разам з тым, уласнабеларускі погляд (не расійскі, не польскі, не літоўскі, не ўкраінскі) на сваё мінулае проста неабходны. Толькі праз свае ацэнкі мы можам разглядаць гісторыю нацыянальнага і дзяржаўнага будаўніцтва, зрабіць неабходныя высновы на перспектыву.
Вышэйназваныя пытанні ўзніклі не сёння, яны прысутнічалі на працягу ўсяго шляху афармлення і развіцця беларускай народнасці і фарміравання беларускай нацыі, набываючы ў пэўныя гістарычныя моманты палітычную вастрыню і патрабуючы ў тыя часы тэрміновых і, як правіла, амаль адназначных навуковых і палітычных ацэнак. Так было, напрыклад, у перыяд пасля прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 г., па якой Рэч Паспалітая ператваралася з федэрацыі польскай Кароны і Вялікага Княства Літоўскага ва ўнітарную дзяржаву польскага народа, падчас абвяшчэння БНР, БССР і асабліва, у часы спрэчак за перспектывы беларускай дзяржаўнасці ў 1990–1994 гг. Востра стаіць пытанне нацыянальна-дзяржаўнай ідэнтыфікацыі Беларусі, ацэнкі месца беларускай нацыі і беларускай дзяржавы ў гісторыі і сёння.
11
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
Адносіны да спадчыны ВКЛ у беларускай гісторыі былі самымі рознымі і да 1990-х гг., як правіла, вызначаліся зусім не беларускімі гісторыкамі і палітыкамі. Расійская дарэвалюцыйная гістарыяграфія амаль аднадушна цвердзіла пра этнічную і канфесійную блізкасць асноўнай масы насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага і Вялікага Княства Маскоўскага і адсюль выводзіла доказ аб як быццам бы «няправільнасці» знаходжання беларусаў у складзе ВКЛ і сцвярджала аб «справядлівасці» далучэння тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі ў канцы ХVIII ст.
Рознымі спосабамі абгрунтоўвалі прадвызначанасць знаходжання ў складзе адзінай дзяржавы Рэчы Паспалітай палякаў, беларусаў і літоўцаў польскія вучоныя і палітыкі. Разам з тым, яны не хочуць успамінаць пра падзеі, якія аказалі найбольш рашучы і вызначальны ўплыў на стварэнне гэтай дзяржавы. Калі пад час Лівонскай вайны (1558–1583 гг.) войскамі Івана Грознага быў захоплены г. Полацк і ўлады ВКЛ у 1569 г. звярнуліся да палякаў з просьбай аб дапамозе, то апошнія запатрабавалі ўзамен, каб ВКЛ увайшло ў склад Польшчы. Пасля адмовы кіраўніцтва ВКЛ ад такой прапановы ў адказ адбылося ўварванне польскіх войскаў на тэрыторыю Княства і ўключэнне ў склад Кароны, фактычнай анексіі, часткі Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Толькі ў такой сітуацыі кіраўніцтва ВКЛ вымушана было пайсці на падпісанне 1 ліпеня 1569 г. Люблінскай уніі і пагадзілася на стварэнне Княствам на федэратыўных пачатках з Польскай Каронай аб’яднанай дзяржавы Рэчы Паспалітай.
Літоўскія гісторыкі імкнуцца абгрунтаваць толькі «літоўскасць» ВКЛ. Дапамагала ім у гэтым савецкая гістарыяграфія гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гэта ж робіць і цяперашняя расійская гістарыяграфія. Дасюль у расійскіх падручніках і навуковых працах сцвярджаецца, што беларусаў захапілі моцныя і агрэсіўныя літоўцы, затым палякі, а толькі потым рускія дапамаглі беларусам і «вызвалілі» іх і ад тых, і ад другіх.
Сёння мы маем нацыянальную дзяржаўнасць у форме ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, якая мае назву Рэспубліка Беларусь. Прававой асновай як дзяржаўнай, так і нацыянальнай ідэалогіі ў нашай краіне з’яўляецца Канстытуцыя. У Прэамбуле Асноўнага закона краіны адзначаецца, што яе прымае народ Рэспублікі Беларусь «грунтуючыся на сваім неад’емным праве на самавызначэнне, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці…».
Шматвяковая гісторыя – гэта і гісторыя Полацкага княства, гэта і гісторыя беларускага этнасу ў часы ВКЛ. Магчыма, гістарычнае мінулае Беларусі «часоў ВКЛ» з’яўляецца самым складаным перыядам у гісторыі яе дзяржаўнасці, калі пры значнай колькаснай і культурна-прававой перавазе беларускага этнасу толькі пачала зараджацца ідэя нацыянальнай дзяржаўнасці. У часы Расійскай імперыі нацыянальная ідэя ўжо выспела і пачала афармляцца палітычна. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі стала першай спробай беларусаў у пачатку ХХ ст. заявіць пра сваё права на нацыянальную дзяржаўнасць, а Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала палітычным утварэннем з усімі атрыбутамі дзяржавы ў складзе СССР.
Але што такое Вялікае Княства Літоўскае для беларусаў, беларускай нацыі, якія адносіны яно мела да працэсаў беларускага дзяржавабудаўніцтва?
Адказу на гэтае пытанне свядома пазбягала беларуская савецкая гістарыяграфія. Нельга сказаць, што гісторыя Беларусі часоў ВКЛ не вывучалася, што раней не рабіліся спробы даследаваць гэтае пытанне. Але падкрэслім, што ў папярэднія часы разгляд гістарычнага мінулага Беларусі часоў ВКЛ рабіўся зусім не для таго, каб падкрэсліць самастойны і самабытны шлях развіцця беларусаў. І польскімі, і расійскімі, і савецкімі гісторыкамі свядома падбіраліся тыя факты, якія пацвярджалі тэзісы адносна Беларусі, сфармуляваныя ў канцэпцыях іх уласнага нацыянальна-дзяржаўнага развіцця.
Уласна беларуская гістарыяграфія у вывучэнні свайго мінулага значна прайгравала замежным (найперш суседнім) даследчыкам. Да апошняга часу ў Беларусі адсутнічалі абагульняючыя даследаванні як у цэлым па гісторыі ВКЛ, ролі ў ёй беларускага этнасу, так і працы па гістарыяграфіі гісторыі ВКЛ. Магчыма першай такой абагульнюча-аналітычнай працай стала «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» [1], першы том якой мае адпаведны падзагаловак – «Беларуская дзяржаўнасць: ад вытокаў да канца ХVIII ст.».
Неабходна асабліва падкрэсліць, што пытанне аб ролі спачатку Полацкага княства, а потым і ВКЛ у гісторыі беларускай дзяржаўнасці разглядалася і абмяркоўвалася на спецыяльных пасяджэннях Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вынікі гэтага абмеркавання вучоныя ўлічылі ў тым ліку і пры падрыхтоўцы першага тома «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці».
Вядома, што яшчэ ў часы існавання ВКЛ права на гэтую дзяржаву як палітычнае ўтварэнне свайго этнаса аспрэчвалі літоўцы і беларусы, у меншай ступені палякі, украінцы і рускія.
Вывучэнне і аналіз крыніцазнаўчай і гістарыяграфічнай інфармацыі, якая дайшла да нас з часоў Вялікага Княства Літоўскага, дазваляе гаварыць пра пачатак станаўлення гістарычнага светапогляду ўсходнеславянскага (у першую чаргу беларускага) насельніцтва ВКЛ ужо ў канцы ХV–ХVI стст., у так званы «залаты век» беларускай гісторыі з яго велізарнейшымі эканамічнымі (рэвалюцыйная перабудова асноўных накірункаў гаспадарчага развіцця: Вялікая аграрная рэформа – валочная памера, пераход да таварнай гаспадаркі і шырокага распаўсюджвання таварна-грашовых адносін, фарміраванне ўстойлівага ўнутранага рынку і арганізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці, пашырэнне гаспадарчай самастойнасці і самакіравання ў гарадах і інш.), культурнымі (шырокае распаўсюджанне пісьменнасці, з’яўленне беларускага кнігадрукавання, першага ва ўсходняй Еўропе, распрацоўка ўласнага заканадаўства, аднаго з найбольш развітых у Еўропе, развіццё
12
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
адукацыі, архітэктуры, ваеннай справы і інш.) і палітычнымі (стварэнне арганізаванай паводле закону дзяржавы, перамога ў Лівонскай вайне 1558–1583 гг. і інш.) дасягненнямі.
Але ў палітычнай сферы гэта адначасова быў і перыяд вымушанай страты неабмежаванага суверэнітэту Вялікага Княства Літоўскага, паколькі ўтварэнне Рэчы Паспалітай упершыню прымусіла палітычную эліту ВКЛ задумацца пра каштоўнасці ўласнай дзяржавы і распачаць змаганне за яе незалежнасць. Найбольшыя праявы гэтага змагання – прыняцце Статута ВКЛ 1588 г. як галоўнага закона суверэннай дзяржавы, у якім насуперак акту Люблінскай уніі 1569 г. як раз сцвярджалася, што Вялікае Княства Літоўскае ёсць незалежная дзяржава. Пра незалежнасць сведчаць артыкулы Статута 1588 г. пра мяжу, назву дзяржавы, манарха (вялікі князь ці гаспадар), абавязацельства гаспадара бараніць незалежнасць, забарона іншаземцам займаць дзяржаўныя пасады і набываць землі, права ВКЛ праводзіць асобныя соймы, захоўваць уласнае заканадаўства, весці дзяржаўнае справаводства на старабеларускай мове і інш. Такім чынам, канец ХV–ХVI стст. – гэта час фарміравання ідэі так званага грамадзянскага патрыятызму Вялікага Княства Літоўскага, пачатак фарміравання версій свайго бачання гістарычнага мінулага.
Разам з тым, гэта быў час змагання не толькі «вялікакняскай» і «кароннай» эліты за сваё бачанне дзяржаўнасці. У Вялікім Княстве Літоўскім ішла ўнутрыпалітычная барацьба, свой пошук этнічнай і дзяржаўнай ідэнтычнасці і канкурэнцыі за галоўную ролю ў дзяржаве паміж літоўскай (жамойцкай) і
беларускай (рускай, русінскай) арыстакратыяй. Ужо тады кожны бок ставіў задачу менавіта гістарычна
абгрунтаваць сваё першынство ў краіне.
Для беларусаў бясспрэчна адно, і пра гэта сведчаць тагачасныя крыніцы, што менавіта ў складзе гэтай дзяржавы адбылося афармленне беларускай народнасці і станаўленне гістарычнага светапогляду беларусаў. Існаванне беларускай народнасці ў складзе поліэтнічнай дзяржавы ВКЛ, у сваю чаргу, абумовіла неабходнасць этнічнага самавызначэння беларусаў, прывяло да фарміравання беларускай нацыі і афармлення беларускай нацыянальнай ідэі, сутнасць якой заключалася ў разуменні гістарычнага, моўнага, культурнага адзінства беларускага этнасу, які мае гістарычнае права на нацыянальную дзяржаўнасць.
Мы стаім толькі ў пачатку навуковага асэнсавання праблемы ролі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Задача стаіць цяжкая, бо трэба не толькі вырашаць навуковую праблему, але і разбураць сфармуляваныя ў папярэдні час стэрэатыпы, весці навуковую палеміку з прадстаўнікамі найперш рускай, літоўскай і польскай гістарыяграфіі. Але мы ўпэўнены, што зроблены правільны крок – беларускую гісторыю трэба вывучаць з беларускага пункту гледжання, даводзіць навуковыя здабыткі да шырокіх мас насельніцтва, уключаць навуковыя высновы ў падручнікі, навуковыя дапаможнікі, працаваць на моц нашай дзяржавы.
За мінулыя гады шмат чаго зроблена ў вывучэнні гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Зразумела, што 20 гадоў для даследавання такой праблемы – зусім невялікі час. Разам з тым, у некаторых накірунках адбыўся сапраўдны прарыў і нам ёсць чым ганарыцца. Падрыхтавана некалькі манаграфій па гісторыі Беларусі ў эпоху феадалізму, з’явіліся працы з беларускім поглядам на праблему ўзнікнення ВКЛ [2; 3; 4; 5], два тамы шасцітомнай «Гісторыі Беларусі» ахопліваюць разнастайныя старонкі гісторыі Беларусі ў ХІІІ–ХVІІІ стст. [6; 7], з’явілася праца, прысвечаная канцылярыі ВКЛ [8], выдаецца Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. У Беларусі выйшла трохтомная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае» [9; 10; 11], высока ацэненая айчыннымі і замежнымі даследчыкамі.
Неабходна адзначыць такое выданне, як «Нарысы гісторыі Беларусі» [12], якія выйшлі ў 1994–1995 гг. «Нарысы…» – першае абагульняючае выданне гісторыі Беларусі пасля атрымання краінай незалежнасці. Праца створана вучонымі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тут упершыню ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі зроблена спроба разгледзець гісторыю краіны з нацыянальнага пункту гледжання. У прыватнасці, пастаўлены пытанні этнагенезу беларусаў, зроблены першыя спробы вывучэння гісторыі станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры. ВКЛ у гэтай працы выступае як беларуска-літоўская дзяржава.
Значны аўтарытэт беларуская гістарычная навука набыла дзякуючы стварэнню і выданню двух гістарычных атласаў: Нацыянальнага атласа Беларусі [13] і Вялікага гістарычнага атласа Беларусі [14; 15; 16; 17]. Карты, змешчаныя ў атласах, адлюстроўваюць гісторыю не толькі Беларусі, але і ўсяго ўсходнееўрапейскага рэгіёна.
З’явіліся цікавыя працы па геральдыцы, антрапалогіі. Разам з тым, трэба прызнаць, што развіццё спецыяльных гістарычных навук, найперш нумізматыкі, генеалогіі, антрапалогіі патрабуе значна большай увагі, найперш – пашырэння колькасці вучоных, якія б займаліся адпаведнымі праблемамі.
Найбольш складанымі для сучасных беларускіх даследчыкаў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага з’яўляюцца пытанні палітычнай гісторыі. На першае месца тут выходзіць праблема ўтварэння ВКЛ. Гэтая тэма і да сённяшняга дня з’яўляецца найбольш дыскусійнай у беларускай гістарыяграфіі. Да 1990-х гг. беларускія гісторыкі фактычна карысталіся схемай утварэння Вялікага Княства Літоўскага (прызнаючы яе альбо не прызнаючы), прапанаванай расійскім гісторыкам У. Ц. Пашутам у працы «Утварэнне Літоўскай дзяржавы» [18]. Асноўныя тэзісы У.Ц. Пашуты – тэрыторыя летапіснай Літвы практычна супадала з тэрыторыяй Літоўскай ССР, менавіта там склалася моцная дзяржава літоўцаў, якая паступова падпарадкавала сабе значную частку знясіленых барацьбой з мангола-татарамі і крыжаносцамі ўсходнеславянскіх земляў.
13
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
Менавіта гэтая версія (значна больш чым даследаванні польскіх ці літоўскіх гісторыкаў), на наш погляд, паўплывала і на канцэпцыі сучасных беларускіх даследчыкаў генезісу Вялікага Княства Літоўскага.
У канцы 1980 – пачатку 1990-х гг. цікавасць да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і месца ў ім беларусаў надзвычайна ўзрасла. Трэба прызнаць, што вывучэнню гісторыі Вялікага Княства Літоўскага як дзяржавы і высвятленню таго, якое месца ў ёй займалі беларускія землі і адыгрываў беларускі этнас, паклалі працы не акадэмічных гісторыкаў, а гісторыка-аматара М. І. Ермаловіча. Яшчэ ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. М. І. Ермаловіч выступіў супраць навязанага савецкай гістарыяграфіяй сцвярджэння, што ВКЛ была чужой для беларусаў дзяржавай, што яны не мелі да яе ніякага дачынення. У працы «Па слядах аднаго міфа» [19] ён выступіў з крытыкай канцэпцыі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў выніку ваенных заваёваў літоўцаў. У працах М. І. Ермаловіча «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» [20], «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды» [21], «Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд» [22] утрымліваецца аўтарская трактоўка ўзнікнення і развіцця ВКЛ менавіта як беларускай дзяржавы.
Некаторыя палажэнні, выказаныя аўтарам, спрэчныя, не зусім абгрунтаваныя. Яго канцэпцыя мае шмат у чым гіпатэтычны характар. Крытыкі сцвярджаюць, што крыніцазнаўчая база даследаванняў М. І. Ермаловіча даволі вузкая, амаль зусім не ўлічаны напрацоўкі польскай і літоўскай гістарыяграфіі. Гэта так, але М. І. Ермаловіч зрабіў тое, што робяць і зараз польскія і літоўскія даследчыкі: выкарыстоўваючы наяўны матэрыял, імкнуцца выкласці гістарычныя падзеі з пункту гледжання сваёй дзяржавы, свайго этнасу.
У сучаснай беларускай гістарыяграфіі маецца два асноўных падыходы да гісторыі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага і месца ў гэтым працэсе беларускіх земляў і іх насельніцтва. Першы прадстаўлены ў працах В. Л. Насевіча [2], другі – у даследаваннях А. К. Краўцэвіча [3; 4; 5]. Галоўным у канцэпцыі В. Л. Насевіча з’яўляецца меркаванне, што на ранніх стадыях утварэння Вялікага Княства Літоўскага ў дзяржавабудаўнічых працэсах перавагу мела літоўская палітычная эліта. А. К. Краўцэвіч даказвае, што Вялікае Княства Літоўскае складвалася на аснове літоўска-беларускага палітычнага (вайсковага і інш.) супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння пры пераважнай палітычнай і эканамічнай ролі ў ім беларускіх зямель, што ўтварэнне ВКЛ было абумоўлена цеснымі і неварожымі балта-славянскімі кантактамі, у выніку якіх з’явілася біэтнічнае дзяржаўнае ўтварэнне. На думку А. К. Краўцэвіча, гістарычным ядром Вялікага Княства Літоўскага з’яўлялася Верхняе і Сярэдняе Панямонне – яно ўяўляла сабой міжэтнічную кантактную зону, заселеную змяшаным балта-славянскім насельніцтвам. Надалей балта-славянскае ўзаемадзеянне не спынілася і ў складзе новай дзяржавы: хаця кіруючая дынастыя Вялікага Княства Літоўскага мела балцкае паходжанне, яе прадстаўнікі не выступалі супраць, а наадварот, прынялі ўсходнеславянскую сістэму дзяржаўнай арганізацыі і старабеларускую мову ў якасці дзяржаўнай. На думку А. К. Краўцэвіча, Вялікае Княства Літоўскае з самага пачатку было біэтнічнай балта-ўсходнеславянскай дзяржавай з дамінаваннем усходнеславянскага элемента. Наконт гэтага беларускі гісторык А. Дзярновіч выказаў меркаванне, што калі апошнюю выснову пра дамінаванне прыкласці да палітычнай гісторыі ВКЛ сярэдзіны ХIII–XIV стст., то яна відавочна не спрацоўвае, хоць лакалізацыя А. Краўцэвічам «старажытнай Літвы» ў межах Віленскага краю (у шырокім яго разуменні) і тэза пра значную прысутнасць на гэтых землях славянскіх пасяленцаў заслугоўвае ўвагі [23].
Калі ў папярэдні час у даследванні гісторыі Вялікага Княства Літоўскага беларускіх вучоных найперш прыцягвалі ўзаемаадносіны Вялікага Княства Літоўскага і Вялікага Княства Маскоўскага, то зараз галоўнымі становяцца пытанні этна-палітычнай арганізацыі гэтай дзяржавы (у некаторых выпадках нават да высвятлення яе прыналежнасці да таго ці іншага канкрэтнага этнасу), ролі Вялікага Княства Літоўскага ў дзяржавабудаўнічых працэсах народаў, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ.
Вядома, што важнейшымі складнікамі любога дзяржаўнага ўтварэння з’яўляюцца тэрыторыя, насельніцтва, якое ўсведамляе сваю агульнасць, этнічную і культурную родаснасць, адрознівае сябе ад іншых этнасаў, якія пражываюць па-за межамі іх дзяржавы. Важнымі атрыбутамі дзяржавы з’яўляюцца яе афіцыйная мова, наяўнасць уласнага заканадаўства і падаткавай сістэмы, органаў улады і кіравання і інш.
Дакладна вызначыць, як адбывалася першапачатковая арганізацыя Вялікага Княства Літоўскага, на сённяшні дзень немагчыма. Лагічна дапусціць, што было некалькі варыянтаў палітычнага і гаспадарчага развіцця на асобных тэрыторыях будучага Вялікага Княства Літоўскага, якія ў сваёй сукупнасці і прывялі да стварэння новай дзяржавы. Даследчыкі адзначаюць, што ў першай палове XIII cт. на дзяржаваўтваральныя працэсы на тэрыторыі Беларусі вялікі ўплыў аказалі знешнепалітычныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Падзеі гэтыя для беларускіх зямель былі звязаныя з пагрозай знешняй экспансіі з боку Інфлянцкага і Тэўтонскага нямецкіх ордэнаў, якія ў першай палове XIII cт. замацаваліся ў Прусіі і Інфлянтах і мангола-татараў, што прыблізна ў гэты ж час захапілі паўднёвую і ўсходнюю Русь.
Менавіта знешняя пагроза ў сукупнасці з эканамічнымі прычынамі (заняпад гандлёвага шляху з варагаў у грэкі) прывяла да заняпаду Полацкага княства і адначасова дала штуршок развіццю новага этапа дзяржавабудаўніцтва на беларускіх землях. Адным з важнейшых удзельнікаў гэтага працэса стала Наваградскае княства.
У гэтым плане цікавасць уяўляе вызначэнне таго, што ж у ХІІІ ст. разумелася пад Літвой.
Упершыню Літва згадана ў Кведлінбургскіх аналах (Annales Quedlinburgenses) у 1009 г. у сувязі са смерцю каталіцкага прапаведніка Святога Бруна ў памежжы Русі (Rusciae) і Літвы (Lituae). На жаль, нідзе ў выяўленых гісторыкамі дакументах не акрэсліваецца тэрыторыя Літвы ХІІІ–XIV стст. і не даюцца ніякія геаграфічныя
14
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
прывязкі. Вызначэнне «летапіснай Літвы», ці «Літвы Міндоўга», вучонымі розных краін робіцца на падставе пазнейшых дакументаў і часта са свядомым перакосам у свой бок (тут не трэба забываць, што гістарычныя назвы часта мігравалі ў прасторы і часе, як то было і з назвай «Белая Русь», а ў перыяд да набыцця глыбокіх геаграфічных ведаў «апісанты» часта несвядома блыталі геаграфічныя назвы і «прывязвалі» іх не да канкрэтных, а да прыблізных тэрыторый).
Паводле меркавання беларускіх даследчыкаў В. Л. Насевіча і А. К. Краўцэвіча, першапачаткова (да сярэдзіны XIII ст.) пад «Літвой» («Літоўскай зямлёй») разумелася тэрыторыя балцкага племені (ці саюзу плямён) «літва», якая размяшчалася ў верхнім цячэнні ракі Вілія, на сучаснай паўночна-заходняй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і паўднёва-усходняй тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі: раёны вакол сучасных населеных пунктаў Вільнюс, Тракай, Варэна, Ліда, Ашмяны, Смаргонь, Вілейка, Астравец.
Паводле меркаванняў іншых даследчыкаў, «Літва» («Літоўская зямля») першапачаткова была шырэйшай і ахоплівала таксама тэрыторыю плямён нальшчаны, дзяволтва і жамойты, якія былі не самастойнымі балцкімі плямёнамі, а складовымі часткамі балцкага племені «літва» (альбо саюзу балцкіх плямён пад агульнай назвай «літва»). На поўдні і ўсходзе «Літва» межавала з Руссю – Полацкай зямлёй і Гарадзенскім княствам, з чым, магчыма, было звязана ўзвышэнне гэтай тэрыторыі і яе князёў.
На думку А. К. Краўцэвіча, з пачаткам тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага (з сярэдзіны XIII ст.) і далейшым пашырэннем уладанняў яшчэ першых вялікіх князёў літоўскіх (Міндоўга, Войшалка і іх пераемнікаў) назва «Літва» распаўсюджваецца на землі вакол сучаснага горада Вільнюс, на Нальшаны, Дзяволтву, Упіту (землі, вядомыя пазней як Аўкштота), а таксама на землі Верхняга Панямоння (землі вакол Навагрудка, Слоніма, Ваўкавыска і Гродна уключна), але не ахоплівае землі Жамойці [3, с. 107].
Праблема ўтварэння і пашырэння Вялікага Княства Літоўскага патрабуе свайго далейшага даследавання. Вырашаць яе неабходна на падставе глыбокага і крытычнага аналізу айчыннай і замежнай гістарыяграфіі, з выкарыстаннем дасягненняў айчыннай археалагічнай і гістарычнай навукі.
Разам з тым, устаноўлена, што ў пачатку ХІІІ ст. дзяржаваўтваральныя працэсы на землях Беларусі перамясціліся з Полацка на тэрыторыю Наваградскай зямлі. У сярэдзіне XIII ст. тут ішоў складаны працэс дзяржаваўтварэння, у выніку якога ўзнікла дзяржава, якая увайшла ў гісторыю пад назвай Вялікае Княства Літоўскае. Уключэнне Наваградчыны ў гэты дзяржаватворны працэс дало яму новы якасны штуршок і, можна сказаць, надало яму канкрэтныя рысы і незваротнасць.
Такім чынам, несумненна роля беларускага этнасу ў першапачатковым станаўленні ВКЛ.
Дарэчы і сам працэс фарміравання беларускай народнасці праходзіў адначасова з развіццём новай дзяржавы. Садзейнічала гэтаму развіццё адзінага ўнутранага рынка: дзякуючы кантактам унутры краіны, насельніцтва пераставала атаясамляць сябе толькі з крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі, драўлянамі, севяранамі і стала разумець сваю агульнасць у маштабе дзяржавы. Трэба прызнаць, што ў гэты час адбываўся значны палітычны і культурны ўплыў балцкага насельніцтва на фарміраванне беларускага этнаса. Разам з тым, гэты ўплыў не столькі паскараў, колькі тармазіў працэсы самаідэнтыфікацыі мясцовага насельніцтва. Але менавіта гэта і склала значныя асаблівасці будучай беларускай нацыі.
З другога боку, колькасная перавага ў Вялікім Княстве Літоўскім славянскага, рускага (протабеларускага) этнасу вяла да павялічэння яго ўплыву на балтаў, на разуменне стрыжнявай «рускасці» дзяржавы. Менавіта таму крыху пазней Вялікае Княства Літоўскае стала ўспрымацца як цэнтр, аснова ўсходнеславянскай часткі Еўропы, Русі. Не Масква, а Вільня, Вялікае Княства Літоўскае, Літоўска-Руская дзяржава аб’ядноўвала Русь.
Жыхароў паўночнага ўсходу, аб’яднаных вакол Масквы, прадстаўнікі рускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага называлі пскавічамі, маскавітамі, цверычамі, але не рускімі. Аб гэтым сведчаць шматлікія помнікі і летапісы.
Паказальныя і рэальныя суадносіны ў ВКЛ літоўскага і славянскага элементаў. Уласна Літва займала ў ім усяго 1/12 краіны, 3/4 насельніцтва складала тая частка старажытнарускай народнасці, якая ўжо ў ВКЛ паступова трансфармавалася ў беларускую, рускую і ўкраінскую народнасці. Літоўцы з’яўляліся ў гэтай дзяржаве нацыянальнай меншасцю.
Падагульняючы развагі пра месца ВКЛ у гісторыі беларускай дзяржаўнасці можна зрабіць наступныя высновы:
1.Вялікае Княства Літоўскае было поліэтнічнай дзяржавай – адной з форм, у якой беларускі этнас ажыццяўляў сваю дзяржаўнасць.
2.У складзе Вялікага Княства Літоўскага беларускі этнас праіснаваў найбольшы час, каля 500 гадоў, прайшоўшы шматлікія этапы змагання за сваю этна-канфесійную ідэнтычнасць (найбольш паказальнымі з’яўляюцца спробы стварэння ўласнай канфесіі праз пратэстантызм (Мікалай Радзівіл Чорны) ці праз аб’яднанне хрысціянскіх цэркваў на тэрыторыі Княства – Брэсцкая унія).
3.Ядром Вялікага Княства Літоўскага пры яго ўтварэнні былі ў тым ліку і беларускія землі верхняга і сярэдняга Панямоння і Віленшчыны.
4.Аснову тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў перыяд яго росквіту складалі беларускія паветы і беларускае насельніцтва.
5.Дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага была старабеларуская мова.
15
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
6.Заснаваў асноўную правячую дынастыю Вялікага Княства Літоўскага Ягелонаў Ягайла (у праваслаўі – Якаў, у каталіцтве – Уладзіслаў) – старэйшы сын вялікага князя Альгерда (каля 1296–1377) і цвярской князёўны Улляны Аляксандраўны. Усе сыны Альгерда былі праваслаўнымі, і па веры, і па паходжанні гэта дынастыя больш беларуская, чым балцкая.
7.У складзе Вялікага Княства Літоўскага беларусы змаглі захаваць сваю ідэнтычнасць і пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай і пасля войн XVII–XVIII стст., хоць амаль страцілі палітычную эліту і ў выніку палітыкі эканамічнага аднаўлення канца XVII – першай паловы XVIII ст. пачалі складаць меншасць у палітычных і культурных цэнтрах дзяржавы – гарадах.
8.У часы ВКЛ склалася нацыянальная, тэрытарыяльная і дзяржаўная сімволіка беларусаў – тэрытарыяльныя і родавыя гербы, дзяржаўны герб «Пагоня», тэрытарыяльныя харугвы і штандары, у якіх пераважалі белы і чырвоны колеры.
9.Беларускі першадрукар Францыск Скарына стаў заснавальнікам беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання (1517 г.).
10. Да казацка-сялянскай вайны 1648–1651 гг. сітуацыя ў краіне характарызавалася міжсаслоўнай бесканфліктнасцю, этнічнай добразычлівасцю.
11. Характэнай рысай Беларуска-Літоўскай дзяржавы была тэрытарыяльная цэласнасць, уласнае заканадаўства (Статуты ВКЛ), межы, правіла аб тым, што займаць дзяржаўныя пасады і валодаць зямельнымі маёнткамі маглі толькі грамадзяне ВКЛ.
Cпіс літаратуры
1.История белорусской государственности : в 5 т. Т. 1 : Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. / А. А. Коваленя [и др.] ; отв. ред. тома О. Н. Левко, В. Ф. Голубев ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск : Бел. навука, 2018. – 598 с.
2.Насевіч, В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы / В. Л. Насевіч. – Мінск : Полымя, 1993. – 160 с.
3.Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / А. К. Краўцэвіч. – Мінск : Бел. навука, 1998. – 208 с.
4.Краўцэвіч, А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Ад пачатку гаспадарства да Каралеўства Літвы і Русі (1248–1341 гг.) / А. Краўцэвіч. – Гародня : Уроцлаў, 2013. – 284 с.
5.Краўцэвіч, А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 1248–1377 гг. / А. Краўцэвіч. – Гародня : Уроцлаў, 2015. – 304 с.
6.Гісторыя Беларусі : у 6 т. Т. 2 : Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.] ; рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Экаперспектыва, 2008. – 688 с.
7.Гісторыя Беларусі : у 6 т. Т. 3 : Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII–XVIII стст.) / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Экаперспектыва, 2004. – 344 с.
8.Груша, А. І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV – першай паловы XVI ст. / А. І. Груша. – Мінск : Бел. навука,
2006. – 215 с.
9.Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. : у 2 т. Т. 1 : Абаленскі – Кадэнцыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн,
2005. – 688 с.
10. Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. : у 2 т. Т. 2 : Кадэцкі корпус – Яцкевіч / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск :
БелЭн, 2006. – 792 с.
11. Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. : у 2 т. Дадатак : А–Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. В. С. Пазднякоў. – Мінск : БелЭн., 2010. – 696 с.
12. Нарысы гісторыі Беларусі : у 2 ч. Ч. 1. / М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў [і інш.]. – Мінск : Беларусь, 1994. – 527 с. 13. Нацыянальны атлас Беларусі. – Мінск : Белкартаграфія, 2002. – 292 с.
14. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. Т. 1. / рэд. Л. У. Шклярэвіч. – Мінск : Белкартаграфія, 2009. – 244 с.
15. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. Т. 2. / рэд. Г. П. Ляхава, Ю. М. Несцяроўская, Т. М. Пракаповіч. – Мінск : Белкартаграфія,
2013. – 347 с.
16. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. Т. 3. / рэд. В. Л. Насевіч. – Мінск : Белкартаграфія, 2016. – 352 с. 17. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. Т. 4. / рэд. В. Л. Насевіч. – Мінск : Белкартаграфія, 2018. – 270 с.
18. Пашуто, В. Т. Образование Литовского государства / В. Т. Пашуто. – М. : Изд-во Акад. наук СССР, 1959. – 536 с. 19. Ермаловіч, М. Па слядах аднаго міфа / М. Ермаловіч. – Мінск, 1989. – 94 с.
20. Ермаловіч, М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае / М. Ермаловіч. – Мінск : Беллітфонд, 2003. – 448 с. 21. Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. – Мінск : Маст. літ., 1990. – 365 с. 22. Ермаловіч, М. І. Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. / М. І. Ермаловіч. – Мінск : Бацькаўшчына, 1994. – 91 с.
23. Дзярновіч, А. Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі / А. Дзярновіч // Палітычная сфера. – 2012. –
№18–19 (1–2). – С. 30–53.
Валянцін Фёдаравіч Голубеў, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Valiantsin Holubeu
Institute of History of the National Academy of Sciences of Belarus, Minsk, The Republic of Belarus e-mail: v_holoubeu@mail.ru
THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN THE HISTORY OF THE BELARUSIAN STATEHOOD
The article proves the importance of researching the history of the Grand Duchy of Lithuania and identifying its role and position in the formation of an independent Belarusian state. It also concludes that the GDL was a polyethnic state where Belarusian people exercised their nationhood in the XIIІ–XVIII centuries. The basis for the GDL was formed by the Belarusian lands of the upper and middle Nieman region. The core of the GDL’s territory in the period of its prosperity was represented by Belarusian administrative districts and Belarusian population. The official language in the GDL was the Old Belarusian language. The significant features of the GDL as a state were its territorial unity, its own legislation, its monetary system, and the opportunity to occupy state positions and to own land only by the citizens of the GDL.
Keywords: Belarus, the Grand Duchy of Lithuania, history, state, nationhood, denominations, independence, Lithuania, Rus’, the PolishLithuanian Commonwealth, self-identification, the Statutes of the Grand Duchy of Lithuania, gentry, ethnos.
16
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
УДК [94(476+474.5):339.543:35]“17”
І. Ф. Кітурка
МАДЭРНІЗАЦЫЯ ІНСТЫТУТАЎ ДЗЯРЖАЎНАГА КІРАВАННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў ДРУГОЙ ПАЛАВІНЕ XVIII СТ. НА ПРЫКЛАДЗЕ СТВАРЭННЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ МЫТНАЙ СЛУЖБЫ
На основе изучения широкого круга архивных источников в статье рассматриваются новые принципы организации таможенной службы ВКЛ во второй половине ХVІІІ в. и формирования ее как структуры государственной исполнительной власти. Сделан вывод, что модернизация институтов государственного управления Великого Княжества Литовского в это время осуществлялась в русле общеевропейских принципов государственного строительства. В результате реорганизации государственная таможенная служба ВКЛ приобрела выразительные черты организованной бюрократической структуры, которая основывалась на качественно новых принципах по сравнению с предыдущим периодом.
Ключевые слова: таможенная служба, ВКЛ, Скарбовая комиссия ВКЛ, репартиция, комора, прикоморок, стража, контррегистрант, суперинтендант, писарь, стражник, официалист, служебные обязанности, субординация, таможенная иерархия, служебный этикет, модернизация, государственное управление, бюрократия.
Ваенныя і палітычныя падзеі, што адбыліся на тэрыторыі Рэчы Паспалітай у першай палавіне ХVIII ст., выразна прадэманстравалі ўсе слабыя бакі ўнутрыпалітычнай арганізацыі краіны. Па словах польскага гісторыка Анджэя Загорскага, у краіне паглыбляўся «анахранізм дзяржаўнага апарату». Дзяржаўныя пасады былі засяроджаны ў руках некалькіх міністраў, як правіла, пажыццёва, а ваяводствамі і паветамі кіравала шляхта, якая клапацілася ў першую чаргу пра свае інтарэсы і практычна не залежала ад слабой цэнтральнай улады [1, с. 9–10].
Рэфармаванне патрабавалася практычна ва ўсіх галінах дзяржаўнай улады і кіравання. Так, ва ўмовах пастаяннай знешнепалітычнай пагрозы неабходна было правесці павелічэнне колькасці ўзброеных сіл і ўдасканаліць кіраванне імі. Практычна на ўсіх сеймах Рэчы Паспалітай сярэдзіны ХVIII ст. шляхта ўздымала пытанне аб неабходнасці рэфармавання судовай сістэмы і нават уносіла адпаведныя праекты. Неабходнымі былі і палітычныя рэформы, і ў сярэдзіне ХVІІІ ст. гэта ўжо ўсведамлялася грамадствам і палітыкамі. Паказальна, што за Канстытуцыю 3 мая 1791 г. практычна без звычайнага супраціву прагаласавала заканадаўчая большасць – 182 сенатары і паслы (супраць толькі 72 галасы) [2, с. 499].
Палітычная эліта Польскай Кароны і Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) зразумела неабходнасць правядзення рэформы дзяржаўнага кіравання пасля завяршэння Паўночнай вайны 1700–1721 гг. і пасляваенных спроб умяшальніцтва ва ўнутрыпалітычнае і ўнутрыэканамічнае жыццё з боку суседніх краін. Але ў сярэдзіне ХVІІІ ст. на першы план выразна выходзіла не столькі палітычная, колькі гаспадарча-арганізацыйная праблема: дзяржаве былі неабходны грашовыя сродкі і стабільная сістэма кіравання, якая б магла гарантаваць арганізацыю збору і паступленняў гэтых сродкаў у дзяржаўны бюджэт. Існуючая на той час практыка не дазваляла гэтага зрабіць – большая частка дзяржаўных сродкаў па розных прычынах «асядала» ў кішэнях шляхты. Менавіта таму важным аспектам унутранай палітыкі на землях як Польскай Кароны, так і ВКЛ у гэты час стала рэформа дзяржаўнага апарата, асноўнымі мэтамі якой было паляпшэнне эканамічнага і фінансавага становішча краіны, удасканаленне сістэмы дзяржаўнага кіравання і ўмацаванне цэнтральнай улады.
Правядзенню такога рэфармавання садзейнічалі, з аднаго боку, перамога на элекцыйным сейме 1764 г. прагрэсіўнай магнацкай групоўкі на чале з Чартарыйскімі («Фамілія») і прыход да ўлады Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з другога – паступовае распаўсюджанне на тэрыторыі Рэчы Паспалітай ідэй Асветніцтва з новымі поглядамі на дзяржаву, права, гаспадарку. І пачатак так званай «станіславаўскай эпохі» стаў у Рэчы Паспалітай пераходным перыядам ад бясспрэчнага панавання традыцыі да пэўнай мадэрнізацыі грамадства.
Спробы правядзення рэформаў у галіне эканомікі пачаліся яшчэ на Канвакацыйным сейме 1764 г., сярод асноўных рашэнняў якога можна вылучыць наступныя:
–абмежаванне практыкі прымянення права «ліберум вета» па эканамічных пытаннях (рашэнні па іх сталі прымацца простай большасцю галасоў);
–адмена ўнутрыдзяржаўных гандлёвых пошлін і замена іх «генеральным падаткам»;
–увядзенне ў дзяржаве адзінай сістэмы мераў і вагі;
–рашэнне аб стварэнні разгалінаванай сістэмы шляхоў зносін для актывізацыі гандлю ў краіне і інш.
Аднак самым важным рашэннем у гэтай сферы стала стварэнне па прыкладу Польскай Кароны Скарбавай
камісіі ВКЛ (Эканамічнай рады Літоўскага скарба) – спецыяльнага дзяржаўнага органа па кіраванню фінансамі, кантролю за зборам і размеркаваннем падаткаў, ажыццяўленнем судовых функцый па фінансавых справах, нагляду за гандлем і наогул за гаспадарчай сітуацыяй у краіне.
З’яўленне такіх дзяржаўных структур, як Скарбавыя камісіі (Каронная і ВКЛ), было неабходным для стабілізацыі фінансавага становішча і эфектыўнага эканамічнага развіцця краіны. У пастанове Канвакацыйнага сейма Рэчы Паспалітай 1764 г. падкрэслівалася, што галоўнай прычынай стварэння Скарбавай камісіі ВКЛ (далей – Камісія) было жаданне ўладаў «найлепшым спосабам назаўжды арганізаваць парадак Літоўскага скарба і памножыць яго даходы праз увядзенне лепшага кіравання і гаспадарання на карысць Рэчы Паспалітай» [3, с. 76]. Гэтай пастановай быў вызначаны склад Скарбавай камісіі ВКЛ (2 падскарбія (вялікі і надворны), 2 чалавекі з Сената і 7 чалавек з рыцарскага (шляхецкага) саслоўя) і акрэслена сфера яе паўнамоцтваў:
– яна павінна была клапаціцца аб павелічэнні паступленняў у дзяржаўны скарб і збіранні іх толькі на законных падставах, таму адной з першачарговых задач Камісіі была распрацоўка на падставе існуючых мытных інструкцый новага «генеральнага» мытнага тарыфу;
17
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
–Камісія несла адказнасць за выкананне на тэрыторыі ВКЛ пастановы сейма аб увядзенні адзінай сістэмы мераў і вагі;
–пры патрэбе яна была абавязана адпраўляць у ваяводствы і паветы рэвізораў для правядзення разнастайных праверак, у прыватнасці для люстрацыі гасцінцаў з апісаннем пабудаваных на іх мастоў, плацін, млыноў і г. д.;
–Скарбавая камісія ВКЛ адказвала за забеспячэнне навігацыі на партовых рэках;
–у яе кампетэнцыю ўваходзіла прызначэнне скарбавых служачых (афіцыялістаў) («каталікоў шляхецкага паходжання») і зняцце з пасады тых, хто недобрасумленна выконваў свае службовыя абавязкі;
–абавязкам Камісіі быў кантроль гаспадарчага становішча дзяржаўных уладанняў;
–Скарбавая камісія ВКЛ павінна была ажыццяўляць судовыя функцыі, якія тычыліся фінансавых пытанняў
іінш. [3, с. 76].
Такім чынам, стварэнне ў ВКЛ такога дзяржаўнага органа, які адказваў за ўсе галіны развіцця гаспадаркі краіны і ў якім рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў, ужо само па сабе сведчыла аб пачатку мадэрнізацыйных працэсаў.
Адным з асноўных накірункаў дзейнасці Скарбавай камісіі па ўдасканаленні сістэмы дзяржаўнага кіравання і правядзенні эканамічных рэформ стала стварэнне дзяржаўнай мытнай службы.
Як ужо адзначалася, неабходнасць фінансавай стабілізацыі і павелічэння паступленняў у скарб запатрабавала ў сярэдзіне ХVIII ст. узмацнення кантролю з боку дзяржавы над усімі крыніцамі магчымых даходаў. Такім чынам, адной з першачарговых задач Скарбавай камісіі ВКЛ стала ўпарадкаванне працы мытняў (мытных камор), паколькі даходы ад мытных пошлін займалі важнае месца сярод усіх крыніц папаўнення дзяржаўнага скарбу.
Скарбавай камісіяй была арганізавана мэтанакіраваная праца па ператварэнні мытнай службы ў дзяржаўны інстытут ВКЛ. Гэта быў якасна новы падыход да арганізацыі дзейнасці як асобных мытняў, так і ўсёй мытнай службы ВКЛ. Увядзенне ў 1764 г. Генеральнай пошліны, якую ў адпаведнасці са спецыяльнай інструкцыяй абавязаны былі плаціць усе, «пачынаючы ад Найяснейшего караля да апошняга жыхара і купца» [3, с. 78–79], ліквідавала ўсе прыватныя мытні і пошліны. Ад выплаты Генеральнай пошліны вызваляліся толькі шляхецкія тавары, якія перавозіліся з аднаго ўладання ў iншае цi на торг, а таксама тавары, якія ўвозіліся з-за мяжы, але толькі ў тым выпадку, калі перавозчык (шкіпер) складзе прысягу, што тавар прызначаны для ўласных патрэбаў шляхціча, а не на продаж.
Увядзенне Генеральнай пошліны і ліквідацыя прыватнага мыта патрабавала ўдакладнення мытнай інфраструктуры ВКЛ. Ставілася задача правядзення агульнадзяржаўнага мерапрыемства па больш рацыянальнаму размяшчэнню мытных пастоў ва ўсіх відах уладанняў з мэтай максімальна поўнага спагнання мытных збораў і прадухілення любых спробаў купцоў пазбегнуць выплаты дзяржаўнай пошліны. Стварэнне перашкодаў дадзенага працэсу, у адпаведнасці з пастановай Канвакацыйнага сейма 1764 г., каралася штрафам у памеры 500 коп літоўскіх грошаў.
Да канца 60-х гг. ХVIII ст. у ВКЛ аформілася пэўная арганізацыйная структура мытнай службы. Уся тэрыторыя дзяржавы была падзелена на 5 мытных акругаў – рэпартыцый (Літоўская, Жмудская, Інфлянцкая, Беларуская, Руская), у склад якіх уваходзілі мытні (каморы), прыкаморкі, оберстражы і стражы.
На чале рэпартыцый стаялі контррэгістранты. Яны ажыццяўлялі агульнае кіраванне мытнай акругай і неслі персанальную адказнасць за памеры і своечасовасць збору мытных пошлін. Контррэгістранты мелі права прапаноўваць кандыдатаў на пасады кіраўнікоў мытных камор у сваёй рэпартыцыі – суперінтэндантаў, а таксама пісараў камор і прыкаморкаў.
Суперінтэнданты непасрэдна адказвалі за парадак на каморах і замацаваных за імі прыкаморках, оберстражах і стражах: яны сачылі за тым, каб мытны дагляд праводзіўся ў адпаведнасці з правіламі і інструкцыямі, за дакладным вядзеннем мытных рэестраў і спагнаннем пошліны. Яны мелі ў падпарадкаванні іншых службовых асоб – пісараў, оберстражнікаў, пешых і конных стражнікаў.
На каморах і прыкаморках ажыццяўляўся мытны дагляд і выдаваліся спецыяльныя квітанцыі аб выплаце мытнай пошліны (мытнай квіты). На стражах мытныя службоўцы (стражнікі) павінны былі сачыць за тым, каб купцы ў абавязковым парадку праходзілі мытны дагляд, не аб’язджалі каморы таемнымі шляхамі, правяраць наяўнасць у іх мытных квітоў і, у выпадку адсутнасці такіх, адпраўляць купцоў на бліжэйшую камору або прыкаморак. У 1767 г. у структуру мытнай службы былі ўведзеныя оберстражы, на якіх оберстражнікі праводзілі дагляд купцоў з невялікай колькасцю тавару (не больш чым на 50 польскіх злотых).
Сістэма размяшчэння мытных пастоў пры неабходнасці змянялася і ўдасканальвалася. Можна вылучыць некалькі найбольш важных падзей, якія значна паўплывалі на рэарганізацыю сістэмы мытнай службы ВКЛ у другой палавіне ХVIII ст.:
–1766 г. – адмена Генеральнай пошліны і ліквідацыя шэрагу ўнутраных камор;
–1772 г. – інкарпарацыя паўночна-ўсходніх зямель ВКЛ у склад Расійскай імперыі ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай;
–1775 г. – аднаўленне Генеральнай пошліны;
–1791 г. – прыняцце Канстытуцыі 3 мая і ліквідацыя ўнутраных камор;
–1793 г. – змены мытнай сістэмы ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай і адмены Канстытуцыі 3 мая
1791 г.;
18
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
– 1795 г. – ліквідацыя мытнай службы ВКЛ у выніку спынення існавання дзяржавы.
Вельмі важнай і маштабнай у другой палавіне ХVІІІ ст. была задача кадравага забеспячэння мытнай службы ВКЛ, якая не мела аналагаў у гісторыі дзяржавы. У даследуемы час у ВКЛ яшчэ не існавала закона аб дзяржаўнай службе, дзе былі б зафіксаваны параметры, якім павінен быў адпавядаць чалавек, які займаў пэўную пасаду ў сістэме дзяржаўнага кіравання. Разам з тым, асобныя звесткі, што ўтрымліваюцца ў складзе дакументаў аб арганізацыі і дзейнасці дзяржаўнай мытнай службы ВКЛ пасля 1764 г. (пастаноў сеймаў, універсалаў, распараджэнняў і інструкцый Скарбавай камісіі ВКЛ, данясенняў контррэгістрантаў і суперінтэндантаў у Эканамічную раду Літоўскага скарба, дакументаў з рэвізій (люстрацый) камор, пастаноў скарбавага суда і інш.), дазваляюць вызначыць асноўныя патрабаванні да прафесійных і маральна-этычных якасцей дзяржаўнага мытнага служачага ў ВКЛ у другой палавіне ХVІІІ ст.
Так, у адпаведнасці з архіўнымі дакументамі, ідэальным мытным служачым у сістэме дзяржаўнай мытнай службы ВКЛ у даследуемы час мог быць шляхціц, каталік, пісьменны і адносна адукаваны мужчына сярэдняга (30–40 гадоў) узросту, які дасканала выконваў свае абавязкі, зафіксаваныя ў шэрагу інструкцый, не парушаў дадзеную ім прысягу і не выкарыстоўваў службовае становішча ва ўласных інтарэсах.
Яшчэ адной з прынцыповых навін пры ўдасканаленні арганізацыі і дзейнасці сістэмы дзяржаўнага кіравання ВКЛ у другой палавіне ХVІІІ ст., у тым ліку і мытнай службы, было ўвядзенне грашовай аплаты працы адпаведна займаемай пасадзе. За сваю працу служачыя мытняў атрымлівалі заробак (жалаванне), які выплачваўся штомесячна і памеры якога залежалі не толькі ад пасады прэтэндэнта, але і ад вынікаў дзейнасці мытных пунктаў, а гэта значыць ад працоўнай нагрузкі. Так, на пасяджэнні Скарбавай камісіі ВКЛ 21.03.1768 былі зацверджаны наступныя памеры гадавога жалавання для вышэйшай катэгорыі мытных служачых:
–контррэгістранты рэпартыцый: Літоўскай – 3 000 польск. зл., Рускай – 2 500 польск. зл., Беларускай – 2 800 польск. зл., Жмудскай – 2 500 польск. зл.;
–суперінтэнданты сплаўных камор: Юрборскай – 3 000 польск. зл., – Віцебскай – 2 000 польск. зл., Дынабургскай – 2 000 польск. зл., Брэсцкай – 1 000 польск. зл.;
–суперінтэнданты сухапутных камор: жалаванне для ўсіх было вызначана ў памеры 800 польск. зл. у год, за выключэннем суперінтэнданта Шчаберскай мытні, якому прызначалася 1 000 польск. зл. [4, l. 74 v].
Важна, што ў дадзеным выпадку аплата прызначалася не для канкрэтных людзей, зыходзячы з іх уласных заслуг, а замацоўвалася менавіта за пэўнай пасадай, што з’яўлялася яшчэ адной адметнай прыкметай арганізацыі сістэмы дзяржаўнай службы ў ВКЛ.
На падставе рахункаў камор можна вызначыць памеры аплаты працы служачых і ніжэйшых рангаў. Так, напрыклад, у 1766 г. на каморах Беларускай рэпартыцыі пісары атрымлівалі ў сярэднім ад 200 да 260 польск. зл.
угод, на прыкаморках – 150–200 польск. зл., стражнікі – 100–120 польск. зл. [5, l. 32–32 v].
Яшчэ адной важнай характарыстыкай і абсалютнай навіной у функцыянаванні дзяржаўнай мытнай службы ВКЛ у вывучаемы перыяд з’яўлялася перспектыва кар’ернага росту службоўцаў. У дакументах Скарбавай камісіі ВКЛ можна знайсці шмат прыкладаў перамяшчэння па службовай лесвіцы найбольш старанных афіцыялістаў як па вертыкалі – на вышэйшыя пасады, так і па гарызанталі – на адпаведныя пасады, але на больш даходныя каморы з павялічаным жалаваннем. Па архіўных дакументах другой палавіны ХVІІІ ст. службовы рост часцей за ўсё можна прасачыць з пасады пісара на пасаду суперінтэнданта (інтэнданта) мытнай каморы. Так, контрарэгістрант Інфлянскай рэпартыцыі Стэфан Колб, якому была даручана інспекцыя і Беларускай рэпартыцыі, прапаноўваючы ў 1775 г. Скарбавай камісіі ВКЛ на пасаду суперінтэнданта Талачынскай каморы пана Пачобута, пісара гэтай жа каморы, у сваім рапарце адзначаў, што «лепшыя суперінтэнданты атрымліваюцца менавіта з пісараў, паколькі яны добра ведаюць прадмет справы і ўмеюць ажыццяўляць дагляд купцоў» [6, l. 188].
Але сустракаліся і іншыя выпадкі, калі запатрабаваны досвед перабольшваў службовую іерархію мытных пасад, як, напрыклад, у лістападзе 1780 г. на Лоеўскай каморы, калі яе інтэндантам па рашэнні Скарбавай камісіі ВКЛ быў прызначаны «былы добравядомы стражнік Дамбровіцкай каморы» Францішак Завадскі [7, l. 34 v].
Аналіз дакументаў Скарбавай камісіі ВКЛ паказвае, што ў сістэме дзяржаўнай мытнай службы для заняцця любой пасады да прэтэндэнтаў прад’яўляліся практычна аднолькавыя патрабаванні: шляхецкае паходжанне, прыналежнасць да каталіцкай канфесіі, наяўнасць даручальніцтва, пэўная адукаванасць, і толькі для стражнікаў даручальніцтва не патрабавалася, а рэлігійная прыналежнасць вызначалася словамі Інструкцыі 1767 г. «хрысціяне – не яўрэі» [8, l. 29 v]. Важнае значэнне для кар’ернага росту мелі і асабістыя характарыстыкі мытных служачых. Менавіта таму кіраўнікі рэпартыцый пры правядзенні атэстацыі службоўцаў і люстратараў сваёй мытнай акругі звярталі ўвагу не толькі на выкананне мытнымі афіцыялістамі сваіх службовых абавязкаў, але і рабілі акцэнт на патэнцыяльных здольнасцях мытных служачых.
Прыклад рэарганізацыі мытнай службы ВКЛ сведчыць, што ў другой палавіне ХVІІІ ст. у ВКЛ праводзіліся кардынальныя змены ў арганізацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання, якія засноўваліся не на прынцыпе асабістай адданасці, не на сістэме «кліентэлы», як было ў папярэднія часы, а на ўпарадкаваным падборы дзяржаўных чыноўнікаў-афіцыялістаў, ад якіх патрабавалася выкананне «службовага абавязку» і спецыяльныя веды («кампетэнцыі»), якія ў далейшым правяраліся падчас атэстацыі. Нямецкі сацыёлаг, гісторык і эканаміст, аўтар тэорыі бюракратыі Макс Вэбер (1864–1920 гг.) падкрэсліваў, што адметнай рысай новаўтворанага дзяржаўнага апарата ў шэрагу краін Еўропы ў Новы час была менавіта наяўнасць сістэмы фармальных правілаў, якія рэгулявалі дзейнасць кіраўнічага персаналу [9, с. 71].
19
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
Такім чынам, на падставе аналізу матэрыялаў аб удасканаленні дзейнасці мытнай службы ў другой палавіне ХVІІІ ст. можна сцвярджаць, што мадэрнізацыя інстытутаў дзяржаўнага кіравання Вялікага Княства Літоўскага ў гэты час адбывалася ў русле агульнаеўрапейскіх дзяржавабудаўнічых прынцыпаў. У ВКЛ, паводле існуючай еўрапейскай практыкі, дзяржаўная мытная служба набыла рысы арганізаванай бюракратычнай структуры з выразнай іерархіяй кіравання і правіламі субардынацыі. Заняцце службовай пасады адбывалася ў выніку прызначэння, а не выбараў; пасада не была ўласнасцю чыноўніка і ён не мог саступіць яе іншай асобе за пэўную ўзнагароду; за сваю працу мытныя служачыя атрымлівалі фіксаваную аплату (жалаванне) адпаведна займаемай пасадзе; службовыя абавязкі былі дакладна вызначаны і зафіксаваны ў спецыяльных дакументах; існавала мажлівасць службовага росту; прымянялася практыка атэстацыі дзяржаўных служачых; былі распрацаваны пэўныя правілы службовага этыкету.
Cпіс літаратуры
1.Zahorski, A. Centralne instytucje poliсyjne w Polsce w dobie rozbiorów / A. Zahorski. – Warszawa, 1959. – 283 s.
2.История белорусской государственности : в 5 т. Т. 1 : Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. / А. А. Коваленя [и др.] ; отв. ред. т. : О. Н. Левко, В. Ф. Голубев ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск : Бел. навука, 2018. – 598 с.
3.Volumina legum. – T. VII. – Petersburg : Nakładem i drukiem Jozafata Ohryzki, 1860. – 415 s.
4.Lietuvos Vastybes Istorijos Archyvas (LVIA). – Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы. – F. 11 : Скарбавая камісія ВКЛ (1509–1797 гг.).
Ар. 1. Віb. 251. Дзённік дзейнасці Скарбавай камісіі (1767–1775 гг.).
5.LVIA. – F. 11. Ар. 1. Віb. 789. Падліковая кніга прыхода і расхода грашовых пошлін з мытняў ВКЛ (1765–1782 гг.).
6.LVIA. – F. 11. Ар. 1. Віb. 996. Справаздача пра праверку работы мытняў (1765–1784 гг.).
7.LVIA. – F. 11. Ар. 1. Віb. 153. Пратаколы запісаў, універсалаў і рэзалюцый (1780–1783 гг.).
8.LVIA. – F. 11. Ар. 1. Віb. 112. Эканамічныя пратаколы ўказаў і распараджэнняў (1767–1770 гг.).
9.Вебер, М. Избранные произведения / М. Вебер. – М. : Прогресс, 1990. – 808 с.
Ірына Фёдараўна Кітурка, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, г. Гродна, Рэспубліка Беларусь.
Iryna Kiturka
Yanka Kupala State University of Grodno, Grodno, The Republic of Belarus
e-mail: ikiturko@grsu.by
MODERNIZATION OF PUBLIC ADMINISTRATION INSTITUTIONS OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN THE SECOND HALF OF THE XVIII CENTURY AS EXEMPLIFIED BY THE CREATION OF THE STATE CUSTOMS SERVICE
Based on a wide range of archive sources, the article deals with the principles of Customs service organization in the GDL in the second half of the XVIII century, and its formation as a structure of state executive power. A conclusion has been made that the modernization of public administration institutions in the Grand Duchy of Lithuania at that time was carried out within the framework of European state building principles. As a result of the reorganization, the GDL Customs service acquired indicative features of an organized bureaucratic structure which was based on completely new principles as compared to the previous period.
Keywords: customs service, GDL, GDL Skarbovaya commission, repartitsiya, komora, prikomorok, guard, counter-registrant, superintendent, records clerk, guardsman, officialist, official duties, subordination, customs hierarchy, official etiquette, modernization, public administration, bureaucracy.
УДК 930.2
Ф. В. Николаи
ПОЛЕМИКА О ПАМЯТИ В СОВРЕМЕННОЙ ИСТОРИОГРАФИИ: РИСКИ И ВЫЗОВЫ ВОВЛЕЧЁННОСТИ ИССЛЕДОВАТЕЛЯ
Затрагивается проблема ангажированности или вовлеченности исследователя, широко обсуждаемая в современных исследованиях исторической памяти. В российской историографии она рассматривается в структуралистском ключе: как иерархия акторов (индивида / социальных групп / нации). В западных исследованиях преобладает постструктуралистская сетевая топология, предполагающая взаимосвязь этического, эстетического и политического измерений, важных для всех отмеченных акторов. Следовательно, речь идет о разных парадигмах исследования – структуралистской и постструктуралистской (постклассической), а значит, исследования памяти необходимо рассматривать как непарадигматический и децентрализованный междисциплинарный проект, а не «новую парадигму» наук о культуре.
Ключевые слова: исследования памяти, публичная история, угрозы, идентичности, практики коммеморации.
Исследования исторической памяти уже более четверти века претендуют на статус «парадигмы» в западной историографии [1]. В российских исторических исследованиях они лишь набирают популярность в последние годы [2; 3; 4; 5]. Акцент при этом делается в основном на проблемы политики памяти, а также взаимосвязь памяти и идентичности [6, c. 201]. В западной же историографии до сих пор сохраняется интерес скорее к культурной памяти, принципиально отделяемой (и даже противопоставляемой) памяти коммуникативной [7]. В этом контексте одним из ключевых вопросов становится проблема ангажированности или вовлеченности исследователя.
Известнейший специалист в области memory studies А. Ассман делает акцент на этической вовлеченности исследователя и необходимости «сформулировать подлежащие всеобщему признанию принципы, которые будут учитывать как стратегические, так и терапевтические аспекты [работы с прошлым]» [8, c. 292]. Главной задачей историка оказывается выстраивание дистанции саморефлексии и совместная проработка трудного прошлого, объединяющего европейцев. Ключевой угрозой становится воспроизводство (повторением) травм прошлого: «Нация, которая постоянно трактует вызовы будущего в свете невралгических ключевых событий прошлого, остается в плену (или в тени) собственной истории. Чтобы выйти из этого плена, нужно не забыть
20
