СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
Найбольш частымі метадамі пазбаўлення сябе жыцця ў гэты перыяд з’яўлялася атручванне кіслотамі (борная, воцатная, серная, карболавая), а таксама пераразанне горла. Куды больш рэдкімі з’яўляліся спробы застрэліцца ці павесіцца, а таксама ўжыванне стрыхніну. Да ўнікальнага адзінкавага выпадку можна аднесці справу беластоцкага селяніна Ісідора Дамброўскага, які лёг на рэйкі і чакаў цягніка [15, арк. 3]. Нярэдка суіцыд здзяйсняўся ў стане алкагольнага ап’янення, а сярод галоўных прычын можна назваць чатыры – цяжкае матэрыяльнае становішча, праблемы ў асабістым жыцці, працяглыя хваробы, псіхаэмацыянальнае знясіленне на глебе алкагалізму. Пры гэтым цікавым з’яўляецца факт, што давядзенне сябе да замаху на жыццё пад уплывам спажывання алкаголю прызнавалася спробай акта суіцыду, а памерлыя ад празмернага спажывання алкаголю, пачынаючы з 1881 г., да ліку самазабойцаў не залічваліся [5, c. 247].
Пасля складання пратаколу, асобу накіроўвалі на лячэнне і правядзенне прымусовай экспертызы з мэтай вызначэння яе разумовых здольнасцей. З гэтай прычыны ў вялікай колькасці спраў аб замаху на самагубства прыкладаюцца выпіскі з дзённых журналаў шпіталяў, у якіх знаходзіліся асобы. У выпісках зазначаўся характар раны, яе апісанне, пералік лекавых сродкаў і мерапрыемстваў, якія рабіліся з трапіўшым у шпіталь (перавязка, зашыванне раны, тампанаванне і г. д.), што робіць іх у тым ліку карыснай крыніцай па гісторыі медыцынскай дапамогі ў Расійскай імперыі ХІХ–XX ст. [16, арк. 7–7 адв.]. Напрыклад, пры атручванні воцатнай кіслатой, паводле выпісак, часцей за ўсё прапісвалі прыём унутр аліўкавай алеі, паласканне горла 3% пераксідам вадароду, клізмы з фізіялагічнага раствору солі [17, арк. 5–5 адв.].
Дзённыя журналы шпіталяў дадаваліся да справы яшчэ і з мэтай адлюстравання свядомага стану асобы, якая здзейсніла замах на сваё жыццё і накіроўвалася да разгляду адмысловай камісіяй пры дыяцэзіяльнай курыі. Пры гэтым, заключэнне доктара не мела імператыўнай моцы і дадавалася ў якасці кансультатыўнага меркавання, а галоўным аргументам у разглядзе пытання аб памутненні свядомасці было рашэнне адмысловай камісіі духоўнай кансісторыі. У дадзеным выпадку хрысціянскі касцёл выступаў у Расійскай імперыі тым, што Ю. Хабермас называе «да-паліцэйскай крыніцай рэгуляцыі соцыуму» – адказнасць за прыняцце рашэння аб пакаранні ў выпадку парушэння цывільнага закону выконвала інстытуцыя, якую з цяжкасцю можна аднесці да цывільных [18, c. 52]. Гэтая акалічнасць вызначала і асаблівасці ў вынясенні прысуду і адбыцці пакарання – кожная справа абмяркоўвалася і прысуд па ёй выносіўся на пасяджэнні курыі з прадстаўленнем выпіскі з адмысловага журналу.
Звычайнай практыкай было вынясенне прысуду аб штодзённым касцельным пакаянні тэрмінам ад трох дзён да двух тыдняў (у залежнасці ад матываў учынку, стану асобы) у касцёле па месцы жыхарства са строгім постам у сераду, пятніцу і суботу. Адказнасць за выкананне рашэння, вынесенага духоўнай кансісторыяй, ускладалася на мясцовае паліцэйскае ўпраўленне праз прадстаўленне ў яго адмысловай выпіскі з апісаннем выраку і артыкулаў законаў, якія парушыла асоба, трапіўшая пад следства.
У выпадку смерці асобы падчас правядзення кансісторыяй мерапрыемстваў па вызначэнні ступені вінаватасці, выпіска аб пасяджэнні і вынясенні прысуду замянялася загадам аб спыненні следства з указаннем месца пахавання [19, арк. 15–15 адв.]. У дадзеным выпадку справы аб замахах на самазабойства, апроч згаданай вышэй штодзённай і мікрагістарычнай інфармацыі, нясуць таксама і звесткі макрагістарычнага характару. У прыватнасці, у пераламленні праз кожны асобны выпадак можна пабачыць змяненне традыцыйных парадыгмаў светапогляду грамадства беларускіх губерняў ў складзе Расійскай імперыі і паступовыя спробы зразумець матывы суіцыду, а таксама выказаць спачуванні асобе, якая мела маральныя пакуты. Так, у 1835 г. у «Статут медыцынскай паліцыі» былі ўнесены наступныя радкі: «…Тело самоубийцы палач должен в бесчестное место отволочь и там закопать…». Пры гэтым, І. Паперно адзначала кур’ёзнасць дадзенага палажэння, напісанага «пятроўскай мовай», а таксама адсутнасць магчымасці выканання падобнага прысуду на практыцы [3, c. 79].
Паводле выдання «Метрики (общие акты состояний) у православных (по ведомствам епархиальному и военно-духовному), инославных, старообрядцев, сектантов, евреев, караимов и магометан. Акты гражданского состояния в Царстве Польском», дадзеная норма яшчэ дзейнічала напачатку ХХ ст. [5, c. 276]. На нашу думку, практыка «адвалачы ў саромнае месца і там закапаць» карэліруе з народнай хрысціянскай традыцыяй хаваць самазабойцаў па-за плотам могілак. Аднак дадзеная норма, не гледзячы на яе юрыдычнае замацаванне, паступова выціскалася з практык інгумацыі, уласцівых Рымска-каталіцкаму Касцёлу, і ўжо з другой паловы ХІХ ст. усе без выключэння справы аб замахах на самагубства, якія скончыліся смерцю, змяшчаюць падрабязны разгляд матываў і палягчаючых абставін, а таксама звесткі аб месцах пахаванняў на могілках, а не за іх тэрыторыяй. Як прыклад можна прывесці выпадак 18-гадовай віленскай мяшчанкі Юльяны Канстанцінаўны Барусевіч, якая была цяжарнай пазашлюбным дзіцём. Чалавек, які абяцаў на ёй жаніцца (меркаваны бацька), сышоў да іншай жанчыны, якая таксама зацяжарыла. У выніку Ю. К. Барусевіч 18 лістапада 1911 г. атруціла сябе кіслатой і памерла 7 снежня гэтага ж году ў віленскім шпіталі «Савіч». Падчас разгляду справы былі прыняты да ўвагі яе цяжарнасць, маральныя пакуты, ганебны ўчынак жаніха. Святары духоўнай кансісторыі на пасяджэнні прыйшлі да высновы, што нягледзячы на самаатручванне, здарэнне нельга лічыць суіцыдам. Такім чынам, Ю. К. Барусевіч была пахаваная на віленскіх могілках Росы [19, арк. 15 адв.]. Дадзенае рашэнне можна лічыць перадпачаткам існуючага ў сучаснасці, але адсутнага ў юрыдычных практыках Расійскай імперыі артыкулу «давядзенне да суіцыду». Пры гэтым са справы не вынікае, ці атрымала асоба, якая давяла нябожчыцу да замаху на самагубства, пакаранне.
161
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
Справы аб замаху на самагубства, незалежна ад выніку, колькасці дакументаў у справе і вынесенаму прысуду, завяршалася абавязковай прыпіскай аб вечным захаванні ў архіве Віленскай Рымска-каталіцкай духоўнай кансісторыі, што дазволіла ім дайсці да нашых дзён.
Такім чынам, справы аб замахах на самазабойства вернікаў, якія разглядаліся Віленскай духоўнай Рымскакаталіцкай кансісторыяй, з’яўляюцца карыснай крыніцай для даследаванняў па мікрагісторыі, генеалогіі, гісторыі штодзённасці Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. У іх змяшчаюцца таксама некаторыя звесткі па гісторыі медыцыны. З дапамогай памянёных спраў становіцца магчымым адлюстраванне фрагментаў штодзённага побыту беларускіх губерняў Расійскай імперыі: кожная асобная справа ўяўляе з сябе зрэз прыватнага жыцця індывіда з адлюстраваннем яго пакут, перажыванняў і матываў, якія падштурхнулі да самагубства. Разам з тым, дзякуючы ўніфікацыі і прывядзенню да аднастайнасці, гістарычныя крыніцы аб замахах на самагубства адлюстроўваюць не толькі прыватнае, але дазваляюць атрымаць і агульнае ўяўленне аб настроях соцыуму – па дакументах памянёных спраў можна прасачыць змяненні ў практыках пахавання самагубцаў; агульныя для ўсіх жыхароў фактары, якія падштурхоўвалі іх у ХІХ–ХХ стст. да думак аб пазбаўленні сябе жыцця; найбольш распаўсюджаныя спосабы суіцыду і шмат інш. Усё названае ў сукупнасці гаворыць аб неабходнасці ўводзіць дадзеныя гістарычныя крыніцы ў навуковае поле айчыннай гістарычнай навукі і выкарыстоўваць іх у комплексе з іншымі дакументамі і матэрыяламі штодзённага і мікрагістарычнага характару.
Cпіс літаратуры
1.Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). – Ф. 1781. Воп. 29. б/с.
2.Де Кастру, Э. В. Каннибальские метафизики. Рубежи постструктурной антропологии / Э. В. Де Кастру. – М. : Ад маргинем Пресс,
2017. – 402 с.
3.Паперно, И. Самоубийство как культурный институт / И. Паперно. – М. : Новое лит. обозрение, 1999. – 256 с.
4.Уложеніе о наказаніяхъ уголовныхъ и исправительныхъ : издание 1885 г. Сводъ Законовъ Россійской Имперіи : изданіе неофиціальное. В 16 т. Т. 15. – СПб. : Деятель, 1912. – 202 с.
5.Новиков, Л. П. Метрики (общие акты состояний) у православных (по ведомствам епархиальному и военно-духовному), инославных, старообрядцев, сектантов, евреев, караимов и магометан. Акты гражданского состояния в Царстве Польском / Л. П. Новиков. – СПб. : Тип.
А. С. Суворина, 1907. – 294 с.
6.Lietuvos valstybės istorijos archyvas (далей – LVIA). – F. 604. Ap. 9. B. 1983.
7.Рыбчонак, С. А. Крыніцы масавага паходжання па генеалогіі Беларусі сярэдзіны XVIII – пачатку ХХ ст. (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) : аўтарэф. дыс. … канд. гіст. навук : 07.00.09 / С. А. Рыбчонак. – Мінск, 2010. – 27 с.
8.Ле Руа Ладюри, Э. Монтайю, окситанская деревня (1294–1324) / Э. Ле Руа Ладюри. – Екатеринбург : Изд-во Урал. ун-та, 2001. – 544 с.
9.Lietuvos valstybės istorijos archyve (LVIA). – F. 604. Ap. 9. B. 1123.
10.LVIA. – F. 604. Ap. 9. B. 1107.
11.LVIA. – F. 604. Ap. 9. B. 1115.
12.LVIA. – F. 604. Ap. 9. B. 1125.
13.LVIA. – F. 604. Ap. 9. B. 2123.
14.Безгин, В. Б. Суицид в городе и деревне российской провинции конца XIX – начала ХХ веков / В. Б. Безгин, Д. П. Жеребчиков //
Вестн. ТГТУ. – 2012. – Т. 18, № 4. – С. 1121–1130.
15.LVIA. – F. 604. Ap. 9. B. 1121.
16.LVIA. – F. 604. Ap. 9. B. 1977.
17.LVIA. – F. 604. Ap. 9. B. 2000.
18.Хабермас, Ю. Диалектика секуляризации. О разуме и религии / Ю. Хабермас, Й. Ратцингер (Бенедикт XVI). – М. : Библейскобогословский институт Св. апостола Андрея, 2006. – 112 с.
19.LVIA. – F. 604. Ap. 9. B. 1985.
Кірыл Валер’евіч Сыцько, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Kiryl Sytsko
Institute of History of the National Academy of Sciences of Belarus, Minsk, The Republic of Belarus e-mail: kirylawolny@gmail.com
CASES OF INVESTIGATING SUICIDE ATTEMPTS OF BELIEVERS OF VILNA ROMAN CATHOLIC DIOCESAN
CONSISTORY IN XIX – EARLY XX CENTURY AS HISTORICAL SOURCE
The article analyzes the informational potential of documents that were filed in the investigation cases of the suicide attempts of lay Catholics by the Vilna Roman Catholic Spiritual Consistory during the period of the Russian Empire. The legal and ethical aspects that influenced the formation of these document complexes are considered. The genesis of these sources is connected with the general Christian strategy of constructing the idea of the soul on a physical and material basis, as well as with the Christian Church’s embeddedness in the state socio-political mechanisms of the Russian Empire. It is noted that the aforementioned historical sources can be used in research on genealogy, microhistory, and everyday history of the Belarusian provinces of the late XІХ – early XX centuries.
Keywords: source study, microhistory, daily history, Roman Catholic church, suicide investigation, interrogation protocols.
УДК 821.161.1.09–94:94(476)“1863/1864”:930
Дз. Ч. Матвейчык
РАСІЙСКАЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАЯ МЕМУАРЫСТЫКА ПАЎСТАННЯ 1863–1864 гг. НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ ЯК ГІСТАРЫЯГРАФІЧНАЯ З’ЯВА
Рассматривается процесс формирования и выполняемые функции пласта мемуарных произведений, изданных на русском языке в 1863–1917 гг. и посвященных тематике восстания 1863–1864 гг. на территории Беларуси. Определяются наиболее важные вненаучные факторы, влиявшие на интенсивность написания и печати мемуаров, выделяются наиболее информативные из числа опубликованных
162
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
произведений, делаются выводы о принципиальной важности развития мемуаристики восстания для распространения сведений соответствующей тематики в российском обществе в целом.
Ключевы слова: мемуаристика, воспоминания, дненвик, историография, восстание 1863–1864 гг., Российская империя, ХІХ в.
На працягу ўсяго перыяду незалежнасці Рэспублікі Беларусь назіраецца сталая тэндэнцыя да ўзрастання цікавасці да паўстання 1863–1864 гг. І калі ў 1990-я гг. яна абазначалася не так выразна, то са святкаваннем некалькіх юбілеяў – у 2003 г. 140-годдзя і (асабліва) у 2013 г. 150-годдзя – гэта ўжо стала відавочным. Штогод выдаюцца да некалькіх дзясяткаў розных публікацый, прысвечаных розным аспектам паўстання, а распрацоўкай праблематыкі прафесійна займаецца цэлы шэраг беларускіх навукоўцаў. Няспынна ўводзіцца ў навуковы ўжытак усё большае кола раней невядомых і нявыкарыстаных крыніц, прычым як архіўных, так і раней апублікаваных, але «забытых». Менавіта апошняе накладае на гісторыкаў асаблівыя абавязкі. Справа ў тым, што ў сваіх даследаваннях даследчыкі нярэдка выкарыстоўваюць толькі асобныя крыніцы, ігнаруючы (свядома ці несвядома) той факт, што часта яны з’яўляюцца толькі фрагментамі цэлых вялікіх пластоў альбо комплексаў. З другога боку, нярэдка недаацэньваюцца тыя функцыі, якія выконвалі тыя ці іншыя крыніцы на час іх стварэння. І адно, і другое ў поўнай меры тычыцца такой з’явы як расійская дарэвалюцыйная мемуарыстыка паўстання 1863–1864 гг.
Сувязь мемуарыстыкі і гістарыяграфіі паўстання асабліва шчыльна правілася менавіта ў першыя дзесяцігоддзі пасля яго заканчэння. Пры адсутнасці навуковых праектаў і публікацый комплекснага альбо вузка спецыялізаванага характару менавіта мемуары выконвалі функцыі гістарычных прац – раскрывалі падзеі паўстання на пэўных тэрыторыях. Менавіта ў нетрах мемуарыстыкі і публіцыстыкі адбывалася назапашванне пачатковага кола ацэначных меркаванняў у адносінах да падзей і характарыстык у адносінах да постацей, і менавіта адсюль яны затым запазычваліся даследчыкамі і масава траплялі на старонкі навуковых прац.
Сувязь мемуарыстыкі і гістарыяграфіі заключаецца яшчэ ў адным аспекце. У першыя гады пасля паўстання яго даследаваннем займаліся пераважна непасрэдныя ўдзельнікі альбо сведкі падзей. Самым яскравым (але не адзіным) прыкладам тут будзе з’яўляцца адзін з прадстаўнікоў першага пакалення даследчыкаў – генерал-маёр Васілій Ратч, у 1864 г. прызначаны памочнікам начальніка артылерыі Віленскай вайсковай акругі і прыцягнуты віленскім генерал-губернатарам Міхаілам Мураўёвым для збору матэрыялаў па гісторыі задушэння паўстання ў Беларусі і Літве. Яму ўдалося часткова рэалізаваць задуманы праект і выдаць тры часткі сваёй працы «Звесткі пра польскі мяцеж 1863 г. у Паўночна-Заходняй Расіі» [1]. Першая з іх – і адзіная, якая тычылася ўласна паўстання, – з’яўляецца агульным аглядам падзей, і адна крыніц па яе напісанні – уласныя ўспаміны і сведчанні Ратча, які бачыў на ўласныя вочы шматлікія апісаныя падзеі і кантактаваў са шматлікімі апісанымі асобамі. Да канца існавання Расійскай імперыі гэтая праца засталася адзінай спробай комплекснага разгляду паўстання менавіта ў Беларусі і Літве.
Фарміраванне комплексу мемуараў па гісторыі паўстання ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі адбывалася храналагічна нераўнамерна і часта залежала ад палітычнай кан’юнктуры на пэўных этапах. Напрыклад, у 1860-я гг. невядома ніводнага падобнага прыкладу. Пэўнае выключэнне з гэтага правіла складаюць невялікія мемуарныя творы, з’яўленне якіх было выклікана смерцю М. Мураўёва ў 1866 г. На старонках расійскай прэсы, а таксама ў выглядзе невялікіх брашур з’явілася некалькі мемуарных твораў, але іх прадметам з’яўлялася не паўстанне, а ўласна былы віленскі генерал-губернатар, і толькі ў некаторых з іх змешчаны фрагментарныя звесткі пра яго дзейнасць у Вільні. Напрыклад, Сцяпан Маслаў, які некалькі разоў сустракаўся з М. Мураўёўвым у кастрычніку 1865 г. у Санкт-Пецярбургу, занатаваў некалькі яго выказванняў, у тым ліку пра зробленыя ім захады па задушэнні паўстання – «<…> аднаго ксяндза-паўстанца расстраляў, трох павесіў, і ўсё пайшло, як па масле» [2, с. 23]. У цэлым жа, публікацыі гэтага году з’яўляюцца хутчэй хвалебнымі панегірыкамі і рэдка падаюць канкрэтную факталогію.
Спецыфічнай з’явай 1860-х гг. было напісанне літаратурных твораў пад выглядам мемуарных. Найбольш характэрна гэта было для часопіса «Веснік Заходняй Расіі», рэдактарам якога з’яўляўся Ксенафонт Гаворскі, і «Віленскага зборніка», адзіны том якога быў выпушчаны ў 1869 г. Васіліем Куліным. У апошнім два артыкулы выстаўлены ўспамінамі праваслаўных сельскіх святароў пра падзеі паўстання ў «Паўночна-Заходнім краі» [3; 4]. Аднак, мяркуючы паводле стылю напісання абодвух, агульнай сюжэтнай напоўненасці, ужытай тэрміналогіі, шаблоннасці вобразаў дзеючых асоб і іншых прыкмет, яны з’яўляюцца аўтарскімі тэкстамі аднаго чалавека, найбольш верагодна, самога В. Куліна.
У 1870-я гг. мемуарыстыка паўстання ў Беларусі развівалася маруднымі тэмпамі. Магчыма згадаць толькі некалькі адпаведных твораў, якія з’явіліся на працягу ўсяго дзесяцігоддзя. У 1870 г. былы студэнт Аляксандр Асмалоўскі выдаў свае ўспаміны пра падзеі паўстання ў г. Горках у красавіку 1863 г. [5], у 1871 г. расійскі генерал Якаў Бакланаў – пра дзейнасць па задушэнні паўстання пераважна ў Аўгустоўскай губерні і некалькіх сустрэчах з М. Мураўёвым у Вільні ў 1863–1864 гг. [6]; у 1873 г. таксама расійскі генерал Іван Шамшаў – пра смяротнае пакаранне Зыгмунта Серакоўскага [7].
Уласныя мемуары як адну з крыніц даследавання выкарыстоўваў таксама прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Мікалай Бэрг. Да правядзення сваіх даследаванняў ён быў прыцягнуты намеснікам Царства Польскага Ф. Бэргам з мэтай напісання афіцыёзнай гісторыі паўстання, а таму атрымаў доступ у архівы Варшавы і Вільні, а таксама рабіў паездкі ў Кракаў. Яго асноўнай працай стала «Польскае паўстанне ў 1863– 1864 гг.», апублікаваная ў 1879 г. у часопісе «Руская даўніна» [8]. Аднак у сваім даследаванні М. Бэрг выйшаў па-за пачаткова планаваныя межы. Ён зрабіў спробу напісаць значна больш маштабную працу, захаваўшы
163
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
аўтарскі – больш незалежны – погляд на падзеі. У выніку праца стала не толькі незалежнай, але і больш суб’ектыўнай. Шматлікія удзельнікі падзей, прычым не толькі паўстанцы, але і высокапастаўленыя рускія чыноўнікі і вайскоўцы (напрыклад, М. Мураўёў), атрымалі негатыўныя характарыстыкі, а танальнасць засталася далёкай ад афіцыёзу. У такім выглядзе праца была апублікавана ў чатырох тамах, але адразу трапіла пад забарону, а яе наклад канфіскаваны і знішчаны. Аднак некалькі асобнікаў ацалелі. На іх быў наклеены тытульны аркуш, дзе ўказвалася, што выданне зроблена нібыта ў Познані ў 1880–1884 гг., і ў такім выглядзе яны трапілі ў асобныя бібліятэкі. І толькі ў 1898–1899 гг. праца была перавыдадзена, але толькі ў перакладзе на польскую мову [9, t. 1, s. 6–7].
Істотным чынам на развіц цё расійскай мемуарыстыкі і гістарыяграфіі паўстання паўплывала публікацыя ўсяго толькі адных мемуараў – М. Мураўёва. Яны выйшлі ў часопісе «Руская даўніна» ў 1882–1883 гг. пад назвай «Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту» [10]. Іх тэкст быў прадыктаваны асабістаму сакратару Мураўёва Аляксандру Масолаву ў перыяд з 2 студзеня па 4 красавіка 1866 г. і доўгі час захоўваўся ў нашчадкаў у рукапісах. «Нататкі» з’яўляюцца супярэчлівым творам. Яны напісаны ў перыяд псіхалагічнага крызісу аўтара – на той час М. Мураўёў быў адхілены ад удзелу ў дзяржаўным жыцці, жыў у сваім маёнтку ў правінцыі і перажываў глыбокую крыўду на чыноўнікаў з бліжэйшага атачэння Аляксандра ІІ. Паводле словаў рэдактара часопіса і выдаўца ўспамінаў Міхаіла Сямеўскага, твор напісаны ў стане «хваравітага раздражнення» [10, 1883 г., № 1, с. 149].
Рыторыка М. Мураўёва ў адносінах да некаторых вышэйшых чыноўнікаў з’яўляецца вельмі вострай, а інтэрпрэтацыя некаторых фактаў – спецыфічнай. Усё гэта вымусіла М. Сямеўскага ўставіць у шматлікіх месцах свае каментары, дзе ён выкрываў зробленыя памылкі альбо даваў зусім іншую інтэрпрэтацыю падзеям ці характарыстыкі згаданым асобам. Прычым рыторыка самога рэдактара у адносінах да М. Мураўёва таксама дастаткова вострая. Напрыклад, адзначаецца, што «бесстароннасць у ацэнцы людзей, іх маральных якасцяў і значэння іх грамадскай дзейнасці ніколі не была здабыткам розуму гр. М. М. Мураўёва», у яго водгуках пра некаторых сучаснікаў назіраецца «рэзкасць і зласлівасць» [10, 1882 г., № 11, c. 338], а пэўныя яго сцвярджэнні – не больш чым «бязглуздыя меркаванні» [10, 1883 г., № 1, с. 148]. Характарыстыкі, якія змешчаны ў каментарыях, сведчаць пра дастаткова крытычны погляд і на асобу былога віленскага генерал-губернатара, і на яго дзейнасць. У рыторыцы М. Сямеўскага маюцца, напрыклад, наступныя фразы: «Мураўёўскі тэрор»,
«лютасць», «заўзятасць і віртуознасць у справе ганенняў» [10, 1882 г., № 12, с. 638], «суровы экс-дыктатар віленскі» [10, 1883 г., № 1, с. 145] і інш. І ў цэлым, мемуары М. Мураўёва, паводле М. Сямеўскага, з’яўляюцца настолькі складаным і неадназначным творам, што да яго думак «будучы гісторык літоўска-польскай смуты і барацьбы з ёй Расіі павінен аднесціся з велічэзнай асцярожнасцю» [10, 1883 г., № 1, с. 149]. Больш за тое,
некаторыя пасажы з «Нататак» не маглі быць выдадзены ў 1882–1883 гг. нават пры каментаванні рэдактара, а таму купіраваны пры публікацыі. Справа ў тым, што ў крытыцы сваіх палітычных праціўнікаў М. Мураўёў спыняецца ў адным кроку ад Аляксандра ІІ – у некаторых сваіх апісаннях ён выстаўляе ў карыкатурызаваным выглядзе нават вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча – брата Аляксандра ІІ і дзядзьку Аляксандра ІІІ.
На працягу 1882–1885 гг. на старонках расійскай прэсы разгарнулася гарачая дыскусія наконт «Нататак». Яе ўдзельнікі ў цэлым падзяліліся на два лагеры – праціўнікаў і прыхільнікаў Мураўёва. Першыя (М. Бэрг, былы міністр унутраных спраў Пётр Валуеў, былы сябра кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі Яўгеній Карновіч, былы віленскі чыноўнік пад крыптанімам «Е. Л.», сацыёлаг і публіцыст Сяргей Южакоў, былы ад’ютант віленскага генерал-губернатара Уладзіміра Назімава Аляксандр Паўлаў) выказваліся крытычна як у адносінах намаляванай у мемуарах карціны, так і ў адносінах да іх аўтара. Напрыклад, М. Бэрг даў Мураўёву характарыстыку «Віленскі сатрап» [11, с. 214] і сваю асабістую пазіцыю да яго выказваў наступным чынам:
«Не, рускім трэба асабліва ўстрымлівацца ад усялякіх усхваленняў спадароў Мураўёвых» [12, с. 217]. Хаця ніхто з гэтай групы не ставіў пад пытанне неабходнасць задушэння паўстання ў прынцыпе. Другія (генерал і ваенны пісьменнік Павел Карцаў, былы чыноўнік Нікалаеў (больш дакладна ідэнтыфікаваць асобу не ўдалося), І. Аксакаў, А. Масолаў, прафесар Міхаіл Каяловіч) выказваліся ў падтрымку дзейнасці Мураўёва ў Віленскім генерал-губернатарстве і характарызавалі яго станоўча. І. Аксакаў увогуле не ставіў пад пытанне ўсё сказанае Мураўёвым і проста сцвярджаў: «Сумневаў у праўдзе Мураўёўскага апавядання для нас, сучаснікаў той эпохі,
не можа быць ніякіх» [13, с. 1]. Аднак і ў публікацыях некаторых з гэтай групы маецца крытыка асобных мураўёўскіх пастулатаў і сцвярджэнняў, і часам дастаткова вострая. Напрыклад, М. Каяловіч абвінаваціў М. Мураўёва ў ідэйным плагіяце [14, с. 455], а А. Масолаў у адным з эпізодаў – проста ў хлусні (больш падрабязна пра выхад «Нататак» і дыскусію пасля яго гл. : [15]).
«Нататкі» паўплывалі на гістарыяграфію дваістым чынам. Па-першае, выкліканая іх публікацыяй дыскусія канчаткова замацавала супярэчлівы вобраз М. Мураўёва ў наступных мемуарах і гістарычных працах. Падругое, яны выканалі ролю пабуджальнага штуршка для вялікай колькасці выдаўцоў, рэдактараў, мемуарыстаў і даследчыкаў. У палітычным плане выхад мемуараў засведчыў пра магчымасць прысутнасці падобнай тэматыкі на старонках расійскага друку. Цэнзурная ж апрацоўка не толькі вызначыла межы недазволенага пры напісанні адпаведных тэкстаў, але і акрэсліла прастору дапушчальнага.
У выніку з’явілася цэлая хваля мемуараў пра паўстанне на тэрыторыі Беларусі. Ужо ў 1883 г. з’явілася невялікае апавяданне літаратара Сцяпана Кулешы, зробленае са словаў былога вучня Горы-Горацкага вучылішча Аляксандра Гейнрыха, пра падзеі паўстання 22–23 красавіка 1863 г. у Горках Магілёўскай губерні [16] і генерала Якава Буткоўскага, які ўдзельнічаў у задушэнні паўстання ў Мінскай і Ковенскай губернях [17].
164
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
Апошнія з’яўляюцца асабліва важнымі, бо змяшчаюць вялікую колькасць канкрэтнай фактаграфіі, а таксама характарыстык дзеючым асобам. Гэта – адзін з першых падобных аб’ёмных твораў, напісаных і выдадзеных расійскім вайскоўцам такога высокага рангу. Успаміны паслужылі своеасаблівым адпраўным пунктам для цэлай серыі аналагічных твораў у далейшым. Менавіта яны – адна з нешматлікіх крыніц, дзе расійскі чытач таго часу мог азнаёміцца з такім бокам паўстання як баявыя дзеянні. Як твор унікальны для свайго часу, успаміны Буткоўскага былі заўважаны нават за мяжой палітычнымі праціўнікамі. Падрабязную рэцэнзію на іх, з аб’ёмнымі пераказамі апісанняў разнастайных падзей, апублікаваў у 1884 г. былы ўдзельнік паўстання, ураджэнец Ковенскай губерні Алаізі Шарлоўскі [18]. Гэта сведчыла пра тое, што мемуарыстыка пачынала выконваць яшчэ адну функцыю – стымулявання камунікацыі паміж рознымі гістарыяграфічнымі традыцыямі (польскай і рускай), якая на 1880-я гг. з’яўлялася слабой.
У 1884 г. выдадзены ўспаміны былога міравога пасярэдніка ў Магілёўскай губерні расійскага літаратара Івана Захар’іна пад назвай «Успаміны пра службу ў Беларусі» [19]. Ён не ўдзельнічаў у задушэнні паўстання і прыбыў у Беларусь толькі ў 1864 г., аднак яскрава малюе сітуацыю, якая склалася ў выніку мураўёўскіх мерапрыемстваў, і змяшчае вялікую колькасць характарыстык як пэўным постацям, так і цэлым групам. У 1886 г. выйшлі ўспаміны афіцэра Александрыйскага гусарскага палка Аляксандра Вязміцінава з апісаннем ваенных дзеянняў у Аўгустоўскай губерні, у тым ліку супраць некаторых гродзенскіх паўстанцаў (напрыклад, атрада пад камандаваннем Аляксандра Лянкевіча), якія былі выціснуты з месцаў пачатковых дзеянняў [20]. У 1888 г. свае мемуары выдаў гісторык Дзмітрый Ілавайскі, у якіх апісаў, сярод іншага, сваё падарожжа ў Вільню ў 1864 г., сустрэчы з М. Мураўёвым і вышэйзгаданым В. Ратчам [21, с. 194–197]. У 1889 г. з’явіліся невялікія ўспаміны былога вучня Брэсцкага дваранскага вучылішча (падпісаныя «Маркъ –евич») пра сітуацыю ў г. Брэсце падчас паўстання з некаторымі звесткамі пра атрад Рамана Рагінскага і дзейнасць расійскіх войскаў супраць яго [22]. У гэты жа годзе было выдадзена гісторыка-мемуарнае апісанне дзейнасці расійскага генерала Івана Ганецкага па задушэнні паўстання ў Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай і Аўгустоўскай губернях, складзенае паводле яго апавяданняў былым папячыцелем Віленскай навучальнай акругі Іванам Карнілавым [23]. Апрача выкладання ўласных поглядаў мемуарыста на падзеі, твор змяшчае вялікую колькасць фактаграфіі, напрыклад, звестак пра бой супраць злучэння З. Серакоўскага ў Ковенскай губерні і яго паланенне ў красавіку 1863 г., пра дзейнасць у Белавежскай пушчы і інш.
Яшчэ адной новай з’явай у рускай гістарыяграфіі паўстання на тэрыторыі Беларусі ў 1880-я гг. стала публікацыя мемуараў непасрэдных удзельнікаў паўстання. Першымі ў гэтым шэрагу сталі ўспаміны Уладзіслава Баратынскага, які ў 1863 г. уваходзіў у склад паўстанцкага атрада ў Ігуменскім павеце, быў захоплены ў палон і сасланы на катаргу ў Сібір. Яны выйшлі ў 1886 г. пад назвай «Апошняя польская смута» [24]. Для таго, каб мець палітычна карэктнае абгрунтаванне друку, рэдактар М. Сямеўскі надрукаваў невялікую прадмову да мемуараў, якая змяшчала вытрымку з ліста У. Баратынскага, дзе меліся наступныя радкі: «я цяпер не паляк, а славянін, а таму і на мяцеж 1863 года гляджу як на цалкам бяздумную мару,
непатрэбную сварку двух братоў» [24, с. 421]. Нягледзячы на падобную ідэалагізаваную падачу, расійскі чытач упершыню атрымаў магчымасць азнаямлення з падзеямі паўстання ў Беларусі праз альтэрнатыўны – паўстанцкі – пункт гледжання. Напрыклад, У. Баратынскі прынцыпова па-іншаму, у параўнанні з творамі палітычнай прапаганды 1860-х гг., апісвае эпізод з павешаннем праваслаўнага святара Данііла Канапасевіча.
У 1890 г. на гістарыяграфію паўстання 1863–1864 гг. у Расійскай імперыі пачалі ўплываць новыя фактары палітычнага характару. У гэтым годзе расійскімі ўладамі ў Віленскім генерал-губернатарстве пачынае паслядоўна і мэтанакіравана фарміравацца культ асобы М. Мураўёва (больш падрабязна пра гэта гл. : [25]). Адной з форм рэалізацыі гэтага стала напісанне мемуарных твораў, цэнтральнай постаццю якіх і з’яўляўся былы віленскі генерал-губернатар. Так, Мікалай Імерацінскі выдаў дастаткова падрабязныя ўспаміны пра сваю службу ў якасці віленскага павятовага начальніка і пра М. Мураўёва [26], В. Кулін – пра падзеі ў Вільні ў 1861– 1863 гг. і дзейнасць М. Мураўёва ў горадзе [27; 28], Аўсей Штэйнбэрг – пра яго ўзаемаадносіны з яўрэйскім насельніцтвам Вільні [29] і некаторыя іншыя. Асабліва цікавыя ў гэтым шэрагу мемуары М. Імерацінскага, якія хоць не пазбаўлены палітычнай заангажаванасці аўтара, што непасрэдна ўдзельнікаў у задушэнні паўстання, аднак якія змяшчаюць некаторыя станоўчыя характарыстыкі паўстанцкіх камандзіраў – Людвіка Нарбута, З. Серакоўскага, Антонія Мацкевіча (Антанаса Мацкявічуса) і ў цэлым вялікую колькасць фактаграфіі пра падзеі ў Віленскім павеце і іншых мясцовасцях. Усе згаданыя і да іх падобныя творы яднае адна рыса – вобраз Мураўёва ў іх цалкам станоўчы, а крытыка, калі і дапускаецца, то выключна ў нязначных момантах.
Аднак гэтая хваля хвалебных панегірыкаў актуалізавала ў цэлым тэматыку паўстання ў мемуарыстыцы і пасадзейнічала выданню іншых твораў. Свае ўспаміны пра службу доктарам у Гродне падчас паўстання, у тым ліку пра догляд параненых паўстанцаў і ў цэлым сітуацыю ў горадзе, выдаў Іван Мітрапольскі [30], доктар Іван Любарскі – пра знаходжанне ў Лідскім павеце напярэдадні паўстання і ў Брэсцкай фартэцыі падчас яго [31], Мітрафан Мяжэцкі – пра сітуацыю ў Лідскім павеце і Вільні напярэдадні (з 1861 г.) і ў першыя месяцы паўстання («маніфестацыйны перыяд», задушэнні сялянскіх бунтаў) [32], вышэй згаданы І. Захар’ін апісаў некаторыя эпізоды паўстання ў Ковенскай і Мінскай губернях, у тым ліку расстрэл у мястэчку Лагойск Барысаўскага павета паўстанца Эдварда Харэвіча [33]; генерал Іван Носціц – сваю дзейнасць па задушэнні паўстання ў Паўднёва-Заходняй Беларусі (Пружанскі, Пінскі, Мазырскі і іншыя паветы) і Усходняй Польшчы, у тым ліку знішчэнне атрада Р. Рагінскага [34], і шматлікія іншыя. Асаблівай паўнатой і фактаграфічнай насычанасцю вылучаюцца мемуары Івана Нікоціна выпушчаныя асобнай кнігай у 1905 г. [35]. Яны
165
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
ахопліваюць перыяд з 1855 па 1865 гг. і з’яўляюцца падрабязным апісаннем дзейнасці на пасадзе віленскага генерал-губернатара двух асоб – У. Назімава і М. Мураўёва. І. Нікоцін пакідае разгорнутыя характарыстыкі як ім, так і шматлікім іншым асобам, якія ў гэты час дзейнічалі галоўным чынам у Вільні. Мемуары маюць несумненную каштоўнасць для параўнання працы расійскай адміністрацыі пры кожным з генералгубернатараў, і звесткі пра гэта выразна супярэчылі творам расійскай публіцыстыкі і гістарыяграфіі 1860-х гг., у якіх дзейнасць па задушэнні паўстання першага з іх выстаўлялася ў выключна негатыўным святле.
Усяго з 1890 па 1905 г. выйшла больш за дваццаць мемуарных твораў удзельнікаў альбо сведкаў паўстання з «расійскага» боку. Каштоўнасць іх была зразумета яшчэ ў той час, пра што сведчыла перавыданне некаторых з іх у форме асобных брашур ці кніг, складовых частак больш аб’ёмных твораў альбо павялічаных паўторных выданняў.
На гэтым жа этапе працягнулася распачатая раней традыцыя публікацыі мемуараў удзельнікаў паўстання. Ксёндз Юзаф Маеўскі ў 1891 г. апісаў свой удзел у рэлігійна-палітычнай працэсіі 14 жніўня 1861 г. (падчас «маніфестацыйнага» перыяду) [36], а Аляксандр (Юльян) Ягмін – дзейнасць у складзе брэсцкага паўстанцкага атрада ў 1863 г. пад камандаваннем Фларыяна Стасюлевіча [37]. У гэтай групе мемуарыстаў вылучаецца пісьменнік і журналіст Станіслаў Акрэйц (пісаў пад псеўданімам С. С. Арліцкі), які апублікаваў некалькі нарысаў пра паўстанне ў Магілёўскай губерні. Першы з іх трапіў у яго кнігу ўспамінаў «Далёкія гады» (1899 г.) і тычыцца перыяду падрыхтоўкі паўстання ў 1862 г. [38]. Другі нарыс выйшаў праз тры гады і тычыўся ўжо непасрэдна ходу паўстання ў губерні [39]. У прыватнасці у ім апісваецца фарміраванне і дзейнасць аршанскавіцебскага і горацкага паўстанцкіх атрадаў, дзейнасць расійскіх чыноўнікаў і інш. Характэрным для С. Акрэйца з’яўляецца вельмі крытычнае стаўленне як да арганізатараў паўстання, так і да прадстаўнікоў расійскай дзяржаўнай адміністрацыі.
Падзеі рэвалюцыі 1905–1907 гг. у Расійскай імперыі чарговы раз паўплывалі на развіццё мемуарыстыкі і гістарыяграфіі паўстання на тэрыторыі Беларусі. Пад уціскам незадаволеных мас імператар Мікалай ІІ вымушаны быў выдаць 17 кастрычніка 1905 г. «Маніфест аб удасканаленні дзяржаўнага парадку», паводле якога кантроль цэнзуры за выданнем любой друкаванай прадукцыі, у тым ліку твораў, прысвечаных паўстанню, быў істотна зніжаны. У выніку былі апублікаваны творы некаторых дзеячаў, якія знаходзіліся напрасткі ў апазіцыі да дзяржаўнага ладу. Найбольш паказальнымі тут будуць успаміны Лонгіна Панцялеева – прадстаўніка ліберальнанародніцкай палітычнай плыні, які ў 1864–1865 гг. быў зняволены ў віленскіх турмах, будучы западозраны ў падтрымцы паўстання. У сваіх мемуарах ён падрабязна апісваў парадкі, якія панавалі ў турмах, і даваў характарыстыкі і ацэнкі мураўёўскім чыноўнікам, у першую чаргу сябрам следчай камісіі і прадстаўнікам вышэйшай адміністрацыі. Становішча ў Беларусі і Літве пры М. Мураўёве ён характарызаваў як «поўная анархія,
дзякуючы нічым неабмежаванаму сваволлю і чыноўніцтву, набранаму з адкідаў па ўсёй імперыі» [40, № 1, с. 62].
У цэлым у перадваенныя гады расійская мемуарыстыка развівалася асабліва актыўна – выдаваліся творы як ўдзельнікаў паўстання, так і яго задушэння. Сярод групы апошніх неабходна вылучыць дзённік сябра Віленскай асаблівай па палітычных справах камісіі Мікалая Цылава [41], які з’яўляецца каштоўнай крыніцай па гісторыі дзейнасці М. Мураўёва на пасадзе віленскага генерал-губернатара і правядзення рэпрэсій супраць удзельнікаў паўстання. Будучы адданым прыхільнікам мураўёўскай палітыкі, М. Цылаў, тым не менш, некаторым тагачасным віленскім дзеячам дае глыбока негатыўныя характарыстыкі. Так, напрыклад, старшыня камісіі Сяргей Весяліцкі –«самадур», «боўдзіла», «дурны і зверскі» [41, с. 263, 264, 266, 267, 274, 275] і да т. п.
Неабходна таксама вылучыць успаміны падпалкоўніка (на 1863 год) Сяргея Зыкава [42], у якіх падрабязна апісана становішча ў г. Магілёве ў траўні (сітуацыя ў магілёўскіх турмах і шпіталях, расстрэл чатырох паўстанцаў і інш.) і ў Ігуменскім павеце ў чэрвені 1863 г. (баявыя дзеянні супраць паўстанцкага атрада, катаванне палоннага нагайкамі, бой 13 чэрвеня ля вёскі Лочын, допыты асобных паўстанцаў і інш.). Сярод твораў удзельнікаў паўстання найбольшую цікавасць выклікаюць мемуары Р. Рагінскага [43] і апрацаваныя вышэйзгаданым С. Акрэйцам успаміны іншага паўстанца (пад псеўданімам «Ян Н.») [44] – абодва пра падзеі ў Паўднёва-Заходняй Беларусі. Усяго за непрацяглы перыяд з 1905 па 1917 г. выйшла больш за дзесяць мемуарных твораў пра падзеі ў Беларусі. Змешчаныя ў іх звесткі ў сваёй пераважнай большасці нідзе да таго часу не былі пададзены расійскаму чытачу.
Такім чынам, расійская мемуарыстыка паўстання 1863–1864 гг. на тэрыторыі Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд развівалася нераўнамерна і часта залежала ад палітычнай сітуацыі ў канкрэтныя храналагічныя прамежкі. Тым не менш, да канца існавання імперыі быў назапашаны багаты мемуарны даробак – каля ста адпаведных твораў з’явілася на старонках перыядычных выданняў і ў якасці асобных брашур і кніг. У іх змешчана вялікая колькасць фактаграфічных звестак, ацэначных меркаванняў і характарыстык гістарычным постацям. Аднак увесь гэты матэрыял быў успрыняты расійскай дарэвалюцыйнай гістарыяграфіяй толькі часткова. У цэлым назіраўся выразны дысбаланс паміж тэмпамі развіцця мемуарыстыстыкі і гістарыяграфіі паўстання з выразным адставаннем апошняй. У такіх умовах менавіта мемуарыстыка выконвала важную гістарыяграфічную функцыю – распаўсюджвала звесткі пра паўстанне ў шырокіх колах грамадскасці і ў навуковым асяроддзі, а таксама ўкараняла адпаведную тэматыку ў гістарычным дыскурсе.
Cпіс літаратуры
1. Ратч, В. Ф. Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России / В. Ф. Ратч. – T. 1 : Введение. – Вильна : Типография Губернского правления, 1867. – [IV], 260 с. ; Т. 1. Ч. 1 : Северо-Западная Россия до падения Речи Посполитой. – Вильно : Типография Губернского правления, 1867. – [2], 343, 62, II с. ; Т. 2 : Организационные работы полонизма. Ч. 2 : Борьба с полонизмом в Австрии и Пруссии. – Вильна : [Типография Губернского правления], [2], XXXVII, [2], 822, 15 с.
166
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
2.Маслов, С. А. Воспоминания о графе М. Н. Муравьеве / С. А. Маслов // Экстраординарное собрание Комитета шелководства в память графа Михаила Николаевича Муравьева. – М. : Универ. тип. (Катков и К°), 1866. – С. 5–33.
3.Воспоминания сельского священника о последнем польском мятеже // Виленский сборник. – Т. 1. – Вильна : [б. и.], 1869. – С. 64–87.
4.Воспоминания сельского священника о последнем ксендзовско-польском мятеже 1863 г. в Северо-Западном крае России, в В-ском уезде, В-ской губернии // Виленский сборник. – Т. 1. – Вильна : [б. и.], 1869. – С. 98–118.
5.Осмоловский, А. Воспоминания очевидца о польском восстании в городе Горках 23 апреля 1863 года / А. Осмоловский // Могилевские губернские ведомости. – № 32. – 25 апреля 1870. – С. 104–105 ; № 33. – 29 апреля 1870. – С. 109 ; № 36. – 9 мая 1870. – С. 119.
6.Бакланов, Я. П. Моя боевая жизнь. Записки войска Донского генерал-лейтенанта, писанные собственною рукою: служба при Мих. Ник. Муравьеве во время польского мятежа. 1863–1864 / Я. П. Бакланов // Русская старина. – Год 1. – 1871. – Т. 3. – С. 1–15 ; Т. IV. – 1871. –
№8. – С. 154–161.
7.Шамшев, И. И. Рассказы старого лейб-казака / И. И. Шамшев // Русская старина. – 1878. – Т. 21, № 3. – С. 531–537.
8. Берг, Н. В. Польское восстание в 1863–1864 гг. / Н. В. Берг // Русская старина. – 1879. – Т. XXIV. – № 2. – С. 179–246 ; № 3. |
– |
С. 398–428 ; № 4. – С. 589–620 ; Т. XXV. – № 5. – С. 55–88 ; № 7. – С. 515–566 ; № 8. – С. 707–728 ; Т. XXVI. – № 9. – С. 59–84 ; № 11. |
– |
С. 481–504 ; № 12. – С. 647–706. |
|
9. Berg, M. Zapiski o powstaniu polskiem 1863 i 1864 roku i poprzedzającej powstanie epoce demonstracyi od 1856 r. / M. Berg ; z ros. oryg. wyd. kosztem rządu, a następnie przez cenzurę zniszczonego, dosłownie przeł. K. J. – T. 1–3. – Kraków : Spółka Wydawnicza Polska, 1898–1899.
10.Муравьев, М. Н. Записки об управлении Северо-Западным краем и об усмирении в нем мятежа, 1863–1866 гг. / М. Н. Муравьев //
Русская старина. – Т. XXXVI. – 1882. – № 11. – С. 387–432 ; № 12. – С. 623–646 ; T. XXXVII. – 1883. – № 1. – С. 131–166 ; № 2. – С. 291– 304 ; № 3. – С. 615–630 ; Т. XХХVIII. – № 4. – С. 193–230 ; Т. XLII. – 1884. – № 6. – С. 572–584.
11.Берг, Н. В. Гр. Ф. Ф. Берг и М. Н. Муравьев / Н. В. Берг // Русская старина. – 1883. – № 4. – С. 214–216.
12.Берг, Н. В. Граф Михаил Николаевич Муравьев / Н. В. Берг // Русская старина. – 1883. – № 4. – С. 216–229.
13. Аксаков, И. С. Москва, 13 ноября (По поводу «Записок М. Н. Муравьева о мятеже в Северо-Западном крае в 1863–1864 гг.») /
И. С. Аксаков // Русь. – № 46. – 13.11.1882. – С. 1–5.
14.Коялович, М. В. Оценка деятельности в западной России графа М. Н. Муравьева / М. В. Коялович // Минские епархиальные ведо-
мости. – 1883. – № 15. – С. 450–457.
15.Матвейчык, Д. Ч. Дыскусія вакол выхаду мемуараў Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863– 1864 гг. / Д. Ч. Матвейчык // Весці Нац. акад. навук Беларусі. Сер. Гуманітар. навук. – 2019. – № 2. – С. 166–175.
16.Гейнрих, А. Л. [Кулеша С. Е.] Горы-Горецкая катастрофа 22-го – 23-го апреля 1863 г. Воспоминания очевидца / А. Л. Гейнрих // Русская старина. – 1883. – Т. 39. – № 9. – С. 609–624.
17.Бутковский, Я. Н. Из моих воспоминаний / Я. Н. Бутковский // Исторический вестник. – 1883. – Т. 14, № 10. – С. 78–105 ; № 11. –
С. 325–365.
18.Szarłowski, A. Sulima. Rok 1863. Ze wspomnień Rosyanina / A. Szarłowski // Kuryer Poznański. – 1884. – № 19. – 23 stycznia. – S. 3 ;
№20. – 24 stycznia. – S. 2–3 ; № 21. – 25 stycznia. – S. 2–3 ; № 22. – 26 stycznia. – S. 3 ; № 23. – 27 stycznia. – S. 3 ; № 24. – 29 stycznia. – S. 4– 5; № 27. – 1 lutego. – S. 4 ; № 29. – 5 lutego. – S. 4–5.
19.Захарьин, И. Н. Воспоминания о службе в Белоруссии 1864–1870 гг. / И. Н. Захарьин // Исторический вестник. – Год 5. – 1884. –
Т. 15. – С. 538–565 ; Т. 16. – С. 56–95.
20.Вязмитинов, А. Последняя польская смута. Эпизоды усмирения мятежа 1863 г. / А. Вязмитинов // Pусская старина. – 1886. – Т. 51,
№8. – С. 401–428.
21.Иловайский, Д. И. Мелкие сочинения, статьи и письма / Д. И. Иловайский. – М. : Тип. М. Г. Волчанинова (б. М. Н. Лаврова и К°),
1888. – [4], 416 с.
22.Маркевич. Из воспоминаний о польском мятеже 1863 года / Маркевич // Киевская старина. – 1889. – Т. 26, № 7. – С. 280–285.
23.Корнилов, И. П. Из рассказов генерала И. С. Гонецкого о польском мятеже / И. П. Корнилов // Русский вестник. – Год 32. – 1889. –
Т. 204, № 9. – С. 73–101.
24.Баратынский, В. Л. Последняя польская смута 1863–1864 гг. / В. Л. Баратынский // Русская старина. – 1886. – Т. 51, № 8. – С. 421– 446 ; № 9. – С. 583–604 ; Т. 52, № 10. – С. 185–209.
25.Матвейчык, Д. Ч. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі (1890–1905 гг.) / Д. Ч. Матвейчык // Беларускі гістарычны часопіс. – 2018. – № 5. – С. 35–48.
26. Имеретинский, Н. К. Воспоминания о графе М. Н. Муравьеве / Н. К. Имеретинский // Исторический вестник. – Год 13. – 1892. –
Т. 50, № 12. – С. 603–643.
27.Кулин, В. П. Из записок виленского старожила / В. П. Кулин // Русская старина. – 1893. – Т. 79, № 7. – С. 61–83.
28.Кулин, В. П. Приезд М. Н. Муравьева в Вильну, первые дни его пребывания и прекращение сборов на повстанцев / В. П. Кулин // Русское дело в Северо-Западном крае. Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в Муравьевскую эпоху / сост. И. П. Корнилов. – СПб. : Тип. А. П. Лопухина, 1901. – С. 373–379.
29. Штейнберг, О. Н. Граф М. Н. Муравьев и его отношения к евреям г. Вильны в 1863–1864 гг. (Из записок раввина) / О. Н. Штейнберг // Русская старина. – 1901. – Т. 105, № 2. – С. 305–320.
30.Митропольский, И. А. Повстанье в Гродне в 1863–1864 годах. Из воспоминаний врача / И. А. Митропольский // Русский архив. –
Год 33. – 1895. – Т. 1. – С. 129–156.
31.Любарский, И. В. В мятежном крае: (из воспоминаний) / И. В. Любарский // Исторический вестник. – 1895. – Т. 59, № 3. – С. 813–
839 ; Т. 60, № 4. – С. 156–176 ; № 5. – С. 445–464.
32.Межецкий, М. П. Воспоминания из беспокойного времени на Литве [в] 1861–1863 годах / М. П. Межецкий // Исторический вест-
ник. – 1898. – Т. 73, № 9. – С. 825–858.
33.Захарьин, И. Н. (Якунин). Эпизоды из времени восстания 1863 года (Из записок и воспоминаний) / И. Н. Захарьин // Исторический вестник. – Год 20. – 1899. – Т. 78. – С. 113–147.
34.Ностиц, И. Г. Из воспоминаний о польском восстании 1863 года / И. Г. Ностиц // Русский архив. – Год 38. – 1900. – Кн. 2, № 8. –
С. 559–571.
35.Никотин, И. А. Из записок / И. А. Никотин. – СПб. : Тип. Товарищества «Общественная Польза», 1905. – 268 с.
36.Маевский, И. Гродненская процессия 14 августа 1861 года / И. Маевский // Русская старина. – 1891. – Т. 70, № 5. – С. 489–497.
37.Ягмин, А. Воспоминания польского повстанца 1863 года / А. Ягмин // Исторический вестник. – 1892. – Т. 49, № 9. – С. 561–585 ;
Т. 50, № 10. – С. 74–98 ; № 11. – С. 413–431 ; № 12. – С. 715–732.
38.Окрейц, С. С. Далекие годы. Автобиографическая хроника / С. С. Окрейц. – [б. м.] : Тип. Главного Управления Уделов, 1899. – 251 с.
39.Окрейц, С. С. Уголок восстания 1863 года (Из воспоминаний участника) / С. С. Окрейц // Исторический вестник. – Год 23. – 1902. –
Т. 90, № 10. – С. 42–74 ; № 11. – С. 425–453.
40.Пантелеев, Л. Ф. Дела давно минувших дней / Л. Ф. Пантелеев // Былое. – 1907. – № 1. – С. 43–66 ; № 2. – С. 216–242.
41.Цылов, Н. И. Дневник (члена Виленской политической комиссии при графе М. Н. Муравьеве). 1863–1864 / Н. И. Цылов // Русский архив. – Год 44. – 1906. – Т. 3. – С. 246–299.
42.Зыков, С. П. Наброски из моей жизни / С. П. Зыков // Русская старина. – Т. 142, № 5. – С. 349–372 ; № 6. – С. 483–525.
43.Рогинский, Р. Из воспоминаний повстанца / Р. Рогинский // Исторический вестник. – 1906. – Т. 105. – С. 422–452.
167
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
44. Окрейц, С. С. Воспоминания инсургента / С. С. Окрейц // Исторический вестник. – Год 33. – 1912. – Т. 129. – С. 880–913 ; Т. 130. –
С. 191–220.
Дзмітрый Часлававіч Матвейчык, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Dzmitry Matveichyk
National Historical Archives of Belarus, Minsk, The Republic of Belarus
e-mail: macviej@mail.ru
RUSSIAN PRE-REVOLUTIONARY MEMOIRS ON THE REBELLION OF 1863–1864 ON THE TERRITORY OF BELARUS
AS A HISTORIOGRAPHICAL PHENOMENON
During the period from 1863 to 1917 Russian memoirs on the 1863–1864 Uprising were developing unevenly and often depended on political factors. At the same time the intensity of the development of memoir genre was much higher comparing with the development of historiography. As a result, there was a unique situation when memoirs served as historiography – they spread the information about the Uprising and enrooted the topic in historical discourse.
Keywords: memoirs, memories, diary, historiography, 1863–1864 Uprising, Russian Empire, XIX century.
УДК 930.2+94(476)+331.556.4“18/19”
Т. В. Даўгач
КРЫНІЦЫ ПА ГІСТОРЫІ ПРАЦОЎНАЙ МІГРАЦЫІ НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ ГУБЕРНЯЎ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ стст.
Предлагается источниковедческий анализ документов, посвященных истории трудовой миграции населения белорусско-литовских губерний во второй половине ХІХ – начале ХХ вв. Предлагается систематизационная модель данных исторических источников. Выделяются следующие группы источников: законодательные документы, материалы делопроизводства, акты гражданского учета населения, эгодокументы, статистические материалы. Данные группы источников могут быть использованы для определения основных направлений миграций, анализа причин географической мобильности населения, понимания правительственной политики по отношению к трудовым мигрантам.
Ключевые слова: миграция, делопроизводство, законодательство, эго-документы, статистические источники, генеалогия.
Адмена прыгоннага права стала адной з самых значных падзей ХІХ ст., якая закранула ўсе сферы жыцця насельніцтва. Сяляне атрымалі асабістую свабоду, а значыць – магчымасці ўплываць на абставіны ўласнага жыцця. Адной з такіх магчымасцей стала працоўная міграцыя. Пад працоўнай міграцыяй аўтар разумее любое тэрытарыяльнае перамяшчэнне насельніцтва, звязанае з перасячэннем як знешніх, так і ўнутраных межаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў з мэтай прымянення ўласнай рабочай сілы (працаўладкавання).
Некаторыя пытанні гісторыі міграцыйных працэсаў з беларуска-літоўскіх губерняў у другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. знайшлі сваё адлюстраванне ў шэрагу прац як беларускіх, так і замежных (найперш расійскіх) даследчыкаў. Так, на сённяшні момант вызначаны асноўныя прычыны працоўнай міграцыі, прааналізавана ўрадавая палітыка ў дачыненні да перасяленняў [1]. Гісторыкамі былі прадстаўлены акругленыя лічбы перасяленцаў з беларуска-літоўскіх губерняў, а таксама прааналізаваны ўмовы, у якія траплялі мігранты на кропках уваходу [2]. Даследчыкі паказалі працэсы станаўлення беларускіх дыяспар за мяжой, іх сацыяльнаэканамічнае і грамадска-палітычнае жыццё [3]. Аднак на сённяшні момант застаюцца адкрытымі шматлікія пытанні, датычныя працоўнай міграцыі з беларуска-літоўскіх губерняў. Адзначым, што працоўная міграцыя – гэта не толькі механічнае перамяшчэння насельніцтва, але і складаная сацыяльная з’ява, даследаванне якой можа дапамагчы глыбока і ўсебакова вывучыць працэс пераходу насельніцтва ад традыцыйнага да сучаснага стану, прааналізаваць асаблівасці мадэрнізацыі ў беларуска-літоўскіх губернях, даць абгрунтаваную ацэнку сацыяльным і эканамічным пераўтварэнням, да якіх прывялі рэформы 1860-х гг. Вырашыць дадзеныя пытанні можна з дапамогай прыцягнення новых крыніц, а таксама выкарыстання методык колькаснага падліку.
Спецыфіка даследавання абумовіла шырокае выкарыстанне найперш пісьмовых крыніц, прысвечаных праблеме працоўнай міграцыі насельніцтва ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Сярод корпуса пісьмовых дакументаў па вывучаемай праблеме вылучаюцца наступныя групы:
а) заканадаўчыя дакументы; б) матэрыялы справаводства;
в) акты грамадзянскага ўліку насельніцтва; г) эга-дакументы; д) статыстычныя крыніцы.
Да групы заканадаўчых дакументаў адносяцца палажэнні, указы і ўласна законы, якія дазваляюць прасачыць урадавую палітыку ў беларуска-літоўскіх губернях у адносінах да працоўнай міграцыі насельніцтва. Аналіз міграцыйнага заканадаўства Расійскай імперыі паказвае, што гэта палітыка характарызавалася досыць высокай ступенню зменлівасці. Так, нягледзечы на тое, што ў артыкуле 29 «Общего положения о крестьянах, вышедших из крепостной зависимости» мелася інфармацыя аб праве сялян «отлучаться от места жительства», у пачатку 1860-х гг. працоўная міграцыя стрымлівалася часоваабавязаным становішчам сялян [4, с. 56]. Варта адзначыць, што скасаванне для сялян беларуска-літоўскіх губерняў часоваабавязанага становішча пасля паўстання 1863–1864 гг. прывяло да параўнальна большай інтэнсіўнасці міграцыйных працэсаў у дадзеным рэгіёне на фоне агульнай для Расійскай імперыі тэндэнцыі. Аднак нягледзячы на гэта, насельніцтва беларускалітоўскіх губерняў падпарадкоўвалася агульнаімперскаму міграцыйнаму заканадаўству.
168
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
У60-я гг. ХІХ ст. найбольш значнай кропкай выхаду мігрантаў сталі Гродзенская і Віленская губерні, а сама міграцыя мела у большай ступені сезонны характар. Па сутнасці гэта абумовіла тое, што ўрад Расійскай імперыі доўгі час не прадпрымаў асаблівых спроб спыніць дадзеныя працэсы. Толькі ў 1868 г. пры Міністэрстве ўнутраных спраў пачала дзейнічаць спецыяльная камісія, мэтай якой стала выпрацоўка актуальнага заканадаўства па праблеме міграцыі. Аднак да пачатку 80-х гг. ХІХ ст. спробы ўпарадкаваць геаграфічную мабільнасць насельніцтва выліліся толькі ў легалізацыю ўжо здзейсніўшых самавольны пераход мігрантаў [5, с. 89].
Мадэрнізацыйныя працэсы ў беларуска-літоўскіх губернях прывялі да паступовага роста геаграфічнай мабільнасці насельніцтва, які было небяспечна ігнараваць на заканадаўчым узроўні. Гэта прывяло да таго, што 10 ліпеня 1888 г. урад выдаў «Временные правила о переселении крестьян на казённые земли» [6, с. 211]. Яны не прадугледжвалі фінансавай дапамогі мігрантам і не былі абнародаваны. З’яўленне гэтага дакумента, з аднаго боку, сведчыць аб разуменні ўрадам Расійскай імперыі праблемы працоўнай міграцыі, а, з другога, ілюструе занепакоенасць у большай ступені сітуацыяй на кропках уваходу мігрантаў, а не на кропках выхаду.
У1889 г. быў прыняты закон «О добровольном переселении сельских обывателей и мещан на казённые земли
ио порядке перечисления лиц означенных сословий, переселившихся в прежнее время» [6, с. 422]. Гэты закон павінен быў спыніць самавольныя перасяленні і стаць рычагом дзяржаўнага рэгулявання міграцыйнага руху. Легальныя мігранты атрымлівалі шэраг гарантаваных льгот і дзяржаўную дапамогу, у той час як нелегальныя перасяленцы падлягалі абавязковаму звароту на былое месца жыхарства. З мэтай прадухілення самавольных перасяленняў закон скасаваў неабходнасць атрымання дазволу на перасяленне ад сельскай грамады, аднак паранейшаму прашэнне аб перасяленні неабходна было візіраваць у губернскіх па сялянскіх справах прысутнасцях.
У1890-я гг. спецыяльнымі ўказамі ствараюцца арганізацыі, якія фактычна курыравалі працэсы ўнутранай міграцыі – Камітэт Сібірскай чыгункі (1896 г.) і Перасяленчае ўпраўленне (1896 г.) [6, с. 511]. Лагічным працягам гэтай палітыкі сталі «Временные правила о добровольном переселении сельских обывателей и мещанземлевладельцев» ад 6 чэрвеня 1904 г., якія легалізавалі любыя перасяленні ў межах Расійскай імперыі, аднак матэрыяльная дапамога згодна з імі прадстаўлялася толькі найбольш абяздоленай частцы мігрантаў. Годам пазней Перасяленчае упраўленне перайшло з падпарадкавання МУС у структуру Галоўнага упраўлення землеўладання і землеўпарадкавання, а значыць разглядам хадатайніцтваў аб перасяленнях з гэтага часу сталі займацца не губернскія прысутнасці, а мясцовыя землеўпарадкавальныя камісіі. У 1906 г. выйшла Палажэнне Савета міністраў «О порядке применения закона 1904 г. о переселении» [6, с. 589]. Такім чынам, урад паступова перайшоў ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў рэгулявання патокаў працоўнай міграцыі.
Усправе ўнутранай міграцыі заканадаўства было прызвана скіраваць міграцыйныя патокі ў тыя месцы, якія з пункта гледжання ўрада падлягалі засяленню, а таксама законы і распараджэнні павінны былі садзейнічаць ўладкаванню перасяленцаў на “кропках увахода”. Выезд мігрантаў за межы Расійскай імперыі – сезонная працоўная міграцыя, або эміграцыя – разглядаліся законатворцамі з іншых пазіцый. Расійская імперыя не перашкаджала эміграцыі насельніцтва, але была зацікаўлена ў тым, каб зарабіць на эмігрантах. Да 80-х гг. ХІХ ст. працоўная патокі, накіраваныя за мяжу, сталі вельмі інтэнсіўнымі. У гэты ж час актывізавалі сваю дзейнасць агенцтвы па вербоўцы і перавозцы мігрантаў. Гэта пераўтварылася ў прыбытковы бізнес з высокай канкурэнцыяй. Урад імкнуўся мець сваю долю ў гэтай прыбытковай справе, таму нават стымуляваў насельніцтва да выезду для працаўладкавання за мяжу. Так, у 1894 г. паміж Расійскай імперыяй і Германіяй была заключана дамова «О торговле и мореплавании», а ў 1897 г. – канвенцыя, згодна з якой асобам, якія накіроўваліся на сельскагаспадарчыя работы ў Германію, выдавалі пашпарты на восем месяцаў (з 1 красавіка па 1 снежня). У 1904 г. дадзены тэрмін быў падоўжаны – з 1 лютага па 20 снежня. У 1909 г. свабодны выезд на заробкі за мяжу быў дазволены для ўсіх губерняў Расійскай імперыі [7, с. 10–13]. Як бачна, улады Расійскай імперыі не перашкаджалі працоўным патокам за мяжу. Прычын таму можа быць некалькі: па-першае, так натуральна вырашалася пытанне з аграрнай перанаселенасцю заходніх (у тым ліку беларуска-літоўскіх) губерняў; па-другое, на дадзеных патоках можна было зарабіць пасродкам прадастаўлення паслуг па перавозцы; патрэцяе, грошы, якія зараблялі мігранты за мяжой часцей за ўсё часткова вярталіся на радзіму або з самімі мігрантамі, або перасылаліся іх сем’ям. Гэтыя суммы падтрымлівалі мясцовую гаспадарку і адыгралі немалаважную ролю ў тым прамысловым рыўку, які зрабіла Расійская імперыя напярэдадні Першай сусветнай вайны.
Умовы, у якіх пражывалі эмігранты ў краінах «уваходу», рэгламентаваліся міграцыйным заканадаўствам гэтых дзяржаў. Аналіз міграцыйнага заканадаўства гэтых краін дае магчымасць зразумець, чаму насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў выбірала ў якасці новага месца жыхарства або працы тыя ці іншыя краіны, а значыць – магчымасць вызначыць і прааналізаваць асноўныя кірункі міграцыі з беларуска-літоўскіх губерняў.
Такім чынам, аналіз групы заканадаўчых крыніц дае магчымасць прасачыць змены ўрадавай палітыкі Расійскай імперыі ў адносінах да ўнутраных мігрантаў, а таксама ўбачыць розніцу ў стаўленні ўрада да перамяшчэння насельніцтва ўнутры імперыі і за яе межы. Аднак механізм практычнай рэалізацыі заканадаўства найбольш поўна прасочваецца праз аналіз дакументальных калекцый архіваў. Выяўленыя ў іх дакументы склалі самую масавую групу даследаваных тэматычных крыніц – матэрыялаў справаводства. Каштоўнымі крыніцамі ў дадзеным выпадку з’яўляюцца дакументы Перасяленчага камітэту і Камітэту Сібірскай чыгункі, паколькі менавіта гэтыя ўстановы курыравалі перасяленчыя працэсы. Вялікую цікавасць для даследавання міграцыйных працэсаў мае справаводчая дакументацыя тых інстытуцый, якія займаліся прыёмам мігрантаў і ў Расійскай імперыі і за яе межамі. Аднак поўнае разуменне працоўнай міграцыі з беларуска-літоўскіх губерняў немагчыма без аналізу справаводчай дакументацыі мясцовых інстытуцый, якія займаліся праблемамі перасялення на кроп-
169
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
ках выхаду мігрантаў. Такімі органамі найперш з’яўляліся губернскія па сялянскіх справах прысутнасці. Яны былі створаны ў кожнай губерні падчас правядзення аграрнай рэформы і складаліся з прадстаўнікоў губернскай адміністрацыі (губернатар, губернскі пракурор, губернскі маршалак) і чатырох мясцовых дваран [8, с. 100–108]. Губернскія па сялянскіх справах прысутнасці ўваходзілі ў структуру Міністэрства ўнутраных спраў. У іх сферу дзейнасці, акрамя шэрагу распарадчых і сацыяльных кампетэнцый, працы па дакументнаму суправаджэнню рэформы, уваходзілі некаторыя пытанні, звязаныя з перасяленнямі. Так, губернскія па сялянскіх справах прысутнасці прымалі хадайніцтвы і прашэнні сялян аб перасяленні; па іх распараджэнням складаліся пасямейныя спісы сялян і мяшчан, якія жадаюць перасяліцца; яны прымалі рэзалюцыі аб дазволах на перасяленне той ці іншай сям’і. Варта адзначыць, што прымаць хадайніцтвы аб перасяленнях маглі і створаныя ў 1878 г. павятовыя па сялянскіх справах прысутнасці, або міравыя пасрэднікі ў Віленскай і Гродзенскай губернях, але дазволы на перасяленне выдавалі толькі губернскія ўстановы. З 1901 г. у Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях губернскія па сялянскіх справах прысутнасці былі перайменаваны ў губернскія прысутнасці, пры гэтым іх паўнамоцтвы, склад і прынцыпы ажыццяўлення дзейнасці былі зменены. У 1903 г. гэта адбылося ў Віленскай і Гродзенскай губернях. Тым не менш, новыя ўстановы працягвалі займацца пытаннямі міграцыі на месцах [8, с. 100–108]. Аднак паколькі згодна з законам 1904 г. міграцыя насельніцтва патрапіла ў сферу Галоўнага упраўлення землеўладання і землеўпарадкавання, разглядам прашэнняў аб перасяленнях і іншымі пытаннямі, звязанымі з працоўнай міграцыяй, пачалі займацца мясцовыя землеўпарадкавальныя камісіі. Такое палажэнне спраў захоўвалася да пачатку Першай сусветнай вайны.
Як правіла, пакет дакументаў, які суправаджаў геаграфічнае перамяшчэнне асобы, мог уключаць розныя крыніцы. Абавязковымі для ўсіх з’яўляліся прашэнне асобы аб перасяленні і пасямейныя спісы. У кожнай губерні прадстаўнікі мясцовай улады самі вырашалі, якія яшчэ звесткі ім патрэбны, каб вынесці сваю рэзалюцыю аб перасяленні. Так, у Магілёўскай губерні прысутнасці патрабавалі наступную інфармацыю: аб маёмасным і сямейным становішчы просьбіта; аб эканамічным становішчы сельскай грамады, да якой ён належыць; аб прыналежнасці да “рускага этнасу” і праваслаўнага веравызнання; аб валоданні навыкамі ў галіне садаводства і вінаградарства, аб наяўнасці досведу ў расчыстцы падлесных плошчаў; аб судзімасцях; аб атрыманні просьбітам участка зямлі для перасялення, ад якога ён адмовіўся [9, л. 1]. У Мінскай губерні чыноўнікаў цікавіла іншая інфармацыя: аб маёмасным і сямейным становішчы просьбіта; аб магчымасці займацца адхожымі промысламі ў мікрарэгіёне, аб кошце арэнднай зямлі ў суседніх маёнтках; аб колькасці наяўных грошай у сям’і [10, л. 53–58]. Варта адзначыць, што ў Віцебскай і Магілёўскай губернях перасяленцу неабходна было атрымаць дазвол грамады (да 1889 г.), аднак такога патрабавання не было да перасяленцаў з Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў.
Такім чынам, аналіз справаводчай дакументацыі паказвае асаблівасці, з якімі ў справе працоўнай міграцыі судатыкалася насельніцтва розных губерняў, а таксама дае магчымасць прасачыць ход падрыхтоўкі асобы да перасялення.
Важнымі дакументамі для вывучэння міграцыйных працэсаў з тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў з’яўляюцца пасямейныя спісы, якія адносяцца да группы дакументаў грамадзянскага ўліку насельніцтва. Гэты від дакументаў з’яўляецца прамой генеалагічнай крыніцай, якая ўтрымлівае ў сабе вялікі пласт намінатыўнай інфармацыі. У пасямейных спісах змяшчаюцца асабістыя звесткі аб просьбіце і членах яго сям’і (імя, імя бацькі, прозвішча, узрост, месца жыхарства), а таксама пазначаецца ступень сваяцтва паміж імі. У спісах змяшчаецца інфармацыя аб колькасці і вартасці дзесяцін зямлі, якія належаць сям’і, аб сямейнай маёмасці і яе кошце [9, л. 7–14 адв.; 10, л. 11–51; 11; 12 л. 2–5 адв.; 13]. Дадзеная інфармацыя патрабавалася чыноўнікам губернскіх па сялянскіх справах прысутнасцей, а затым землеўпарадкавальных камісій каб вынесці рэзалюцыю аб дазволе на перасяленне. Дакументы дадзенай группы дапамагаюць удакладніць некаторыя аспекты, якія тычацца матывацыі мігрантаў. Так, у даследаваннях, дзе закранаюцца пытанні міграцыі насельніцтва, у якасці адной з прычын перасяленняў вылучаюць наяўнасць вялікай колькасці сыноў у сям’і [14, с. 51]. Сапраўды, гэта магло паставіць перад бацькамі вельмі істотную праблему, бо пасля смерці гаспадара яго нашчадкам даставаліся зусім невялікія зямельныя надзелы. Аднак аналіз пасямейных спісаў тых асоб, якія падавалі прашэнні на перасяленні, паказаў, што жаданне пачаць «новае жыццё» ў іншых рэгіёнах Расійскай імперыі або за яе межамі не мае карэляцыі з колькасцю дзяцей у сям’і і з іх палавой прыналежнасцю. Напрыклад, у чэрвені 1896 г. 23 сям’і з Нягневіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні падалі прашэнні аб перасяленні іх у Сібір. У 13-ці з гэтых сямей пераважала колькасць дзяцей мужчынскага полу, а ў 10-ці жаночага [10, л. 11–51]. Падобнае назіралася і ў іншых паветах [11; 13]. Значна больш уплывала на жаданне перасяліцца эканамічная сітуацыя ў тым мікрарэгіёне, дзе пражываў просьбіт. Так, аб’ядноўвае ўсе гэтыя пасямейныя спісы адсутнасць у насельніцтва магчымасці атрымаць заробкі на т. зв. “отхожих промыслах” і нізкі кошт арэнды ў суседніх маёнтках. З аднаго боку, гэта матывавала шукаць заробак у іншых губернях або рэгіёнах, з другога, – часта было падставай для атрымання дазволу на перасяленне ад мясцовай адміністрацыі. Пасямейныя спісы даюць магчымасць стварыць сацыяльны партрэт перасяленца, што дазваляе ўдакладніць некаторыя навуковыя гіпотэзы. Так, навукоўцы неаднаразова падкрэслівалі, што асноўную масу мігрантаў складала моладзь. З гэтым можна згадзіцца, аднак толькі ў дачыненні да сезонных міграцый – выезду на заробкі ў ЗША або еўрапейскія краіны. Так, узрост сезонных мігрантаў вагаўся ў межах 18–35 гадоў і часцей за ўсё на часовыя заробкі выязжджалі нежанатыя мужчыны [15, с. 10]. Пры гэтым сярэдні ўзрост просьбітаў аб перасяленні ў межах імперыі складаў 41 год і выязджалі з беларуска-літоўскіх губерняў у гэтым выпадку ў асноўным сем’ямі, разлічваючы на пастаяннае
170
