СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
многія дагэтуль невядомыя старонкі жыцця палешукоў, распавядаецца пра іх выжыванне ў надзвычай складаных сацыяльна-эканамічных і прыродных умовах.
Плённа працуе па вывучэнню азначанай тэмы і Анджэй Смалярчык (Беласток), які галоўным чынам даследуе стан школьнай справы на Палессі ў міжваенны перыяд і адначасова раскрывае месца Палескага ваяводства ў гра- мадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці Польшчы ў 1921–1939 гг., паказаны асноўныя праблемы і цяжкасці, якія стаялі перад дзяржаўнымі ўладамі на Палессі ў гэты перыяд і меры па іх пераадоленні [14].
На сучасным этапе прадстаўнікі польскай гістарыяграфіі надаюць вялікае значэнне вывучэнню сацыяльнаэканамічных адносін на Палессі ў міжваенны перыяд, яскравым падцвярджэннем чаму стаў амаль адначасовы выхад у свет дзвюх важкіх манаграфій, непасрэдна прысвечаных разглядаемаму пытанню. У цэнтры навуковай увагі даследчыка з Уроцлава Пятра Ціхарацкага знаходзіцца грамадска-палітычная барацьба на Палессі ў міжваенны перыяд, але адначасова аўтар выдання паказвае матэрыяльны стан розных груп тутэйшага насельніцтва і абумоўленыя гэтым іх палітычныя сімпатыі, што дазваляе скласці цэласнае ўяўленне аб сацыяльнаэканамічным развіцці Палескага ваяводства [22]. У працы беластоцкага даследчыка Войцэха Сляшыньскага прааналізавана сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае жыццё палескага насельніцтва ў складзе Польскай дзяржавы, вызначана месца Палескага ваяводства ў яе народна-гаспадарчым комплексе [23].
Сярод беларускіх навукоўцаў на сённяшні дзень тэматыкай Палесся перш за ўсё займаецца гродзенскі навуковец І. С. Чарнякевіч [20–21], якая даследуе матэрыяльную і духоўную культуру палескіх жыхароў у 1921–1939 гг. і адначасова ўсебакова паказвае ўзровень іх дабрабыту і сацыяльных адносін, што робіць яе працы надзвычай каштоўнымі пры вывучэнні дадзенага пытання. Даследчыца звяртае ўвагу на шырока распаўсюджаны міф аб небывалай адсталасці Палесся, напрыклад, сцвярджае, што пры правядзенні для палескіх дзяцей экскурсіі ў Варшавы, некаторых з іх для перадачы этнаграфічнай самабытнасці Палесся прымушалі… абуваць лапці, якія палешукі ўжо даўно не насілі. І. С. Чарнякевіч падрабязна паказала этнаграфічную адметнасць палешукоў, іх прыярытэты і адметнасці паводзін (асабліва ўнутрысямейныя ўзаемаадносіны), а таксама стаўленне польскага грамадства да жыхароў Палесся, іх ладу жыцця і месца ў складзе міжваеннай Польшчы.
Даследаваннем дзейнасці польскіх уладаў па насаджэнню на землях Заходняй Беларусі асадніцтва ў міжваенны перыяд сярод айчынных гісторыкаў займаецца перш за ўсё А. Ф. Вырастка (Сцяпанава) [3], якая падрабязна прааналізавала мэты і накірункі дадзенай палітыкі, падкрэслівала, што ў сувязі з невысокай ураджайнасцю мясцовых ворных зямель на Палессі асаднікі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі атрымлівалі тут большыя надзелы. Даследчыца паказвае шматбаковую дзейнасць асаднікаў на тэрыторыі Палескага ваяводства, азначае, што яны прымалі актыўны ўдзел у сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, паказвае асноўныя праблемы і перашкоды на гэтым шляху.
Нельга таксама абыйсці ўвагай працы Г. С. Вайцешчык (Касяноўскай) [2], якая займаецца даследаваннем ролі і значэння мястэчак Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд; ёю адзначалася, што на той час большасць палескіх мястэчак мала чым адрознівалася ад вялікіх вёсак, але тым не менш з’яўляючыся цэнтрамі гандлю, развіцця культуры і асветы.
Упрацах доктара гістарычных навук А. М. Вабішчэвіча (Брэст) [1] грунтоўна прааналізаваны нацыянальны склад Палесся ў 1921–1939 гг., паказаны яго найбольш характэрныя адметнасці і звычкі мясцовых жыхароў, а таксама планы польскіх уладаў па паланізацыі мясцовага насельніцтва і інтэграцыі рэгіёна ў народна-гаспадарчы комплекс Польшчы. У цэлым, варта падкрэсліць, што за працяглы перыяд свайго пражывання ў складаных пры- родна-кліматычных і сацыяльна-эканамічных умовах палешукі здолелі выпрацаваць унікальную культуру, дзякуючы якой змаглі выжыць і захавацца, але для многіх падарожнікаў і даследчыкаў звонку такі лад жыцця выклікаў здзіўленне і нярэдка пагарду, што ў многім таксама было абумоўлена закрытасцю палешкоў і істотным недаверам да прадстаўнікоў іншай культуры, нават пры ўмове прызнання іх вышэйшага ўзроўню.
Удаследаваннях В. А. Лабачэўскай (Мінск) вылучаны асаблівасці культуры Палесся, праведзена яе параўнанне з іншымі народнымі культурамі тагачаснай Польшчы [8]. Аўтар артыкула падкрэсліла захаванне ў Палескім ваяводстве старадаўніх звычаяў і народнай культуры, засяродзіла ўвагу на шырокім распаўсюджанні промыслаў і рамёств, дзякуючы якім навакольныя сяляне маглі забяспечыць сябе самым неабходным, акрамя таго, ва ўмовах агульнага недахопу ворнай зямлі мясцовыя саматужныя промыслы сталі для многіх палешукоў асноўнай крыніцай для забеспячэння свайго існавання.
Праца І. Нікіценкава [11] прысвечана народным рамёслам на Палессі ў міжваенны перыяд. Аўтарам адзначаласяіх шырокую распаўсюджанасць, высокі мастацкі ўзровень і добрую спажывецкую якасць, у сувязі з чым палескія вырабы заслужана карысталіся шырокім спросам сярод тагачаснага польскага грамадства,
яскравым падцвярджэннем гэтаму былі спробы іх падробак. Гэтай жа тэматыцы прысвечаны артыкул Т. Ф. Кабат [6], дзе разглядаецца ўклад палескіх рамеснікаў у развіццё мясцовых сацыяльна-эканамічных адносін, спроба кампенсаваць тут недахоп прамысловых тавараў.
На сучасным этапе вывучэннем прамысловасці Палесся ў міжваенны перыяд займаецца ў першую чаргу Л. В. Лаўрэенка, якая ў сваіх артыкулах на аснове шырокай крыніцавай базы дае характарыстку асноўных тагачасных цэнтраў народных промыслаў і рамёств на Палессі, распавядае пра ўмовы жыцця мясцовых рамеснікаў і прамысловых рабочых [9]. Асобны артыкул даследчыца прысвяціла арганізацыю гандлю, дзе на аснове багатай факталагічнай базы паказала ўзровень тагачасных гандлёвых адносін, асноўныя напрамкі
81
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
палескага гандлю і галоўныя палескія тавары, звярнула ўвагу на слаба развітую транспартную сетку, што стварала ў выніку для гандлю вялікую праблему [10].
В. М. Папко прысвяціла сваю працу вывучэнню роду дзейнасці Дзяконскіх на Палессі ў 1921–1939 гг., падкрэсліваючы іх значны ўклад ў развіццё мясцовых сацыяльна-эканамічных адносін, які яны зрабілі нягледзячы на тое, што не належалі да ліку самых вядомых, багатых і ўплывовых тагачасных памешчыцкіх радоў. У цэнтры ўвагі аўтаркі кнігі знаходзяцца лёсы найбольш знакамітых прадстаўнікоў дадзенага роду, акрамя таго, паказваецца сістэма гаспадарання ў належачых ім маёнтках [12].
Уартыкулах А. Г. Цымбала даецца ўзважаная ацэнка поглядам польскага грамадства на Палессе і яго жыхароў, звяртаецца ўвага на перабольшанасць сацыяльна-эканамічнага адставання рэгіёна, што адначасова рабіла яго надзвычай прыцягальным для падарожнікаў з усёй Еўропы [18; 19]. Даследчык паказвае асаблівасці Палескага ваяводства звяртае ўвагу на самабытнасць культуры палешукоў і на складаныя мясцовыя прыродныя ўмовы: высокую забалочанасць і слабую ўрадлівасць ворных зямель.
Сваю ацэнку сацыяльна-эканамічнага развіцця Палесся ў міжваенны перыяд і яго месца ва ўрадавай гаспадарчай палітыцы аўтар артыкула выклаў у наступнай працы [5].
Падводзячы вынікі, можна ацаніць гістарыяграфію сацыяльна-эканамічнага развіцця Палескага ваяводства
ў1921–1939 гг. як багатую і змястоўную. У адрозненне ад даследчыкаў савецкага перыяду, якія гіпербалізавалі некаторую параўнаўчую адсталасць Палескага ваяводства ў складзе міжваеннай Польшчы (перш за ўсё, ў сферы прамысловасці) і ўскладалі ўсю віну за гэта выключна на польскія ўлады, то сучасныя аўтары падыходзяць да азначанага пытання больш узважана і ўсебакова, вылучаюць спецыфічныя ў гаспадарчым плане прыкметы Палесся, якія былі для яго характэрны здаўна, падсумоўваюць, якое ж становішча займалі палескія землі ў параўнанні нават з суседнімі рэгіёнамі на працягу многіх гадоў. Акрамя таго, неабходна браць пад увагу, што пасля заключэння Рыжскай мірнай дамовы Палескае ваяводства атрымала памежны статус, які выклікаў своеасаблівы паварот у яго сацыяльна-эканамічным развіцці: перш за ўсё вымушанае нежаданне будаваць буйныя прамысловыя прадпрыемствы каля самай дзяржаўнай межы, а таксама неабходнасць узгаднення з памежнікамі ходу ажыццяўлення меліярацыйных работ і г. д. Адначасова абсалютная большасць гісторыкаў падкрэслівае шырокую распаўсюджанасць і высокі ўзровень народных промыслаў і рамёств, дзякуючы якім палескія жыхары на той час маглі забяспечыць сябе самым неабходным.
Уцэлым, нягледзячы на высокую навуковую цікавасць даследчыкаў да палескай праблематыкі, многія пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Палесся ў 1921–1939 гг. так яшчэ і засталіся недаследаванымі і патрабуюць далейшага навуковага вывучэння, у першую чаргу нацыянальны склад і сацыяльная структура тагачаснага насельніцтва і ўзровень гаспадарчага адставання Палескага ваяводства.
Cпіс літаратуры
1.Вабішчэвіч, А. М. Палессе ў палітычнай тэорыі і практыцы польскіх улад (1921–1939 гг.) / А. М. Вабішчэвіч // Да 90-годдзя прыняцця Рыжскага дагавору 1921 г.: матэрыялы з гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у ХХ ст. : зб. навук. прац ІІІ міжнар. навук.- тэар. канф. Мінск, 9–10 чэрв. 2011 г. – Мінск : ТАА «Ковчег», 2012. – С. 265–277.
2.Вайцешчык, Г. С. Арганізацыя аховы здароўя ў мястэчках Палескага ваяводства ў 1921–1939 гг. / Г. С. Вайцешчык // IV Машеровские чтения : сб. материалов науч.-практ. конф., 28–29 окт. 2010 г. – Витебск : ВГУ, 2010. – С. 203–206.
3.Выростка, Е. Ф. Основные направления деятельности «Союза осадников» на территории Полесского воеводства (1921–1939 гг.) / Е. Ф. Выростка // Вест. Ин-та современных знаний. – 2008. – № 1. – С. 26–29.
4.Гак, Л. Аграрная політыка польскай буржуазіі ў Заходняй Беларусі / Л. Гак. – Менск : Дзярж. выд-ва Беларусі, Партмассектар,
1933. – 93 с.
5.Гарматны, В. П. Палескае ваяводства ў гаспадарчай палітыцы польскіх уладаў у 1921–1939 гг. / В. П. Гарматны // Региональные интеграционные процессы и Беларусь: философско-мировоззренческие основания, тенденции развития, опыт социально-политического моделирования. Белорусская политология: многообразие в единстве : материалы VIII междунар. науч.-практ. конф., Гродно, 17–18 мая 2018
г. : в 2 ч. – Гродно : ГрГУ, 2018. – Ч. 1. – С. 94–97.
6.Кабот, Т. Ф. Кустарные промыслы на Полесье в межвоенный период / Т. Ф. Кабот // Вестн. Брест. гос. техн. ун-та. – 2009. – № 6. –
С. 13–16.
7.Кухарев, Б. Е. Сельское хозяйство Западной Белоруссии (1919–1939 гг.) / Б. Е. Кухарев. – Минск : Выш. шк., 1975. – 110 с.
8.Лабачэўская, В. А. Палессе ў культуры Польшчы 20–30-х гадоў / В. А. Лабачэўская // Загароддзе–1 : матэрыялы міждысцыплінар. навук. семінара па пытаннях даслед. Палесся, Мінск, 19 верас. 1997 г. – Мінск : БелІПК, 1999. – С. 40–44.
9.Лавреенко, Л. В. Ремёсла и промыслы жителей Белорусского Западного Полесья в 20–30-е годы ХХ в. / Л. В. Лавреенко // PolesieRodopy. Zeszyty Cyrylo-metodianskie. – 2016. – № 5. – S. 196–202.
10. Лаўрэенка, Л. В. Гандаль на тэрыторыі Палескага ваяводства ў 1921–1939 гг. / Л. В. Лаўрэенка // Гісторыя гандлю на тэрыторыі Беларусі : зб. навук. арт. – Мінск : Бел. навука, 2016. – С. 367–374.
11. Никитенков, И. Народные ремесла в экономике Полесского воеводства (1920–1939 годы) / И. Никитенков // Беларусь і Польшча ў
ХХстагоддзі: агульнае і адметнае ў гістарычных лёсах : матэрыялы міжнар. студ. навук.-практ. канф., Брэст, 7–8 крас. 2000 г. / рэдкал.: І. І. Акінчыц [і інш.]. – Брэст : БрДУ, 2001. – С. 58–60.
12. Папко, В. М. Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў ХІХ–ХХ стст. / В. М. Папко. – Брэст : Альтернатива, 2011. – 245 с.
13. Полуян, И. В. Западная Белоруссия в период экономического кризиса 1929–1933 гг. / И. В. Полуян. – Минск : Навука і тэхніка,
1991. – 205 с.
14. Смолярчик, А. Полесское воеводство в общественной, культурной и религиозных структурах Второй Речи Посполитой / А. Смолярчик // Славянскія краіны ў эпоху глабалізацыі : зб. навук. прац. – Брэст : БрДТУ, 2004. – Вып. 1. – С. 103–111.
15. Сорокин, А. А. Аграрный вопрос в Западной Белоруссии. 1920–1939 гг. / А. А. Сорокин. – Минск : Наука и техника, 1968. – 201 с. 16. Томчонек, С. Полесское воеводство (1918–1939): избранные проблемы / С. Томчонек // Славянскія краіны ў эпоху глабалізацыі : зб.
навук. прац. – Брэст : БрДТУ, 2004. – Вып. 1. – С. 99–102.
17. Фришман, В. Промышленность Западной Белоруссии / В. Фришман. – Минск : Изд-во Бел. Акад. наук, 1934. – 133 с.
82
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
18.Цымбал, А. Г. Вобраз Заходняй Беларусі ў складзе II Рэчы Паспалітай у польскай гістарыяграфіі / А. Г. Цымбал // Вестн. Минск. гос. лингв. ун-та : науч.-теорет. ежег. – 2017. – № 16. – С. 21–27.
19.Цымбал, А. Г. Палессе ў палітыцы польскіх улад (1921–1939) у адлюстраванні польскай гістарыяграфіі / А. Г. Цымбал // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць : зб. навук. арт. Вып. 16. – Мінск : МДЛУ, 2018. – С. 63–68.
20.Чарнякевіч, І. С. Палессе ў навуковай і грамадскай думцы ў міжваенны перыяд / І. С. Чарнякевіч // Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасці, міжнацыянальныя і міждзяржаўныя адносіны : зб. навук. арт. – Гомель : ГДУ, 2014. – Вып. 3. – С. 140–144.
21.Чарнякевіч, І. С. «Польскі Мадагаскар»: медыйны вобраз Палесся і палітыка ваяводскай адміністрацыі (па старонках «Dziennika Urzędowego Województwa Poleskiego») / І. С. Чарнякевіч // Зб. дакл. і тэз. VII міжнар. навук.-практ. канф. «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў», Мінск, 24–25 ліст. 2016 г. : у 2 т. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – Т. 2. – С. 642–646.
22.Cichoracki, P. Województwo Poleskie 1921-1939. Z dziejów politycznych / P. Cichoracki. – Łomianki : LTW ; Wrocław : IH Uniwersytetu Wrocławskiego, 2014. – 477 s.
23.Śleszyński, W. Województwo Poleskie / W. Śleszyński. – Kraków : Avalon, 2014. – 335 s.
24.Tomaszewski, J. Z dziejów Polesia, 1921–1939: zarys stosunków społeczno-ekonomicznych / J. Tomaszewski. – Warszawa : Państ. Wydaw.
Nauk., 1963. – 208 s.
25.Tomczonek, Z. Ruch ludowy na kresach północno-wschodnich Drugiej Rzeczypospolitej / Z. Tomczonek. – Białystok : Wydaw. Politech. Białostockiej, 1996. – 247 s.
Віталь Пятровіч Гарматны, Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Vitaliy Harmatny
Institute of Parliamentarism and Entrepreneurship, Minsk, The Republic of Belarus
e-mail: vitharmatny@mail.ru
SOCIO-ECONOMIC DEVELOPMENT OF POLESIE VOIVODESHIP IN 1921–1939: HISTORIOGRAPHY OF THE PROBLEM
The article deals with the study of domestic and foreign researchers of the socio-economic development of Polesie Voivodeship in 1921–1939, while it was part of the Polish state. The article notes the basic conceptual and methodological approaches, as well as the features of the position of Polesie in the national economic complex of interwar Poland.
Keywords: Polesie Woiwodeship, historiography, agriculture, agrarian reform, land tenure, industry, crafts.
УДК [930:329](476)“19”
П. А. Трубчык
АСНОЎНЫЯ НАКІРУНКІ СУЧАСНАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ ЛІБЕРАЛЬНЫХ ПАРТЫЙ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў ПАЧАТКУ ХХ ст.
Проведен научный анализ современных исследований истории либеральных партий и их отделов на территории Беларуси в начале ХХ в. Сделаны выводы о том, что российская и отечественная историография основательно изучила либеральное движение начала ХХ в. Дальнейшие перспективы научного поиска по данной проблематике лежат в разных плоскостях – выявление и изучение тех факторов общественно-политического развития Беларуси, которые обусловили невозможность исторического компромисса между властью и либералами, важно обратить внимание и на то, что на территории Беларуси кадеты и октябристы проводили свою политику преимущественно через еврейские и польские организации, которые фактически составляли единый либеральный блок, выступающий в качестве демократической оппозиции.
Ключевые слова: историография, либеральные партии, либерализм, общественно-политическая жизнь, политическая история.
Вывучэнне гісторыі ліберальных партый на тэрыторыі былой Расійскай імперыі пачалося яшчэ ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Ліберальныя гісторыкі сабралі шмат фактычнага матэрыялу па імперыі ў цэлым, а таксама прапанавалі шэраг канцэпцый, якія на пэўны час вызначылі рамкі даследаванняў дадзенай праблемы [1].
Аднак ужо ў савецкі перыяд пад уздзеяннем палітычнай кан’юнктуры тэматыка даследаванняў лібералізму пачала звужацца. Даследчыкі засяродзілі ўвагу на праблемах рэвалюцыйнага руху (сацыял-дэмакратычных і народніцкіх партый). Дзейнасць ліберальных партый асвятлялася вельмі вузка і супярэчліва. У лібералізме беларускія гісторыкі савецкага часу бачылі, як правіла, разнавіднасць буржуазнай ідэалогіі і адносілі нараджэнне ліберальнага руху ў Расійскай імперыі (і ў Беларусі ў тым ліку) да другой паловы ХІХ ст. – перыяду хуткага развіцця капіталістычных адносін. Лічылася, што дзейнасць ліберальных партый не пакінула бачнага следу ў айчыннай гісторыі, паколькі была слабай, а іх праграмы і ідэалогія былі аморфнымі і далёкімі ад жыцця [2].
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. ХХ ст. у айчыннай гістарыяграфіі выявілася тэндэнцыя да перагляду гэтых стэрэатыпаў. Лібералізм ужо не разглядаўся як вузкакласавая буржуазная плынь [3; 4; 5]. Афармленне і дзейнасць ліберальных партый і іх аддзелаў на беларускіх землях разглядаецца як фактар фарміравання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі [6].
Пры вывучэнні тэматычных аспектаў, звязаных з гісторыяй ліберальных партый у Беларусі ў канцы XIX – пачатку ХХ ст., у айчыннай гістарыяграфіі назіраецца імкненне адыйсці ад ідэалагічна абмежаванай савецкай даследчай праграмы. Гэтае імкненне рэалізуецца перш за ўсё ў цікавасці да вывучэння праблем, якія раней былі выключаны з пераліку дазволеных тэм. Даследчыкі М. С. Сташкевіч [7], В. А. Снытко [8], І. У. Шардыка [9] і інш. звярталіся да гісторыі ліберальнага руху, аналізавалі дзейнасць канстытуцыйных дэмакратаў, акцябрыстаў, нацыянальных партый.
Праграмныя палажэнні, галоўныя напрамкі дзейнасці партый і груп ліберальнага кірунку на тэрыторыі Беларусі адлюстраваны ў даследаванні Д. С. Лаўрыновіча [10]. Манаграфія ўяўляе сабой комплекснае фундаментальнае даследаванне, у якім разглядаецца дынаміка грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў пачатку XX ст., у значнай меры абумоўленая дзейнасцю агульнарасійскіх ліберальных партый і арганізацый
83
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
(Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі і «Саюза 17 кастрычніка»). Таксама у кнізе дадзены абгрунтаваны аналіз дзейнасці яўрэйскіх ліберальных арганізацый на тэрыторыі беларускіх губерняў, раскрытыя асаблівасці іх праграмных патрабаванняў і тактыкі, накіраваных на рэфармаванне традыцыйнага дзяржаўнага ладу. Адзначана, што перавага ў гарадах Беларусі яўрэйскага насельніцтва пры захаванні абмежавальнай палітыкі з боку царскага ўрада аб’ектыўна спрыяла хуткаму развіццю яўрэйскага ліберальнага руху, галоўнымі прадстаўнікамі якога былі сіяністы, аўтанамісты і прыхільнікі яўрэйскага раўнапраўя, якія змагаліся за пашырэнне грамадзянскіх і палітычных правоў усіх народаў, уключаючы яўрэяў. Разам з тым, раскрываючы дзейнасць ліберальных арганізацый, аўтар не надаў належнай увагі аналізу польскага лібералізму.
Гісторыю польскага грамадска-палітычнага руху на беларускіх і літоўскіх землях пачатку ХХ ст. даследаваў А. Ф. Смалянчук [11]. Аўтар на аснове шырокага кола неапублікаваных крыніц, матэрыялаў перыядычнага друку грунтоўна асвятляе дзейнасць у заходніх губернях польскіх палітычных партый ліберальнага кірунку, іх стаўленне да беларускага нацыянальнага руху. Даследчык адзначае, што як у сацыялістычнай, так і ў нацыянальна-дэмакратычнай ідэалогіі польскага руху беларусы і літоўцы не ўспрымаліся як суб’ект палітычнага і культурнага жыцця [11, с. 213]. А. Ф. Смалянчуком даследуецца таксама дзейнасць польскага прадстаўніцтва ад заходніх губерняў у Дзяржаўнай думе і Дзяржаўным савеце Расійскай імперыі.
Даследаванні па гісторыі ліберальных партый у гэты перыяд з“яўляюцца ў асяроддзі расійскіх гісторыкаў. Паколькі расійскія даследчыкі вывучаюць грамадска-палітычны рух на ўсёй прасторы Расійскай імперыі, іх працы даюць пэўную інфармацыю і для аналізу ліберальнага руху ў Беларусі.
Уполі зроку навукоўцаў аказваюцца праграмы ліберальных партый, матэрыялы дзейнасці Дзяржаўнай думы I–IV скліканняў, што выводзіць на новы ўзровень даследавання дзейнасці ліберальных партый у Расійскай імперыі ў пачатку ХХ ст.
На сучасным этапе развіцця гістарыяграфічнай навукі вызначыўся аб“ектыўна-пазітыўны падыход да асэнсавання гісторыі ліберальных партый. Вялікая роля ў гэтым працэсе належыць У. В. Шалахаеву, які вылучыў асноўныя напрамкі (правы, цэнтр, левы) унутры ліберальнага лагера, разгледзеў гісторыю ліберальных партый праз раскрыццё галоўнай сістэмаўтваральнай рысы іх дзейнасці – прыхільнасці эвалюцыйнай парадыгме. Таксама заслугай расійскіх гісторыкаў з’яўляецца той факт, што даследчыкі не адмяжоўваюць лібералізм ад дэмакратыі, лічаць яго складовай часткай вызваленчага руху ў Расійскай імперыі, у прыватнасці, яго рэфармісцкім крылом. У рэалізацыі рэфармісцкага шляху развіцця вылучаюцца дзве альтэрнатывы: ўрадавая і ліберальная, пры гэтым апошнюю падзяляюць на два напрамкі: кадэцкі і акцябрысцкі [12].
Уманаграфіі «Ліберальная мадэль перабудовы Расіі» У. В. Шалахаеў паставіў задачу раскрыць дзве асноўныя праблемы: па-першае, змястоўны бок ліберальнай мадэлі перабудовы Расіі, супастаўляючы пры гэтым сістэму ідэй з праграмай, па-другое, паказаць пошук шляхоў і механізмаў, прапанаваных лібераламі для рэалізацыі сваіх мадэляў [13, с. 5]. Упершыню ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі быў дадзены сістэмны аналіз ліберальнай мадэлі грамадзянскай перабудовы Расійскай імперыі ў ХХ ст., выяўлены праблемы фарміравання грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы, праекты стварэння рацыянальнай рынкавай эканомікі, рашэнні нацыянальных і сацыяльных пытанняў.
Такім чынам, адбылося змяненне ацэнак тактыкі ліберальных партый. Негатыўнае стаўленне пачало змяняцца пазітыўным. Кадэцкая тактыка парламенцкіх рэформаў стала разглядацца не з пункту гледжання задач рэвалюцыі, а з пазіцый неабходнасці рэфармавання грамадства ў ліберальным кантэксце. Атрымалі поўнае прызнанне як імкненне кадэтаў знайсці разумны кампраміс з уладай, так і іх спробы стрымаць рэвалюцыйны напор левых, якія не жадалі лічыцца з нормамі права.
Відавочна, што навейшая гістарыяграфія заяўленай праблематыкі характарызуецца выхадам на новы тэарытычны ўзровень і метадалагічны разрэз яе асэнсавання. Так, сучасныя расійскія гісторыкі даследуюць тэмы, якія савецкая гістарыяграфія або наогул не заўважала, або надавала ім мала ўвагі: светапоглядная парадыгма лібералізму, яго сацыяльная дактрына, палітычная канцэпцыя, філасофскія пазіцыі асобных прадстаўнікоў. Актыўна вывучаюцца палітычныя біяграфіі лідэраў ліберальнага руху, асаблівасці іх ідэалагічных поглядаў. Але па-ранейшаму мала хто даследуе палітычнае становішча ў беларуска-літоўскіх губернях.
Падобная карціна назіраецца і ў польскай гістарыяграфіі. Беларуска-літоўскі рэгіён цікавіць навукоўцаў толькі ў рэчышчы даследавання польскага нацыянальнага руху на вылучаных землях [14; 15].
Айчынныя гісторыкі найбольш шчыльна падыходзяць да раскрыцця праблемы ў сферы ліберальных рухаў асобных нацыянальных плыней, у першую чаргу польскай і яўрэйскай, таксама засвойваюць наяўную гістарыяграфічную спадчыну і новыя тэарэтыка-метадалагічныя падыходы аналізу тэмы.
Далейшыя перспектывы навуковага пошуку па дадзенай праблематыцы ляжаць у розных плоскасцях – выяўленне і вывучэнне тых фактараў грамадска-палітычнага развіцця Беларусі, якія абумовілі немагчымасць гістарычнага кампрамісу паміж уладай і лібераламі. Важна звярнуць увагу і на тое, што на тэрыторыі Беларусі кадэты і акцябрысты праводзілі сваю палітыку пераважна праз яўрэйскія і польскія арганізацыі, якія фактычна складалі адзіны ліберальны блок.
84
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
Cпіс літаратуры
1.Общественное движение в России в начале XX-го века / под ред. Л. Мартова, П. Маслова и А. Потресова. – СПб. : Тип. т-ва «Обществ. Польза», 1909–1914. – Кн. 5, т. 3 : Партии – их состав, развитие и проявление в массовом движении, на выборах и в Думе. – 1914. –
[8], 643 с.
2.Лушчыцкі, І. М. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палове XIX ст. / І. М. Лушчыцкі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1958. – 364 с.
3.Сакалова, М. А. Пачатак ліберальнага руху на Беларусі / М. А. Сакалова // Штогоднік Ін-та гісторыі НАН Беларусі : зб. арт. / Ін-т гісторыі НАН Беларусі ; гал. рэд. М. П. Касцюк. – Мінск, 1999. – С. 48–56.
4.Шалькевич, В. Ф. В. Д. Спасович и возрождение либерализма в Беларуси / В. Ф. Шалькевич // Бел. думка. – 1993. – № 3. – С. 14–19.
5.Кунцевич, К. Н. Либерализм, сущность, истоки, перспективы / К. Н. Кунцевич. – Минск, 1993. – 118 с.
6.Соколова, М. А. Общественные объединения и движения в Беларуси в конце ХVIII – начале ХХ века: проблемы становления гражданского общества / М. А. Соколова. – Минск, 2002. – 136 с.
7.Сташкевіч, М. С. Перадумовы і працэс стварэння палітычных партый на Беларусі (канец ХІХ ст. – люты 1917 г.) / М. С. Сташкевіч // Бел. гіст. часоп. – 1999. – № 3. – С. 18–19.
8.Снытко, В. А. Местные организации «Союза 17 октября» в период первой Российской революции (на примере Могилевской губернии) / В. А. Снытко // Весн. Магілёўс. дзярж. ун-та імя А. А. Куляшова. – 2004. – № 4. – С. 23–28.
9. Шардыко, И. В. Кадеты и их аграрная программа в 1905–1914 гг. // Весн. Магілёўс. дзярж. ун-та імя А. А. Куляшова / И. В. Шардыко. – 2008. – № 4. – С. 15–20.
10.Лавринович, Д. С. Деятельность общероссийских либеральных партий на территории Беларуси (1905–1918 гг.) / Д. С. Лавринович. – Могилёв : МГУ им. А. А. Кулешова, 2015. – 328 с.
11.Смалянчук, А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 – люты 1917 г. / А. Смалянчук. – СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. – 406 с.
12.Политические партии России: история и современность. – М. : Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2000. – 631 с.
13.Шелохаев, В. В. Либеральная модель переустройства России / В. В. Шелохаев. – М. : РОССПЭН, 1996. – 280 с.
14.Heryng, Z. Socjalizm przed pol wiekiem (1875 – 1880) w Rosji i Polsce / Z. Heryng. – Lodz, 2007.
15.Bardasc, J. O dawnej i niedawnej Litwie / J. Bardasc. – Poznan, 1988.
Павел Анатольевіч Трубчык, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Pavel Trubchyk
Belarusian State Pedagogical University Named after Maxim Tank, Minsk, The Republic of Belarus e-mail: trubchik.p@mail.ru
MAIN DIRECTIONS OF MODERN HISTORIOGRAPHY OF LIBERAL PARTIES ON THE TERRITORY OF BELARUS
AT THE BEGINNING OF THE XX CENTURY
The article presentsan objective analysis of modern research on the history of liberal parties and their departments in Belarus at the beginning of the twentieth century. It is concluded that Russian and native historiography has thoroughly studied the liberal movement of the early twentieth century. Further prospects for a scientific search on this issue lie in different planes – identifying and studying those factors of the socio-political development of Belarus that made it impossible for a historical compromise between the authorities and liberals, it is important to pay attention to the fact that the Cadets and Octobrists carried out their policies on the territory of Belarus mainly through Jewish and Polish organizations, which in fact constituted a single liberal bloc, acting as a democratic opposition.
Keywords: historiography, the liberal party, liberalism, social and political life, political history.
УДК 94(476)
М. Я. Шукайла, І. Ф. Кітурка
РОЛЯ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ У СТАНАЎЛЕННІ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ Ў НАВУКОВАЙ СПАДЧЫНЕ ПРАФЕСАРА І. І. КОЎКЕЛЯ
Рассматривается роль политических партий в становлении белорусской государственности в ХХ в. Отмечено, что деятельность политических партий достаточно подробно освещена в работах профессора И. И. Ковкеля. Сделан вывод о развитии межпартийных отношений на данном отрезке исторического процесса и о первых шагах в становлении государственности белорусского народа.
Ключевые слова: И. И. Ковкель, партии, белорусская государственность.
Сярод асноўных прыярытэтаў у навуковай дзейнасці І. І. Коўкеля былі грамадскія рухі ў Беларусі, асноўныя ідэйныя плыні і дзейнасць палітычных партый, але, мабыць, асаблівую ўвагу ён надаваў праблемам станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў ХХ ст. Значная колькасць яго работ прысвечана дзейнасці БНР і БССР. Сярод іх «Палітычнае банкруцтва нацыяналістычнай контррэвалюцыі ў Беларусі (1919–1925 гг.)», «Чаму не адбылася БНР? З гісторыі палітычнага банкруцтва нацыяналістычнай контррэвалюцыі ў Беларусі (1918– 1925 гг.)», «Беларускае пытанне ў палітыцы Польшчы (1918–1920)», «Праблемы пастаноўкі беларускага пытання на Генуэзскай міжнароднай канферэнцыі (красавік–май 1922 г.)» і г. д. Вучоны ў сваіх працах выкарыстаў шырокае кола крыніц, якія даюць цэласнае ўяўленне аб дзейнасці палітычных партый у Беларусі, характарызуюць развіццё міжпартыйных адносін на розных этапах гістарычнага працэсу. У кожным канкрэтным выпадку выбар дакументаў вызначаўся мэтай і задачамі той ці іншай публікацыі аўтара. Гэтыя дакументы раскрываюць знешнепалітычную арыентацыю Народнага сакратарыята і Рады БНР. Дадзеныя аб адукацыі і дзейнасці нацыянальных палітычных партый прафесар І. І. Коўкель атрымаў з матэрыялаў, якія захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Беларусі. У прыватнасці, у фондзе гэтага архіва сабраны дакументы розных нацыянальных партый і арганізацый, якія раскрываюць іх палітычную лінію і тактыку ў 1917–1925 гг. Гісторык падкрэсліваў, што падзеі, якія развярнуліся пасля
85
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі, даюць новыя факты да разумення таго, як партыя бальшавікоў ішла да прызнання федэрацыі ў якасці мэтазгоднай і неабходнай формы дзяржаўнага ладу краіны. У даследаваннях на канкрэтным фактычным матэрыяле ён паказаў, што ў Беларусі, як і ў іншых нацыянальных рэгіёнах краіны, пошук формаў нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва праходзіў у абставінах вострай класавай барацьбы, а таксама сутыкненняў у самой абласной партыйнай арганізацыі. Аналіз дакументаў паказаў, што ПаўночнаЗаходні абласны камітэт РСДРП(б) не ставіў пытання аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі. Праблема нацыянальна-дзяржаўнага ладу Беларусі ставілася ў залежнасць ад інтарэсаў і перспектыў сусветнай рэвалюцыі. Ажыццяўленне нацыянальнай палітыкі ў Беларусі ўскладнялася і іншымі абставінамі: разрухай, прыфрантавым становішчам краю, антысавецкім выступленнем польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага і інш. Падзеі, якія адбываліся тут, сведчылі аб тым, што нацыянальнае пытанне апынулася як бы ў фокусе палітычнай барацьбы. Буржуазныя і правасацыялістычныя нацыянальныя партыі разгортвалі барацьбу пад сцягам «поўнага нацыянальнага самавызначэння», якая набывала характар буржуазнага сепаратызму. На гэтай платформе адбылася інтэграцыя правага крыла БСГ з беларускімі нацыянальнымі партыямі. У даследаваннях І. І. Коўкеля аналізуюцца ўстаноўкі партый і арганізацый, якія прытрымліваюцца гэтага палітычнага курсу, характарызуецца эвалюцыя іх поглядаў на нацыянальнае пытанне. У прыватнасці, навуковец на канкрэтным фактычным матэрыяле пацвярджае той відавочны факт, што пад лозунгам «поўнага нацыянальнага самавызначэння» ішла адкрытая барацьба за ўладу. У кантэксце гэтай барацьбы палітычныя праціўнікі бальшавікоў асаблівае значэнне надавалі скліканню Усебеларускага з’езда, які, па задумах яго арганізатараў, павінен быў вырашыць праблему нацыянальнага самавызначэння беларускага народа. Галоўнымі арганізатарамі з’езда былі Беларуская рада, створаная яшчэ пры Керанскім, кіруючая роля ў якой належала прадстаўнікам правага крыла БСГ, і Беларускі абласны камітэт (БАК) пры Выканкаме Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў, які стаяў на пазіцыях эсэраў. На з’ездзе былі прадстаўнікі розных палітычных плыняў – ад членаў буржуазных нацыянальных груповак да прадстаўнікоў рэвалюцыйнадэмакратычных партый і арганізацый. Усяго на з’ездзе прысутнічалі 1872 дэлегаты (з іх 1167 дэлегатаў мелі вырашальны голас, 705 – дарадчы) [1]. Склад дэлегатаў адлюстроўваў сацыяльную стракатасць беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, які па сацыяльна-класавым складзе і палітычным мэтам не быў цэласным. Па ўсіх карэнных пытаннях рэвалюцыі, у тым ліку і па нацыянальным, у ім выразна вылучаліся дзве лініі. Адна з іх – лінія буржуазная, іншая – арыентаваная на пралетарскі шлях вырашэння нацыянальнага пытання ў Беларусі. Менавіта гэтага не ўлічвала кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б). Яно не вылучыла на з’ездзе сваёй праграмы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Гэтым пралікам скарысталіся эсэры, пад ціскам якіх быў прыняты першы пункт рэзалюцыі аб часовай краёвай уладзе. У ім прапаноўвалася зацвердзіць дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах беларускай зямлі, а таксама неадкладна ўтварыць са складу з’езда орган краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, якому часова перадавалася кіраванне краем і даручалася ўсталяваць адносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветамі рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Ідэя самавызначэння Беларусі, якая ішла знізу, ад ініцыятывы народных мас, атрымаўшы адлюстраванне ў настроі дэлегатаў з’езда, была падхоплена дзеячамі і падтрымана як альтэрнатыва палітыцы Паўночна-Заходняга абкама РСДРП(б) у нацыянальным пытанні. У гэтых абставінах Паўночна-Заходні абласны камітэт РСДРП(б) замест таго, каб пераканаць сваіх апанентаў і нейтралізаваць іх палітычнымі метадамі, пайшоў на крайнюю меру – рэвалюцыйны гвалт. На падставе яго рашэння з’езд быў распушчаны. Гэтым самым палітычныя метады барацьбы былі вычарпаны, і супрацьстаячыя сілы перайшлі да адкрытай канфрантацыі.
І. І. Коўкель аналізуе шырокае кола праблем, звязаных з дзейнасцю палітычных партый і арганізацый пасля роспуску Усебеларускага з’езда, раскрывае тактыку Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) у адносінах да гэтых партый. У яго публікацыях зроблена выснова аб тым, што і ва ўмовах, калі нямецкія войскі пагражалі тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, партыйныя камітэты дапускалі сур’ёзныя пралікі ў сваёй тактыцы адносна да беларускага палітычнага руху. Гэтая тактыка будавалася на ігнараванні нацыянальнай ідэі, якая заставалася дамінуючай у праграмных устаноўках усіх беларускіх палітычных партый і арганізацый – ад буржуазных, дробнабуржуазных да рэвалюцыйна-дэмакратычных плыняў нацыянальнай дэмакратыі [4]. У працах вучоны раскрываў палітычную сутнасць Народнага сакратарыята («беларускага ўрада», які ўзнік 21 лютага 1918 г. у Мінску) і Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (якая ўтварылася 9 сакавіка 1918 г. з членаў выканкаму Савета з’езда), рабіў выснову, што, па сутнасці, яны выконвалі функцыі кіруючых цэнтраў, якія спрабавалі ва ўмовах нямецкай акупацыі аб’яднаць на «нацыянальнай платформе» ўсе палітычныя сілы, выключаючы бальшавікоў, з мэтай стварэння беларускай дзяржаўнасці. У іх першы склад увайшлі прадстаўнікі БСГ, правых эсэраў, меншавікоў, Бунда, ЕСДРП («Паалей-Цыён») – тых палітычных сілаў, якія апынуліся ў апазіцыі да Савецкай улады [2]. У складзе Рады БНР і Народнага сакратарыята буржуазныя групоўкі (БПН-З, БХД, Беларускі праваслаўны саюз, Беларускі саюз зямельных уласнікаў, Беларуская народная партыя) не мелі сваіх прадстаўнікоў, і толькі пасля ўзнікнення палітычнага аб’яднання – «Менскага беларускага прадстаўніцтва» – яны выступілі канкурэнтамі ў барацьбе за ўладу. Праграмныя дакументы гэтага аб’яднання не выходзілі за рамкі буржуазных патрабаванняў у сітуацыі, калі на першы план у стварэнні беларускай дзяржаўнасці выйшла БСГ, якая прытрымлівалася радыкальных установак у аграрным пытанні (у прыватнасці, пад яе ціскам 9 сакавіка 1918 г. Рада БНР у Другой грамаце абвясцiла адмену прыватнай уласнасці на зямлю і заявіла, што зямля перадаецца бясплатна тым, хто яе апрацоўвае). У публікацыях І. І. Коўкеля вялікая ўвага
86
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
надаецца аналізу міжпартыйнай барацьбы напярэдадні і ў дзень абвяшчэння 25 сакавіка 1918 года незалежнасці БНР, гісторык паказвае расстаноўку палітычных сіл у Радзе, адзначае, што эсэры і іх палітычныя саюзнікі – меншавікі, Бунд і ЕСДРП («Паалей-Цыён») – не падтрымалі прапанову аб аддзяленні Беларусі ад Расіі, хоць такая ідэя і была вылучана беларускімі сацыялістамі. Аналіз дакументаў (пратаколаў пасяджэнняў, стэнаграм сесій, перапіскі і інш.) Рады БНР і Народнага сакратарыята дазваляе зрабіць выснову аб тым, што сам акт ад 25 сакавіка 1918 г. не стварыў беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. І хоць стаўка ў яе стварэнні была зроблена на падтрымку знешніх сіл, аднак не толькі краіны Антанты, але і нямецкі ўрад успрыняў гэты акт недобразычліва. Урад Антанты лічыў, што беларускія землі на захадзе будуць сферай уплыву буржуазнапамешчыцкай Польшчы, а на ўсходзе – белых урадаў. Такую ж лінію праводзіў і германскі ўрад. І. І. Коўкель не падзяляе поглядаў тых гісторыкаў, якія разглядаюць БНР як дзяржаву-марыянетку ў руках кайзераўскай Германіі. Справа ў тым, што ў абвешчанай БНР адсутнічалі элементы, уласцівыя любой дзяржаўнасці: не было органаў улады на месцах з іх паўнамоцнай адказнасцю, не мелася ўстаноўленых межаў, не было арміі і г. д. Увесь апарат кіравання фармаваўся акупацыйнай адміністрацыяй і цалкам складаўся з яе прадстаўнікоў. У публікацыях І. І. Коўкеля прыводзіцца фактычны матэрыял, які сведчыць, што пад уплывам росту рэвалюцыйнай барацьбы працоўных супраць акупацыйнага рэжыму паскорыўся працэс разлажэння палітычнага цэнтра БНР. Яго пакінулі правыя эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты, бундаўцы. І. І. Коўкель падкрэсліваў, што «ў сілу неспрыяльных для БНР знешнепалітычных і ўнутраных абставінаў, а ў дадатак да таго, з-за непераадоленай ізаляванасці яе дзеячаў і партый ад нізоў народа, захопленага ідэяй Саветаў, БНР так і засталася неажыццяўлёнай надзеяй. Тым не менш, гэта была важная старонка нашай гісторыі, пэўны этап у станаўленні дзяржаўнасці беларускага народа» [3].
Cпіс літаратуры
1.Коўкель, І. І. Палітычнае банкрутцтва нацыяналістычнай контррэвалюцыі ў Беларусіі (1919–1925 гг.) : аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук : 07.00.02 / І. І. Коўкель ; Бел. дзяж. ун-т. – Мінск, 1979. – 29 с.
2.Кулевіч, І. Р. Беларускі нацыянальны рух (1902–1925 гг.): гістарыяграфія праблемы : аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук : 07.00.09 / І. Р. Кулевіч ; Нац. акад. навук, Ін-т гісторыі. – Мінск, 2004. – 22 с.
3.Ковкель, І. І. Чаму не адбылася БНР?: з гісторыі палітычнага банкруцтва нацыяналістычнай контррэвалюцыі ў Беларусі, 1918– 1925 гг. / І. Коўкель, Н. Сташкевіч. – Мінск : Б-ка газеты «Голас Радзімы», 1980. – 123 с.
4.Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХІ ст.) : матэрыялы Рэсп. навук. канф. (Гродна, 23– 24 кастр. 2008 г.) / ГрДУ імя Я. Купалы ; рэдкал.: І. І. Коўкель (адк. рэд.) [і інш.]. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 402 с.
Маргарыта Яўгенаўна Шукайла, Ірына Фёдараўна Кітурка, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы,
г. Гродна, Рэспубліка Беларусь.
Margaryta Shukaila, Iryna Kiturka
Yanka Kupala State University of Grodno, Grodno, The Republic of Belarus e-mail: shukaylo.rita@mail.ru
THE ROLE OF POLITICAL PARTIES IN THE FORMATION OF BELARUSIAN STATEHOOD
IN THE SCIENTIFIC HERITAGE OF PROFESSOR I. I. KOVKEL
The article is devoted to the role of political parties in the formation of Belarusian statehood in the twentieth century. It is noted that the activities of political parties in the works of Professor I. I. Kovkel are consecrated in sufficient detail, which allows the author to conclude on the development of inter-party relations on this segment of the historical process and the first steps in establishing the statehood of the Belarusian people.
Keywords: Kovkel I. I., parties, Belarusian statehood.
УДК 930(476)+357.71
І. І. Шаўчук
СТВАРЭННЕ ІНБЕЛКУЛЬТА: ВЫТОКІ АКТУАЛЬНЫХ КАНЦЭПЦЫЙ
Предпринято историографическое изучение небольшого фрагмента организационной истории академической науки в Беларуси – ее начального этапа. Современная наука рассматривает его как заранее продуманный планомерный процесс. Поэтому ею фактически «канонизирована» определенная схема. Суть её заключается в спланированном первоначальном создании Научно-терминологической комиссии, поэтапном преобразовании её в Институт белорусской культуры, и последнего – в Белорусскую академию наук. Однако более внимательное специальное изучение архивных материалов и публикаций позволяет установить сомнительность господствующей концепции.
Ключевые слова: Институт белорусской культуры, Научно-терминологическая комиссия, институализация, история, наука, статья, академия.
Пры аналізе акрэсленай праблемы ёсць сэнс спыніцца на пачатку на тэрміналагічным аспекце. Так, пры акрэсленні пачатковага перыяду існавання Інстытута беларускай культуры (далей – ІБК) ужываецца шэраг словаў, што, як падаецца, можа ўплываць на прынцыповыя пазіцыі пры раскрыцці акрэсленай тэмы. Сярод тэрмінаў прысутнічаюць наступныя: «зложаны», «адчынены», «адкрыты», «заснаваны», «арганізаваны», «утвораны». Прыведзеныя словы блiзкiя па значэннi, але ўсё ж адрозныя, i гэтыя сэнсавыя нюансы неабходна мець на ўвазе дзеля таго, каб пазбегнуць пэўных недакладнасцяў. Але, выглядае, аўтары не заўсёды цалкам ўсведамляюць сэнс ужываных імі словаў, альбо проста не задумваюцца пра іх значэнне [напр.: 1, с. 56; 2, с. 88– 89]. Мной дадзеныя вызначэнні будуць адпаведна разумецца далей як «створаны» (у значэнні «зрабіць існуючым, арганізаваць, сфарміраваць»).
87
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
У сувязі з адзначаным, больш адпаведным, думаецца, будзе пастаноўка пытання іншым чынам: «час стварэння» і «час пачатку дзейнасці». Трэба таксама ўлічваць, што пры вызначэнні часу стварэння і пачатку дзейнасці, патрабуюць раскрыцця і такія пытанні, як база, на якой узнік Інбелкульт, яго кадравы склад (патэнцыял), юрыдычныя падставы функцыянавання. Яны заслугоўваюць спецыяльнага разгляду, таму ў гэтым тэксце яны практычна не закранаюцца.
Што тычыцца часу стварэння ІБК, то сёння ў пераважнай колькасці публікацый дамінуе вядомая схема: Інбелкульт створаны на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі (Навуковая камісія па складанні і апрацоўцы беларускай тэрміналогіі, далей – НТК) і ІБК створаны (заснаваны, адчынены, адкрыты і г. д.) 30 студзеня 1922 г. Паказальным фактам ёсць матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю Інстытута беларускай культуры (Мінск, снежань 2011 г.) [3]. У зборніку змешчана 18 артыкулаў, аўтары якіх звяртаюцца да праблемы стварэння ўстановы. Дванаццаць з іх утрымліваюць акрэсленую вышэй схему. З адрозных пазіцый выступілі толькі шэсць вучоных, то бок траціна. Але гэтую сітуацыю можна разглядаць як пэўны прагрэс, паколькі яна сведчыць пра сталы інтарэс да пачатковага перыяду інстытуцыяналізацыі акадэмічнай навукі Беларусі. Да таго, падобнага кшталту меркаванні не гучалі на працягу 90 гадоў пасля публікацый У. М. Ігнатоўскага [4; 5]. Меркаванні пра заснаванне, стварэнне ІБК у 1922 г. на базе НТК дамінавалі і на круглым стале, арганізаваным Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і па часе прымеркаваным да 95-годдзя Інбелкульта. За выключэннем аўтара гэтага нарыса, астатнія сем удзельнікаў, звярнуўшыся да вытокаў інстытута, выявілі прыхільнасць да вядомай схемы: ІБК створаны (заснаваны) на базе НТК у 1922 г. (апублікаваны выступленні 21 навукоўца) [6, с. 3, 11–12, 20, 25, 28, 58, 63].
Такім чынам, гісторыя Інбелкульта ў пасляваенны час не засталася без увагі даследчыкаў. Ад пачатку мэтазгодна аддаць прыярытэт калектыўным абагульняльным працам па гісторыі Беларусі. Другое выданне (1961 г.) двухтомнай «Гісторыі Беларусі» інфармуе: «У 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), рэарганізаваны у Акадэмію навук БССР» (аўтар В. Н. Антанішын) [7, с. 226]. Пяцітомная «Гісторыя Беларускай ССР» канстатуе: «Ён (ІБК. – І. Ш.) быў адкрыты 20 лютага 1922 г. на базе Навуковатэрміналагічнай камісіі, якая існавала з лютага 1921 г. і займалася галоўным чынам выпрацоўкай беларускай навуковай тэрміналогіі» (В. Н. Антанішын і У. А. Палуян) [8, с. 322]. Праз 22 гады «Нарысы гісторыі Беларусі»: «На базе гэтай камісіі [НТК] 30 студзеня быў заснаваны Інстытут беларускай культуры» (У. А. Палуян і М. П. Касцюк) [9, с. 135]. У 2006 г. гэтую ж дату фіксуе Н. У. Васілеўская ў 6-томнай «Гісторыі Беларусі»: «...на яе (НТК. − І. Ш.) аснове 30 студзеня 1922 г. пачаў сваю дзейнасць Інстытут беларускай культуры» [10, с. 233]. У апошнім выпадку справядліва нічога не гаворыцца пра час стварэння, а толькі пра час пачатку дзейнасці. Але гэтая дата, як правіла, чамусьці атаясамліваецца менавіта з часам стварэння. Прычым усе аўтары без аніякіх сумненняў сцвярджаюць пра НТК як арганізацыйную аснову ІБК. Аднак зусім дапушчальна, зыходзячы з тэрміналагічнай «неакуратнасці», што фраза «пачаў сваю дзейнасць» некаторымі даследчыкамі можа інтэрпрэтавацца як тэрмін «створаны». Атаясамліваў зазначаныя тэрміны і сам С. М. Некрашэвіч.
Пры гэтым ніхто з навукоўцаў 1960–2000-х гг. не звяртае ніякай увагі, а тым больш аргументавана не абвяргае вучоных, якія выказвалі іншыя меркаванні. Так, у 1960 г. у калектыўнай манаграфіі кандыдат філасофскіх навук З. У. Доктараў пісаў: «Навукова-даследчы інстытут беларускай культуры, створаны ў Мінску неўзабаве пасля вызвалення Беларусі ад інтэрвентаў, хаця фактычна ён пачаў сваю працу толькі ў 1922 г.» [11, с. 86]. Дадзены погляд не падаецца негрунтоўным, калі суаднесці яго з пастановай НКА ССРБ 1919 г. пра стварэнне Археалагічнай камісіі. Ёй, як дзяржаўнаму органу, надаваліся некаторыя функцыі, якія пазней мы знойдзем у Інбелкульце: пошук і ахова ўсіх помнікаў, што сведчаць пра жыццё народаў, якія жылі ў Літве і Беларусі ў папярэднія гістарычныя эпохі; збор, сістэматызацыя і публікацыя звестак пра жыццё папярэдніх эпох; іх навуковае вывучэнне і ацэнка. Меркавалася арганізацыя камісіяй экспедыцый, выданне навуковых прац, існаванне ў яе складзе бібліятэкі, архіва, гісторыка-этнаграфічнага музея. На перспектыву закладалася магчымасць стварэння пры камісіі ўстаноў, якія могуць быць заснаваны з цягам часу [12, с. ХХІІ]. Працытаваная пазіцыя З. У. Доктарава – унікальная з’ява для беларускай гістарыяграфіі. Магчыма, яна сфармавалася дзякуючы рэдактару кнігі – студэнту БДУ другой паловы 1920-х гадоў, аспіранту БАН (1929– 1930 гг.), члену-карэспандэнту АН БССР (1950 г.) І. М. Ільюшыну. Такім чынам, у абагульняльных публікацыях прысутнічае канцэпцыя, выпрацаваная ў міжваеннае дваццацігоддзе, хаця 5-томная «Гісторыя БССР» і 6-томная «Гісторыя Беларусі» не ўтрымліваюць канкрэтнай даты стварэння ІБК.
Спецыяльная распрацоўка гісторыі Інбелкульта ў пасляваенны час пачалася толькі з 1970-х гадоў. У якасці першых публікацый на гэту тэму выступаюць навуковы артыкул аўтарства У. А. Палуяна, энцыклапедычны – У. У. Грамовіча і навукова-папулярны – Э. Р. Іофэ. У. А. Палуян лічыў, без спасылак на крыніцы, што Інбелкульт створаны на базе НТК на пачатку 1922 г., адкрыццё якога адбылася 20 лютага [13, с. 104]. Аналагічную пазіцыю папярэдне прадэманстраваў І. Няміга: «Пераймаючы спадчыну ад НавуковаТэрміналагічнай Камісіі ... у лютым 1922 г., Інбелкульт яшчэ не меў свайго статуту ...» [14, с. 18]. У. У. Грамовіч жа прадставіў іншую канкрэтную дату стварэння ўстановы − 30 студзеня, якая прыводзіла яго да высновы пра існаванне Інбелкульта з 1922 г. да 1929 г. [15, с. 110]. Э. Р. Іофэ не вызначыў канкрэтнай даты: «На аснове навукова-тэрміналагічнай камісіі ў пачатку 1922 г. і быў арганізаваны Інстытут беларускай культуры...» [16, с. 205]. Не спыніўся ён на нейкай канкрэтнай даце ў тэкстах па выніках выступленняў на міжнароднай канферэнцыі 2011 г. і на рэспубліканскім круглым стале 2017 г. [17, с. 410; 18, с. 11–12], чым пацвердзіў сваё ранейшае меркаванне. У 1979 г. У. М. Міхнюк, аднак, сцвярджаў: ІБК адкрыты 1 лютага [19, с. 21]. Што цікава,
88
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
у доктарскай манаграфіі аўтара нічога не гаворыцца пра час стварэння ІБК [20, с. 71–91], хаця пазней разам з суаўтарамі [21, с. 226] і без іх [22, с. 490–491] Уладзімір Мікалаевіч схіляўся да 30 студзеня як даты заснавання Інстытута. У 1982 г. і М. У. Токараў пайшоў цяпер ужо традыцыйным шляхам, адлічваючы «момант заснавання Інбелкульта ў пачатку 1922 г.» [23, с. 52].
Нельга не звярнуць увагу на інфармацыю дакументальнага зборніка, дзе ва ўводным артыкуле М. У. Токараў разам са В. У. Скалабанам пішуць пра захаванасць матэрыялаў справаводства ўстановы: «Гэта прыблізна дзясятая частка архіва Інбелкульта за 1921–1927 гг.» [24, с. 12]. Атрымоўваецца, складальнікі элементарна не суадносяць свае сцверджанні з наяўнай інфармацыяй. Яны не задумаліся і не паспрабавалі вырашыць дылему: архіў (справаводства) Інстытута існуе з 1921 г., а створаны ІБК, паводле іх сцвярджэння, у 1922 г. У 2011 г. аналагічную пазіцыю прадэманстравалі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі А. А. Каваленя і яго намеснік В. І. Ляўковіч: «Найбольш актыўна гуманітарныя навукі пачалі развівацца пасля заснавання ў 1922 г. Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта)» [25, с. 130]. Здзіўляе тое, што А. А. Каваленя, як старшыня рэдакцыйнай рады і суаўтар фундаментальнай гісторыі акадэмічнага Інстытута гісторыі, не суадносіць свае словы са зместам рэдагаванай ім кнігі: «…з восені 1921 г. Інбелкульт пачынае сваё фактычнае існаванне» [26, с. 8].
Даволі адназначна з гэтай нагоды выказаўся Р. П. Платонаў: «Са студзеня 1922 г. пачала адлічваць сваю гісторыю першая буйная навукова-даследчая ўстанова рэспублікі – Інстытут беларускай культуры... Ён быў створаны на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі...». Далей ужо слушна ім перададзены змест задач, пастаўленых перад ІБК: арганізацыя планамернага вывучэння мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, прыроды, эканомікі, сацыяльна-грамадскага руху на тэрыторыі Беларусі, аб’яднанне і каардынацыя навукова-даследчай работы, якая праводзілася іншымі ўстановамі навукі, мастацтва, ВНУ і асобнымі навукоўцамі [27, с. 141]. Аднак, на жаль, гэтым аўтар скончыў свой тэкст, традыцыйна не раскрыўшы, як яны выконваліся, ці выкананы ўвогуле, гэта значыць абмежаваўшыся, як большасць іншых гісторыкаў, выключна дэкларацыямі.
Разам з тым, незаўважанай гістарычнай навукай аказалася цікавая згадка непрафесійнага даследчыка Я. З. Басіна, зробленая ім мімаходзь у 2007 г.: «...у Мінску ўжо з канца 1921 г. практычна існаваў Інстытут беларускай культуры...» [28]. Гэтаксама незаўважанай засталася спасылка акадэмічнага супрацоўніка М. У. Токарава на У. І. Ігнатоўскага за шмат гадоў да Я. З. Басіна: «Як пісаў У. М. Ігнатоўскі, ІБК фактычна разгарнуў сваю дзейнасць з канца 1921 г.» [29]. На жаль, сам М. У. Токараў пакінуў гэта выказванне тагачаснага Наркама асветы БССР без належнай увагі і асэнсавання.
З’явіліся ў друку і больш вытанчаныя прыстасаванні гісторыі навукова-арганізацыйнай сітуацыі пад зададзеную схему. У 2013 г. Н. М. Пурышава сцвярджала: «З лютага 1921 г. у сістэме органаў Наркамасветы БССР дзейнічала Навукова-тэрміналагічная камісія. 30 студзеня на яе аснове быў створаны Інстытут беларускай культуры... На сходзе з нагоды адкрыцця Інбелкульта ставілася задача зрабіць яго “беларускім культурным цэнтрам, які павінен кіраваць ўсёй культурнай працай на Беларусі”, а таксама “творчай ініцыятыўнай лабараторыяй беларускай культуры”. Ён павінен быў аб’яднаць “усе творчыя беларускія навуковыя літаратурныя і мастацкія сілы”» [30, с. 11]. Паводле пабудовы тэксту вынікае, што «з нагоды адкрыцця» ІБК на яго першым сходзе 28–30 студзеня акрэсліваліся мэты і задачы ўстановы. Але вядома, што ў гэтыя дні адкрыццё Інстытута не праводзілася, а прызначанае на 20 лютага – не адбылося. У сваю чаргу, мэты і задачы ў завершаным выглядзе адлюстраваны ў апублікаваным пераказе першага статута ў лістападзе 1921 г. Да таго для пацверджання сваёй пазіцыі даследніца кампілюе матэрыялы студзеньскага пасяджэння працаўнікоў асветы і культуры і майскага (усе – 1921 г.) – калегіі Навукова-літаратурнага аддзелу НКА, змешчаныя ў дакументальным зборніку [24, с. 16, 18]. Гэта ніяк не адпавядае не толькі храналогіі падзей, але і іх зместу і сэнсу.
Заканчваючы тэзісны агляд праблемы, падкрэслю яшчэ раз: усе сучасныя пазіцыі беларускай гістарыяграфіі, датычныя стварэння Інстытута беларускай культуры, запазычаны з літаратуры 1920-х гг. Запазычаны не толькі ідэі, але цэлыя фразеалагічныя блокі. Не маючы магчымасці ў вызначаным аб’ёме раскрыць заяўленае цалкам, назаву выданні, якія паслужылі крыніцамі сённяшніх пазіцый большасці аўтараў. Іх не так і багата. Усяго 10:
С. Н. [Некрашэвіч] Інстытут Беларускай Культуры (Адраджэньне. 1922. Сш. 1.); Беларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэволюцыйнага руху (1924);
Белорусская Социалистическая Советская Республика в 1922–23 г. К 5-му съезду Советов Белоруссии (1924); Інстытут Беларускае Культуры (Інбелкульт). Гісторыя ўзьнікненьня. Сучасная структура. Навукова-дасьледчая дзейнасьць (1926); Кароткая інфармацыя аб дзейнасці Інстытута Беларускае Культуры (Бюллетень СНК БССР. 1926. № 8); Институт белорусской культуры: крат. информ (1927); Белорусская Советская Социалистическая Республика (1927);
Каранеўскі І. Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) (Наш край. 1927. № 10); Бюлетэнь Інстытута беларускай культуры. 1926–1927 (1927. № 1); Бюлетэнь / Інстытут беларускай культуры. 1927–1928 (1928. № 2).
Аднак за 75 пасляваенных гадоў фактычна ніводны аўтар, за выключэннем беларускіх даследчыкаў П. Ц. Петрыкава [1] і З. В. Шыбекі [31], ізраільскага даследчыка А. Грынбаума [32] і расійскіх даследчыкаў Д. Анастасьіна і І. Вазнясенскага [33], не зрабіў спробы верыфікацыі інфармацыі, што ўтрымліваецца ў згаданых публікацыях. Такім чынам, пануючая канцэпцыя часу і спосабу стварэння Інбелкульта (30 студзеня
89
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
1922 г. на базе НТК) не з’яўляецца бясспрэчнай і адпаведнай тагачаснай рэчаіснасці, а таму патрабуе дадатковага спецыяльнага вывучэння.
Cпіс літаратуры
1.Петрыкаў, П. Ц. Інстытуту беларускай культуры – 70 гадоў / П. Ц. Петрыкаў // Весці АНБ. Сер. гуманітар. навук. – 1992. – № 5–6. – С. 56.
2.Левко, О. Н. Значение Инбелкульта в становлении и развитии белорусской археологии / О. Н. Левко // Институт белорусской культуры и становление науки в Беларуси: к 90-летию создания Института белорусской культуры : материалы Междунар. науч. конф., Минск, 8–9 дек. 2011 г. / редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Бел. наука, 2012.. – С. 88–96.
3.Институт белорусской культуры и становление науки в Беларуси: к 90-летию создания Института белорусской культуры : материалы Междунар. науч. конф., Минск, 8–9 дек. 2011 г. / редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Бел. наука, 2012. − 769 с.
4.Ігнатоўскі, У. Ад Беларускай Тэрмінолёгічнай Камісіі да Беларускай Акадэміі Навук / У. Ігнатоўскі // Наш край. – 1928. – № 12. –
С. 6–17.
5.Ігнатоўскі, У. Старонка з гісторыі культурнага будаўніцтва ў БССР / У. Ігнатоўскі // Бальшавік Беларусі. – 1928. – № 12. – С. 10–27.
6.Інстытут беларускай культуры : здабыткі, значэнне, вынікі дзейнасці : матэрыялы Міжнар. круглага стала, прысвеч. 95-годдзю Ін-та бел. культуры, Мінск, 10 ліст. 2017 г. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – 116 с.
7.История Белорусской ССР : в 2 т. – Минск : Изд-во АН БССР, 1961. – Т. 2 / редкол. тома: Т. С. Горбунов [и др.]. – 702 с
8.Гісторыя БССР : у 5 т. / рэдкал.: І. М. Ігнаценка (старшыня) [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1972–1975. – Т. 3. – 1973. – 696 с.
9.Нарысы гісторыі Беларусі : у 2 ч. / рэдкал.: М. П. Касцюк [і інш.]. – Мінск : Беларусь, 1994–1995. – Ч. 2. – 1995. – 560 с.
10.Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. П. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Экаперспектыва, 2000–2006. – Т. 5. – 2006. – 613 с.
11.Развіццё беларускай сацыялістычнай культуры / пад рэд. І. М. Ільюшына [і інш.]. – Мінск : Выд-ва АН БССР, 1960. – 336 с.
12.Постановление Народного Комиссариата Просвещения об учреждении Археологической Комиссии // Школа и культура Советской Белоруссии. – 1919. – № 2–3. – С. ХХІІ–ХХІІІ.
13.Палуян, У. А. Інстытут беларускай культуры і станаўленне беларускай савецкай навукі / У. А. Палуян // Весці АН БССР. – Сер. грамад. навук. – 1972. – № 6. – С. 104–111.
14.Няміга, Г. Інстытут беларускай культуры – Беларуская Акадэмія навук – Акадэмія навук Беларускай ССР / Г. Няміга. – Мюнхен,
1957. – 162 с.
15.Грамовіч, У. У. Інстытут беларускай культуры / У. У. Грамовіч // Беларус. сав. энцыкл. : у 12 т. – Мінск, 1972. – Т. 5. – С. 110.
16.Іофе, Э. Р. Першыя крокі / Э. Р. Іофэ // Полымя. – 1972. – № 2. – С. 205–209.
17.Іофе, Э. Р. У. І. Пічэта і Інстытут беларускай культуры / Э. Р. Іофе // Институт белорусской культуры и становление науки в Беларуси: к 90-летию создания Института белорусской культуры. − С. 410–418.
18.Іофе, Э. Р. Удзел У. І. Пічэты ў стварэнні і дзейнасці Інстытута беларускай культуры / Э. Р. Іофе // Інстытут беларускай культуры : здабыткі, значэнне, вынікі дзейнасці. – С. 11–20.
19.Міхнюк, У. М. Інстытут беларускай культуры / У. М. Міхнюк // Весці АН БССР. – Сер. грамад. навук. – 1979. – № 1. – С. 21–30.
20.Михнюк, В. Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919–1941 гг.) / В. Н. Михнюк. – Минск : Наука
итехника, 1985. –286 с.
21.Грамовіч, У. У. Інстытут беларускай культуры / У. У. Грамовіч, У. М. Міхнюк, І. У. Саламевіч // Беларус. энцыкл. : у 18 т. – Мінск,
1998. – Т. 7. – С. 226.
22.Міхнюк, У. Інстытут беларускай культуры / У. Міхнюк // Энцыкл. гіст. Беларусі : у 6 т. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 490–491.
23.Токараў, М. У. Ад Інстытута беларускай культуры да Акадэміі навук рэспублікі / М. У. Токараў // Весці АН БССР. Сер. грамад.
навук. – 1982. – № 1. – С. 51–60.
24.Скалабан, В. У. Інстытут беларускай культуры. 1922–1928 : дакументы і матэрыялы / В. У. Скалабан, М. У. Токараў. – Мінск : Бел.
навука, 2011. – 257 с.
25.Каваленя, А. Пульс часу (да 75-годдзя з дня заснавання Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) / А. Каваленя, В. Ляўковіч // Полымя. – 2011. – № 10. – С. 130–142.
26.Шевчук, И. И. Становление, развитие и деятельность Института истории. 1929–1945 гг. / И. И. Шевчук // Институт истории Национальной академии наук Беларуси (1929–2009 гг.) / Г. Я. Галенченко [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя (пред.) [и др.]. – Минск : Бел.
наука, 2009. – С. 7–42.
27.Платонаў, Р. П. Старонкі гісторыі Беларусі: Архівы сведчаць: З навук. спадчыны / Р. П. Платонаў ; уклад.: У. В. Фядосаў [і інш.] ; навук. рэд. М. Ф. Шумейка. – Мінск : БелНДІДАС, 2002. – 352 с.
28.Басин, Я. Советизация через идишизацию, или Как пролетарская диктатура пришла на «еврейскую улицу» / Я. Басин // Pепрессивная политика советской власти в Беларуси. 2007. Вып. 3 [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://mb. s5x. org/homoliber. org/ru/rp/rp030109. html. – Дата доступа: 24.12.2016.
29.Токарев, Н. В. Как создавался Инбелкульт / Н. В. Токарев // Навіны Беларускай акадэміі. – 1992. – 21 лют. – С. 5. – № 8.
30.Пурышева, Н. М. Инбелкульт и становление системы художественной культуры в БССР (первая половина 20-х гг. ХХ в.) / Н. М. Пурышева // Весн. Магілёўс. дзярж. ун-та імя А. Куляшова. Сер. А. Гуманітар. навукі. – 2013. – № 1. – С. 10–15.
31.Шыбека, З. Сямігадовы шлях Інбелкульта ў нікуды і да нашых сэрцаў / З. Шыбека // Голас Радзімы. – 1992. – № 15. – С. 6, 8.
32.Гринбаум, А. Еврейская наука и научные учреждения в Советском Союзе. 1918–1953 / А. Гринбаум // Евреи в России. Историографические очерки. 2-я половина XIX в. – XX в. – М. ; Иерусалим, 1994. – С. 3–180.
33.Анастасьин, Д. Начало трёх национальных академий [Электронный ресурс] / Д. Анастасьин, И. Вознесенский [Перченок, Ф. Ф.] //
Память : ист. сб. – М., 1981 ; Париж : La Presse Libre, 1982. – Вып. 5. – С. 165–225. – Режим доступа: http://litcatalog.al.ru/periodics/ Pamiat/Vyp05. html. – Дата доступа: 09.12.2007.
Ігар Іванавіч Шаўчук, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, г. Брэст, Рэспубліка Беларусь.
Ihar Shauchuk
Brest State A. S. Pushkin University, Brest, The Republic of Belarus
e-mail: ihar.sz007@gmail.com
CREATING INBELKULT: ORIGINS OF MODERN CONCEPTS
The article undertakes a historiographic study of a small fragment of the organizational history of academic science in Belarus, namely its initial stage. Modern science considers it as a pre-planned process. Therefore, it actually «canonized» a certain scheme. Its essence lies in the planned initial creation of the Scientific and Terminological Commission, its phased transformation into the Institute of Belarusian Culture, and the latter into the Belarusian Academy of Sciences. However, a more careful special study of archival materials and publications allows us to establish the doubtfulness of the dominant concept.
Keywords: The Institute of Belarusian Сulture, Scientific and Terminology Commission, institutionalization, history, science, article, Academy.
90
