СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
|
Вуліца Драчылоўская |
х8 |
Станіслаў Хіліцкі, дом, у якім шынку няма і гаспадар вельмі бедны |
х |
Лукаш Нагурскі, напалову ў пустках і шынку ў ім няма, гаспадар бедны |
х |
Пана Яхімовіча, домік пусты |
х |
Пан (…)9 Багданові(ч)а, бурмістр |
х |
Пані Фів(…)10 |
х |
Пан Яхім (…)11, радца, дом |
х |
Пан Юзафовіч, дом новазаложаны, ніхто там не жыве, пусты |
|
|
х |
Брацтва шавецкага домік |
|
Нікіфар Жыдко, домік бедны, шынковы |
|
Пан Рамановіч, дом |
х |
Матвей Грыгаровіч, домік |
х |
Пан Багдан Аўдзеевіч, бурмістр |
х |
Омкі Гараскевіч, домік |
|
Грыцова ўдава, домік шынковы |
|
Там жа Габрыэль Швец, каморнік |
х |
Зун Касцюкевіч, домік |
|
Яго міласці пана Бародзіча, домік, Ганус Слесар гаспадаром |
|
Там жа каморнік Петр Мотар |
|
[арк. 2] Вуліца Папкоўская |
|
Пані Іліна бурмістрова, дом нешынковы |
х |
Пан Сідаровіч12, стары бурмістр, дом нешынковы, напалову пусты, сам хворы, жыве ў вялікай нястачы |
х |
Слесчыцоўскі дом, пусты |
|
Адам Каваль, халупа дым |
|
Іванава Сідаровічава ўдава, домік |
|
Іван Кечкевіч, домік |
х |
Пляц Лайгіноўскі, пусты |
|
Халупа нікчэмная Бацкелеўская, пустка |
|
Іван Місевіч, домік, шынк часам бывае |
|
Юрка Муляр, халупа |
х |
Ліўскага хата, пустка |
х |
Шэпелевіч, хата вельмі нікчэмная, пустка |
х |
Пляц Самуэля Цырульніка, пустка |
|
Ханікевіч, хатка вельмі нікчэмная, пустка |
|
Федар Лукашэвіч, хатка вельмі нікчэмная |
|
Пана Абрама Саскевіча Гуменько, дымок |
х |
Гомзіна ўдава, домік худы |
х |
Бацкелеўскі дом, пустка |
|
Вуліца Перанясенская |
|
Казімір Качановіч, домік шынковы |
|
Петр Крукевіч, домік шынковы |
х |
Еўсеева Тучкова ўдава, домік |
|
Станіслаў Ціховіч, домік шынковы |
х |
Яго міласці пана Мікалая Галаўні, домік |
|
Філіп Анайпаровіч, дом |
|
Стэфанкентаўскі домік |
|
Міхалка Ганчар, домік |
|
Там жа сядляр, каморнік |
х |
[арк. 2адв.] Майшутоўскі дом, арэндай трымае яўрэй Абрамка |
|
Пан Абрам Саскевіч, радца, дом шынковы |
х |
Пана Ваўчацкага домік, у якім бедны каваль гаспадаром, дым |
х |
Дом Крыштафа Цпарысевіча, пустка |
|
Вуліца Троецкая |
х |
Сцяпан Леановіч, домік |
|
Батура Каваль, домік |
|
Федар Крошка, дом шынковы |
|
На агародных пляцах пана Крыштафа Навамейскага падзеннік Біч, дымок |
|
удава бедная |
|
Васілец півавар, дымок |
|
Пан Філіповіч з братам, дом |
|
Там жа падзеннік Каляда, дым |
|
Енджэец, дым |
|
Пан Ціхан Лук’яновіч, гумно, дым |
|
Пан Федар Андрэевіч, радца, дом |
|
Пана Рамановіча, шынковы дом, там яўрэй казачок жыве |
|
Там жа ззаду хатка, дзе жыў каморнік, пустка |
х |
Філіп Швец, хатка, дым |
8Злева ад радка зроблена «х» падобная паметка больш цёмнымі чарніламі.
9Тэкст пашкоджаны, імя не чытаецца.
10Тэкст пашкоджаны, прозвішча не чытаецца.
11Тэкст пашкоджаны, прозвішча не чытаецца.
12Сі выпр. з інш. літ.
141
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
|
Іван Кухар, сам служыць айцам дамініканам, халупа вельмі нікчэмная |
|
Павел Дзягіль, дом шынковы |
|
Вуліца Кавальская |
х |
Яго місласці пана Малхера Вайніловіча13, домік пусты |
х |
Андрэй Швец, дымок |
|
Кірылава Першкевічова ўдава, дымок |
|
Ерамей Каваль, дымок нікчэмны |
|
Станіслаў Сафьяннік, домік |
|
[арк. 3] Кірыла Мігун, дом |
|
Пракоп Мігун, дом |
|
Астап Лук’яновіч, халупа |
х |
Якімец Барсук, хата нікчэмная |
|
Міско Якушэвіч, жабрак, пустка |
х |
Філіпа Дойліда хата, пустка |
|
Кандрат Рыхлік, домік |
|
Федарава Лычыкова, хатка |
|
Васілёва Лычыков, домік |
х |
Шкляроўскі, домік, пустка |
|
Мікіта Рыхлік, халупа |
|
Цімошэц Віннік, хатка нікчэмная |
х |
Дом Капіевічоўскі, пустка |
х |
Там жа каля (дома), дым адзін, пустка |
|
Там новы адзін дым, пустка |
|
Пан Ждан Капіевіч, радца з братам, дом |
|
Каля распранальні жыве падзеннік Паўлюк, дым |
х |
У доме Каўганаўскім, пустка |
х |
На пляцу пана Першкевічовым, пустка |
х |
Аляксандр Кунашэвіч, домік |
|
Яўхім Рыхлік, домік |
х |
Юркаўшчына, пустка |
х |
Лазура, халупа нікчэмная |
|
Дмітр Вершко, халупка |
х |
Цюпа, халупка нікчэмная |
|
Юрка Куховіч, хатка нікчэмная |
х |
Хатка нікчэмная нябошчыка Матвея, сына Захарка |
х |
Хатка Ананянкі ўдавы, пустка, бедная, толькі начуе |
х |
Павел Рымар , халупка |
|
[арк. 3адв.] Стэфанава Крэчкова, домік |
|
Геліяш Барсук, домік бедны |
|
Андрэй Ткач, домік шынковы |
|
Лешчык, домік бедны |
|
Ян Маскаль, домік |
|
Андрэй Лешчык, хатка, дым |
|
Яе міласці пані Мялешкавая, домік жылы |
|
Багдан Валуевіч, хатка, дым |
|
Пані Першкевічовай домік, пусты |
|
Вуліца Дубатоўская |
|
Васіль Яновіч, домік |
х |
Дом яго міласці пана Кунцэвіча, яўрэй Абрам |
х |
Яўрэй Гарошка, домік |
|
Там жа ззаду яўрэй, які жыве ў каморы |
|
Юзэф, яўрэй, домік |
|
Міхал Івановіч, домік |
|
Ян Мікалаевіч, домік, шынк, рэдкі |
|
Ясько Півавар, халупа нікчэмная |
х |
Пана Адзерышын, домік у трыманні яго міласці пана Магільніцкага, жыве яўрэй |
х |
Ілля Яхімовіч, яўрэй, дом нешынковы |
|
Габрыэль Трусевіч, домік |
х |
Стэфан Курган, домік |
х |
Фёдарава Курганава, пустка |
х |
Марцін Груша сляпы, хатка нікчэмная |
|
Іван Курган, домік |
х |
Якуб Ганчар, домік |
х |
Фёдар Цырынец, халупка нікчэмная |
|
[арк. 4] Стэфан Варона, халупка нікчэмная |
х |
Захары Бінда, домік |
|
Грыгоры Лубаш, дом шынковы |
х |
Фёдар Швец, халупа апала, нікчэмная, вялікая, пустка |
х |
Арон, яўрэй, халупа нікчэмная |
|
Трахім Бінда, домік |
|
Там жа Лаўрын, падсуседак |
х |
Іцка, яўрэй, домік |
13 Вай выпр. з інш. літ.
142
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
х Якуб, яўрэй, домік Там жа Ілія, яўрэй, жыве ў каморы
х Нахман, яўрэй домік Там жа ззаду яўрэй асобна жыве ў каморы
х Давід, яўрэй, дом шынковы
Вуліца Гуменная
х Антон Панчошнік, домік
Астафі Ярмоліч, домік
Пан14 Яхімовіч, гарадскі пісар, дом
х Раманча ўдава, халупа нікчэмная на выгане, уласная, пустка
х Пана Стэфана Вільгельмавіча домік, пусты
х На пляцу пана Лешчылоўскага, пустка
Яхімовай Сешковай домік пусты, толькі гарадскі стораж, каб не (была) падпалена
Дварэц на Лівацковай пустцы Там жа жыве Стэфан Швец, бедны, сам адыйшоў прэч
Вуліца Яўрэйская хто жыве на пляцах, якія падлягаюць гарадскому праву
х Домік пані Лязніцкай
х [арк. 4адв.] Шыман, яўрэй, дом шынковы, цяпер гаспадара няма, сышоў прэч
х Яўрэй Якуб Мелешэвіч, дом шынковы Там жа асобна Нісан Мелешэвіч, дым
х Калеф Шкіловіч, яўрэй, домік
х У доме Якуба Майзешовіча, жыве яўрэй Лазар Езэфовіч
х У доме Шмойла, яўрэя, жыве Зэльман, яўрэй
х Якунько Рэзнік, яўрэй, домік
х Мардухаева дочка, домік
х Шломка Ескавіч, новая хата, домік бедны
Вуліца Віленская
Ян Куніцкі
х Няпрэцкая, бедная ўдава, жабрачка, хата нікчэмная, пустка
Андрасова ўдава, домік
х Ян Валуевіч, домік
Вуліца Бальчыцкая
Базылі Антановіч, домік
х Хата Братцоўская, пустка
Васілі Бокшыц, рымар, домік
х Хата Адамоўская, пустка
х Пляц Андрасоўскі, пустка
х Пляц Юркі Маневіча, пустка
х Халупа на пляцы Ячнікоўскім, пустка
Свірыд Братчыч, дым
х Багдан Братчыч, дым
х Фёдар Бедны, рэзнік, домік
Івашкевіча халупа нікчэмная
[арк. 5] вуліца Беліцкая
х Кішкелеўскі домік, пустка
х Старажыкоўскі домік, пустка
х Домік Мікалаевіча Багдана, навапачаты, пустка
х Аляксеева ўдава, домік Там жа Багдан Мікалаевіч, жыве ў каморы
х Стэфан Лісіца, домік нешынковы
х Багдан Лішчыч, домік
х Ляцэвічава ўдава, домік
х Міхала Ячніка, пустка
х Яна Ячніка, пустка
х Мікіты Ячніка, пустка
Вёска на гарадскім грунце над рэчкай Брэчанкай
Пумін Усовіч, дым
Ян Усовіч, дым
Лаўрынава Наруцэвічава, дым
Войткоўская, дым
Міхал Андзехевіч, дым
Стэфан Ярмоліч, дым
Стэфанавай Азарычавай удавы, дым
Тэнуевіч, дым
Фальварчык пана Адзярыхі, дым; пры ім халупак агароднічых тры, пустых;
пры тым фальварку малы млынок, млынарова хата, пустая
На шнуры пана Ждана Капіевіча хатка, домік
На гарадскім грунце гумно Свірыда Братчыча, дым адзін, пустка
14 П выпр. з інш. літ.
143
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
[арк. 5адв.] Сума паводле нашага пераліку і падзелу пасля праверкі іх міласцяў судовых гродскіх паноў дамоў вялікіх і шынковых, таксама домікаў меншых і халуп нікчэмных і тых, што ў пусце застаюцца, і што яўрэі трымаюць,
менавіта:
–камяніца Вільгельмавічоўская, палова недабудаваная, з якой мы адалі 10 злотых;
–дамоў як рынкавых, так і вулічных, таксама і шынковых 29, з якіх мы аддалі па 10 злотых;
–домікаў і халуп нікчэмных 91, ад якіх мы аддалі па 2 злотых і 15 грошаў;
–млынок адзін з млынаром, мы аддалі 5 злотых;
–усіх падсуседкаў у тых усіх дамах і доміках знашлося 19, ад тых мы аддалі па 2 злотых і 15 грошаў
Дамоў і домікаў цяпер з-за вялікіх жаўнерскіх цяжараў, з-за частых праездаў паслоў яго каралеўскай міласці і чужаземных пасланнікаў, ганцоў і пасланцоў і іншых (асоб), у тыя гады з-за цяжкіх цяжараў і ўціскаў, апроч даўно спустошаных, напрацягу (апошніх) некалькі дзесяткаў год (стала) – 52.
[арк. 6] Яўрэі, якія пад тым жа гарадскім магдэбургскім правам аселасці свае, адныя вечнасцю набытыя, другія – арэндай ад розных асоб трымаюць, а іншыя ў тых жа дамах жывуць у каморах: тыя ўсе паводле вынесенага дэкрэту іх міласцяў навагрудскіх гродскіх судовых паноў (у справе) паміж намі і імі сваім яўрэйскім паборцам падымнага аддалі.
[арк. 6адв.] Дадзены рэестр мы падалі панам люстратарам пасля рэляцыйнага сейміку 1650 г.15».
Друкуецца па [3, арк. 1-6адв.] (у перакладзе на беларускую мову).
Cпіс літаратуры
1.Гісторыя Навагрудка – з глыбінь вякоў да нашых дзён = История Новогрудка – из глубин веков до наших дней / М. П. Касцюк [і інш.] ; рэдкал.: М. П. Касцюк (гал. рэд.). – Мінск : Белстан, 2014. – 592 л.
2.Российский государственный архив древних актов (РГАДА). – Ф. 1603. Оп. 5. Д. 2492. – 4 л.
3.РГАДА. – Ф. 1603. Оп. 5. Д. 2493. – 6 л.
4.Volumina legum : przedr. zbioru praw staraniem XX. Pjarow w Warszawie od roku 1732 do roku 1782 wydanego. – Petersburg : Nakł. i druk. J. Ohryzki, 1860. – Т. 4 : ab anno 1641 ad annum 1668. – 501, XVII s.
Аляксандр Барысавіч Доўнар, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Aliaksandr Dounar
Institute of History of the National Academy of Sciences of Belarus, Minsk, The Republic of Belarus e-mail: dounar.zagor1972@gmail.com
NOVOGRUDOK: IMPLEMENTS 1570, REGISTRY IN 1650 AS A SOURCE OF THE CITY’S HISTORY
The article discusses the information potential of extracts from two documents: inventory of the Novogrudok city in 1570 and the register of houses of the Novogrudok Magdebureg law Jurydykain 1650. The author drew attention to the structure of the city streets, analyzed the list of townspeople, prepared a publication of the sources translated into Belarusian.
Keywords: Novogrudok, city, inventory, register, Magdebureg law, jurydyka.
УДК [94+631.115.1:663.5(091)]“16”:930.2(438)
Я. Дз. Сурскі
СТАРОНКА З ГАСПАДАРЧАГА ЖЫЦЦЯ МАЁНТКА УРЭЧЧА XVII ст.
Анализируется документ, связанный с функционированием винницы во владении Уречье, принадлежавшем князьям Радзивиллам. В документе изложены предложения представителя администрации по усовершенствованию работы этого предприятия по изготовлению водки и ответы на них арендатора Исаака Хаса.
Ключавыя словы: Уречье, Радивиллы, винница, водка, старец, наместник, арендатор, крестьяне, чинш.
Дакумент пад назвай «Заўвагі да працы гарэлачнай вінніцы ў двары Урэчча» датаваны 1686 г. [1]. У ім змешчаны меркаванні прадстаўніка адміністрацыі ўладання Урэчча пана Грыцэвіча наконт удасканалення дзейнасці вінніцы па вытворчасці гарэлкі і адказы на гэтыя прапановы арандатара вінніцы Ісака Хаса. Магчыма, што гэта тэкст своеасаблівай рэвізіі вінніцы. Спачатку правяраючы (Грыцэвіч) пісаў свае заўвагі і прапановы, потым побач ішлі адразу адказы на гэтыя прапановы і заўвагі, якія запісваў І. Хас. Так, амаль у кожным сказе пан Грыцэвіч выказваў прапановы, накіраваныя на яго думку, на павелічэнне прыбытковасці ад дзейнасці вінніцы. І. Хас тлумачыў, што можа быць прынята з гэтых прапаноў і ўлічана ў працы вінніцы, каб пашырыць вытворчасць і павялічыць, такім чынам, яе прыбытковасць. Гэтыя развагі і своеасаблівая дыскусія па лініі адміністратар-арандатар дае мажлівасць убачыць некаторыя аспекты арганізацыі гаспадаркі і штодзённага жыцця ва ўладанні Урэчча.
Прапановы пана Грыцкевіча і адказы на іх І. Хаса паказваюць розныя падыходы да ацэнкі і перспектыў працы вінніцы ва Урэччы. Так, пан Грыцэвіч разлічваў вытворчую магутнасць вінніцы сыходзячы з наяўнасці 3 катлоў для выгану гарэлкі [1, k. 40]. Выхад гарэлкі ад кожнай заліўкі брагі ў кацёл ён ацэньваў у 18 гарцаў (гарнец раўняўся 4 літрам) [1, k. 40]. На год атрымлівалася б 114 залівак брагі, з якіх павінна было атрымацца 2052 гарца гарэлкі (кошт 1 гарца на продаж вызначаўся ў адзін злоты) [1, k. 41]. Рабочыя дні вінніцы вылічваліся сыходзячы з таго, што праца не вялася ў нядзелю і святочныя дні (40 у каталікоў і 44 у праваслаўных) [1, k. 40]. Дадатковыя выдаткі на працу вінніцы былі звязаныя з неабходнасцю купляць дрожжы (1 злоты на вытворчасць адной заліўкі брагі), дастаўляць дровы (109 ½ злотых), аплочваць ахову (104 злотых), забяспячваць (юргельтам) намесніка (200 злотых), выдаткоўваць сродкі на прыём гасцей (100 злотых) [1, k. 44].
15 Дадзены тэкст напісаны іншым почаркам.
144
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
Прадстаўнік адміністрацыі звяртаў увагу на тое, што, на яго думку, куды большы прыбытак быў бы забяспечаны, калі б з жыта не рабілі гарэлку, а вывозілі на продаж у Крулявец, а адтуль на зваротным шляху прывозілі б соль [1, k. 44]. Таксама пан Грыцкевіч лічыў, што для сялян будзе значным абцяжарваннем, калі б ім прыйшлося, акрамя выканання сваіх павіннасцей, дадаткова працаваць у вінніцы, займацца вырабам соладу і перавозкай збожжа, як тое прапаноўваў арандатар. Ён выказваў сваю заклапочанасць, каб у выніку сяляне не сталі крыўдзіцца на гаспадара «падданыя сэрца не страцілі да Іхмосці» (г.зн – да ўласнікаў Радзівілаў) [1, k. 45]. Для таго, каб палепшыць арганізацыю працы сялян, ён прапаноўваў замест намесніка, які ажыццяўляў нагляд над сялянамі, выбраць кіраўніка з іх асяроддзя (старца) і вызваліць яго ад выплаты чыншу. Старац з’яўляўся б, такім чынам, своеасаблівым прадстаўніком сялян перад адміністрацыяй уладання[1, k. 46].
Ісак Хас прытрымліваўся супрацьлеглага меркавання па большасці агучаных пазіцый. Для вырабу гарэлкі ён прапаноўваў выкарыстоўваць не толькі жыта, але ячмень і авёс [1, k. 40]. Пры іншай сезоннай (ад верасня да красавіка) арганізацыі працы вінніцы і выкарыстанні дадатковых трох чопаў для брагі ён ацэньваў вытворчую магутнасць вінніцы ў 180 залівак брагі ў год і выганкі 24 гарцаў гарэлкі з кожнай заліўкі [1, k. 40]. Выніковы прыход гарэлкі за год склаў бы тады 4320 гарцаў [1, k. 40]. Дадатковую выгаду ад вырабу гарэлкі ён бачыў у магчымасці кармлення бясплатнай брагай валоў і свіней [1, k. 42]. Да таго ж на бровары, як меркавалася, ажыццяўляўся б і выраб піва, і такім чынам забяспечваўся б і выраб дрожжаў для гатавання брагі [1, k. 42]. Крытычна ставіўся арандатар і да прапановы аб продажы збожжа ў Круляўцы, паколькі паводле яго звестак кошты на яго там былі ніжэйшыя, чым меркаваў пан Грыцэвіч, а дадатковыя выдаткі былі б звязаныя з дастаўкай збожжа да прыстані (верагодна, маецца на ўвазе Свержань), далейшай перавозкай, выплатамі мыта і небяспекай, звязанай з дарогай [1, k. 44]. Ён прытрымліваўся выразнай пазіцыі, што большы прыход радзівілаўскі скарб меў бы ад працы вінніцы, калі б адміністрацыя адмовілася б і ад таго, каб здаваць у арэнду млын [1, k. 44]. Арандатара млына яўрэя ён прапаноўваў прызначыць шынкаром у панскі двор, які б адказваў і за продаж спіртнога [1, k. 44]. Свае аргументы ён падмацоўваў словамі, што «інакш бы яўрэі і іншыя людзі не гналі б гарэлкі, калі б ведалі, што з гэтага будзе страта, а не прыбытак» [1, k. 45]. І. Хас звяртаў увагу і на тое, што вытворчасць гарэлкі прыводзіла да росту цэн на зерне, што таксама магло спрыяць дадатковым грашовым паступленням. У сваёй палеміцы з панам Грыцэвічам ён часам не стрымліваўся ў выразах. На заўвагу адміністратара аб неналежным стане млына, І. Хас адказаў наступным чынам: «так можа гаварыць толькі сляпы, ці той, каму туман засцілае вочы» [1, k. 45].
Яшчэ больш катэгарычнымі але і паслядоўнымі з’яўляліся яго заўвагі адносна стаўлення да сялян. І. Хас не пагаджаўся з тым, што замест паншчыны ў маёнтку мог быць уведзены так званы голы чынш. Арандатар заяўляў, што «селяніна не трэба спакушаць свабодай, на тое ён і нарадзіўся, каб служыць, а пану каб была выгада» [1, k. 46]. Сяляне, на яго думку, маглі пагадзіцца на такі падвышаны чынш, які хацеў увесці адміністратар, каб толькі не хадзіць на паншчыну. Разам з тым, ён папярэджваў, аб верагоднасці таго, што сяляне не змогуць выплаціць такі высокі чынш і будуць тады бунтаваць, як гэта было ўжо ў іншых княжацкіх уладаннях (Заблудаў, Орля, Пагост) [1, k. 47]. Паводле І. Хаса, кепскай была і прапанова пана Грыцэвіча замяніць намесніка на старца. Тут ён пералічваў некаторыя функцыі намесніка ў дачыненні да падданых. «Хто як не намеснік будзе абараняць сялян ад жаўнераў, шляхты і іншых людзей? Да каго падданыя будуць звяртацца са сваімі просьбамі? А якая слава і пажытак з тых старцаў і войтаў, якія на вольнасць раўняцца будуць?» [1, k. 47].
Завяршае свае заўвагі Ісак Хас выразам, які па сваёй форме мог быць афарызмам, філасофскай сентэнцыяй, што характарызавала яго пазіцыю адносна сялянства: «Калі жабы над сабою не бачаць бусла, тады яны надзімаюцца, крохчуць і скачуць. Так і сяляне, без працы і без урадніка над імі, свавольства набіраюцца і пра бунты мараць» [1, k. 47].
Выяўлены дакумент з’яўляецца цікавай ілюстрацыяй таго, якім чынам магла развівацца вытворчасць гарэлкі ў адным з радзівілаўскіх уладанняў і як гэтая вытворчасць уплывала на іншыя бакі жыцця ў маёнтку, якія прапановы па паляпшэнні гаспадарчай дзейнасці выказваліся. Падчас прыняцця рашэнняў улічвалася фінансавая мэтазгоднасць гаспадарчага мерапрыемства, магчымасці рэалізацыі прадукцыі як на ўнутраным, так і знешнім рынку. Поспех мерапрыемства мог быць абумоўлены і характарам узаемадачыненняў з сялянскай грамадой, якая магла мець сваіх прадстаўнікоў ва ўладанні ў асобе старца ці войта. Гэтыя аспекты, а таксама шматлікія іншыя, з’яўляюцца важнымі ў вывучэнні сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі ў адзначаны перыяд.
Cпіс літаратуры
1. Archiwum Główne Akt Dawnych (Галоўны архіў старажытных актаў). – AR. Dz. XXIII. T. 162 Pl. 3. K. 40–47. Заўвагі да працы гарэлачнай вінніцы ў двары Урэчча ў 1686 г.
Ягор Дзмітрыевіч Сурскі, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Yahor Surski
Institute of History of the National Academy of Sciences of Belarus, Minsk, The Republic of Belarus e-mail: esurski@gmail.com
A PAGE WITH THE ECONOMIC LIFE OF THE MANOR URECHYE IN XVII CENTURY
The document of 1686 on the organization of distillery at the possession Urečča owned by Radziviłł family explores different aspects of socioeconomical history of Belarus in 17th century.
Keywords: Urečča, Radziviłł family, rural community, administration, distillery, gristmill.
145
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
УДК 330(12)(476)«18»
Ю. Гардзееў
ДА ПЫТАННЯ АБ КРЫНІЦАХ ВЫВУЧЭННЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА (НА ПРЫКЛАДЗЕ ГАРОДНІ XVIII ст.)
С опорой на принцип источниковедческой критики раскрывается проблема использования источников по экономической истории Гродно в XVIII в., которые позволяют изучить историю ремесленного производства, торговли, потребительского рынка, финансов, проанализировать механизм сбора налогов в городе.
Ключевые слова: Гродно, Великое Княжество Литовское, XVIII век, исторические источники.
Утэксце ўзнімаецца пытанне крыніцазнаўчай базы па эканамічнай гісторыі Гародні ў XVIII ст. Выбар тэмы
іяго храналагічных рамак абумоўлены рознымі фактарамі. Па-першае, адносна добрым станам захавання і разнастайнасцю крыніц, па-другое, актуальнасцю праблемы, якая вынікае з невялікай ступені яе распрацаванасці.
Прыступаючы да разгляду матэрыялу, неабходна заўважыць, што крыніцазнаўчае даследаванне не абмяжоўваецца пошукам ці выяўленнем крыніц. Яго задача заключаецца ў высвятленні гістарычных умоў і канкрэтных абставін стварэння той ці іншай крыніцы, вывучэнні тэксту, яго аўтарства і мэты падрыхтоўкі,
аўтэнтычнасці, урэшце ў аналізе змешчанай у іх інфармацыі.
Улітаратуры пакутуе спрошчанае ўяўленне аб тым, што структура эканомікі горада абмяжоўваўся вытворчай галіной, г. зн. рамяством ды гандлёвымі заняткамі. Прынамсі, гэтыя аспекты найчасцей прыцягвалі увагу даследчыкаў. Без сумнення, рамеснікі і купцы складалі прафесійны касцяк і вытворчы патэцыял горада.
Аднак імкнучыся пазбегнуць схематызму, неабходна адзначыць, што на гаспадарчае жыццё горада можна паглядзець не столькі праз прызму вытворчасці і абмену.
Эканоміка даіндустрыяльнага горада як мікраэканамічная катэгорыя ўключае фінансавую сістэму (падаткі і зборы, даходы і выдаткі магістрата, попыт і прапанову на спажывецкім рынку, формы крэдыту, цэны на гарадскім рынку), формы землеўладання i землекарыстання (рынак нерухомай маёмасці і будаўніцтва), сельскагаспадарчыя заняткі гараджан, транспарт.
Універсальнай крыніцай вывучэння гаспадарчага жыцця горада, з’яўляюцца актавыя кнігі гарадзенскага магістрата. У нашым выпадку гэта 15 кніг, якія былі складзены ў 1712–1795 гг. [1] Аналіз іх зместу стварае магчымасць запаўнення шматлікіх прабелаў, правядзення рэканструкцыі арганізацыі і спецыялізацыі гарадскога рамяства, гандлю ці развіцця рынку нерухомай маёмасці. Аднак магістрацкія кнігі – не адзіная крыніца. Таму нельга не згадаць іншыя тыпы крыніц, якія дазваляюць паглядзець на гаспадарчае жыццё горада комплесна.
Як вядома, адным з галоўных інструментаў дзяржаўнай палітыкі з’яўляюцца падаткі. Падаткавая палітыка ў Рэчы Паспалітай у XVIII ст. характарызавалася функцыянаваннем значнай колькасці непасрэдных падаткаў, якія мелі не столькі сацыяльную накіраванасць, колькі выконвалі фіскальную функцыю. Напэўна, зыходзячы са сказанага, праўдзівасць звестак, змешчаных у крыніцах падаткавага характару павінна выклікаць пытанні.
Галоўным тагачасным плацяжом у дзяржаве было падымнае, ці падатак з аб’ектаў нерухомай маёмасці, які быў уведзены ў 1629 г. Калі ў Кароне падыманае спаганялася ў залежнасці ад колькасці комінаў на даху, то ў Вялікім Княстве Літоўскім – ад «niejakiej majątków proporcji» [2, s. 396], г. зн. ад вартасці аб’ектаў нерухомай маёмасці [2, s. 398]. На думку Станіслава Касцялкоўскага шляхта адмоўна ставілася да гэтага падатку, таму ў 1766 г. прапанавалася яго ліквідаваць. Аднак па прычыне незавальняючых збораў чопавага у 1775 г. заканадаўцы прынялі прашэнне аб аднаўленні падатку з каралеўскіх і шляхецкіх сядзіб, з пэўнымі выключэннямі з уладанняў духавенства [3, s. 154–155].
Падзяліўшы ўсе гарады на 3 класа, соймавыя паслы ў 1775 г. прымянілі прынцып рэгрэсіўнасці ў падаткаабкладанні. Гародня трапіла ў першы клас, таму згодна з соймавай канстытуцыяй ад кляштара, плябаніі ці палаца належала ўносіць 50 злотых, ад камяніцы і карчмы – 30 злотых, двароў і іншых будынкаў, збудаваных незаконна («pokątniejszych») – 12 злотых, ад «domów rolnicznych w miastach» – 6 злотых, ад прыватных халуп – 4 злотых. Не ўносілі падатак лазареты і шпіталі.
Другім важным падаткавым плацяжом, на які рабіўся разлік, было чопавае, што збіраўся з вырабу і продажу алкагольных напіткаў.
Для лепшага зразумення фунцыянавання фінанасава-падаткавай сістэмы трэба нагадаць, што ў ВКЛ існавалі два бюджэта – агульнадзяржаўны і каралеўскі.
У1775 г. у Гарадзенскім павеце сойм вызначыў двух люстратараў: будаўнічага і гродскага суддзі Аляксандра Міхала Эйсымонта і павятовага каморніка Мацея Антонія Струпінскага [2, s. 398], якія мелі падрыхтаваць тарыф падымнага і чопавага. У мэтах складання гэтага дакумента, які акрэсліваў стаўкі падаткавага абкладання, планавалася правядзенне люстрацыі ўсіх дымаў у павеце, папярэдне азнаямляючыся з неабходнымі дакументамі аб маёмасным стане насельніцтва.
Нагадаем, што ў Гарадзенскім павеце была шмат зямельных валоданняў караля, а каралеўскімі эканоміямі кіраваў менавіта Тызенгаўз. Як сведчаць крыніцы, адміністрацыя каралеўскай эканоміі «lustracji czynić nie dozwoliła», загадваючы люстратарам унесці ў публічны даход, г. зн. скарб ВКЛ заніжаную суму («szczupłe bardzo censum») [4, s. 37]. Да таго ж, як вынікае з крыніц, падскарбі не дазволіў правесці люстрацыю чопавага ў Гародні [4, s. 3–4].
146
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
Пасля адхілення Антонія Тызенгаўза ад улады, у 1781 г. Скарбовая камісія правяла расследаванне справы, высветліўшы факты фальсіфікацыі тарыфа. Акрамя таго аказалася, што адным са зборшчыкаў падаткаў быў
«прэм’ер аркестра» падскарбія Леон Сітанскі, «nie wiadomo od kogo instalowany» [4, s. 37–40, 43; 3, s. 461]. Адным з элементаў крыніцазнаўчага даследавання з’яўляецца аналіз зместу крыніцы. Азнаямленне са
зместам тарыфа паказвае, што кіруючыся соймавай канстытуцыяй, ураднікі падзялілі ўсе сядзібы паводле адпаведных падатковых ставак у залежнасці ад тыпу будынкаў: палацы мураваныя і драўляныя) і аднапавярховыя дворыкі (гарадскія сядзібы шляхты), камяніцы ці дамы.
Разам з тым з’яўляецца пытанне, якое патрабуе больш грунтоўнага аналізу. Якой была ступень «фабрыкацыі» звестак падчас падрыхтоўкі і збору падымнага і чопавага падатку 1775 г., пра якія ідзе гаворка ў вышэй аналізаваным друку? Люстратары ўнеслі ў тарыф звесткі пра корчмы: Сангушкаў у Рынку, быценскіх базыльянаў на Маставой вуліцы, войтаўская карчма на Віленскай вуліцы, Валя на Рэзніцкай вуліцы, Масальскага і Незабітоўскага на Дзям’янаўскай вуліцы ды Копеля ў занёманскай частцы горада [5, арк. 1–3]. Разам з тым супастаўленне лічбы корчмаў у тарыфе са звесткамі пра заезныя дамы, згаданыя ў іншых крыніцах, выклікае небеспадстаўныя сумненні [6, c. 323–325].
Улюбым выдадку, нягледзячы на магчымыя скажэнні тэксту тарыф падымнага падатку Гародні 1775 г. з’яўляецца важнай крыніцай, якая характарызуе сацыяльную структуру ўладальнікаў ды карыстальнікаў гарасдкіх сядзіб.
Cкладанне гарадскіх інвентароў было абумоўлена не абавязкова зборам звестак аб падаткаплацельшчыках. Перапіс удадальнікаў гарадскіх сядзіб мог праводзіцца ў сувязі з палітычнымі падзеямі. 1726 годам датуецца спіс уладальнікаў нерухомай маёмасці правабярэжнай Гародні. Як вынікае з яго загалоўка Regestr pałaców, dworów, domów i placów libertowanych i nielibertowa[nych] w mieście J[ego] Kr[ólewskiej] M[o]ści Grodnie na sejm sporządzony roku 1726 m[iesią]ca augusta trzynastego dnia [7, арк. 94–95] рыхтаваўся перад чарговым соймам у мэтах высвятлення магчымасці забеспячэння ўдзельнікаў і гасцей сойма адпаведнымі жыллёвымі умовамі.
Удругой палове XVIII ст. у Гародні дзейнічаюць парадкавыя камісіі, эфектам працы якіх быў шырокі спектр статыстычных матэрыялаў пра стан маёмасных адносін у горадзе ці ўніверсалаў, у адпаведнасці з якімі ў горадзе рэгуляваліся гандлёвыя адносіны.
У1776 г. у Гародні была заснавана Камісіі добрага парадку. Сярод адшуканых дакументаў гэтай установы звяртае звагу інструкцыі 1786 г., якая рэгулявала гандлёвыя зборы ў горадзе [8]. Аднастаронкавы дакумент з’яўляецца цікавай крыніцай для аналізу шырокага кола пытанняў. У ім прадстаўлена каля 150 відаў тавараў: шматлікія рамесныя вырабы, харчовыя тавары (збожжа, прадукты яго перапрацоўкі, садавіна, у тым ліку турэцкі арэх ці інжыр, розныя гатункі мяса і рыбы, «каланіяльныя» тавары: рыс, кава, сухафрукты, аліва, англійскае піва і віно, спецыі).
Такіма чынам, разбор зместу згаданага дакумента дазваляе асвятліць не толькі пытанне гандлёвых збораў, але і прапановы на спажывецкім рынку ці кірункі экспарту тавараў. Азнаямленне з інструкцыяй паказвае таксама на тое, што ў 80-х XVIII ст. метралагічная ўніфікацыя ў Рэчы Пасталітай адсутнічала.
Існуюць іншыя тыпы крыніц, які дазваляюць асэнсаваць фінанасавы сегмент гарадской эканомікі. Да іх ліку можна аднесці т. зв. дыспартымент Гародні, 70-старонкавая кніга за 1772–1783 гг., у якой змяшчаліся звесткі пра размеркаванне падаткаў і збораў, якія спаганяліся з уладальнікаў сядзіб, падымнае з сядзіб горада і занёманскага прадмесця, гарадскіх фальваркаў, цэхавых рамеснікаў ці замежных рамеснікаў, арандатараў крамаў і купцоў, чопавае з корчмаў [9].
Дакумент складаў на працягу дзесяці гадоў, што стварае магчымасць аналізу эвалюцыі гаспадарчага жыцця горада ў дынаміцы. У ім змешчаны персанальныя склады цэхавых карпарацый, прозвішчы арандатараў рынкавых крам. Акрамя таго дадзеныя дыспартамента дапамагаюць прасачыць міграцыі замежных рамеснікаў і купцоў.
Гарадзенскі магістрат не вёў асобныя кнігі даходаў і выдаткаў, што, канечне, не азначае, што інстытут фіннсавых справаздач у горадзе вогуле адсутнічаў. Напрыклад, у захаваным Sumariuszy percepty pieniężnej prowentu [...] Гродна за 1784–1786 гг. змешчаны звесткі пра фінансавыя паступленні і выдаткі горада. З аналізу дакумента вынікае, што правент (г. зн. даход) складаўся з плацовага, якое спаганяўся два разы ў год (сакавік і верасень) і падымнага, т. зв. цэхавой складкі, арэнды крамаў і корчмаў, бруковага правента.
Уакце падліку даходаў і выдаткаў 1749–1754 гг. згадваюцца расходы на ката, паперу, дровы і свечкі для магістрацкай канцылярыі і пераплёт актавых кніг [10, арк. 79–90].
Regestr expensy miasta JKMści Grodna <...> 1759–1763 гг. [11, арк. 1–3 адв.] змяшчае расходы з нагоды прыезду каралевіча, з чым былі звязаны выдаткі на направу брукаў і крамаў, ураднікаў і слуг магістрата, будаўнічыя работы і шматлікіх рамеснікаў, порах для феерверкаў, капэлу езуіцкага кляштара. Не малыя сродкі выдаткоўвалі на ката ці турму, персанал ратушы (ці т. зв. пахолкаў).
Згадваючы крыніцы другой паловы XVIII ст., варта прывесці факт падрыхтоўкі люстрацый, у якіх фіксавалася маёмасная структура, характар забудовы горада, ад чаго, натуральна, залежала вызначэнне вялічыні падаткаў. Згодна з дадзенымі 1789 г. у Гародні было 22 палацы, 19 камяніц, 51 дворык, 290 «прыватных дымаў», якія знаходзіліся ў валоданні магнатаў і шляхты [12].
Такім чынам, уладальнікамі зямельных пляцаў у горадзе былі не толькі мяшчане, але прадстаўнікі іншых саслоўяў. Пытанні сядзіб магнатаў ці шляхты ў гарадах ВКЛ не атрымалі падрабязнага асвятлення. Мабыць, пэўным выключэннем з’яўляецца менавіта Гародня [13; 6].
147
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
Дзякуючы захаваным актам продажу-набыцця нерухомай маёмасці, інвентарам ці рахункам юрыдык Гародні можна вывучаць іх тапаграфіі, судова-адміністрацыйную арганізацыю, прафесійны склад насельніцтва юрыдык.
Трэба адзначыць недастатковую даследаванасць механізму функцыянавання шляхецкіх сядзіб. У
літаратуры пераважае думка аб тым, што магнатаў і шляхту ў горад над Нёманам прыцягвала прэстыжнасць горада як месца правядзення соймаў. Аднак з-пад увагі гісторыкаў выпадае шэраг праблем. Ці набыццё шляхцічам гарадскога пляца ці комплексу пляцаў, узвядзенне на ім гаспадарчых і вытворчых збудаванняў сведчыла аб стаўцы на атрыманне даходу? У якіх выпадках утрыманне сядзібы ў горадзе акупаліся? Ці ўсё ж такі шляхецкія амбіцыі абмяжоўваліся вырашэннем пытанняў на мясцовым узроўні? Гаворка ідзе пра соймік, судовыя ці гаспадарчыя справы.
На зямельныя валоданні шляхты ў горадзе можна паглядзець пра прызму фінансавай палітыкі горада. Як вядома, сядзібы шляхты не падпарадкоўваліся магістрату, пазбаўляючы гарадскі бюджэт даходаў, што даволі частка крытыкавалася мяшчанскімі публіцыстамі.
Урэшце насоўваецца яшчэ адно пытанне. У якой ступені гаспадарка юрыдык была знітавана з горадам? Ці рамесныя вырабы, сельскагаспадарчая прадукцыя ці алкагольныя напіткі, якія вырабляліся на юрыдыках, паступалі на гарадскі рынак ці толькі задавальнялі патрэбы ўладальніка сядзібы? Можна, канечне, дапускаць, што майстры, паселеныя на юрыдыках, стваралі канкурэнцыю цэхавым рамеснікам, уносячы тым сам дынаміку ў гаспадарку горада.
Як было заўважана вышэй, адным з элементаў крыніцазнаўчага аналізу з’яўляецца акрэсленне мэт стварэння дакумента. Інакш кажучы, гэта высвятленне заданняў, што стаялі перад складальнікам. У выпадку аналізу зместу інвентароў, рэвізій, тарыф можна без сумнення адказаць на гэта пытанне. Асноўнай задачай урадніка-перапісчыка было стварэнне больш поўнага вобразу аб’ектаў, якія будуць абкладацца падаткамі.
Тагачаснае грамадства нездарма акрэсліваецца як аграрнае. Галоўнай яго каштоўнасцю з’яўляўся факт валодання зямельныя ўладанні, а таксама гарадскімі пляцамі і прыгараднымі вёскамі. У значнай ступені яны былі галоўнымі аб’ектамі падаткаабкладання, якія рыпліва ўносіліся люстратарамі. Здараюцца выпадкі, калі ўраднік не абмяжоўваўся сухімі фактамі, а праводзіў грунтоўнае разбіральніцтва прычын падаткавых нястач. Падобны аналіз крыніцы даходаў і фінансавых праблем Гародні, прычын стагнацыі эканомікі горада паказаны ў інвентары Гарадзенскай эканоміі 1712 г.
З яго зместу вынікае, што горад быў спустошаны праз войны і пастаянныя перасоўванні войск. Як можна здагадвацца, аўтар інвентара меў на ўвазе шведска-рускае супрацьстаянне з пачатку XVIII ст., якое выклікала пажары, знішчэнне сядзіб ды эпідэмію. Люстратар, зрэшты, заўважаў, што ў гарадскіх фальварках Грандзічы і Сухім Сяле некалькі дзясятак валок не апрацоўвалася, што з’яўлялася сведчанне дэмаграфічнага і гаспадарчага заняпаду. Аднак на яго думку існавалі і іншыя прычыны такога стану, напрыклад, пераход гарадскіх зямельных участкаў і валок гарадскіх фальваркаў у валоданне духавенства, магнатаў і шляхты, якія не ўносілі адпаведны чынш [14, 9–9 адв, 11 адв].
Істотнай крыніцай даходу скарбу было чопавае (ці капшчызна), якую ўносілі ўладальнік «шынковых дамоў», якія рэалізавалі гарэлку, піва і мёд. Спасылаючыся на дадзеныя рэвізіі горада 1680 г. і супастаўляючы іх з рэчаісным станам з пачатку XVIII ст., люстратар сцвярджаў заняпад шынкоў, якія належалі да хрысціян. Як зазначае «chrześcijańskie szynki całe upadły, a żydowskie się tylko trzymały i coraz przybywały» [14, арк. 12]. Далей адзначае, што ў Гародні бывала каля 100 шынкоў.
Па прычыне адсутнасці гарадскога маста першаступенную ролю ў гаспадарчым жыцці горада адыгрываў нёманскі перавоз, дзякуючы якому сяляне з навакольных вёсак і купцы («targi walne nie tylko cztery razy w tydzień, lecz prawie codziennie w Grodnie bywały») штодзённа перапраўляліся двума паромамі. Што праўда, на момант падрыхтоўкі інвентара перавозам займаўся толькі адзін паром, што значна замінала пераправу. Акрамя таго падкрэслівае, што «szlachta obywatele powiatowi nigdy nie płacą przewoźnikom» [14, арк. 12 адв.;13].
Падсумоўваючы змешчаныя вышэй разважанні, трэба адзначыць, што згаданы тэкст з’яўляецца пастаноўкай пытання аб актуальнасці гісторыка-гаспадарчай тэматыкі і неабходнасці пошукаў і выкарыстання шматлікіх захаваных крыніц.
Cпіс літаратуры
1.Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). – Ф. 1761. Воп. 1. Спр. 4–19, 21–22.
2.Volumina legume. T. VIII. – Petersburg, Jozafat Ohryzka.
3.Kościałkowski, S. Antoni Tyzenhauz podskarbi nadworny litewski / S. Kościałkowski. – Londyn, 1971. – Т. 2.
4.Sprawa Skarbu Rzeczypospolitey Z Instancyi JWJP. Eustachiego Chrapowickiego, Instygatora W. Xstwa Litewskiego. Z JWJP: Antonim Tyzenhauzem, Podskarbim Nadwornym W. X. Litewsk:[…], [s. l.] [1782].
5.Taryffa kurzących się dymów w powiecie grodzieńskim […] dla kancelarii grodz[ieńskej] p[owia]tu grodzień[skiego] in 8bri 1775 r[ok]u sporządzona (Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў (ЛДГА). – Ф. 11. Воп. 1. Спр. 1854.
6.Гардзееў, Ю. Магдэбургская Гародня / Ю. Гардзееў. – Гародня : Wrocław, 2008.
7.ЛДГА. – Ф. 1274. Воп. 1. Спр. 61. Арк. 94–95.
8.Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. – КП 9217/061, КП 9217/108.
9.ЛДГА – Ф. 11. Воп. 1. Спр. 1145 (Старажытныя акты (СА) 3862).
10.НГАБ. – Ф. 1761. Воп. 1. Спр. 11. Арк. 79–90.
11.Лдга. – Ф. 1282. Воп. 1. Спр. 5279. Арк. 1–3 адв.
12.Лдга. – Ф. 1282. Воп. 1. Спр. 5820.
13.Borowik, P. Jurydyki miasta Grodna w XV–XVIII wieku / P. Borowik . – Supraśl : Stowarzyszenie Collegium Suprasliense, 2005, s. 412.
148
СУЧАСНЫЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦАЗНАЎСТВА: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ, КРЫНІЦЫ, МЕТАДЫ Ў ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ ЕЎРОПЫ І БЕЛАРУСІ
14. ЛДГА. – Ф. 11. Воп. 1. Спр. 1379 (Са 11291).
Юры Гардзееў, Ягелонскі ўніверсітэт, г. Кракаў, Польшча.
Yury Hardzeyeu
Jagiellonian University, Cracow, Poland
e-mail: hardziejeu@gmail.com
TO THE PROBLEM OF THE SOURCES OF STUDYING THE ECONOMIC HISTORY OF THE CITY
(ON THE EXAMPLE OF GRODNO IN XVIII CENTURY)
Based on the principle of source criticism, the article reveals the problem of using sources on the economic history of Grodno in the 18th century, which allow us to study the history of handicraft production, trade, the consumer market, finance, and analyze the mechanism of tax collection in the city.
Keywords: Harodnia, Grand Duchy of Lithuania, XVIIIth century, historical sources.
УДК 930.1(=16)
К. В. Івангородський
ДЖЕРЕЛОЗНАВЧІ АСПЕКТИ РЕКОНСТРУКЦІЇ ЕТНІЧНОЇ ІСТОРІЇ СХІДНИХ СЛОВ’ЯН У СУЧАСНІЙ БІЛОРУСЬКІЙ ІСТОРІОГРАФІЇ
Проблематика этнической истории восточных славян, как и любая другая историческая проблема, может быть изучена только благодаря репрезентативной источниковой базе и удачной теоретической оснащенности подобного этноисторического исследования. Большинство современных белорусских ученых в своих попытках реконструировать и общий этногенез славян, и формирование восточнославянских этнических сообществ довольно поверхностно подходят к анализу как источниковедческого, так и аналитическитеоретического ее аспектов. Анализ источниковой базы современных работ белорусских специалистов, которые предлагают собственные версии реконструкции этнической истории славян, убеждает нас в том, что большинство из них основаны на археологических источниках, хотя исследователи прекрасно осознают их ограниченность относительно этнологических реконструкций.
Ключевые слова: историография, источниковедение, исторический источник, археологические источники, летопись, этноисторическая реконструкция, восточные славяне.
Проблематика етнічної історії східних слов’ян, як і будь-яка інша історична проблема, може бути з’ясована тільки завдяки репрезентативній джерельній базі та вдалій теоретичній оснащеності подібного етноісторичного дослідження. На превеликий жаль, доводиться констатувати, що помітна більшість сучасних білоруських учених у своїх спробах реконструювати і загальний етногенез слов’ян, і формування східнослов’янських етнічних спільнот ігнорують не тільки наявну історіографію цих аспектів пізнання минулого, але й доволі поверхового підходять до аналізу як джерелознавчого, так і аналітично-теоретичного її аспектів, що, звісно, істотно знижує рівень наукової вартості та евристичних можливостей відповідних спроб. Здебільшого, в працях присутнє поверхове постулювання важливості всіх видів джерел, наголошується необхідність їх комплексного залучення, але, як правило, відсутні їх джерелознавчий і аналіз, і синтез, і тим більше критика.
Прагнення до уникнення джерелознавчого аналізу білоруськими дослідниками можна частково пояснити особливостями дуалістичного становища сучасної білоруської історіографії [1]. Усвідомлення девальвації колишньої «єдиноправильної» методології відповідної практики (коли готові «рецепти» правильного трактування джерел продукувались у союзному центрі), а водночас і широкий методологічний плюралізм, властивий нинішній історичній науці, зумовлюють не лише фахову розгубленість, але й провокують бажання досліджувати минуле «як колись». Цьому сприяє й безпосередній ідеологічний клімат у Білорусі останніх десятиліть, а відтак, значна частина її гуманітаріїв продовжують мислити цілком у дусі «старої» («партійної») ідеології, що веде до багато в чому контроверсійних спроб написати нову «об’єктивну» історію, але без переосмислення джерел і дослідницьких методик.
Щоправда варто враховувати й специфіку означеної проблематики, адже у більшості її аспектів, передусім письмові джерела, взагалі відсутні, тому дослідникам доводиться зосереджуватися на непрямих свідченнях, суміжних з історією, гуманітарних дисциплін, джерела яких дозволяють проводити відповідну етноісторичну реконструкцію минулого. Однак і в такому випадку частина вчених взагалі уникає будь-якого аналізу джерел своїх реконструкцій, або обмежується поверховим і абстрактним переліком дисциплін, матеріали яких залучаються. Промовистою в останньому випадку є відповідна нотатка С. Рассадіна в дослідженні, присвяченому «слов’яногенезу»: «Нашим “будівельним матеріалом” стали численні факти з галузі антропонімії, археології, античної та середньовічної історії, історичної лінгвістики, номадознавства, орієнталістики, скіфології, славістики, топонімії, тюркології, епіграфіки, етногеографії, етнографії тощо» [2, с. 13]. Які конкретно «численні» факти дала автору кожна з перелічених дисциплін, не відзначено, як і не повідомлено, в який спосіб археолог препарував відповідні джерела.
На комплексному підході до формування джерельної бази дослідження етнічної історії східнослов’янських спільнот акцентує увагу й етнолог М. Піліпенко, справедливо відзначаючи необхідність «співставлення даних багатьох наук – антропології, археології, лінгвістики, етнографії, фольклористики, історії, географії тощо». Вчений переконаний, що можливості їхніх джерел при цьому чомусь «дозволять визначити зв’язки між ними й у такий спосіб покажуть рух етнічних процесів, тобто зміни етнічних спільнот» [3, с. 14]. Конкретних прикладів, яким чином відбувається подібна «джерельна хімія», він, на жаль, не наводить, оскільки його декларація доволі сумнівна. Не менш проблематичною виглядає його думка, згідно якої «дані археології дозволяють простежити еволюцію місцевої матеріальної культури, чиї зміни є складовою етнічних процесів». Обмеженість
149
БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
археології в реконструкції етнічних трансформацій давнини є загальновідомим фактом, але автор «нової концепції» виникнення Білорусі про це мовчить, хоча відзначає обмежені можливості у такому контексті лінгвістики (зокрема й топоніміки), фольклористики й етнографії [3, с. 15–17]. Не менш лапідарно М. Піліпенко згадує й про можливості писемних джерел, але обмежується лише констатуванням очевидності, що вони містять важливу інформацію. При цьому ні яку саме інформацію, ні про які власне джерела йдеться етнолог не говорить.
Дехто з дослідників, навпаки, схильний не довіряти даним суміжних наук, наполягаючи на важливості якогось конкретного джерела. Так, скажімо, гомельський філолог А. Рогалєв, хоч і «не нехтує інформацією (втім, знову не відзначається, про яку саме інформацію йдеться. – К. І.), котру дають археологічні дослідження й історичні джерела», переконаний, що першим «пропонує екскурс у далеке минуле Білорусі на основі цільного, системного аналізу етнічної топонімії» [4, с. 12]. На жаль, і цей вчений не вважає за потрібне пояснити, зокрема, в чому полягають переваги «цільного аналізу» (і що це, зрештою, таке), а головне – чим відрізняється «топонімія» від «етнічної топонімії» й відповідно, які існують (і чи існують) критерії для їхнього розмежування. Єдина обіцянка автора з цього приводу виглядає туманно та малопереконливо: «Мовний (топонімічний, етнонімічний) матеріал, яким ми будемо оперувати, говорячи образно, “озвучить” історичне “дійство”, розверне його перед дослідником і дасть можливість судити про конкретні народи навіть у тих випадках, коли про них немає жодних свідчень у джерелах історичних (курсив наш. – К. І.)» [4, с. 14].
Єдиним, хто «нетипово» багато уваги приділив огляду джерел з історії раннього середньовіччя, хоч і не спеціально щодо етнічної історії спільнот східних слов’ян, у сучасній білоруській історіографії, є історик С. Тємушев. Досліджуючи «генезу державності» Київської Русі, останній у першій частині своєї праці аналізує якраз можливості різних видів джерел, у тому числі й щодо «етнічної ситуації у Східній Європі» напередодні появи цього державного формування [5, с. 7–75; 6, с. 9–91]. Не важко, проте, помітити, що поза увагою вченого залишився більш ранній період історії слов’ян, пов’язаний із етногенезом безпосередньо спільнот слов’ян східних. З другого боку, не можна не відзначити як позитив – ставлення до джерел, який містить посібник С. Тємушева. В ньому, крім огляду відповідної інформації у давньоруських літописах, він розглядає також інформативність інших писемних джерел, зокрема західноєвропейських текстів щодо відомостей про русів, творів візантійських, арабських і перських авторів, де також згадуються східні слов’яни та руси. Важливо, що мінський історик акцентував увагу і на інших джерелах з проблеми – насамперед на археологічних, які, з його погляду, дозволяють уточнити в тому числі етнічні процеси та етнічну карту ареалу розселення східних слов’ян. Одночасно вчений закликає бути обережним в інтерпретації археологічних знахідок, оскільки подекуди такі інтерпретації набувають досить довільної форми. Тільки комплексне застосування різних видів джерел, на його переконання, за врахування всіх фактів (а не ігнорування неугодних і таких, що не вписуються у схему даних), дає можливість найбільш об’єктивного висвітлення відповідних процесів [5, с. 55, 75].
Подібні застереження далеко не тривіальні, враховуючи, що дослідження етногенезу слов’ян, особливо дописемної доби, базуються фактично винятково на інтерпретаціях викопних старожитностей, що містить істотну небезпеку ілюзорних реконструкцій етнічних і етносоціальних процесів давнини. Аналіз джерельної бази сучасних праць білоруських фахівців, які пропонують власні версії реконструкції етнічної історії слов’ян, переконує нас у тому, що більшість із них базуються якраз на археологічних джерелах. Як правило, це власні напрацювання білоруських археологів, колекції яких подекуди формувалися впродовж кількох останніх десятиліть, а також відповідні матеріали, зібрані попередніми поколіннями вчених. Наприклад, можна виділити подібний підхід до формування джерельної бази у монографії А. Єгорейченка, присвяченій археологічній культурі штрихованої кераміки [7, с. 4]. Праві, зрештою, й ті вчені, котрі вважають, що кількість не завжди переростає в якість, особливо відносно археологічних артефактів.
Обмеженість етнологічних реконструкцій за археологічними артефактами чудово усвідомлюється більшістю фахівців. Скажімо А. Макушнікав, хоч і констатує, що його дослідження базується «на основі комплексного аналізу письмових, археологічних, нумізматичних, картографічних та інших джерел», переконаний – «археологічні пам’ятки є найбільш значимими у вирішенні поставлених завдань, оскільки вони найчисельніші та постійно поповнюються» [8, с. 4–5]. Однак при цьому справедливо зауважує, що їх основна можливість – розкриття розвитку передусім матеріальної культури, тобто встановлення соціально-економічного рівня давніх спільнот, а от вирішення проблем духовної, етнічної спрямованості значно скромніші.
Втім, ця обставина не зупиняє деяких білоруських археологів у пошуках «слов’янської етнічності». Так, П. Лисенко переконаний, що «археологічна наука у вирішенні етнічних питань слов’янських племен має у теперішній час надійні критерії», до яких доволі сумнівно зараховує лише три – «тип житла, особливості поховального обряду, характерні етнічні прикраси (особливо багато сумнівів у фахівців зумовлюють якраз «етнічні прикраси». – К. І.)» [9, с. 6, 37]. Своєю чергою В. Шадиро також переконаний, що «тільки завдяки даним археології можна простежити деякі процеси, що відбувалися в ті часи на Білорусі (у цьому тексті мова йде безпосередньо про етнокультурні процеси І тис. і їхнє місце в етногенезі білорусів. – К. І.)» [10, с. 86]. В іншій праці з цієї проблематики вчений зауважує, що робить подібну реконструкцію «на підставі своїх багаторічних досліджень, а також використовуючи матеріали попередніх і сучасних дослідників». Завдяки цьому, він «спробує вирішити низку проблем, пов’язаних з етнокультурним розвитком населення Подвіння» [11, с. 10].
В історіографії давно точиться дискусія щодо етновизначального потенціалу археологічних артефактів, причому більшість фахівців твердо переконані у його відсутності. Справді, доволі сумнівним виглядає, ска-
150
