Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси (шпоры)распечатать.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
588.8 Кб
Скачать

16.Крэўская унія. Палітычная барацьба ў вкл.

У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднання Літвы і Польшчы. 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад назвай Крэўскай уніі.

У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзвігай, затым каранаваны.

Унія была нічым іншым як інкарпарацыяй ВКЛ у Карону Польскую на “усе часы”. Самастойнае існаванне княства перапынялася.

Пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасць.

Знешняя палітыка вкл у XIII-першай палове XVI ст.

Знешняя палітыка ВКЛ не была свабоднай ад развіцця ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве.

Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.

У XIV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая “вялікая вайна” паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г.

У сярэдзіне XIV і пачатку ХV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю ВКЛ.

У 1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды (Падолія) Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска.

12 жніўня 1399 г. войскі Вітаўта і Тахтамыша сустрэліся з войскамі Цімура на р. Ворскла. Войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты ўшчэнт.

У сярэдзіне XV ст. набегі Вялікай Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спыніліся.

У 1527 г. літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі было нанесена паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне.

З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай.

К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага.

Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва.

Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг.

У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі.

Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У выніку у 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.

19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны.

Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г.

Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г.

Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў.

У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.

Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ у ХІV–ХVІ стст.