Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси (шпоры)распечатать.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
588.8 Кб
Скачать

37.Працэсы дэмакратызацыи у бсср. Фармираванне шматпартыйнасци.

Пачатак прац. Дэмакратызацыи у Бел. быу пакладзены у стадз. 1989г.(з раш. Студз. Пленума ЦК КПСС, тут быу узят курс на дэмакратызацыю усих сфер грам. жыцця и палит. Инст-тау). Паслабляецца цэнзура. Працэс дэсталинизацыи сав. Грам-ва. Рэабилитацыя ворагау нар. (у к.1989г. рэабилитаваны 1-шы старшыня раб-сял урада Бел.-Жылунович). Усяго 130 тыс. чал. У сак.1989 праводз. Сваб дэмакр. Выбары нар дэпутатау. 4 сак.1990 выбары у вярх. Савет БССР. Пасля выбарау у маи 1990 сесия Вярх Сав. БССР выбрала старшыней Вярх. Сав. Дземянцея, Яго 1-шым намесникам Шушкевича, намесникам-Шаладонава. Пасля жнив. Путчу 1991 Дземянцей у адстауку. На Яго месца-Шушкевич. Яго у студз. 1994 адклик. З гэт пасады. Старшыня парл-та-М.Глеб. Рыхт нов Канст. БССР, рэфармав-не палит. С-мы, экан., усяго грам. ладу. Стаяла пробл.-ликвид. Пасл. Аварыи на ЧАЭС. Цяпер няма адной кируючай партыи. Шматпарт-насць. Чэрвен. 1989 на зъездзе у Вильн.-БНФ(бел. нар. фронт)-за перабудову грам-ва па прынй. Дэмакратыи, сувер. Бел. Стварыу у Вярх.Сав. апазицыю. Лист. 1990- Абъядн. Дэмакр. Партыя Бел.-буд-ва дэм. Грам-ва з прыярытэтам агульнач. Кашт-цей. Люты 1991- бел. сял. Партыя- ажый. Зям. Рэф-мы,ферм. Гасп-ка, сауг. И кауг. У акцыян. Таварыствы. 1991-БСДГ(бел. сац-дэм.грамада).стварыли группа нар.дэпут. Бел.,навукоуцы, письм-ки. Мэта: буд-ва сваб-га и дэм-га гр-ва,на прынц. Свабоды, роунасци и права.

Партыя выступае за пераутварэнне грам-ва з дапамога р-мау, ез насилля пры дасягненни сваих мэт, дакладна выконваючы Канст. И зак-ства.

У чэрв 1990 была створана Нац.-дэмак. Партыя Беларуси. Мэта партыи – стварэнне незал дэмакр. Белар. Дзарж., аднауленне гистар памяци, мовы и к-ры, нац. Самасвядомасци беларусау.

У наст гады створаны Партыя нар згоды, Бел хрыс-дэмакр. Абъяднанне, шэраг незалеж прафсаюзн и маладзёжн арг-цый. Шматпартыйнасць азн канец манаполии камунистау на уладу. Пасля жнивен путчу 1991 некали адзиная КПБ раскалолася на дзве самаст партыи – Партыю камунистау Б-си и Камун партыю Б-си.

38.Рэвалюцыя 1905-1907 гг.

У пач. ХХст. інтэнсіўны прамысловы ўздым змяніўся сусв. эк. крызісам. Бел. с/г была адной з перадавых ся-род еўр. губерняў Расійскай імперыі. Разам з тым раз-віццё капіталістычных адносін стрымлівалася феад. перажыткамі. У 1905г. каля 50% сялянскіх гаспадарак мелі надзел да 10 дзесяцін зямлі (каб забяспечыць пра-жытачны мінімум, патрэбна 15 дзесяцін). Сац. напру-жанасць у гарадах і вёсках стварыла спрыяльныя ўмо-вы для радыкалізацыі рабочага і сялянскага руху, стварэння паліт. партый. На тэр-рыі Бел. дзейнічалі агульнарасійскія, польскія і яўрэйскія партыі. Станаў-ленне бел. паліт. партый стрымлівалася слабай нац. свядомасцю беларусаў. Аднак у к.1902г. на базе гурт-коў, якія дзейнічалі ў Вільні, Мінску, Пецярбургу, бы-ла створана Бел. рэвалюцыйная грамада, якая у 1903г. прыняла назву БСГ. У 1903-04гг. на Бел. былі створа-ны Палескі і Паўночна-Зах. камітэты РСДРП. Развіццё класавых супярэчнасцей набліжала рэвалю-цыйную сітуацыю ў краіне. Да таго ж руска-японская вайна паскорыла працэс палітызацыі вёскі. Пачаткам першай рас. рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905г. у Пецярбургу, калі была растраляна 140-тысяч-ная дэманстрацыя на чале з папом Гапонам. Загінула 1200 чал-к, было паранена 5 тыс. Гэтая падзея атрыма-ла назву “Крывавая нядзеля”. Вера ў добрага цара бы-ла развеяна. Пратэст супраць гэтай акцыі выказалі і працоўныя Бел. У Мінску, Гродне, Гомелі, Полацку, Смаргоні праходзілі дэманстрацыі. Рабочыя 30 гара-доў і мястэчак удзельнічалі ў гэтай барацьбе. З паліт. партый найбольш актыўна дзейнічалі Бунд, РСДРП і эсэры. Працяг паліт. выступленняў рабочых быў звя-заны са святкаваннем 1 Мая і правядзеннем мітынгаў салідарнасці з рабочымі Варшавы, Адэсы. Летам 1905г. узмацніўся сялянскі рух. 6 жніўня 1905г. Міка-лай ІІ падпісаў Маніфест аб увядзенні ў Расіі парла-мента. У кастрычніку 1905г. чыгуначнікі спынілі рух на асн. чыгуначных магістралях, пачалася ўсерасійс-кая паліт. стачка. 17 кастрычніка 1905г. Мікалай ІІ падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных сва-бод, скліканні Дзярж. думы з заканадаўчымі паўна-моцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволе-ны. Узнікаюць буржуазныя партыі кадэтаў і акцябры-стаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы працягвалі барацьбу, у якую былі ўцягнуты працоўныя 53 гара-доў і мястэчак Бел. 18 кастрычніка на вакзальнай пло-шчы ў Мінску па загаду губернатара Курлава былі ра-страляны ўдзельнікі мітынгу, загінула каля 100 чал-к, 300 было паранена (Курлаўскі растрэл). У к.1905г. у рэвалюцыйны рух усё больш уцягваецца армія. З 9 па 18 снежня 1905г. у Маскве адбылося ўзброеннае выс-тупленне, якое мела водгук у Мінску, Гомелі, Барана-вічах, Пінску, але ў паўстанне гэтыя падзеі не перара-слі. У студзені 1906г. адбыўся ІІ з’зд першай бел. нац. паліт. партыі – БСГ, на якім была канчаткова вызнача-на праграма яе дзейнасці. БСГ выступала за звяржэнне самадзяржаўя, змену капіталістычнаму ладу сацыяліс-тычным, утварэнне Рас. федэратыўнай дэмакр. Рэспу-блікі са свабодным самавызначэннем і культ.-нац. аў-таноміяй народнасцей. Для Бел. яна патрабавала аўта-номіі з мясцовым сеймам у Вільні. Выбары ў Дзярж. думу, дазвол на стварэнне прафсаюзаў і іншыя меры царызму некалікі аслабілі канфрантацыю ў грамадст-ве. Ад бел. губерняў у І Думу было выбрана 36 дэпу-татаў. Дзейнасць І Думы насіла апазіцыйны хар-р. Гал. пытаннем было аграрнае, але Дума не прыняла дзярж. праекта па гэтым пытанні і была распушчана ўрадам. 9 ліпеня 1906г. быў выдадзены царскі ўказ аб выхадзе сялян з абшчыны, з якога пачалося правядзен-не аграрнай рэформы. На выбарах у ІІ Дзярж. Думу у бел. губернях перамаглі правыя групоўкі. У цэлым ІІ Дзярж. Дума была радыкальная,чым І. Гал. зноў стала аграрнае пытанне. Паколькі ІІ Дзярж. дума выходзіла з-пад кантролю ўрада, 3 чэрвеня 1907г. яна па сфабры-каванай справе па загаду цара і Сталыпіна была распу-шчана. Выбарчы закон, прыняты ў адпаведнасці з Ма-ніфестам 17 кастрычніка, быў зменены. Урад прступіў да рэпрэсій супраць св. праціўнікаў. Першая рэвалю-цыя ў Расіі скончылася.

39-40.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.

У гады вайны адбыліся значныя змены ў. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства.

Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.

У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся.

Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі.

З явілася некалькі рэвалюцыйных газет.

Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім.

Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.

Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі.

Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана.

Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры.

У краіне ўстанавілася двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.

Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.

6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў.

У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.

Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска.

7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.

20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную.

Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.