Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси (шпоры)распечатать.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
588.8 Кб
Скачать

40.Беларускі нац. Рух (іі-я палова хіх-1914 г.) Дзейнасць Бел. Сац. Грамады.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.

Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг.

З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.

Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм.

Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.

У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.

Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.

41.Фарміраванне бел. Нацыі

Перадумавай фарміравання этнасаў з’яўл. агульнасць тэрыторыі, з якой непарыўна звязаны пэўныя прырод-на-геаграфічныя і кліматычныя ўмовы, ландшафт, рас-лінны і жфвельны свет, а значыць, і хар-р працоўнай дзейнасці людзей, іх эк. сувязі, побыт, мат. і дух. к-ра, складванне і развіццё агульнай мовы, звычаяў і трады-цый, нормаў маралі і г.д. Насельніцтва, што пражывае на одной тэрыторыі, звычайна падзяляе аднолькавы гіст. лёс, а гіст. памяць у сувязі з агульнасць мовы, эк-кі і к-ры з’яўл. асновай для ўзнікнення і развіцця эт-нічнай (нац.) свядомасці. З к. 18 ст., пасля 3-х падзлаў РП, уся тэрыторыя, заселеная беларусамі, была ўклю-чана ў межы РІ. Як вядома, існаванне бел. этнасу не прызнавалася царызмам, ды і ўвогулле этнічныя межы пры правядзенні тэрытарыяльна-адміністрацыйных падзелаў далучаных зямель ім не ўлічваліся. Асн. тэ-рыторыя беларусаў у пач. 19 ст. увайшла ў межы пяці зах. губерняў: Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гро-дзенскай і Віленскай. Адзінай, адносна дакладнай крыніцай звестак аб нац. складзе РІ у 19-пач.20 ст. з’яўл. перапіс 1897г. Паводле яго даных, беларусы ў Магілёўскай губерні складалі 82,4, у Мінскай – 76, у Віленскай – 56, у Віцебскай – 52 і у Гродзенскай – 44 %. Усяго на тэрыторыі пражывала 5408 тыс. белару-саў. У Віленскай губерні бел. насельніцтва мела абса-лютную большасць у Лідскім, Ашмянскім, Дзісненс-кім і Вілейскім паветах. У Віцебскай губерні да ліку паветаў з пераважна бел. насельніцтвам адносіліся Дрысенскі, Веліжскі, Гарадоцкі, Лепельскі, Полацкі і Віцебскі, у Гродзенскай – Ваўкавыскі, Слонімскі, Пружанскі і Гродзенскі. Амаль палову (больш за 47%) беларусы складалі ў Свянцянскім павеце Віленскай і Себежскім павеце Віцебскай губерні. Адносную боль-шасць (26%) мелі яны і ў Віленскім павеце. Такая ж удзельная вага беларусаў была ў Беластоцкім павеце Гродзенскай губерні. Акрамя бел. насельніцтва, у 5-ці зах. губернях у к. 19ст. пражывала 3,1 млн рускіх, па-лякаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў і яўрэяў. Апошнія адносна раўнамерна рассяляліся па ўсім краі, канцэнтруючыся ў гарадах і мястэчках, дзе яны складалі большасць. Прыкметнай сярод гараджан бы-ла і праслойка рускага насельніцтва. Літоўцы перава-жалі ў Трокскім павеце Віленскай, латышы – у Лю-цынскім і Рэжыцкім паветах Віцебскай губерні. Ак-рамя таго, значная колькасць літоўцаў была ў Свян-цянскім і Віленскім паветах, а латышоў – у Дзвінскім павеце. Польскае насельніцтва засяроджвалася ў асно-ўным н азахадзе Гродзеншчыны і Віленшчыны. Самай высокай удзельная вага была ў Беластоцкім і Бельскім паветах (35-35%) і ў Віленскім павеце (20%). Аб-салютная большасць беларусаў (да 95%) жыла ў се-льскай мясцовасці і адносілася да сялянскага саслоўя. Сярод гараджан 5 зах. губерняў беларусы складалі ў сярэднім толькі 14,5%. Разам з тым у якасці роднай бел. мову прызналі 86 тыс. (50%) усей патомнай шляхты Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай, Віцебс-кай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, а таксама 60% настаўнікаў, 40% чыноўнікаў, 29% паштова-тэлеграф-ных служачых, 20% мед. работнікаў. Істотнай асаблі-васцю беларусаў як этнасу ў параўнанні з рускімі (праваслаўнымі), палякамі і літоўцамі (католікамі) быў падзел іх па веравызнанню на праваслаўных і ка-толікаў, які шырока выкарыстоўваўся ў мэтах русіфі-кацыі і паланізацыі. Пасля скасавання ў 1839г. уніі і прымусовага далучэння ўніятаў да дзяржаўнай царквы праваслаўныя сярод беларусаў у цэлым сталі значнай большасцю. Асн. маса беларусаў-католікаў пражывала на Віленшчыне і Гродзеншчыне. У Віленскай губерні яны ў 1897г. складалі амаль 60%. У Мінскай і Віце-бскай губернях удзельная вага католікаў сярод бел. насельніцтва зніжалася да 10%, у Магілёўскай – да 2%, а ў цэлым па краі кладала 19%.