Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси (шпоры)распечатать.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
588.8 Кб
Скачать

36.Паўстанне 1863-64гг. І яго сац.-паліт. Вынікі. Паліт. Пераарыентацыя на Расію: народнікі і марксісты

Большасць сялян Бел. была незадаволена ўмовамі ад-мены прыгоннага права. З мэтай прадухілення іх удзе-лу ў паўстанні супраць царызму, што пачалося ў 63г. у Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні рэ-формы 61г. і скасаваў “часоваабавязанае” стан-шча сялян.Былі паменшаны на 20% выкупныя плацяжы. Паўстанне пачалося ў Польшчы ў студзені 63г. без да-мовы з ЛПК (Літ. правінцыяльны камітэт). Варшаўскі ЦНК быў ператвораны ў польскі нац. урад, дзе перава-жалі “белыя”. Перад Каліноўскім паўстаў выбар: удзе-льнічаць самастойна ці далучыцца да польскага паў-стання. 1 лютага 63г. ЛПК падтрымаў паўстанне ў По-льшчы і абвясціў сябе Часовым урадам Літ. і Бел. на чале з Каліноўскім. Але польскі нац. урад 27 лютага 63г. адхіліў ад улады Часовы урад Літ. і Бел. Каліноў-скі напісаў рэзкі пратэст, але падпарадкаваўся рашэн-ню Варшавы. Цар Аляксандр ІІ загадаў падавіць паўс-танне. Адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Адчуваліся недахоп сілы і зброі, малая падт-рымка, а часта выступленні сялян супраць шляхты. У маі 63г. паўстанне было падаўлена ў Мінскай, Магі-лёўскай і Віцебскай губернях. “Белыя” пачалі пакі-даць св. пасады ў кіраўніцтве, і ў чэрвені 63г. яно пе-райшло да “чырвоных”. Сілы былі няроўныя. Восен-ню 63г. узброенная барацьба ў Бел. была падаўлена. Каліноўскі быў арыштаваны, павешаны. Царызм жор-стка расправіўся з удзельнікамі паўстання. У Бел. і Літ. 128 чал-к былі пакараны смерцю і амаль 12,5 тыс. высланы на катаргу.

Народніцтва ідэалагічна грунтавалася на тэорыі сяля-нскага сацыялізму (Герцэн, Чарнышэўскі). Народнікі верылі ў асаблівы шлях развіцця Расіі, спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістыч-най стадыі і адразу пяройдзе да сацыялізму. Дзве плы-ні – рэвалюцыйная і рэфарматарская. На Бел народні-цкі рух звязаны з расійскім. Удзельнікі гэтага руху не бачылі асаблівасцей гістарычнага, сац.-эк. і нац. разві-цця краю, іх дзейнасць залежала ад працэсаў, якія ад-бываліся ў народніцкіх арганізацыях у Расіі. У св. дзе-йнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны паліт. тэрор супраць прадстаўнікоў улады. У рэвалю-цыйным рухуРасіі ідэалогія народніцтва паступова са-ступала месца марксізму. Узнікненне самастойнага сац.-лэм. Руху на Бел. звязана з дзейнасцю польскай партыі “Пралетарыят” і пляханаўскай групы “Вызва-ленне прцы”. Першыя марксісцкія гурткі на Бел. былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым раб. ру-хам. З сяр. 90-х гг. у Расіі адбываюцца значныя змены. У к. ХІХст. рэвалюцыйны рух на Бел., як і ва ўсёй Ра-сіі, яшчэ не дасягнуў св. асн. мэты – самадзяржаўе і звязаная з ім сац.-эк. і паліт. с-ма працягвалі існаваць. Але менавіта ў гэты час былі закладзены ідэйныя і ар-ганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апа-зіцыйных самадзяржаўю сіл, якія ў хуткім часе пачалі фарміравацца ў паліт. партыі.

37. Грамадска-палітычнае сатановішча Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. Фарміраванне палітычных партый.

Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый.

У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце.

У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.

Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.

У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.

На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ).

На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.