Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси (шпоры)распечатать.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
588.8 Кб
Скачать

73.Партызанскі рух і падполле на Бел.

У ліку першых партызанскіх атрадаў, што ўзніклі са-мастойна ў самым пач. ВАВ, былі Пінскі атрад пад ка-мандаваннем Каржа. За ліпень-верасень 1941г. у цэнт-ралізаваным парадку ў Бел. было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і груп, у якіх налічвалася больш за 8 тыс. чал-к. У склад першых атрадаў і груп увходзілі камуністы і камсамольцы, савецкія і гаспа-дарчыя кіраўнікі, актывісты, бел. патрыёты, а таксама вайскоўцы, што трапілі ў акружэнне ці вырваліся з ва-рожага палону. Характэрнай асаблівасцю партызанс-кага руху ў 1942г. стала вызваленне ад акупантаў зна-чных тэр-рый і ўтварэнне там партызанскіх зон. Пер-шая такая зона ўзнікла ў студзені-лютым 1942г. у Кас-трычніцкім раёне Палескай вобл. На яе тэр-рыі размя-шчаўся партызанскі гарнізон, які налічваў 13 атрадаў і больш за 1300 нар. мсціўцаў. Партызанскія зоны ўва-ходзілі ў больш буйное аб’яднанне – партызанскі край. Асаблівасцю партызанскага руху ў 1942г. было і тое, што ён стаў больш арганізаваным і эфектыўным. Гэтаму спрыяла стварэнне Цэнтральнага штаба парты-занскага руху пры стаўцы Вярхоўнага Галоўнакаман-давання на чале з Панамарэнкам і Бел. штаба парты-занскага руху на чале з Калініным. Пачалося разгорт-ванне масавага партызанскага руху, ствараліся заналь-ныя і абл. Партызанскія злучэнні. У студзені 1942г. партызанскія атрады разграміла нямецкі гарнізон у райцэнтры Капаткевічы. У1943-44гг. з удзелам усіх партызанскіх злучэнняў былі праведзены аперацыі, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай “рэйкавая вайна”. Асаблівасцю партызанскай антыфашысцкай барацьбы ў зах. раёнах Бел. з’яўл. знаходжанне тут адначасова з савецкімі партызанамі ваенных фарміраванняў поль-скай Арміі Краёвай (акаўцаў) і Арганізацыі ўкр. нацы-яналістаў (аўнаўцы). Акаўцы змагаліся за аднаўленне Польшчы ў межах 1 верасня 1939г., г.зн. з уваходжан-нем у яе склад Зах. Бел. і Зах. Укр. Яны вялі барацьбу на 2 фронты: супраць гітлераўцаў і супраць бальшаві-коў. Аўнаўцы змагаліся за самастойную Укр. У 1943-44гг. акаўцы і аўнаўцы вялі баявыя дзеянні супраць партызан і падпольшчыкаў, а таксама часцей Чырв. Арміі. Вынікам баявой дзейнасці партызан з’яўл. тое, што пад іх кантролем знах. 60% акупіраванай тэр-рыі Бел., значная частка якой была цалкам вызвалена ад захопнікаў.

Адначасова з партызанскай барацьбой разгортвалася падпольная антыфашысцкая дзейнасць у гарадах і ін-шых населеных пунктах. Яшчэ да поўнай акупацыі ў 89 раёнах і 4 абл. рэспублікі былі арганізацыйна афор-млены падпольныя партыйныя органы. Эфектыўна дзейнічалі падпольныя групы Заслонава на Аршанс-кім чыгуначным вузле, Харужай у Віцебску, на чыгу-начнай станцыі Обаль Віцебскай вобл. Мінскае пад-полле, нягледзячы на вялікія страты працягвала дзей-нічаць. У яго складзе змагалася звыш 9 тыс. чал-к, больш чым 1 тыс. камуністаў і 2 тыс. камсамольцаў, праведзена звыш 1500 дыверсій. У ноч на 30 ліпеня 1943г. падпольшчыкі Асіповіч здзейснілі на чыгунач-ным вузле адну з самых буйных дыверсій другой сусв. вайны. Камсамолец Крыловіч падлажыў 2 магнітныя міны пад эшалон з гаручым. Пажар працягваўся 10 га-дзін. У выніку аперацыі былі поўнасцю знішчаны 4 эшалоны. Падпольныя групы паспяхова дзейнічалі ў Магілёве, Гомелі, Брэсце, Баранавічах, Бабруйску, Ба-рысаве, Полацку, Мазыра і іншых населеных пунктах. Усяго за гады вайны ў падпольнай барацьбе ўдзельні-чала звыш 70 тыс. бел. патрыётаў. Разам з партызана-мі і падпольшчыкамі супраць ворага змагалася мясцо-вае насельніцтва.