Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси (шпоры)распечатать.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
588.8 Кб
Скачать

49.Стварэнне бнр

Першая сусв. вайна і падзеі 1917г. актывізавалі рух за стварэнне бел. дзяржаўнасці. Пасля падпісання Брэсц-кага міру (1918) на захопленай немцамі і палякамі тэр-рыі быў арганізаваны паліт. цэнтр, які абвясціў аб стварэнні БНР (9 сакавіка 1918г.). 18 сакавіка 1918г. Выканком Рады Усебеларускага з’езда быў рэарганіза-ваны ў Раду БНР. Прэзідыум Рады ўзначаліў Серада. 19 сакавіка Рада БНР прыняла закон “Аб вярхоўнай уладзе БНР”, які замацоўваў за ёй ф-цыі заканадаўчага органа. 25 сакавіка Рада БНР прыняла 3-ю Устаўную грамату, якой абвяшчалася незалежнасць БНР у этна-графічных межах пражывання беларусаў. Самастой-насць і незалежнасць БНР Рада спрабавала рэаліза-ваць пры дапамозе знешніх сіл. Аднак гэта зрабіць не ўдалося. Краіны Антанты не была зацікаўлены ў пры-знанні БНР. Савецкія ўлады занялі выключна адмоў-ную пазіцыю да БНР. У Дэкларацыі “Да бел. рабочых і сялян”, прынятай 14 красавіка 1918г. на ІІ з’ездзе Са-ветаў Зах. вобл., Рада вызначалася як контррэвалю-цыйная, а яе кіраўнікі – як ворагі савецкай сацыяліс-тычнай улады. Ва ўмовах міжнар. ізаляцыі Рада БНР пайшла на рашучы крок. 25 красавіка 1918г. яна накі-равала тэлеграму германскаму кайзеру Вільгельму, у якой заявіла пра гатоўнасць “дасягнення дзярж. неза-лежнасці ў саюзе з Герм. імперыяй”. Тэлеграма закан-чвалася словамі: “Толькі пад апекай Герм. дзяржавы бачыць Рада добрую волю св. краіны ў будучым”. Пасланне Радай тэлеграмы выклікала востры паліт. крызіс у самой Радзе. Яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты. Крызіс Рады прывёў да расколу БСГ і ўтварэння нов. партый – Бел. партыі сацыяліс-таў-рэвалюцыянераў, Бел. сац.-дэм. партыі, Бел. пар-тыі сацыялістаў-федэралістаў. Склаў св. паўнамоцтвы Нар. сакратарыят. У Радзе сталі замацоўвацца кансер-ватыўныя сілы. 27 жніўня 1918г. урад Германіі падпі-саў з урадам РСФСР дадатковы дагавор, паводле яко-га герм. войскі адыходзілі да р.Бярэзіны. У выніку па-ражэння аўстра-герм. блоку ў першай сусв. вайне і Лі-стападаўскай рэвалюцыі ў Герм. савецкі ўрад 13 ліста-пада 1918г. ануляваў Брэсцкі дагавор. Чырв. Армія па меры адыходу герм. войск паступова стала вызваляць тэ-рыю Бел. 10 снежня быў вызвалены г.Мінск. Да сяр. лютага 1919г. ад нямецкіх акупантаў была ачыш-чана амаль уся тэр-рыя Бел. Рада БНР вымушана была пераехаць з Мінска ў Гродна.

49.Бел. Пасля ўсталявання ўлады бальшавікоў. І Усебел. З’езд

Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі бел. нац. рух падзяліўся на 2 часткі. Адна частка падтрымлівала рэвалюцыю, другая выступала супраць яе. Сіт-цыя ў Бел. ўскладнялася нявырашанасцю бел. нац. пытання. ЦК РСДРП(б) яшчэ не акрэсліў св. палітыку ў бел. пы-танні. Найбольш уплывовымі нац. партыямі і арганіза-цыямі былі Вялікая Бел. Рада (ВБР), БСГ, БНГ, Бел. партыя нар. сацыялістаў (БПНС), Бел. хрысціянская дэмакратыя (БХД). Кіраўніцтва гэтых партый не падт-рымала Кастрычніцкую рэвалюцыю, лічыла яе анархі-яй, стратай свабод, заваяваных Лютаўскай рэвалюцы-яй. Гал. у іх палітыцы было нац. пытанне, барацьба за незалежнасць Бел.. Аднак асабістых сіл для здзяйсне-ння гэтай мэты ў іх не хапала. Таму яны спрабавалі абаперціся на сялян, інтэлігенцыю з сялян, салдат, ім-кнучыся аб’яднаць іх на глебе самавызначэння і ства-рэння незалежнай Бел. буржуазна-дэмакратычнай рэсп. Ажыццявіць гэту задачц было вельмі складана. Справа ў тым, што ў той час ні адна з бел. нац. групо-вах не магла стаць кансалідуючай сілай у грамадстве.

49.

Асаблівую надзею бел. нац. дзеячы ўскладвалі на Усе-бел. з’езд, які яны склікалі 15 снежня 17г. Гэты з’езд павінен быў вырашыць праблему нац. самавызначэння бел. народа. На з’ездзе прысутнічала 1872 дэлегаты, якія адносіліся да розных паліт. плыняў. Асн. бараць-ба паміж імі ішла па пытанні аб ф-мах самавызначэн-ня Бел., яе ўзаемаадносінах з Расіяй. На з’здзе была распрацавана рэзалюцыя, якая вызначала хар-р нац.-дзярж. ладу ў Бел. Усебел. Савету даручалася склікаць Устаноўчы сход, якому трэбы было канчатква вызна-чыць дзярж. лад Бел. Прыняцце такога рашэння азна-чала, што з’езд не прызнаў савецкіх органаў улады на тэр-рыі Бел. СНК Зах. вобл. і фронту расцаніў гэта ра-шэнне як конррэвалюцыйную спробу звяршэння ўста-ноўленага ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалю-цыі грамадскага і дзярж. ладу. На гэтай падставе ноч-чу 18 снежня з’езд быў распушчаны, прэзідыум з’езда і шэраг дэлегатаў былі арыштаваны. 2–3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых.

І Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў Канстытуцыю БССР. Так сама прыняў рашэнне аб аб’яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву – Літоўска-Беларускую ССР (Літбел).

Так Беларуская Савецкая Рэспубліка праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці і ўтварэння сваёй дзяржаўнасці стала часткай аб’яднанай дзяржавы – Літбела.