Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси (шпоры)распечатать.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
588.8 Кб
Скачать

15.Грамадска-паліт. Лад вкл

Унутрыпаліт. Жыццё ВКЛ складалася пад уздзеяннем розных фактараў: барцьбы за ўладу паміж прадстаўні-камі літ. дынастыі, а таксама пад уздзеяннем супярэч-насцей на этнічнай, рэл., маёмаснай і прававой аснове. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепаліт. сіт-цыі. У выніку гэтага вялікакняжацкая ўлада не раз знах. ў па-літ. крызісе. Першы крызіс узнік неўзабаве пасля сме-рці Гедыміна у 1341г. Пачалася барацьба супраць па-літ. цэнтралізацыі ВКЛ. Другі – у 1377г. пасля смерці Альгерда, трэці – у 1381г., паміж Ягайлам і Кейстутам разгарэліся спрэчкі.

Самую вялікую частку насельніцтва складалі сяляне. Асн. частку сялянства складалі цяглыя сяляне, якія мелі невялікую ступень асабістай залежнасці. Меліся таксама сяляне-слугі. Феад. грамадства падзялялася на саслоўі: шляхту, мяшчан, духавенства, сялян. 14 жніў-ня ў Крэве была заключана першая унія паміж Польш-чай і ВКЛ. Вялікі князь Ягайла жадаў замацаваць св. уладу ў ВКЛ. Для гэтага ён арыентаваўся на падтрым-ку з боку Польскага каралеўства. У св. чаргу, знешняя небяспека з боку крыжакоў рабіла неабходным зблі-жэнне ВКЛ і Польшчы. Самой Польшчы таксама пат-рабавалася моцная каралеўская ўлада. Ягайла прыняў каталіцтва, ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай і быў каранаваны. Пачалося акаталічванне Літвы. Ат-рымалі дадатковыя правы і вольнасці феадалы каталі-цкага веравызнання, што выклікала незадавальненне правасл. часткі насельніцтва. Саюз 2-х дзяржаў умаца-ваў іх абароназдольнасць. Ён садзейнічаў росту паміж імі і з іншымі краінамі Зах. Еўр. Адначасова выявіліся негатыўныя моманты, звязаныя з акаталічваннем насе-льніцтва. Паміж Ягайлам І Вітаўтам пачаліся новыя перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413г. Гара-дзельскай уніі, якая юрыдычна аформіла паліт. самас-тойнасць ВКЛ. Грамадзянская вайна 1432-36гг ахапіла вял. тэр-рыю Бел., Укр, Літ. Гр.-паліт. жыццё ў ВКЛ было напоўнена барацьбой цэнтрабежных і цэнтраімк-лівых тэндэнцый, вырашаць якую вялікакняжацкая ўлада спрабавала пры дапамозе уніі з Польшчай. Унія замацавала вынікі папярэдняга развіцця ВКЛ і аднача-сова палажыла на іх кляймо польскай дзяржаўнасці. Яна яшчэ ў большай ступені ўмацавала магутнасць і ролю літ. феадалаў, але ў дачыненні да бел. і заходне-рускіх праводзілася дыскрымінацыйная палітыка. Па-трабаваліся гады паліт. барацьбы, якая потым перара-сла ў феад. вайну, каб зрабіць роўнымі ў маёмасных і рэл. правах бел. і літ. феадалаў. Але ўсё ж поўнага ўраўнавання ў паліт. правах, нягледзячы на некаторыя ўступкі, так і адбылося.

15.Унутрыпалітычная барацьба ў вкЛу другой палове хіі-першай палове хiv. Палітычны крызіс1241

Унутрыпалітычнае жыццё ВКЛ складалася пад уздзеяннем розных фактараў. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага вялікакняжацая ўлада не раз апынялася ў палітычным крызісе.

На першым часе пасля ўваходу заходнерускіх зямель у склад ВКЛ яшчэ захоўвалася іх адносная самастойнасць, унутраны лад і самабытнасць.

ВКЛ ў ХІV ст. прадстаўляла складалася з паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб’яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе ВКЛ.

Паступова сітуацыя пачала змяняцца не на карысць беларускіх і іншых заходнерускіх княстваў. Пасля смерці Гедыміна ВКЛ было падзелена на восем удзелаў.

Узвышэнне эканамічнай ролі буйнога літоўскага баярства вяло да ўзвышэння яго палітычнай ролі.

Прывесці палітыку – да цэнтралізацыі спрабавалі нашчадкі Гедыміна. Вынікам гэтай барацьбы і былі крызісы дзяржаўнай улады, што пагражалі распадам дзяржаве.

Першы крызіс узнік пасля смерці Гедыміна (1341 г.). Ён завяшчаў вялікакняскі прастол свайму сярэдняму любімаму сыну Еўнуту. Дзяржава знаходзілася на мяжы распаду, што адразу скарысталі суседзі. Скончылася гэта дзяржаўным пераваротам. На вялікакняскі прастол быў узведзены Альгерд. Тэрыторыя дзяржавы была падзелена на дзве вялікія часткі: уся ўсходняя была пад уладай Альгерда, заходняя належала Кейстуту.

Новы палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда.

На вялікакняскі прастол быў узведзены Ягайла. Ён, як і бацька, галоўнай мэтай сваёй ставіў стварэнне аб’яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы. Але гэтая задача была для Ягайлы надта няпростай.

Яшчэ адзін фактар супрацьстаяў стварэнню цэнтралізаванай дзяржавы – гэта ўзмацненне прыхільнасці ў заходнерускіх княстваў да Масквы.

Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі, і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі, і тады ён робіць стаўку на Польшчу.

У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім.

У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзвігай, затым каранаваны.

Ягайла 20 лютага 1387 г. выдаў грамату, у адпаведнасці з якой літоўскім феадалам дараваліся вялікія маёмасныя прывілеі і асабістыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва. На праваслаўных гэтыя прывілеі не распаўсюджваліся. Другой граматай (ад 22 лютага 1387 г.) была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі толькі ў выпадку пераходу апошніх у каталіцтва. Так узнік буйны грамадска-палітычны рух, які быў скіраваны супраць польска-літоўскай уніі і караля Ягайлы з яго унітарнай пракаталіцкай палітыкай.

Ізноў цэнтрам руху стаў Полацк. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч адмаўляецца ад прынясення прысягі на вернасць каралю Ягайле і Кароне Польскай, разам са смаленскім князем Святаславам Іванавічам становіцца на чале руху.

На другім этапе рух узначаліў князь Вітаўт, сын Кейстута Гедымінавіча. Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389 г. па 1392 г. і была накіравана на адстойванне дзяржаўнага суверэнітэту ВКЛ.

Пасля паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі, якая юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ.