Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси (шпоры)распечатать.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
588.8 Кб
Скачать

49.Абвяшчэнне бнр.

9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай.

Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.

Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні.

25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.

Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі.

Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі.

Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.

Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.

Крызіс прывёў да расколу БСГ.

Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў.

Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.

Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.

52.Грамадска-паліт. жыццё на Бел. ва ўмовах бальшавіцкага таталітарызму (1930-я гг.)

Паліт. рэжым, усталяваны ў БССР у к. 20-х гг.,характарызуецца як сталінскі, таталітарны. Гэта та-кая ф-ма дзярж. улады, пры якой ажыццяўляецца поў-ны (татальны)кантроль дзяржавы над усімі галінамі жыцця грамадства. Прыход Сталіна да ўлады супра-ваджаўся спыненнем нэпа і замацаваннем адміністра-цыйна-каманднага метаду кіравання грамадствам. З сяр. 30-х гг. У рэспубліцы штучна ўвялічваецца роля Сталіна, яму прыпісваецца вызначальны ўплыў на ход гіст. падзей. Адбываецца зрошчванне партыйнага апа-рату з дзярж., дзе канцэнтруецца заканадаўчая і судо-вая ўлада. Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя ор-ганы самой партыі страчвалі ў гэтых умовах св. ролю. Таталітарны рэжым забяспечыў стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпрэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу і беспамылковасць па-літыкі Сталіна. У 1937г. была прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў замацаваны шэраг дэмакр. Правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзярж. органы ўлады. Але на самой справе ва ўмовах існавання аднапартыйнай паліт. с-мы трапіць у Вяр-хоўны Савет БССР маглі толькі тыя, хто падтрымліваў палітыку камунізму. Такі парадак выбараў органаў улады характарызуецца як выбар без выбару. Павялічваецца роля народнага камісарыята ўнутр. спраў (НКУС) і як вынік – узмацненне рэпрэсій. З 1929г. пачалося “раскулачванне”. Пікам рэпрэсій стаў 1937г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Бел. дзейнічае “разгалінаванае антыфашысцкае падполле”, нацыянал-фашыстская арганізацыя на чале з караўнікамі рэспубліка Гікалам. Чарвяковым, Гала-дзедам. Былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б са 101 райкома, якія знах. ў той час на тэр-рыі Бел. Паводле падлікаў вучоных, у 30-40-х гг. Было рэпрэсіравана каля 600 тыс. чал-к. Грубыя парушэнні правоў тлумачыліся сталінскай тэорыяй аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху сацы-ялізму.