Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20 ст.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
121.51 Кб
Скачать

24. Універсалізм творчасці Максіма Багдановіча.

 

У "Вянку" духоўнасць Багдановіча выяўлялася і праз багацце вобразна-выяўленчых форм і сродкаў. Паэтычнае майстэрства, выяўленае ў кнізе, - выключнае. "Вянок" - класічны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX ст. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрства, універсітэтам класічнай паэтыкі, даўшы прыклад універсалізму паэтычнага варштату. Універсалізм гэты быў універсалізмам класічнай еўрапейскай паэтыкі. Кананічныя формы трыялету, санету, рандо, актавы, тэрцын; самыя разнастайныя спосабы рыфмоўкі ў самых розных па колькасці радкоў строфах; самая вытанчаная метрыка - ад гекзаметра да народна-песеннага рытміка-інтанацыйнага складу; узоры тонкай гукавой інструментоўкі - усё гэта ёсць у кнізе "Вянок". "Вянок" нёс высокую культуру эпітэта, метафары, кампазіцыйных канструкцый, структур. 3 клопатам аб гушчыні вобразнай фактуры паэт спалучаў імкненне вычэрпваць усе рэзервы выяўленчай сілы тропаў. Эпітэты ў "Вянку" самыя разнастайныя: ад традыцыйна-сталых, як у народнай песні, да асацыятыўных, аксюмаранных. Самыя разнастайныя і метафары, параўнанні. У цэлым характар выкарыстання тропаў у кнізе не менш павучальны, чым паэтава асваенне строфікі, рыфмоўкі, інструментоўкі верша. Усё гэта, разам узятае, і давала выяўленне характэрнай арыгінальнасці стылю Багдановіча з яго імкненнем да выкарыстання ўсіх рэзерваў, які мае той ці іншы вобразна-выяўленчы сродак. Узорным, класічным стыль Багдановіча робіць менавіта "роўны" і разам з тым "поўны" характар выкарыстання вобразна-паэтычнай палітры.

АСНОЎНЫЯ МАТЫВЫ:  1. сцвярджэнне грамадзянскай і патрыятычнай ролі мастацтва, вечныя каштоўнасці, Радзімы, агульначалавечыя  2. аснова грамадзянскай лірыкі ― сацыяльна-філасофская.  3. асэнсаванне прыроды (пейзажныя эцюды)  4. антычныя вобразы і матывы (цыкл міфалагічных вершаў “У зачараваным царстве”.

СПАДЧЫНА:  1. прыгажосць ― не толькі фізічнае.  2. папоўніў літаратуру новымі жанрамі: санет, раманс, тэрцыны, трыялет, есць некалькі верлібраў.  3. як літаратуразнаўца. Тварыў у час рамантычнага ўздыму і крызісцу прозы. ТЭМЫ: любоўная, філасофская.

25. Зборнік м. Багдановіча “Вянок” як ідэйна-мастацкая цэласнасць, як духоўная біяграфія паэта. Паэт і імпрэсіянізм.

У цэнтры ўвагі чалавек і яго ж асноўныя тэмы: Патрыятычная,Свабодалюівая,Гістарычная,Духоўнасці,Мастака і мастацтва, адносін мастацтва і рэчаіснасці,Жыця і смерці,Кахання (казанне ― подзвіг жанчыны), Дружбы, Вернасці, Урбаністычная, Радзімы (асноўная), Большасць вершаў ― грамадзянскага пафасу, Наватарства “Вянка” ― сцвярджэнне уласна лірычнага пачатку ў паэзіі. “Вянок” ― духоўная біяграфія паэта. “Вянок” ― сінтэз нацыянальнай і еўрапейскай традыцыі. Багдановіч успрыняў саслоўнае мастацтва сімвалістаў, узбагаціў творчымі дасягненнямі імпрэсіяністаў, сімвалістаў уласны верш і беларускую паэзію. Імпрэсіанізм, які захапіў Багдановіча адлюстроўвае яго ўласныя пачуцці, суб’ектыўны вобраз убачанага і адчутага. Багдановіч захапляўся паэзіяй Фета і Верлена, якія ўнеслі ў паэзію імпрэсіяністычнае майстэрства ўлоўліваць імгненныя тонкія зрухі настрояў, душэўных перажыванняў і як бы праз іх глядзяць на акаляючы свет, на прыроду. Большасць вершаў Багдановіча, прысвечаных з’явам прыроды, менавіта такія. Вянок - выдатнае дасягненне усей бел. літ. ХХст.,прыклад ідэйнай дасканаласці, выверанасці. Не адмаўляючы таго,што зборнік напоўнены грамадзянскім пафасам.трэба адзначыць, што Вянок-рэальная духоўная біяграфія паэта.Гэта не значыць.што ў аснове-біяграфічны прынцып.рэальнае адлюстраванне побыту лірычнааг героя.Найперш ен паказвае нябачны,духоўны пласт светабыццця,псіхалагічныя зрухі свядомасці.Адкрываецца зборнік цыклам “У зачараваным царстве”. Зямная і нябесная пратора цыкла.як і ўсяго зборніка.зліваюцца ў адно.У іх святле набываюць значэнне маскі-вобразы.Важнае месца займаюць вобразы-міфалагемы вады-возера,ракі,небасхіл.Тут язычніцкае нібы атаясамляецца з хрысціянскім.Але гэта не надае жадана йгармоніі.Наадварот узнікае пачуццё трывгі,неспакою.Паэт рызыкнуў спалучыць высокае неба ідэалу і трагічную аўру штодзеннасці.Вобраз Лесуна нібы ўвасабляе самога паэта.які злучае міфалагічны ніз і верх.Цыкл гэты – рэпрадуктаваны варыянт памірання і ўваскрасення бога.Прыклад верш”Ноч.Газніца гарыць.чырванее”.У гэтым цыкле прагледжваецца вера паэта ў разняволенне свае і прыроды,веру ў васкрашжнне душою.Шляхам зліцця з прародай імкнецца найсці гармонію ў сабе.У гэтым сапраўдны адраджэнскі ідэал паэта.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]