Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20 ст.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
121.51 Кб
Скачать

11. Публіцыстычная спадчына а. Пашкевіч.

Публіцыстычныя артыкулы Непасрэдны ўдзел пісьменніцы ў справах нацыянальнага адраджэння выклікаў да жыцця палымяную публіцыстыку Цёткі, змешчаную ў «Нашай Ніве» і «Лучынцы». Яна выступала з патрабаваннямі дамагацца для беларусаў беларускай пачатковай школы («Як нам вучыцца»), абараняла высокую годнасць беларускай мовы («Шануйце роднае слова»), заклікала ўзняцца над штодзёншчынай да разумення вечных скарбаў душы. З асаблівым пафасам звярталася Цётка да вучнёўскай моладзі, бачачы ў ёй будучыню беларускага адраджэння. Яна брала на сябе абавязак перадаць, як эстафету, нацыянальны запавет Ф. Багушэвіча і ў імя гэтага заклікала «развіваць далей родну мову, узбагачаць свой народ знаннем і культурай». «Толькі не кідайце роднай мовы: бо запраўды для свайго народу тады вы ўмёрлі!» — палка паўтарала яна прарочыя Багушэвічавы словы.

Мемуары "З дарогі" - Нямеччына Успаміны аб вандроўцы ў Фінляндыю можна лічыць грунтоўным этнаграфічным нарысам з жыцця фінаў, а таксама гімнам фінскаму культурна-гістарычнаму адраджэнню, за якім паралеллю праглядваецца запаветная мара Цёткі аб адраджэнні беларусаў.

Значэнне творчасці Цёткі ў станаўленні беларускай літаратуры пачатку XX ст. заключаецца ў тым, што яна была непасрэдным водгукам на канцэпцыю нацыянальнага адраджэння, сфармуляваную Ф. Багушэвічам. Цётка была адной з першых яе пераемніц як у мастацкай творчасці, так і на полі грамадскай дзейнасці, ствараючы і пашыраючы разам з Я. Купалам і Я. Коласам, Ядвігіным Ш. і А. Уласавым, братамі Луцкевічамі і Іваноўскімі, а таксама іншымі рупліўцамі на гэтай ніве ідэалогію і эстэтыку нацыянальнага адраджэння на пачатку XX ст. Гэтым было абумоўлена наватарства яе паэтыкі, распрацоўка новых тэм і матываў у паэзіі, прозе, публіцыстыцы. У галіне стылю Цётка прынесла ў беларускую паэзію магутную стыхію лірызму, пачуццёвасці, на новым узроўні скарыстаўшы ў творчых мэтах фальклорную паэтыку. У прозе яна паказала адметную жанрава-стылявую разнастайнасць, стварыўшы узоры сацыяльна-бытавога, алегарычнага, псіхалагічнага, сатырычнага апавядання, выкарыстоўваючы пры гэтым прыёмы сінтэтычнага пісьма; рэальны сацыяльна-бытавы сюжэт часта меў сімволіка-алегарычны план, а містычная сфера перажыванняў упляталася ў рэалістычную канву вонкавых падзей. У беларускай прозе Цётка стала таксама заснавальніцай экзістэнцыялізму («Зялёнка») — эстэтычнай плыні, якая моцна пашырылася ў Еўропе пасля першай сусветнай вайны.

12. Янка Купала. Наватарская роля пісьменніка ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Коласам).

Купала-рамантык увесь у метафары. Колас-рэаліст у рэлістычна-канкрэтнай малюнкавасці. Купала – лірык драматычнага напруджання, які перайшоў да драматургіі. Спакойны, рэалістычна-канкрэтны Колас стаў аўтарам паэмы-эпапеі “Новая зямля”. Стаў адным з заснавальнікаў беларускай нацыянальнай прозы, тардыцыі палітычнага, лірычна-сінтэтічнага стылю ў ёй.  Агульнае:спроба ўваскрэсіць нацыю і матыў пераадолення хаосу і яднання народу

Віктар Жыбуль: Купала пачынаў пісаць па-польску, а Колас - па-руску. Колас быў большы эпік, а Купала - лірык (бо не пісаў эпапей кшталту "На ростанях"). Купала бліжэй да рамантызму, Колас - да рэалізму.

Оля Габрусева: Абодва мелі ордэны народных пісьменнікаў. Колас да ўсяго яшчэ і бытаапісальнік (“Новая Зямля” -- "скарбонка беларускай літаратуры" і "энцыклапедыя сялянскага жыцця"), Купала у выніку гэтага больш узвышаны (містычнасць вершаў, “Явар і каліна”).

Максім Гарэцкі, Дзве душы: - Мне больш падабаецца Якуб Колас, - кажаць з смешнай паважнасцю Сухавей, - бо мне ў яго вершах чуецца тое, што я чую цяпер, тут, пад беларускім небам, сярод беларускага жыта, той шчыра-беларускі дух, які ёсць адзнакай іменна беларускай паэзіі, а не якой іншай... - А мне - Янка Купала, бо ў яго можна знайсці і гэты дух, і апрача таго, лепшую, чымсі ў Коласа, тэхніку верша, - адказуець яму любым голасам Іра. 13. “Невядомы” Купала: вершы і публіцыстычныя артыкулы 1918 — 1922 гг. П’еса  “Тутэйшыя”. Паэт і таталітарная сістэма.

Неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям. У 1921 на паэта быў накладзены хатні арышт і канфіскаваны рукапісы. У 1930 былі раскулачаны маці і сястра паэта. Летам 1930 у друку з'явіўся артыкул Л. Бэндэ «Шлях паэта», у якім Янка Купала абвяшчаўся «ідэолагам буржуазнага нацыянал-адраджанізму». Купалу выклікалі на допыты ў ДПУ; яму інкрымінавалася лідэрства ў «Саюзе вызвалення Беларусі». 20.11.1930 пасля «гутарак» у ДПУ ён зрабіў спробу самагубства, але быў выратаваны. У снежні 1930 быў вымушаны апублікаваць у «Звяздзе» «пакаянны» ліст, у якім паэт вымушаны быў прызнавацца ў «памылках» і «шкодных поглядах», абяцаў парваць з «кулацкім нацыяналістычным адраджанізмам» і «аддаць усе свае сілы сацыялістычнаму будаўніцтву». У 1930-я г. творы Купалы падвергліся значнай цэнзурнай праўцы, у т.л. творы са зборнікаў «Жалейка» і «Гусляр». У 1937 над паэтам чарговы раз навісла пагроза арышту — яго імя апынулася ў спісе мяркуемых ахвяр. Арышту ўдалося пазбегнуць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]