Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20 ст.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
121.51 Кб
Скачать

6. Тэматыка, вобразы прозы Ядвігіна ш. Жанрава-стылявыя асаблівасці.

Аб селяніне. Артыкул “Людзі – людзьмі забытыя” – пра неабходнасць беларускамоўных дадаткаў да некаторых штотыднеёвых газет.

Сатырычныя апавяданні – апрацоўкі народных жартаў - "Вучоны бык", "3 маленькім білецікам", "Пазыка", "Заморскі звер", "Цырк" - сяляне трапляюць у даволі кур'ёзныя сітуацыі гарадскога жыцця, дзе паводзяць сябе па-дзіцячы наіўна, даверліва, неразважліва, часам алагічна (прымаюць чалавека за малпу, вераць у магчымасць вучобы бычка на чыноўніка, сушаць у партэры анучы, у цягніку замест вызначанага ў білеце месца займаюць туалет і інш.).  Апавяданне "Рабы" з'яўляецца вострай крытыкай на людское хамства, блізарукае жыццё, "Падласенькі" — сатырай на тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія, вывучыўшыся на бацькоўскія грошы, адракаліся ад іх, "Важная фіга" — высмейваннем злых і сварлівых свякрух, "Дачэсныя" — выкрыццём сквапнасці, несумленнасці, няўдзячнасці, ашуканства.

Востра рэалістычныя псіхалагічна-бытавыя апавяданні “З бальнічнага жыцця”“Зарабляюць”  Аб жаночай долі "Гаротная" (пра шматпакутнае жыццё Тамашыхі), "Бярозка" (аб нялюбым замужжы і горкім лёсе Марысі), "Шчаслівая" (аб сквапнай жонцы, якая, падманутая мужам, памірае з думкай аб золаце ў гаршку, дзе на самой справе знаходзілася ўсялякае смецце).

Філасофскія алегорыі, казкі, прытчы: Раны, Васількі. "Дуб-Дзядуля" вобраз мужыка, які ў сне шукае ваду старому дубу. Пошукі прыводзяць селяніна да трох азёр, ля якіх ён сустракае трох бабуль — Працу, Бяду і Цярпенне. Бабулі хочуць дапамагчы людзям, але іх вялікія намаганні не могуць пазбавіць чалавека поту, слёз і крыві.

Публіцыстычны нарыс "Лісты з дарогі" - пісьменніцкія ўражанні, грамадзянскі роздум над эканамічнымі і нацыянальнымі праблемамі жыцця беларускага селяніна. А у апошнім лісце "Думкі з падарожжа"пісьменнік робіць рашучыя вывады: "Народ паспеў: … жыць так, як жыў дагэтуль, - нельга...". Закранае праблему народнай асветы

Добра валодаў мастацкай дэталлю, падрабязнасцю, дыялогам.

Пісаў на беларускай, польскай і рускай мовах.

7. Ядвігін ш. “Золата”. Спроба рамана.

Раман Ядвігіна Ш. "Золата" спалучае ў сабе рэалістычныя, рамантычныя і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі і раскрывае тэму ўлады грошай, іх згубнага ўплыву на чалавека. Падзеі ў рамане адбываюцца на Беларусі пасля адмены прыгоннага права. Цэнтральнымі героямі з'яўляюцца Мікола Стрончык, яго дачка Зося, Васіль Дубінскі, Прузына Салянічышка, Алёкса Гуронак, карчмар Лейба. Сюжэт твора будуецца вакол дэманічнай па натуры Зосі. Яна кахае Алёксу, якога бацькі хочуць ажаніць з багатай Прузынай. Люта ненавідзячы сваю саперніцу, Зося робіць закаханага ў яе Васіля Дубінскага забойцам Прузыны (яна была кінута ў калодзеж). Падазроным жа ў злачынстве аказаўся не Васіль, а Алёкса, які з-за гэтага вымушаны эмігрыраваць ў Амерыку. Зося ў хуткім часе выходзіць замуж за Васіля, сумеснае жыццё для якога становіцца невыносным, трагічным. У стане афекту (калі нованароджаную дачку назвалі Прузынай) ён кідаецца ў калодзеж. Самагубства Васіля ўспрымаецца як божае пакаранне, помста за заўчасную смерць дзяўчыны. У рамане, як адзначалася ў крытычнай літаратуры, перавага аддаецца сюжэту, дзеянню, меладраматычным сцэнам, а не псіхалагічнаму раскрыццю вобразаў, раскрыццю сацыяльна-класавых канфліктаў, што, безумоўна, крыху зніжае мастацкія вартасці твора.

Раман "Золата" застаўся незакончаным, таму цяжка даць яму ацэнку як цэласнай з'яве. Калі зыходзіць з таго, што раман гэта – эпас прыватнага жыцця, у цэнтры якога – чалавечы характар у развіцці, лёс чалавека, то у "Золаце" ёсць усе жанравыя прыкметы рамана.

Можна меркаваць па назве і вобразу душэунахворай Прузыны на пачатку твора, што тэма улады грошай – асноуная у рамане. Але ў дайшоўшым да нас тэксце гэта тэма амаль не закранута. Ідэя багацця дзеля багацця не валодае ні Васілём, ні Зосяй.

Ядвігін Ш. Даследуе у рамане духоуны свет герояу, спрабуе намаляваць характары. Яму удаецца перакональна паказаць узаемаадносіны галоуных герояў Васіля Дубінскага і Зосі Стрончык – ад першага знаёмства да трагічнай смерці Васіля.

Аўтар тонка перадае душэуны стан хлопца, праудзіва апісвае яго збянтэжанасць, яго пачуцці. Грошы, багацце, золата – вось той д'ябал, які так заблытаў чалавечыя адносіны і прывёў да трагічнай развязкі.

Тэма грошай не новая ў сусветным мастацтве. Але Ядвігін Ш. раскрывае яе на новым жыццевым матэрыяле, падае характары ў спецыфічных нацыянальных абставінах. У творы апісаны быт, норавы, патрэбы, спадзяванні беларускага селяніна, ярка выяўлены асновныя рысы сялянскай псіхалогіі, ўзаемаадносіны мужыка з местачковым мяшчанствам.

Твор "Золата" – цікавая з'ява й ранняй беларускай прозе і з боку насычанасці канкрэтным жыццёвым матэрыялам, і як адна з першых спроб стварэння псіхалагічнага рамана.   8. Творчасць А. Пашкевіч і грамадска-культурны кантэкст.

Пачынала сваю творчасць Цетка пад моцным уплывам Ф.Багушэвiча. Цетка наследуе творчыя прынцыпы Багушэвiча, яго iдэi. Асобныя вершы непасрэдна пераклiкаюцца з вершамi Багушэвiчача. Напрыклад, "Мае думкi", "Музыкант беларускi". Але Цетка жыла у iншы час, яе творчасць разгортвалася у перыяд рэвалюцыi 1905-1907г., калi жыцце ставiла перад лiтаратурай новыя задачы. Творчасць Цеткi набывае рэвалюцыйны характар. Бурлiвая энергiя рэвалюцыйных выступленняу нардных мас, пафас барацьбы захапляюць паэтэсу, вызначаюць iдэйныя i мастацкiя асаблiвасцi яе вершау, прасягнутых нянавiсцью да самауладства. Народная рэвалюцыя становiцца галоунай тэмай яе творчасцi. Ёй прысвячае Цетка зборнiк "Хрэст на свабоду" (1906), якi складаецца з вершау пра барацьбу народа супраць царызму ("Мора", "Хрэст на свабоду"). У сборнiку "Скрыпка беларуская” з'яуляюцца творы, якiя прадвяшчаюць выбух народнага гневу i нянавiсцi ("Суседзям у няволi", "Вера беларуса"). Верш "Суседзям у няволi” напiсаны, калi паэтэса знаходзiлася у эмiграцыi на Украiне. У вершы яна становiцца прапагандыстам iдэй iнтернацыяналiзму, адзiнства iнтарэсау працоуных мас усiх нацыянальнасцей. Iдэя верша - глыбокая вера у непераможную сiлу народа, загартаваную у суровых выпрабаваннях цяжкай i шматпакутнай гiсторыi. Цётка заклiкае народ шырэй глянуць на жыцце, на свет. У вершы "Хрэст на свабоду” паказаны падзеi рэвалюцыi 1905-1907г., калi 9 студзеня па указу цара была растраляна мiрная дэманстрацыя. Верш належыць да публiцыстычнай лiрыкi.

Самый яркi з рэвалюц. творау Цеткi -- верш "Мора". У вершы падзеi рэвалюцыi паказаны на самым уздыме, у кульмiнацыi. У вершы паэтэса малюе карцiну раз'юшанай стыхii на моры. У вершы вобразна выступаюць характэрныя асаблiвасцi паказу жыцця. Грозная навальнiца на моры паказваецца як бiтва памiж "разгневанай натурай” i "войскамi бога", у вобразе якiх выступаюць варожыя народу сiлы, сiла самадзяржауя. Верш заканчваецца услауленнем барацьбы. Верш з'яуляецца гiмнам рэвалюцыi.

Паэтычная творчасць Цеткi амаль цалкам звязана з рэвалюцыйнымi падзеямi 1905-1907гг. Вершы паэтэсы – палiтычная, публiцыстычная лiрыка, паэзiя высокiх грамадзянскiх настрояў, пачуццяў, iмкненняў. Цетка была не толькi таленавiтай паэтэсай, а i таленавiтым празаiкам, што яскрава выявiлася у апошнi перыяд яе творчасцi (апавяданне "Прысяга над крывавымi разорамi"). Замалеука з жыцця беднага, змучанага цяжкай працай i нястачай чалавека, селянiна Мацея. Творчасць Цеткi пасля падзей 1905-1907гг. развiвалася у складаных абставiнах рэвалюцыi. Яна працягвала верыць у тое, што народ не сказау яшчэ свайго апошняга слова, што ён здабудзе сабе волю i права на лепшае жыццё. Гэтай верай прасягнуты яе вершы, напiсаныя у той час, а таксама апавяданнi "Навагоднi лiст".

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]