Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20 ст.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
121.51 Кб
Скачать

55. Вобраз музыкі ў беларускай літаратуры пачатку хх ст.

Янка Купала – Разбуранае гняздо – Яначка Якуб Колас – «Сымон-музыка» - Сымон Змітрок Бядуля – «Салавей» - Салавей

«Сымон-музыка»: "Колькі талентаў звялося, Колькі іх і дзе ляжыць Невядомых, непрызнаных, Не аплаканых нікім, Толькі ў полі адспяваных Ветру посвістам пустым! Дык хіба ж мы праў не маем, Сілы шлях свой адзначаць І сваім уласным краем Край свой родны называць?"

56. Тэма красы ў літаратуры пачатку хх ст.

Глядзі пытанне 26: Праблема красы ў эстэтыцы М. Багдановіча (вершы “У вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і інш.).

+Ядвігін Ш – “Салавей”

+Краса прыроды ў пейзажнай лірыцы Якуба Коласа (а таксама ў “Новай зямлі”)

57. Вобраз жанчыны ў творах пісьменнікаў пачатку хх ст.

Янка Купала – «Яна і я» - Нявеста

Лірычны герой паэмы Жаніх робіць усё дзеля шчасця сваёй Нявесты, якая з’яўляецца сімвалам любай Радзімы. Ён клянецца ёй у пажыццёвай вернасці: «І будзеш век маёй ты гаспадыняй, // А я твой вечна буду гаспадар». Герой дапамагае сваёй абранніцы ва ўсіх яе справах – у хатняй гаспадарцы, на палетках, засявае раллю, даглядае пасевы, нарыхтоўвае сена. Вуснамі героя паэт абяцае праз вякі ахоўваць сваю абранніцу – Нявесту-Радзіму ад усялякіх нягодаў,  клянецца адпомсціць за ўсе яе крыўды.

Янка Купала – «Паўлінка»  Паўлінка – сімвал Беларусі, увасабленне яе чароўнай абаяльнасці, працавітасці, мудрасці, кемлівасці, вынаходлівасці і дасціпнасці.

Якуб Колас - «Новая зямля» - Ганна Вобраз ГАННЫ — жонкi Мiхала займае невялiкае месца у паэме. Яна зауседы за працай, занятая гаспадарскiмi справамi. Ганна — добрая, рухлiвая, сумленная гаспадыня. Яна шчырая, ласкавая мацi. Мацi прытрымлiваецца дзедаускiх звычаяу, верыць у розныя прыкметы. Ганна разважлiвая i практычная жанчына, добры дарадчiк у сям'i. Паэму "Новая зямля” Я.К. прысвяцiу народу. У народзе ен бачыць тыя творчыя сiлы, якiя могуць знiш чыць несправядлiвасць, абнавiць зямлю, зрабiць яе прыгожай

Якуб Колас – “На росстанях” Назначэнне жаночых вобразаў у трылогіі класічнае: рэалістычнае алюстраванне жыцця немагчыма без «найпрыгажэйшых кветак» — жанчын. Якубам Коласам створана цэлая галерэя жаночых партрэтаў незвычай прывабнасці, хараства і сілы ўздзеяння на чытача.  У вобразе Ядвісі ўвасоблены пісьменніцкі ідэал дзяўчыны. Вельмі настойлівы пісьменнік-філосаф у сваім усведамленні адказнасці бацькоў перад дзецьмі за свае добрыя і злыя справы, за свае грахі. У другой кніге ён зноў звяртаецца да гэтай праблемы і вырашае яе праз вобраз старожкі Ганны, маладой яшчэ, але вельмі непрыгожай абліччам жанчыны.  Галоўныя мастацкія прыёмы стварэння вобраза бабкі Мар'і, якім славіцца мудрасць народа, яго духоўнае багацце і прыгажосць, з'яўляюцца дыялог і выпрабаванне героя адносінамі да іншых людзей, найперш, да Лабановіча. Паказваючы шлях інтэлігенцыі ў рэвалюцыю, сцвярджаючы думку аб адзінстве лёсу народа і інтэлігенцыі, Якуб Колас дасягае пераканаўчасці і праз вобраз Вольгі Віктараўны Андросавай. Гэта таксама тыповы вобраз новай жанчыны, якая пад уздзеяннем рэвалюцыйных падзей ад-чула ў сабе сілу, каб змяніць не толькі сваё жыццё, але і павесці за сабой іншых.

Максім Багдановіч - “У вёсцы”, “Вераніка”, “Мадонна” Вобраз Мадонны прыйшоў у свядомасць паэта рана. Паэтычны эпас (а гэта і вершаванае апавяданне «У вёсцы», і паэма, названая таксама аўтарам «вершаваным апавяданнем», «Вераніка») прасякнутыя гуманістычнымі адносінамі да дзяўчыны, будучай жанчыны — сімвала прыгажосці. Жаночы пачатак, на думку паэта, не менш, як прыродны, гарманізуе свет, надае яму абрысы дасканаласці, завершанасці. 58. Інтымная лірыка пачатку ХХ ст. Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў (К. Буйло, К. Сваяк, З. Верас, А. Гурло, Я. Журба, А. Паўловіч, інш.) (2-3 на выбар).

Уладзімір Адамавіч ЖЫЛКА (27 мая 1900, в. Макашы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — 1 сакавіка 1933, Уржум Кіраўскай вобл. Расія; Псеўданімы: Вл.Ж.; Вал.Жыл.; Вл.Ж.; І.Жылка; Л.Макашэвіч; Макашэвіч; Л.Макашэвіч; У.Ж.; Ул.Ж.), беларускі паэт, перакладчык, крытык. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў гарадское вучылішча ў Міры (1914) разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Падчас 1-ай сусветнай вайны сям'я Жылак была ў бежанцах ў Тульскай губ. Вучыўся ў Багародзіцкай агранамічнай навучальні Тульскай губерні (1915-1917). З 1917 жыў у Мінску, друкаваўся ў мінскіх выданнях, працаваў аграномам у дзяржаўным маёнтку пад Мінскам (1918-1919). Восенню 1920 захварэў на сухоты і пераехаў да дзеда ў в. Падлессе Навагрудскага пав. Пасля Рыжскага дагавора застаўся ў Заходняй Беларусі. Працаваў у Вільні ў беларускай кнігарні. Хаваючыся ад пераследу рэжымам ген. Л. Жалігоўскага, выехаў у Коўна, затым у Дзвінск. Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Дзвінску, а ў лютым 1923 выехаў на вучобу ў Чэхаславакію, да 1926 жыў у Празе, па стыпендыі чэхаславацкага ўрада вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Карлава універсітэта. У Празе рэдагаваў часопіс «Новы прамень». У 1926 прыехаў у Мінск на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу. Застаўся ў БССР. Працаваў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Звязда», выкладаў беларускую літаратуру ў Мінскім музычным тэхнікуме. Быў членам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». Займаўся перакладамі для Белдзяржкіно. 19.07.1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.04.1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў ва Уржуме Кіраўскай вобл., дзе працаваў загадчыкам гаспадаркі і выкладчыкам літаратуры медыцынскім тэхнікуме. Памёр ад туберкулёзу лёгкіх. Пахаваны на мясцовых могілках. Хацеў быць пахаваным у Вільні, горадзе, які вельмі любіў. Рэабілітаваны ў 19.9.1960 Судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Дэбютаваў з друку з вершамі 1920 ў заходнебеларускіх выданнях «Беларускія ведамасці», «Наша думка», «Наша будучыня», «Новае жыццё». Аўтар паэмы «Уяўленне» (Вільня, 1923), зборнікаў вершаў «На ростані» (Вільня, 1924), «З палёў Заходняй Беларусі» (Мінск, 1927), «Вершы» (Мінск, 1970), зборніка «Пожні» (вершы, пераклады, крытычныя артыкулы, Мінск, 1986). Пераклаў «Слова пра Якуба Шэлю» Б. Ясенскага (1932), асобныя творы А. Блока, А. Міцкевіча, Г. Ібсена, Ш. Бадлера, І. Волькера і інш.

Гурло Алесь, нарадзіўся 31.01.1892 г. у гарадскім пасёлку Капыль Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Капыльскую чатырохкласную навучальню (1908). Працаваў чорнарабочым на лесапільні, зарабляў падзённай работай. У 1909 г. уступіў у рады Капыльскай арганізацыі РСДРП. Пасля працаваў на заводзе «Вулкан» у Пецярбургу. З 1913 г. служыў на Балтыйскім флоце - спачатку матросам на крэйсеры «Богатырь», а ў першую сусветную вайну - унтэр-афіцэрам на мінаносцы «Забияка». Быў цяжка паранены. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый і грамадзянскай вайны. З атрадам рэвалюцыйных матросаў прымаў удзел у штурме Зімняга палаца, у падаўленні эсэраўскага мяцяжу ў Яраслаўлі, у барацьбе з калчакаўцамі. У 1921 г. вярнуўся на Беларусь. Працаваў у Інбелкульце, у Інстытуце мовы АН БССР. Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Полымя», «Пробліск». У 1930 г. рэпрэсіраваны. Высланы на 5 гадоў у Самару. Вярнуўся ў Менск. Рэабілітаваны ў лістападзе 1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г. Памёр 04.02.1938 г. Першы верш надрукаваў у 1907 г. у газеце «Наша ніва». Аўтар зборнікаў паэзіі «Барвёнак» (1924), «Спатканні» (1925), «Сузор'і» (1926), «Зорнасць» (1927), «Межы» (1929), «Выбраныя творы» (1950), «Вершы» (1953), «Вершы» (1972). У 1947 г. выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Нашы птушкі». У 1912 г. напісаў сямейна-бытавую драму «Любоў усё змагае». Перакладаў на беларускую мову творы расейскіх пісьменнікаў А.Аўдзеенкі, Ф.Гладкова, У.Стаўскага і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]