Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

2

.docx
Скачиваний:
224
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
23.89 Кб
Скачать

Дата: 16.11.2012 Дапушчана __________

Адзнака ________

Заліковы ўрок па беларускай літаратуры ў 9 «Б» класе

Фядотавай Вольгі Дзмітрыеўны

Па тэме: Ян Баршчэўскі. Апавяданні «Плачка », «Сын Буры »

Мэта: засяродзіць увагу на алегарычным сэнсе вобразаў Плачкі і Сына Буры; падвесці да разумення павучальнага зместу твораў; удасканальваць уменне аналізу эпічнага твора; уплываць на фарміраванне каштоўнасных арыентацый вучняў.

Тып урока: урок камбінаванай будовы.

Абсталяванне: кніга Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»; партрэт аўтара.

Літаратура: Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 9 кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В. П. Рагойша [і інш.]; пад рэд. В. П. Рагойшы. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2011. – 320 ст. : іл.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Паведамленне тэмы , мэты ўрока.

Слова настаўніка.

‒ Сёння на ўроку мы працягнем вывучаць творчасць Я. Баршчэўскага, прааналізуем апавяданні «Плачка », «Сын Буры », раскрыем алегарычны сэнс вобразаў Плачкі і Сына Буры. Будьце, калі ласка,уважлівымі, твму што на наступным уроку вы будеце пісаць сачыненне.

Ян Баршчэўскі - адзін з самых першых сярод пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Але ствараў пісьменнік мастацкія творы пераважна на польскай мове, бо жыў у той час, калі не выходзіла ніводнага беларускамоўнага выдання, калі не існавала яшчэ беларускага друку, калі забаранялася пісаць па-беларуску. Таму Ян Баршчэўскі вымушаны быў перайсці на польскую мову - літаратурную мову Беларусі XIX ст. Але і на польскай мове ён выявіў сябе як шчыры патрыёт сваёй Бацькаўшчыны. I сапраўды, як ніхто раней, Ян Баршчэўскі імкнуўся ў творах адлюстраваць родны край, паказаць беларуса,яго характар і перажыванні. Ён заклікаў любіць і шанаваць Маці-Беларусь, яе прыроду, беларускі народ, яе традыцыі, культуру. Яго заклікі гучаць актуальна і ў наш час. Сёння мы паспрабуем асэнсаваць надзённыя пытанні для ўсіх беларусаў: чаму плача Беларусь? чаму беларусы цураюцца роднай мовы?

  • Скажыце, калі ласка, што такое алегорыя?

Алегорыя - іншасказанне,карціна або вобраз, якія маюць пераносны, скрыты сэнс; увасабленне ў канкрэтным мастацкім вобразе абстрактнага паняцця, выраз якой-небудзь адцягненай ідэі.

  1. Праверка д/з . Вучні зачытваюць цытаты для характарыстыкі вобразаў Плачкі і Сына Буры. (Плачка - прыгожая кабета, апранутая ў белае, як

снег, беларускае адзенне, на галаве - чорны ўбор, на плечы накінутая чорная хустка. Аблічча прыгожае, але на вачах блішчаць слёзы, можна заўважыць нават стомленасць і нейкі адчай у выразе твару. Яна - высокая, зграбная, заў-

сёды стаіць, увесь час пра нешта думае, разважае, нешта шукае, але знайсці не можа).

Аналіз апавяданняў «Плачка » і «Сын Буры » .

1. Дзе бачаць Плачку? I чаму менавіта там? (Плачку бачаць толькі на Беларусі, на месцах знакамітых бітваў, на могілках, дзе пахаваны славутыя героі беларускай гісторыі. Яна прыносіць сюды кветкі, плача па сваіх дзецях, якія загінулі за родную краіну, за яе Волю, Незалежнасць. Іх Плачка-Беларусь забыць не можа)

2. Акрэсліце час дзеяння ў творах Яна Баршчэўскага. Чаму менавіта да падзей XIX ст. звярнуўся пісьменнік? (Падзеі адбываюцца ў XIX ст., калі Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі. Адпаведна, рэшткі нашай былой дзяржаўнай самабытнасці знішчаліся канчаткова (забарона Статута ВКЛ, скасаванне уніяцтва, забарона роднай мовы). Гэта быў час, калі не дазвалялася нават казаць пра Беларусь і беларусаў, а сам народ трапіў амаль на дзвесце гадоў у маскоўскую няволю... )

3. Знайдзіце ў тэкстах і зачытайце пейзажныя замалёўкі. 3 якімі падзеямі яны звязаны? Для чаго яны ўжыты аўтарам? ("Змрочны выгляд тае ваколіцы наводзіў на іх неспакой і страх. Непадалёку шумеў густы яловы лес, там маркотна вухала сава, і месяц вельмі рэдка паказваўся з-за чорных хмараў. Капліца, нібы магільны помнік, стаяла на пагорку ў засені бяроз". /"Недалёка ад возера Рабло, дзе цяпер на выспе стаіць мой дамок, калі пан Завальня ведае той край, пэўна, бачыў ён Пачаноўскую гару, яна там вышэйшая ад усіх іншьгх. Схілы яе пазарасталі лесам, а вяршыня роўная і гладкая". / "Іншыя расказваюць, што на самай вяршыні гэтае гары, уначы, у сваім жалобным уборы, упаўшы на калені, рукі і вочы ўздымаючы да зорак, малілася са слязьмі Плачка. Перад ёю адкрылася неба, найяснейшае сонечнае святло разлілося ўверсе гэтак, што ў лясах і на палетках прачнуліся ўсе птушкі і звяры, а ад слёз гэтае кабеты ўтварылася крыніца жывое вады". / "Узыходзіла, прабіваючы праз імглу, сонца. Моцны мароз замаляваў узорамі шыбы..." . /"Як хутка прамінуў той час, калі я ведаў толькі палі і гаі, якія акружалі ўбогі дамок бацькоў маіх. Любіў самотна блукаць па гарах і лясах, кожнае дрэўца і красачка жывілі мае мары. О цудоўная багіня! Ты спаткала мяне ў той час у сукенцы вясёлкавых барваў і з кветкамі на галаве, з высокіх гор паказала ты мне далёкі свет, над якім пад аблокамі луналі арлы. 3 таго часу гэты цуд заняў мае думкі і жаданні... ". Ян Баршчэўскі імкнуўся паказаць прыгажосць беларускага краю, праз апісанні беларускай прыроды раскрыць характар, перажыванні і пачуцці беларусаў.

4. Якія рысы нацыянальнага характару беларусаў раскрываюцца ў апавяданнях Яна Баршчэўскага? (па апавяданнях Яна Баршчэўскага). – (Ян Баршчэўскі хацеў, каб беларусы абудзіліся ад цяжкага сну, успомнілі сваё слаўнае гістарычнае мінулае, успомнілі тых, хто загінуў за Волю і Незалежнасць Бацькаўшчыны; каб іх сэрцы прасякліся мужнасцю і гонарам за сваіх продкаў, што дасць ім адвагу ісці сваім, а не падказаным суседзямі шляхам).

5. Па кім плача Плачка? Акрэсліце тэму і ідэю твораў Яна Баршчэўскага. Паспрабуйце выкарыстаць для гэтага аўтарскія выразы. (Плачка-Беларусь плача па сваіх сынах, што забылі яе, а паны і шляхта пагардліва глядзяць на сялянскую сірату. Але пісьменнік - аптыміст, ён верыць у лепшую будучы-ню свайго краю, Беларусі, спадзяецца, што паны і шляхта перастануць быць такімі далёкімі ад мясцовых праблемаў, беларускіх традыцый, жыцця тутэйшага народа. Для гэтага трэба расказаць пра мінулае краю, каб паспрыяць абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця павагі і любові да Маці-Беларусі, бо простыя людзі з прычыны сваёй неадукаванасці, а шляхта ды паны з-за неразумнасці і палахлівасці здрадзілі Радзіме, "аддалі і прадалі ў палон" (як напісаў пазней Максім Багдановіч) самае дарагое, што было ў іх жыцці. I таму яны не разумеюць Плачку. Але ёсць Беларусы (Сын Буры), якія ведаюць, хто такая Плачка, яны сваёй дзейнасцю імкнуцца пашыраць веды пра яе. Шляхціц Завальня і асобныя яго госці таксама разумеюць Плачку. Для іх патрыятызм пачынаецца перш за ўсё з любові да Радзімы, роднай мовы, гісторыі, з ведання сваіх каранёў, звычаяў і традыцый продкаў).

6. Чаму Плачка не можа "даверыць таямніцу свайго сэрца" ўласным дзецям? (Плачка не можа "даверыць таямніцу свайго сэрца" ўласным дзецям, бо яны не разумеюць сваёй Маці. Яны сталі іншымі: думаюць толькі пра багацце, грошы, а вечны скарб сваёй душы - Мову — прамянялі на камерцыйны інтарэс. Плачка марыць пра тое, каб яе дзеці зразумелі Маці).

7. Чаму Плачка "давярае таямніцу свайго сэрца" Сыну Буры? (Сын Буры разумее Маці-Беларусь, ён абураецца землякамі, якія пагарджаюць роднай беларускай мовай, гісторыяй, якіх цікавяць толькі матэрыяльныя выгоды. Сын Буры памятае той час, калі Беларусь была вольнай і незалежнай).

  1. Раскажыце пра сувязь кнігі «Шляхціц Завальня …» з беларускім фальклорам.

Вучні падбіраюць словы або словазлучэнні, якія асацыіруюцца са словам-паняццем Радзіма, прымяняючы пры гэтым прыём гукапісу.Асацыяцыйныя рады слоў, словазлучэнняў да слова-паняцця Радзіма.

IV. Падвядзенне вынікаў урока.

V. Рэфлексія.

Р - род, родны чалавек, раздолле, беларускі ручнік, рок, радыяцыя;

А - аб'яднанне, беларускі асяродак, адзінота, арнамент, адкрытасць;

ДЗ - дзеці, дзяржава, дзеканне, беларуская дзяўчына, дзічка;

I - інертнасць, ілюзія, інтэрнат, інфляцыя;

М - мама, матуля, май, маладосць, млын, мітынг, мадэль;

А - абеліск, адміністрацыя, асуджэнне, атмасфера, Айчына.

Чытаючы Яна Баршчэўскага, мы спасцігаем сваю гісторыю, спасцігаем характар, душу народа, спасцігаем не толькі мінулае, але і сучаснае, вучымся пазбягаць памылак у нашым цяжкім жыцці . Аўтар заклікае свайго чытача быць добрым і спагадлівым, жыць па справядлівасці і сумленню, не чыніць нікому зла. Пра гэта не аднойчы гаворыць у сваіх каментарыях да пачутых гісторый шляхціц Завальня. Я. Баршчэўскі дзеліць людзей не на багатых і бедных, а на добрых і злых. Злым можа быць як пан, так і лёкай яго ці селянін. Разам з тым у асобных апавяданнях гучыць тэма сацыяльнай няроўнасці («Белая Сарока»).

VI. Ацэначная работа класа і вучняў.

VII. Дамашняе заданне. Выбраць тэму для сачынення : «Алегарычны сэнс вобраза Белай Сарокі», «Алегарычны сэнс вобразаў Плачкі і Сына Буры», «Ля запаленай свечкі».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]