Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20 ст.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
121.51 Кб
Скачать

1. Да пытання перыядызыцыі беларускай літаратуры ХХ ст. Асаблівасці літаратурнага развіцця. Агульная характарыстыка перыядаў. 2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі беларускай літаратуры і яго актыўныя дзеячы. Дзве плыні ў “нашаніўскім” руху. 3. Асноўныя заканамернасці развіцця беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. Беларускамоўны перыядычны друк на пачатку ХХ ст. 4. Карусь Каганец: пераемнік змагарнага духу. 5. Апавяданне Ядвігіна Ш.: па шляху да мадэрнізацыі літаратуры. 6. Тэматыка, вобразы прозы Ядвігіна Ш. Жанрава-стылявыя асаблівасці. 7. Ядвігін Ш. “Золата”. Спроба рамана. 8. Творчасць А. Пашкевіч і грамадска-культурны кантэкст. 9. На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі. 10. Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі. 11. Публіцыстычная спадчына А. Пашкевіч. 12. Янка Купала. Наватарская роля пісьменніка ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Коласам). 13. “Невядомы” Купала: вершы і публіцыстычныя артыкулы 1918 — 1922 гг. П’еса  “Тутэйшыя”. Паэт і таталітарная сістэма. 14. Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу Янкі Купалы. 15. Рамантычныя паэмы Янкі Купалы: ідэйны змест, асаблівасці паэтыкі. 16. Драматычныя паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня” і “Сон на кургане”: міфалогія і філасофія паэм. Купала і мадэрнізм. 17. Ідэйна-вобразнае адзінства паэм “курганнага трыпціху” (“Курган”, “Сон на  кургане”, “На куццю”). Сімвалічны вобраз кургана. 18. Купала-драматург. Праблематыка п’ес “Раскіданае гняздо”, “Паўлінка”. Праблема аўтарскай пазіцыі. 19. Якуб Колас і беларускі эпас. 20. Філасофскі змест і паэтыка “Казак жыцця”. Літаратурна-фальклорныя традыцыі і іх адлюстраванне ў творы. 21. Тэмы, матывы і вобразы зборніка “Песні-жальбы” і ранняй паэзіі Якуба Коласа. Праявы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Янкам Купалам). 22. Нацыянальны свет беларуса ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. Ідэя гаспадара ў творы. Асаблівасці паэтыкі. Праблема зямлі і волі.  23. Паэма “Сымон-музыка” Якуба Коласа: канцэпцыя мастака і мастацтва, мастака і народа. 24. Універсалізм творчасці Максіма Багдановіча. 25. Зборнік М. Багдановіча “Вянок” як ідэйна-мастацкая цэласнасць, як духоўная біяграфія паэта. Паэт і імпрэсіянізм. 26. Праблема красы ў эстэтыцы М. Багдановіча (вершы “У вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і інш.). 27. М. Багдановіч як крытык і даследчык беларускай літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль. Тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка. Багдановіч і “нашаніўская” дыскусія 1913 г. 28. Творчасць Вацлава Ластоўскага і культурна-гістарычны кантэкст. 29. Беларус і Беларусь Вацлава Ластоўскага. 30. Вацлаў Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў. 31. Аповесць “Лабірынты” В. Ластоўскага. 32. Публіцыстыка В. Ластоўскага. 33. Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру. Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка. 34. Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку А. Гаруна “Матчын дар”. Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі. 35. Нацыянальны тэатр на пачатку ХХ ст. Роля У. Галубка і Ф. Аляхновіча ў станаўленні нацыянальнай драматургіі.  36. “Новая драма” Францішка Аляхновіча. 37. Ф.Аляхновіч як асоба часоў новага Адраджэння. Дакументальная аповесць “У кіпцюрах ГПУ” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы. 38. Максім Гарэцкі: станаўленне беларускай прафесійнай прозы. Тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці. 39. Вобраз беларуса і лёс Беларусі ў творах М. Гарэцкага. 40. Аповесць М. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча. 41. “Крамольныя творы” М. Гарэцкага (“Лірныя спевы”, “Усебеларускі з’езд 1917 года”, “У 1920 годзе”, “Апостал”, “Незадача”, “Фантазія”). 42. Гуманістычная скіраванасць антываеннай прозы М. Гарэцкага (“Літоўскі хутарок”, “На імперыялістычнай вайне”, інш.). 43. Драматычныя абразкі М. Гарэцкага як жанр. Нацыянальная праблематыка і быційна-філасофскія пытанні ў абразку “Антон”. 44. Дакументальны жанр у творчасці М. Гарэцкага (“Сібірскія абразкі”, “На імперыялістычнай вайне”, “Скарбы жыцця”). 45. Ідэйна-эстэтычныя ўстаноўкі М. Гарэцкага – публіцыста. 46. Ранняя творчасць Змітрака Бядулі: пісьменнік і мадэрнізм. 47. Рэалістычна-бытавыя апавяданні і аповесць “Салавей” Змітрака Бядулі. 48. Творчасць Цішкі Гартнага і культурна-гістарычны кантэкст. 49. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пачатку ХХ ст. 50. Паэзія “нашаніўскага” перыяду: пафас, матывы, асаблівасці паэтыкі. 51. Жанр імпрэсіі ў “нашаніўскай” літаратуры. 52. Публіцыстыка пачатку ХХ ст.: аўтары, тэмы, праблемы. 53. Сацыяльны пратэст малога чалавека ў прозе пачатку ХХ ст. 54. Праблема “тутэйшасці” ў творчасці пісьменнікаў пачатку ХХ ст. 55. Вобраз музыкі ў беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. 56. Тэма красы ў літаратуры пачатку ХХ ст.  57. Вобраз жанчыны ў творах пісьменнікаў пачатку ХХ ст. 58. Інтымная лірыка пачатку ХХ ст. Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў (К. Буйло, К. Сваяк, З. Верас, А. Гурло, Я. Журба, А. Паўловіч, інш.) (2-3 на выбар).

1. Да пытання перыядызыцыі беларускай літаратуры ХХ ст. Асаблівасці літаратурнага развіцця. Агульная характарыстыка перыядаў. Асноўная тэндэнцыя развіцця беларускай літаратуры – пераадоленне знешніх уплываў, адстойванне глыбоканацыянальных асаблівасцей (ад "раскіданага гнязда" да разбурэння ўнутранага свету "людзей на балоце" Нібыта да новай цывілізацыі далучаецца не толькi закінутая вёсачка, замкнёная сістэма маральна-этычных і духоўных каштоўнасцей чалавека, а нішчыцца, нівеліруецца і раздзіраецца на кавалкі душа селяніна-працаўніка, якому ўсё яшчэ няма месца ў новым свеце - такі шлях беларускай літаратуры нашага XX стагоддзя.

1906 – 1915 – “Нашаніўскі перыяд” (глядзі пытанне 2)

1920-я Максім Танк, Уладзімір Жылка, Наталля Арсеннева, Францішак Аляхновіч Пісьменнікі знаходзіліся "ў віры жыцця", актыўна ўдзельінчалі у палітычным жыцці.  Літаратурныя аб’яднанні: "Маладняк" -- вырасла да 500 аўтараў, не усе сталі пісьменнікамі. Празмерная запалітызаванасць, лозунгавасць і "бурапеннасць". "Узвышша" -- мэта "даць" сапраўдную развітую мастацкую творчасць, уровень з іншымі літаратурамі свету.  "Полымя", "Пробліск", "Беларуская літаратурна-мастацкая камуна" і іншыя літаратурныя суполкі.  Палітыка беларусізацыі, Партыя і улада ліберальна ставіліся да літаратуры

1930-я Другасная роля літаратуры – прапаганда (каб дапамагала "варыць" сталь, "падносіць" цэглу. Рэпрэсіі. Не стала В. Маракова, Т. Кляшторнага, М. Чарота, А. Дудара, А. Вольнага, Максіма Гарэцкага, М. Зарэцкага, П. Галавача, В. Каваля, С. Баранавых, С. Дарожнага , Уладзіслава Галубка, М. Мрыя, А. Моркаўкі, Б. Мікуліча і інш. Адпакутавалі ў глухой тайзе Уладзімір Дубоўка, С. Грахоўскі, Ян Скрыган, С. Ліхадзіеўскі, А. Пальчэўса і інш.  Сапсаваныя стылі Коласа і Купалы

Пасляваенная літаратура – сацрэалізм "Тэорыя бесканфліктнасці" – мастак павінен быў маляваць лёс пераможцаў, паказваючы барацьбу добрага ды яшчэ за лепшае.  Культ сілы і энергіі, вобраз жыццястойкасці: мускулісты, з квадратным тварам магутны асілак ў камбінезоне і энергічная прыгажуня з русявай касой і пружыністай хадою. Жыццё малявалася як заможнае, шчаслiвае, бясхмарнае.

1960-я Рыгор Барадулін, С. Гаўрусёў, А. Вярцінскі, В. Зуёнак, Ніл Гілевіч, П. Макаль, Алег Лойка, А. Грачаннікаў, А. Пысін, Міхась Стральцоў, Улладзімір Караткевіч, Іван Чыгрынаў, Барыс Сачанка "Ураджайны" на новых пісьменнікаў час. “Пакаленне, абпаленая вайною”, “Філалагічнае сузор’е” – высокі інтэлектуальны ўзровень літаратуры

д. п. 1960-х – 1980-я Уладзімір Караткевіч, Міхась Стральцоў Мелiярацыя і змаганне за ўраджай запаланілі творы мастацтва.  Выхад з крызісу літаратура шукала ў гісторыі і філасофіі, інтэлектуальнай прозе, паэзіі, драме.  Пасля 1980х – пастсавецкі перыяд К 1990-х – да нашых дзён -- сучасная літра

2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі беларускай літаратуры і яго актыўныя дзеячы. Дзве плыні ў “нашаніўскім” руху.

Наша Доля (1906)– Луцэвічы і Пашкевіч. Першыя тыражы – 5т экз. Была амаль адразу забароненая царызмам.

Пасля дзяржаўнага перавароту 3 чэрвеня 1907 г. БСГ як партыя распалася. Кіраўнікі Грамады, якім удалося пазбегнуць арышту, сканцэнтравалі асноўную ўвагу на развіцці легальнага нацыянальнакультурнага руху. Цэнтрам гэтага руху стала газета "Наша ніва" (1906-1915). Яна выходзіла раз на тыдзень, друкавалася кірыліцай, да 1912 таксама і лацінкай. Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні.

Ініцыятары – кіраўнікі БСГ браты Іван і Антон Луцкевічы, імкнуліся надаць газеце народны кірунак. НН выдавалася на сродкі Луцэвічаў, раздавалася бясплатна. У склад рэдакцыі ўвайшлі былыя члены ЦК БСГ Вацлаў Ластоўскі, В.Іваноўскі, А.Уласаў (быў рэдактарам).

Аўдыторыя -- сяляне, нацыянальная інтэлігенцыя

Тэмы Нацыянальныя: характар беларусаў, заклік да выкарыстання ў школе, царкве і касцёле беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыянальныя пазіцыі. За правы паняволенных народаў мець сваё культурна - гістарычнае развіццё, спрыяла пашырэнню беларускай мовы і культуры. Грамадска-палітычныя: супраць трэцячэрвеньскага выбарчага закону, супраць афіцыйнай царскай палітыкі, супраць рэакцыйнай дзейнасці расійскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, за дзейнасць Дзяржаўнай думы. Ацэнка з дэмакратычных пазіцый, павага да правоў і годнасці чалавека. Эканамічныя: за ўвядзенне на Беларусі земстваў, хутарызацыю (хаця гэта не вырашыць праблем малазямелля), арганізацыю вытворчых, крэдытных, гандлёвых, асветніцкіх і іншых суполак.  Сацыяльныя праблемы (асабліва у час рэдактарства Купалы),

Аўтары Рэдактары-выдаўцы: Зыгмунт Вольскі, Аляксандр Уласаў, Янка Купала — з 1914 Рэдактары аддзелаў у розны час: Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Хведар Імшэнік (заг. канторы і сакратар рэдакцыі да 1909), Вацлаў Ластоўскі (з 1909 сакр. рэдакцыі), Ядвігін Ш., Сяргей Палуян (С. Ясяновіч), Альгерд Бульба (В. Чыж). Публікаваліся Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны і шмат іншых.

Дзве палаты: Верхняя – Луцэвічы, Альгерд Бульба (Ян Яленскі), Ал. Уласаў (1906-1914 быў рэдактарам), Ядвігін Ш. (нейкі час быў загадчыкам літ. аддзела); Ніжняя – Купала, Колас, Бядуля, Власт.

Культурна-асветніцкая дзейнасць: падрыхтоўка падручнікаў, наведванне розн. населенных пунктаў, утварэнне тэатраў, бібліятэк, пашырэнне адукацыі. На старонках НН друкаваліся укр, рус, польск. аўтары, перакладваліся творы – англ, фр. Пры рэдакцыі ствараўся Беларускі нацыянальны музей.

Дзейнасць газеты адыгрывала важную ролю ў справе кансалідацыі беларускай нацыі, развіцця яе мовы і культуры і асабліва ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў.

3. Асноўныя заканамернасці развіцця беларускай літаратуры пачатку хх ст. Беларускамоўны перыядычны друк на пачатку хх ст.

1905-1915 – новы адрэзак у бел-й літ-ры. 1697 – першая забарона беларускай мовы, 1897 - другая Не было бел-х кніг і газет.

У пачатку 20 стагоддзя – актывізацыя грамадска-палітычнага, нацыянальны-вызваленчага руху - уплыў на літаратурныя працэсы.

Тры асноўныя цэнтры рухаў: Мінск, Пецярбург, Вільня 1884 – гурток “Гоман” у Петербургу. Арганізацыйнае афармленне бел-га руху пачынаецца ў 1902 г., калі гурток беларускіх студэнтаў быў створаны ў Пецербургу “Круг беларускай народнай прасветы і культуры”. Нараджаецца беларуская інтэлегенцыя.

Заснаванне на базе беларускіх гурткоў партый: снежань 1902 – “Рэвалюцыйная грамада”, перайменаваны ў БСГ (Іваноўскія, Луцкевіч, Пашкевіч).

“1905 – паваротны момант у развіцці беларускай літаратуры”-Багдановіч. Рэвалюцыйныя падзеі ўзмацнілі адчуванне пакрыўджанасці беларускага народа. Ліхаманкавы попыт на ідэалагічныя патрэбнасці (жаданне ведаў) “Наша ніва” – пітомнік для бел-й інтэлегенцыі.

Газеты: 1902-1905 “Севера-Западны край”, “Голас правінцыі”, “Жизнь Белоруссии”, “Минский курьер», “М. листок”, “М. слово”, “М. эхо”, “Голос Беларуси” (усе рукапісныя)

17 кастрычніка 1905 – царскі маніфест “Аб свабодзе слова, друку, партый”.

1 верасня 1906 – 1ы нумад “Нашай долі” (апошні – 1 снежня 1906): 4 канфескаваны, выдавец – Тукерман – арыштаваны.

10 лістапада 1906 – 1ы нумар “Нашай нівы” – грамадска-палітычная, цэнтр літ-га жыцця. Бел-е адраджэнне – аднаўленне гвалтоўна перарванай лініі сац-гіст. і куль-га развіцця бел-га народа, аднаўленне права на най-ю мову, адраджэнне літ. традыцыі, адукацыі, асветніцтва на роднай мове, згубленых культ-х сувязей. Набыццё бел-мі дзяржаўнасці!!! 4. Карусь Каганец: пераемнік змагарнага духу.

Сапраўднае імя – Казімір Кастравіцкі. Бацька – удзельнік паўстання 1863г. бацькі Каганца вярнуліся на радзіму, зямлі не было, яе канфіскавалі пры высылцы. Бацька памёр. Сям’я пайшла ў наймы. З 6 да 11 гадоў паэт быў пастухом. Потым маці выйшла другі раз замуж і яны пераехалі ў Прымагілле. Каганец жаніўся і асеў каля Прымагілля.

Біяграфія. Беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч. Сын удзельніка паўстання 1863–1864, сасланага ў Сібір, прадстаўніка старажытнага шляхецкага роду. У 1874 сям'і дазволена вярнуцца ў Беларусь, жылі ў в. Засулле каля Стоўбцаў і в. Прымагілле каля Койданава (цяпер Дзяржынск). Там праз колькі гадоў памер бацька Каганца. Была прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка. У 1890 - пач. 1900 г. публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газетах "Минский листок" і "Северо-Западный край". У 1902-1903 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газеты "Палессе" (1904). У сакавіку 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі. Арыштаваны 19 снежня 1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16 мая 1906 знаходзіўся ў Мінскай турме і сядзеў там 5 месяцаў пад следствам. На хадатайніцтва сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. З гэтай пары ў Каганца пачаўся новы перыяд вольных заробкаў. Ён рабіў лесніком на Ігуменшчыне,настаўнікам малявання ў Віленскай рамеснай навучальні. 2 красавіка 1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Там у яго істотна пагоршылася здароўе. Пахаваны недалёка ад Прымагілля – у Навасёлках.

Творы. У 25 год Каганец напісаў першы вядомы нам твор – пераапрацоўка народнага падання “Прылукі”, але апублікавана яно было толькі праз 18 год.  Супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" (1906, ананімна) - першая спроба стварыць ілюстраваны дзіцячы падручнік, калі яшчэ не было ні беларускіх школ, ні беларускай дзіцячай кнігі.; распрацаваў праект адмысловага беларускага алфавіту. Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль "Модны шляхцюк" (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай І. Буйніцкага, у 1918 — Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, у 1928 - БДТ-2). Шмат ягоных твораў згубілася.

Паэзія Каганца агітацыйная, таму яна перш за ўсё ў закліках, рытарычных пытаннях,і у блізкім паяднанні з народнай песняй. Каганец заўсёды звяртаўся да гісторыі: той, хто меў слаўную гісторыю, можа мець і будучыню.  Каганец многа сіл аддаў далучэнню сваіх сучаснікаў да гісторыі (драмы “Сын Даніла”, “Старажовы курган”, апрацоўкі легенд і пад.). Яго героі – людзі гордыя, незалежныя, моцныя духам. Яшчэ адной тэмай творчасці была рэальнасць. К. паказваў тое, што губіць бел. чалавека. Гарэлка, адмаўленне ад свайго, роднага.Усё, што рабіў К. было спароджана адной ідэяй – ідэяй гістарычнага буджэння народа. 

5. Апавяданне Ядвігіна Ш.: па шляху да мадэрнізацыі літаратуры. Напісаў па-бел. больш 35 апавяданняў. “Бярозка” – аб нялюбым замужжы, аб горкай долі нявесткі ў свякроўчынай хаце. Але гэта яшчэ твор і аб тым, як увогуле не разумее чалавек чалавека. Марыся, гал. гераіня, магла пажаліцца аб своёй долі толькі бярозцы. Але тая засохла. Бацька сказаў, што яна спужалася такой долі, што ёй перадаўся боль Марысі.  “Гаротная” – асуджэнне цемнаты сялянскага жыцця, асуджэнне развіцця капіталізму, сацыяльна неўладкаванага жыцця. Працавітасць і даверлівасць – 2 рысы, якія падкрэсліў Я. у дарэвалюц. сялянстве. Працу любць, не праклінаюць. Але з-за даверлівасці многія героі Я. трапляюць у сітуацыі, якія іх прыніжаюць.  Верш у прозе “Васількі”. Паглыбленая ўвага да ўнутранага свету чалавека, да праблем духоўнасці (месца  мастацтва ў жыцці, адносіны яго да рэчаіснасці, васількі як сімвал красы, жыта якрэчаіснасці), выяўленне ў слове “чыстага” руху душы, думкі, - усё гэта было НОВЫМ і для Я., і для маладой бел. прозы. “Вучоны бык” – пра селяніна, які аддаў быка вучыцца на салдата, а той перетварыўся ў пана Быкава.  “З бальнічнага жыцця” – гісторыя “маленькага чалавека”, распаведзеная праз момант яго смерці у бальніцы. “Як увесь свой нядоўгі век быў паслухмяны Сымон, так і ў гадзіну свайго канання астаўся паслухмяным… начальству: у дзевяць сканаў” “Павук”, “Гадунец” – перадрэвалюцыйныя алегарычныя апавяданні “Чалавек” – алегарычнае апавяданне “Раны” – верш у прозе

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]