Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20 ст.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
121.51 Кб
Скачать

26. Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і інш.).

Вобраз Мадонны прыйшоў у свядомасць паэта рана. Паэтычны эпас (а гэта і вершаванае апавяданне «У вёсцы», і паэма, названая таксама аўтарам «вершаваным апавяданнем», «Вераніка») прасякнутыя гуманістычнымі адносінамі да дзяўчыны, будучай жанчыны — сімвала прыгажосці. Жаночы пачатак, на думку паэта, не менш, як прыродны, гарманізуе свет, надае яму абрысы дасканаласці, завершанасці.

«У вёсцы». Сюжэт: усхваляваны думкамі пра «дзявочыя пастаці» і светлыя душы мацярок — увасабленне «вышэйшай красы», паэт прыгадвае, як у бытнасць сваю на Радзіме далёкай сустрэў у пустой вёсцы (шэрыя, струхлелыя хаты, вокны — латы, чорная гнілая салома, вузенькая і крывая вулка), сярод прыкметаў руйнавання, старэння, адмірання, дзяўчынку гадоў васьмі і маленькага хлопчыка, які папоўз на ручках да сваёй і нянькі, і «матулі», а тая нахілілася да яго і пачала ласкава суцішаць, выціраць слёзкі з вачэй. Багдановіч спыніўся перад цудам, перад гармоніяй усё той жа, якой так захапляўся, якую пастаянна шукаў. I застыў ад здзіўлення. I занатаваў яе праніклівымі, філасофскімі радкамі. Прыгадаў Рафаэлеўскую Мадонну, іканапісную святую Марыю.

«Вераніка». У каханні Багдановіча зліваюцца два пачаткі — палкасць пачуцця да любай, роднай і дарагой істоты і павага да маці, Мадонны. Каханая і Маці стаяць побач і ў паэме «Вераніка», калі гераіня пасля доўгай ростані лечыць сэрца свайго сябра. I яе дзеянні выдаюць у ёй і пяшчотнасць, і цнатлівасць, і мацярынскую клапатлівасць. Паэма “Вераніка” напісана анегінскай страфой. Гэта лірычная споведзь паэта аб дарагім, незабыўным. Твору характэрна рознакаляровасць, узнёсласць жыцця. Гераіня паэмы нагадвае Ганну Какуеву. Паэт высока, рамантычна глядзіць на каханне і на дзяўчыну наогул.

«Апокрыф». Духоўнае прасвятленне чалавека магчыма толькі праз любоў і красу, дадзеных чалавеку ў пачуццях. Прытча «Апокрыф» (1913) як бы працягвае філасофскую тэму Красы, Прыгажосці, адной са сталых тэм Багдановічавай паэзіі. “Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак для душы”. “Бо нашто каласы, калі няма васількоў?”

Апавяданне аб іконніку і залатару” зноў жа вяртае нас да сталай думкі Багдановіча: у мастацтве галоўнае не тэма (нават святая), а майстэрства, высокая мастацкая дасканаласць твора. Краса вабіць, прыцягвае чалавека да сябе, прытым прыцягвае незацікаўлена, бо ніякіх карыслівых мэт у праявах Красы чалавек не бачыць.

«Шаман» - твор глыбокага філасофскага зместу. Багдановіч з беларускіх пісьменнікаў бадай найглыбей зразумеў, чаму чалавек найбольш любіць край, зямлю, дзе нарадзіўся, жыве.  27. М. Багдановіч як крытык і даследчык беларускай літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль. Тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка. Багдановіч і “нашаніўская” дыскусія 1913 г.

Багдановіч – сапраўдны літаратуразнаўца.  Паспрабаваў увесці класічныя жанры лірыкі: санеты, трыялеты, рандо, тэрцыны. Іх ён напаўняў асабістым зместам. Таксама Багдановіч напісаў першы беларускі верлібр “Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы...”. Ён першы пераклаў частку з “Слова пра паход Ігаравы”. Быў першым перакладчыкам антычнай паэзіі – Авідзія і г.д, перакладчык французкай паэзіі – Поль Верлен.

Моцна вызначыўся Багдановіч і як крытык. Эрудыраванасць, зацікаўленасць у прадмеце гаворкі, тонкі эстэтычны густ. За спіной Багдановіча была вялікая школа: руская паэзія — Фет, Цютчаў, нарэшце, паэзія сімвалістаў, яе «сярэбраны век» — Блок, Брусаў.

І.Неслухоўскі”, 1910 ― першая спроба літаратурна-крытычнага твора няскончаны. МБ разумеў, што на Беларусі адсутнічае прафесійная крытыка, таму імкнуўся заняць гутэю нішу. Ш.Бадлер: “Ва ўсялякім паэце, безумоўна, дрэмле крытык”.

За сто лет” (1911). Звязваў адраджэнне першых дзесяціггоддзяў 19 ст. з пачаткам фарміравання нацыянальнай інтэлігенцыі, чаму спрыяла дзейнасць Віленскага у-та.

Глыбы і слаі”. В.Ластоўскі: “Ен шукаў матэматычна-правільнага і вернага спосабу ацэнкі літаратурнага твору”. “Беларуская літаратура не на грашовых справах трымаецца і ніколі не пойдзе чысціць боты капіталу”. “Не таптацца на адным месцы, а расці ўглыб і ўшыр”. Прызываў кожнага пісьменнікага знайсці асабістую манеру пісьма.

1913 ― “За тры гады”. Агляд беларускай літаратуры. МБ зразумеў важнасць высвятлення творчай манеры пісьменнікаў. Вылучае тыя творы, ў якіх шчырасць, светласць, хрысціянскія ідэі спалучаліся з прыгожай формай. Заслуга ― стварыў панамару белрускай літаратуры, выпрацаваў метадалогію вывучэння бел.літ., пабудаваў фундамент нацыянальму літаратуразнаўству. Таксама пісаў артыкулы на рускай мове.

Як крытык Багдановіч у першую чаргу глядзіць не на тое, пра што піша паэт, а як піша. На якасць, паэтычнасць, на тайну паэзіі. У аглядах беларускай паэзіі «Глыбы і слаі» (1911), «За тры гады»(1913), «<Новый период в истории белорусской литературы>» (1912) і іншых Багдановіч не прамінае ніводнай колькі-небудзь творча адоранай асобы.

У сваім артыкуле “Забыты шлях” Багдановіч гаворыць пра народны беларускі шлях, пра развіццё беларускай народнай культуры. Аўтар гаворыць, што вершы, пісаныя беларускай мовай былі, а вось беларускіх вершаў яшчэ няма. Можна старанна ўдаваць тое, што ёсць у народнай песні, ствараць твор у народным духу. У канцы ён гаворыць: “Намагаючыся зрабіць нашу паэзію не толькі мовай, але і духам, і складам твораў шчыра беларускай, мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам давала светавая (найчасцей еўрапейская) паэзія.

У артыкуле “Глыбы і слаі” гаворыць ён таксама і пра сябе, і ён — паводле ўласнага азначэньня — паэт-маляр.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]