Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20 ст.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
121.51 Кб
Скачать

21. Тэмы, матывы і вобразы зборніка “Песні-жальбы” і ранняй паэзіі Якуба Коласа. Праявы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Янкам Купалам). Купала

  • паступовае узбагачэнне вобразаў, пашырэнне тэматыкі

  • цікавасць да прыроды, сувязь пейзажа з праблемай

  • праявы жывога гумару (асабліва ў зб “Шляхам жыцця”)

  • пошукі красы ў каханні

  • спробы санета, вершы ў форме народных пееснь, рыфмаваныя драмы (“Сон на кургане”),  развіцце сцэнічнай драмы (“Паўлінка”)

  • выкарыстоўванне нар сімволікі

  • новая рытміка срок, перапляценне рыфмы і выкарыстанне яе унутры радка

  • сугучнасць слоў, гукапіс

  • нядбайнасці, лексічныя недахопы твораў (няўдалыя метафары, моўная збытковасць, зацертыя параўнанні)

  • шэрыя колеры жыцця

  • чалавек-бунтар, змагатар; трагедыя народа ўвасабл у вобразе Сама (сам-насам з лесам);

  • вытокі свядомасці з мінулага: ВКЛ і РП

  • барацьба с заняпадам

  • імпульсіўнасць, дынаміка дзеяння, сюж

  • асноўная нота – РАМАНТЫЗМ

  • прырода як фон, наваколле

  • сімвал РАСКІДАНАГА “гнязда”(хаты)

  • адраджэнне праз дух чалав

  • індывідуалізацыя і ідэаліз хар-ў

Колас:

  • простыя, роўныя творы без яркіх плямаў і эмоцый

  • лагічнасць і прадсказальнасць сюжэтаў, апісанняў (нічога неспадзяванага, нечаканага, незразумелага)

  • вершы не вельмі штучныя, але грунтоўныя, моцныя

  • адна тэма: Беларусь, спачуванне яе нягодам, сялянам

  • распрацоўка формы верша-апавядання (напр, “Леснікова пасада”)

  • бездаганная форма, кампазіцыя, пабудова, мова

  • перадачажывога і вернага вобраза простай мовай

  • прыгожыя параўнанні, простыя сказы, простая мова, адсутнасць сімволікі, маламетафар, іншасказаннняў  г.д. (ідэальнае валоданне мовай амаль без мастцкіх прыемаў)

  • беларус – працаўнік, нявольнік лесу, які збярог яшчэ веру ў лепш будуч

  • успявае заняпад, выклікаючы замілаванне; будуе на заняпадзе адрадж міф

  • лірычны, задушэўны стыль

  • асноўная нота твораў – ПАТРЫЯТЫЗМ

  • прырода як нацыянальны сімвал

  • вобраз ДАГЛЕДЖАНАГА дому, хаты

  • адраджэнне і нац быцце праз “лад”, быт

  • тыпізацыя характараў

22. Нацыянальны свет беларуса ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. Ідэя гаспадара ў творы. Асаблівасці паэтыкі. Праблема зямлі і волі.

Эпічная паэма – этапная з’ява ў творчасці Я. Коласа і ўсёй беларускай літаратуры. Аўтар пачаў пісаць твор у 1911г., закончыў у 1923 г. У ім створаны абагульнены вобраз Маці-Беларусі, яе прыроды, тыповыя беларускія характары, адлюстраваны вострыя сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці канца XIX – пачатку XX ст. Твор аўтабіяграфічны. На прыкладзе жыцця сям'і лесніка Міхала паказаны лёс беларускага сялянства, якое імкнулася мець сваю зямлю, быць гаспадаром свайго лёсу.

Не выпадкова паэму “Новая зямля” лічаць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. У гэтым творы, як ні ў якім іншым, вельмі падрабязна і па-мастацку апісаны побыт беларускага селяніна: яго гаспадарка, праца, занятак. Акрамя таго, вельмі даходліва перададзены аўтарам кло-паты селяніна, яго думкі, мары, спадзяванні.

У хаце, што стаіць на ўскрайку лесу, жывуць Міхал з жонкай і з дзецьмі і брат Міхала — Антось. Міхал служыць у пана лесніком. Справу сваю ведае добра, адносіцца да яе сумленна. Няма ў лесе ніводнага дрэва, ніводнага кусціка, якія б Міхал абмінуў сваёй увагай. Аднак яму часта даводзідца выслухоўваць ад Ішна адны нараканні і незадаволенасць. Кінуць службу Міхал не можа, бо жыве ка панскай зямлі. Усе думкі яго — аб кавалку ўласнай зямлі. 3 ёй звязаны ўсе спадзяванні Міхала на лепшае жыццё, Дапамагае Міхалу па гаспадарцы брат Антось. Антось — чалавек працы. За што б ён ні ўзяўся: касіць, лавіць рыбу ці даглядаць пчол — усё ў яго спрытных руках ладзіцца.

Ўвесь час адчуваецца непарыўная сувязь з героямі. Асобная старонка — адносіны герояў да прыроды, сувязь іх з ёй. Такія радкі зачаравання і замілавання мог напісаць толькі ўлюбены ў свае краявіды чалавек!

Прататыпамі герояў «Новай зямлі» з'яўляліся члены сям'і бацькі Якуба Коласа Міхайлы Міцкевіча. Сюжэт паэмы звязаны з гадавым каляндарным цыклам жыцця селяніна: вясну змяняе лета, прыходзіць восень, потым зіма. У адпаведнасці з парой года паказваецца працоўная дзейнасць герояў, найбольш важныя святы, якія таксама ўключаны ў гадавы цыкл — вялікдзень, спас, каляды. З гэтага «замкнёнага кола» выбіваецца толькі прадгісторыя Міхалавай сям'і (раздзел «На першай гаспадарцы») і часткі, у якіх гаворка ідзе пра смерць ляснічага, куплю зямлі. У паэме няшмат герояў, аднак аўтар здолеў паказаць жыццё селяніна ва ўсіх яго ўзаемасувязях — светапоглядных, духоўных, маральных, побытавых. Праўдзіва, псіхалагічна глыбока раскрыты ў паэме вобразы галоўных герояў Міхала, Антося, Ганны, сумленных, дбайных, руплівых працаўнікоў. Сярод дзіцячых вобразаў найбольш ярка паказаны Костусь, хлопчык з чыстай паэтычнай душой. Дзякуючы майстэрству Якуба Коласа адным-двума трапнымі штрышкамі абмаляваць чалавечы характар запамінаюцца вобразы другога і трэцяга плану — дзеда Юркі, Хадыкі, аб'ездчыка «Памдзея» і інш. Мiхал — тыповы прадстаунiк сялянства, якое ва умовах царiзму цярпела буржуазна-палiтычны i чыноунiцкi гнёт. Антон — чалавек свабодалюбiвы. Ен пратэстуе супраць прыгнету паноу i царскiх чыноунiкау, бярэцца за ажжыцяулене жыццевай мары Мiхала. Вобраз ГАННЫ — жонкi Мiхала займае невялiкае месца у паэме. Яна зауседы за працай, занятая гаспадарскiмi справамi. Ганна — добрая, рухлiвая, сумленная гаспадыня. Яна шчырая, ласкавая мацi. Мацi прытрымлiваецца дзедаускiх звычаяу, верыць у розныя прыкметы. Ганна разважлiвая i практычная жанчына, добры дарадчiк у сям'i. Паэму "Новая зямля” Я.К. прысвяцiу народу. У народзе ен бачыць тыя творчыя сiлы, якiя могуць знiшчыць несправядлiвасць, абнавiць зямлю, зрабiць яе прыгожай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]