Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20 ст.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
121.51 Кб
Скачать

29. Беларус і Беларусь Вацлава Ластоўскага.

«Лебядзіная песня» - вобраз беларуса-селяніна, што пайшоў на заробкі ў горад, але не здолеў там прыжыцца, у сэрцы героя Рыгора Лежні невылечна залягла туга па вясковых каранях, ён не прымае меставую рэчаіснасць з конкамі і фабрыкамі і ўсімі фібрамі душы прагне вярнуцца дадому.

«Кароткая гісторыя Беларусі» (1910) – пачала друкавацца ў “Нашай Ніве”, цалкам апісвала гісторыю беларускага народа, мела пяць частак, якія выходзілі і храналагічным парадку.

Апроч манаграфічнага выдання шырокія звесткі пра Беларусь Ластоўскі падаваў у сваіх публікацыях «Дзе мы жывем і колькі нас?», «Якога мы роду-племені». Яны пазней складуць асобнае выданне «Што трэба ведаць кожнаму беларусу?» (1918). Гістарычнаму мінуламу Беларусі прысвечаны шматлікія публікацыі на старонках «Нашай Нівы», дзе адказны сакратар завёў спецыяльную рэдактарскую калонку «З нашай мінуўшчыны»: «Колькі слоў аб даўнай веры беларусаў»; «Станы ў старой Беларусі»; «Копныя суды»; «Гарадэльская унія»; «Наша старая слава»; «Хлебаробства на Беларусі ў даўныя часы» і інш. Сярод іх вылучаецца «Беларуси радавод» (1913), у якім літаратурна апрацавана паходжанне 160 «радоў нашых».

«Панас гуляе»

Ластоўскі да паэтычнай творчасці звярнуўся амаль у 40 гадоў. Перад тым паэзіяй не захапляўся. Звярнуўшыся, выявіў сябе нетрадыцыйным майстарам. І ў паэзіі працягваў сцвярджаць ідэй пра незалежную Беларусь. Дэбют ― 1922 упершым нумары часопіса “Беларускі сцяг”. Публікаваліся вершы Ластоўскага і ў часопісе “Крывіч” (Коўна).Галоўная ідэя ― служэнне Бацькўшчыне. Толькі ў гэтым сэнс творчасці. Усяго вершаў каля 40, але ўсе арыгінальыя. Новыя матывы, новы настрой і літ.прыемы. Наватарства матываў, настрою і літаратурных прыёмаў абумоўлена мастацкім крэдам Ластоўскага. “Адзін геніяльны твор, напісаны па-беларуску можа даць славу і пашану нашаму народу”.

30. Вацлаў Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.

«Зайчык» лірычная замалёўка надрукавана у Нашай Ніве ў 1909 годзе; дэбют В. Ластоўскага-празаіка; першавыток беларускай дзіцячай літаратуры XX ст.

«Лебядзіная песня» (1910) вобраз беларуса-селяніна, што пайшоў на заробкі ў горад, але не здолеў там прыжыцца. У сэрцы героя Рыгора Лежні невылечна залягла туга па вясковых каранях. Ён гіне, задаўлену конкай, калі чуе родную песню і усёй душою перамяшчаецца ў вёску.

«Панас гуляе» (1910) – пра Панаса надрукавалі верш ў Нашай Ніве, якую чыталі разам, жонка вылаяла яго перад усёй вёскай. “З адной стараны Апанасу прыкра было, што жонка яго перад усёй вёскай лае і выпамінае старыя грахі, а з другой - радасна стала, што аб ім ведаюць аж у Вільні і складаюць такія складныя вершы, што аж слухаць люба.” А піць Панас з той пары перастаў.

 

1910 ― апавяданні “Слезы”, “Апаўгыя лісці”, “Есць боль”, “Краскі”. Разм з Ядвігіным Ш. “Вакол іх згуртаваліся амаль усе бел аўтары апавяданняў, вытварыўшы два слаі: адзін складаеца з невялікіх рэчаў, кім і назву не падбярэш: апавяданне ― не апавяданне, думкі ўслых – не тое, нешта падобнае да “вершаў у прозе”. Адзін толькі Власт здолеў даць у абразках нешта каштоўнае. На жаль ен іншы раз нагадвае польскіх мадэрністаў, у бытавых апавяданняхгубіць лепшы бок свайго таленту ― сумную паэтычнасць”.

Новае, што наогул прынёс Ластоўскі ў беларускую літаратуру, — глыбокае веданне айчыннай гісторыі, распрацоўка гістарычных сюжэтаў («Каменная труна», «Разбойнік», «Князёўна Рагнеда», «Часы былі трывожныя», «Векавечная мяжа», «Бяздоннае багацце»).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]