Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20 ст.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
121.51 Кб
Скачать

31. Аповесць “Лабірынты” в. Ластоўскага.

Здольнасць вызначыць не толькі геаграфічныя, але і гістарычныя каардынаты Бацькаўшчыны, разабрацца ў яе складаных, часам трагічных пуцявінах-лабірынтах Ластоўскі-празаік бліскуча прадэманстраваў у аповесці «Лабірынты». Гэта самая яркая мастацкая рэч у літаратурнай спадчыне В. Ластоўскага. Апавяданне ў ім вядзецца ад аўтарскага імя. Старажытны Полацк, дзе ён знаёміцца з сябрамі так званай Археалагічнай Вольнай Контэрфратэрніі — заўзятымі аматарамі роднай старасветчыны. З характарыстык іх можна меркаваць, што падзеі ў творы адбываюцца ў канцы XIX — пачатку XX ст. Прынамсі, у дарэвалюцыйныя часы. Душою гуртка гісторыкаў-краязнаўцаў з'яўляўся аматар-археолаг Іван Іванавіч, на запрашэнне якога і прыехаў у Полацк галоўны герой. Размовы ўдзельнікаў гуртка захапляюць сваімі глыбокімі пазнаннямі з гісторыі роднай зямлі.

Сярод суразмоўнікаў глыбокімі ведамі вылучаўся «мясцовы полацкі мешчанін Грыгор Н., маўклівы, сівавусы старац, які ўпарта гаварыў толькі па-беларуску » -- «Падземны Чалавек», бо «ніхто не мог так заварожліва апавядаць дзівосныя легенды аб падземных хадах і дзівах, скрытых у іх». Гамонка бяседнікаў зацягнулася да позняй ночы, але, развітаўшыся з ўсімі і вярнуўшыся ў свой нумар атэля, галоўнаму герою не суджана было спакойнага адпачынку. Першы ягоны сон стрывожыў ціхі стук у акно. Гэта быў «Падземны Чалавек», які таямніча прызнаўся, што даўно ведае ход у схаваную бібліятэку і прапанаваў пайсці агледзець падземныя скарбы. Калі нарэшце начныя вандроўнікі дабраліся да першага шырокага падзямелля, дзе стаяла дубовая труна-корст, яны прачыталі на ёй надпіс, зроблены «глаголіцкімі» літарамі. Праваднік запатрабаваў ад галоўнага героя ўрачыстай прысягі: «Акром мяне, з жывых, ніхто не ведае аб гэтым ходзе. Ты другі будзеш ведаць аб ім і перадасі патомным». Калі ў гулкім падзямеллі гучалі хвалюючыя словы, раптоўна патухае свечка. Пасля вялікіх намаганняў, адшукаўшы сернікі і запаліўшы агонь, перад вачыма аўтара-героя паўстала крывавая сцэна смерці «Падземнага Чалавека». У пошуках выйсця з падзямелля галоўны герой сустракае... жывую постаць з абліччам... Івана Іванавіча. Высвятляецца, што і цяпер у глыбокіх падзямеллях жывуць далёкія продкі.

Сустракаючы ў лабірынтах роднай мінуўшчыны далёкіх папярэднікаў, міжволі ўзмацняешся вераю, што дзесь у падзямеллях шчыруюць прашчуры. Гістарычна-фантастычны сюжэт «Лабірынтаў» дазваляў аўтару шырока спалучыць падзеі сівой мінуўшчыны і рэаліі апошніх гадоў вялікай імперыі. Рэальнае і фантастычнае тут настолькі пластычна і непрыкметна пераплецены, што міжвольна ўзнікае пачуццё, што ўсе падзеі з галоўным героем адбыліся на самай справе.

Паміж творамі В. Ластоўскага, літаратурай мадэрнізму і сучаснай літаратурай постмадэрнізму існуе відавочная сувязь. "Мадэрнізм характарызуецца перш за ўсё адмаўленнем прынцыпу адлюстравання і заменай яго прынцыпам стварэння новай рэальнасці". Такую новую рэальнасць мы назіраем у творах В.Ластоўскага. Гэта датычыцца яго апавяданнаў, вершаў, а таксама аповесці "Лабірынты", якую даследчыкі прызналі нават нацыянальнай утопіяй.

В.Ластоўскі сапраўды стварае міф. Фантазія аўтара, адштурхоўваючыся ад рэальных фактаў, стварае фата-маргану – падземныя лабірынты В.Ластоўскага ў Полацку. У сваім змяшэнні рэальнага і нерэальнага аповесць "Лабірынты" нагадвае паданне пра затануўшыя гарады, у якіх да сённяшняга дня ідзе жыццё і звоняць званы. Пад зямлёй – вечна жывыя старцы, якіх, кажучы словамі Я.Купалы, "не кранулі косы змен". Яны тут, побач, у рэальным Полацку.  32. Публіцыстыка В. Ластоўскага.

Крытыка і публіцыстыка В. Ластоўскага выразна пазнавалася на старонках «Нашай Нівы» сваёй праніклівасцю, пераканаўчасцю, вялікімі гістарычнымі ведамі, бескампраміснасцю, баявітасцю і разам з тым шчымлівым пачуццём сыноўняй любові, прагі хутчэй пабачыць родны край і люд не ў рабскім ярме.  У канцы лютага 1914 г. В. Ластоўскі публікуе артыкул «Бяздомныя». У ім паведамлялася аб продажы 230 беларусаў па 80 руб. за галаву калішскай эмігранцкай канторай у Конга

У сталым узросце Вацлаў Ластоўскі апроч іпастасі паэта і перакладчыка раскрыў сябе і як мемуарыст. Літаратурныя ўспаміны пра Янку Купалу і М. Багдановіча ўзнаўляюць нам ужо легендарную атмасферу, у якой працаваў калектыў «Нашай Нівы». Жывой паўстае з-пад пяра Власта постаць вялікага Купалы («Успаміны пра Янку Купалу»). Загадка Максіма Багдановіча набліжаецца да нас ва ўсёй велічы таленавітага паэта («Мае ўспаміны аб М. Багдановічу»).

Публіцыстыка.Беларуская проза пачатку ХХ ст дала ўзоры высокамастцкай публ-кі: Палемічнасць, Праблематычнасць, Павышэнне эмацыйнасці, Пафасная узнесласць, Глыбокі лірызм, Адраджэнская тэматыка. “Родная мова”: Гнеўная інтанацыя, скірованная на тых, хто ганьбіць родную мову, мяжуе яе з літаратурнай. Заклік аберагаць і ўзбагачаць родную мову. Заклік будаваць духоўную сілу, розум, пачуцці дабра і зла на роднай мове.  “Сплачвайце доўг”: Павага да роднай мовы як вяртанне доўга продкам. Пошукі будучыні ў старонках гісторыі. “З нашага жыцця” …ў нас доўгае нявольнае жыцце асляпіла народ, адабрала ад яго характар, цвердась, гордасць нацыянальную, зрабіла яго слугой і нявольнікам, скалечыла ягоную душу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]