Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
64
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

VIII. Адхіленьне ад пасады

38. Адхіленьне ад пасады робіцца паводле загаду начальніка, які назначае на гэтую пасаду, альбо асобаю, якая на гэта ўпаўнаважана, пад асабістую іх адказнасьць, прычым начальнік, які аддаў загад аб адхіленьні ад пасады, павінен паведаміць аб гэтым свайго беспасрэднага начальніка з паказаньнем прычын адхіленьня.

39. У кожным выпадку адхіленьня ад пасады, апроч выпадкаў, прадугледжаных арт. 143 Крымінальнага Пра­цэ­сульнага Кодэксу, начальнік, па загаду якога адхіленая асоба была назначана на даную пасаду, неадкладна дае загад аб правядзеньні сьледзтва.

40. Калі пры правядзеньні сьледзтва высьвятліцца, што прычынаю адхіленьня ад пасады працаўніка міліцыі ці кры­мінальнага вышуку зьяўляецца зробленае ім злачынства або ўчынкі, несумяшчальныя са службовым стано­віш­чам пра­цаўніка міліцыі (хабарніцтва, п’янства, злаўжываньне ўладаю і г. д.), то адхілены можа быць звольнены са служ­бы да пастановы суда.

41. Начальнік, які адхіліў службовую асобу міліцыі і крымінальнага вышуку ад пасады бяз важных прычын, прыцягваецца да адказнасьці ў судовым альбо ў дысцыплінарным парадку.

IX. Часовае замяшчэньне пасад

42. Калі працаўнік міліцыі і крымінальнага вышуку часова адсутнічае з прычыны хваробы, адпачынку, ка­ман­ды­роўкі і інш. прычын, то ён замяшчаецца альбо працаўніком гэтае ўстановы, альбо асобаю, камандыраванаю для гэтага з іншых устаноў міліцыі па назначэньні адпаведнага начальніка.

43. Асоба, якая часова замяшчала пасаду адсутнага працаўніка міліцыі і крымінальнага вышуку, карыстаецца ўсімі правамі і выконвае ўсе абавязкі па гэтай пасадзе з захаваньнем свае штатнай пасады.

44. Вызваленьне ад часовага выкананьня абавязкаў па другой пасадзе робіцца па загаду начальніка, які дапусьціў даную асобу да выкананьня гэтых абавязкаў.

X. Звальненьне са службы

45. Звальненьне са службы робіцца:

  1. па жаданьні працаўніка;

  2. незалежна ад яго жаданьня.

46. Работнік міліцыі і крымінальнага вышуку можа быць звольнен па свайму жаданьню па сканчэньні тэрміну службы альбо па іншых прычынах па хадайніцтву і звальняецца загадам начальніка, які назначыў яго на службу альбо на даную пасаду.

47. Звальненьне працаўнікоў міліцыі і крымінальнага вышуку са службы незалежна ад іх жаданьня робіцца загадам адпаведнага начальніка:

  1. у атэстацыйным парадку;

  2. у дысцыплінарным парадку за парушэньне правіл службы альбо за нядбайныя адносіны да яе;

  3. па няпрыгоднасьці несьці службу паводле пастановы доктарскай камісіі.

XI. Пра водпускі

48. Каманднаму, актыўнаму і адміністрацыйна-гаспадарчаму складу міліцыі і крымі­наль­нага вышуку, які выконвае працу звыш устаноўленага нармаванага працоўнага дня, штогод даецца месячны водпуск, усім іншым пра­цаў­нікам – 15-дзённы. Калі гэтыя працаўнікі на працягу году не скарысталі ня менш 10 выхадных дзён, дык ім таксама даецца месячны водпуск.

49. Права даваць водпускі працаўнікам міліцыі і крымінальнага вышуку належыць адпаведным начальні­кам у парадку падпарадкаванасьці. Начальнікам акруговых кіраўніцтваў міліцыі адпускі даюцца Начальнікам Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР па ўзгаднені з прэзыдыумамі адпаведных акруговых выканаўчых камітэтаў.

50. Адпускі бываюць чарговыя, нечарговыя і па хваробе.

51. Нечарговыя адпускі дазваюцца:

  1. у выпадку сьмерці альбо цяжкай хваробы бліжэйшых сваякоў;

  2. у выпадку раптоўнага зьнішчэньня маёмасьці бліжэйшых сваякоў ад пажараў, паводак, навальніц і іншых на­валь­ных бядот, а таксама ва ўсіх іншых важных выпадках.

52. Калі водпуск па хваробе даецца на тэрмін больш 15 дзён, то гэтая асоба павінна быць абгледжана доктарска-кан­т­рольнаю камісіяю.

Ясобы, аб якіх ёсьць пастанова доктарска-кантрольных камісій аб звальненьні ў водпуск, звальняюцца на тэрмін, паказаны ў пастанове камісіі, але ня больш чатырох месяцаў у выпадку цяжарнасьці і двох месяцаў – ва ўсіх іншых выпадках.

53. За асобамі, якія карыстаюцца чарговым і нечарговым адпускамі, захоўваюцца правы на ўсе віды ўтрымань­ня па занятай пасадзе.

54. Ясобы, якія карысталіся нечарговым водпускам і водпускам па хворобе, не пазбаўляюцца права на чарговы водпуск.

55. Калі асоба карыстаецца водпускам ня ў сталым месцы службы, то на праезд яе з месца службы да вы­бра­на­га ёю месца пражываньня і назад дадаецца дадатковы тэрмін паводле асобных расклдаў, абвешчаных у загадах Начальніка міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР.

56. Пасля абвяшчэньня служачых міліцыі і крымінальнага вышуку мабілізаванымі ўсе працаўнікі міліцыі і крымінальнага вышуку, якія знаходзяцца ў чарговым водпуску, павінны неадкладна зьявіцца да месца свае службы.

Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Чарвякоў

Старшыня Савету Народных Камісараў БССР М. Галадзед

Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Хацкевіч

ЗЗ БССР. 1930. № 16. аддзел I. С. 1–22.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]