Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
98
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
3 Мб
Скачать
☆

V. Дапушчэньне да выкананьня пасады і назначэньне на пасаду

  1. Асобы, задавальняючыя ўмовам прыняцьця на службу і прызнаныя камісіяю здатнымі да заняцьця тае або іншае пасады, дапушчаюцца выконваць яе зазначаным ніжей парадкам, а калі няма ваканцый – залічаюцца.

  2. Асобы, далучаныя да заступаньня вольных пасад, ня могуць спыніць выкананьня сваіх абавязкаў да таго часу, пакуль ня будзе абвешчана ў законным парадку аб зьняцьці іх з пасады.

  3. Перавод работніка міліцыі паводле яго згоды на ніжэйшую пасаду з прычыны скараченьня штату, рэорганізацыі або скасаваньня ўправы і ўстановы міліцыі лічыцца назначэньнем на пасаду.

  4. Аб назначэньні на пасаду або аб заліченьні ў резерв пішацца загад па адпаведнай управе з паказаньнем месяцу і дню паступленьня на службу і залічэньня на ўсе віды ўстаноўленнага ў міліцыі ўтрыманьня.

У загадах належных упраў абвяшчаюцца і ўсе далейшыя зьмены па службе прынятага на службу.

  1. Дапушчэньне да выкананьня пасады і назначэньне на пасаду робіцца наступным парадкам:

а) начальнік управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў дапушчаецца і назначаецца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў:

б) начальнікі аддзелаў міліцыі і Крымінальнага Вышуку Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў, іх памоцнікі, начальнік і камісар міліцэйскае школы – назначаюцца Начальнікам Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў і зацьвярджаюцца Народным Камісарам Унутраных Спраў;

в) іншыя работнікі аддзелаў міліцыі і Крымінальнага Вышуку Упра­вы Міліцыі Народнага Ка­мі­са­рыяту Унутраных Спраў і Міліцэйскае Школы назначаюцца начальнікамі аддзе­лаў і Шко­лы і зацьвярджаюцца Началь­нікам Управы Міліцыі НКУС;

г) начальнікі акруговых упраў мі­ліцыі, іх памоцнікі, начальнікі аддзяленняў крыміналь­нага вышуку акруговае міліцыі назначаюцца Начальнікам Управы Міліцыі НКУС і зацьвяр­джаюц­ца Народным Камісарам Ўнутраных Спраў;

д) начальнікі ўпраў раённае міліцыі, начальнікі аддзяленьняў міліцыі ў гарадох і іх памоцнікі, начальнікі гаспадарчых аддзяленьняў, начальнікі канцэлярый, начальнікі резер­ваў, загадчыкі арыштнымі памяшканьнямі, загадчыкі клюбамі, загадчыкі адрэсна-пашпарт­нымі сталамі, старшыя конныя міліцыянэры резерву, помоцнікі начальніка аддзелу Крымі­наль­нага вышуку, інспэктары, загадчык рэгістрацыйным бюро, рэгістратары-дактылёскопы, загадчык школкай сабак і загадчык агульнаю часьцю акруговых аддзяленьняў крымінальнага вышуку дапушчаюцца да выкананьня пасад і назначаюцца на пасады начальнікам Управы Міліцыі НКУС;

е) актыўныя работнікі аддзяленьняў Крымінальнага вышуку акруговае Управы Мілі­цыі, за выняткам зазначаных у п. «г» і «д» гэтага артыкулу, на­значаюцца начальнікамі аддзя­леньняў Крымінальнага вышуку і зацьвярджаюцца на­чальнікам Управы акрўговае міліцыі;

ж) іншыя работнікі ўпраў акруговае міліцыі і ўстаноў міліцыі, за выняткам зазначаных у п. «г», «д» і «е» гэтага артыкулу, дапушчаюцца да выкананьня пасады і назначаюцца на пасаду начальнікам ўправы акруговае міліцыі.

  1. Прапанова аб назначэньні на пасаду робіцца асобаю, якая дазволіла выкананьне пасады, не пазьней двох тыдняў ад дня ўступленьня дапушчанага на пасаду.