Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
64
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

IV. Асабовы склад

22. Работнікамі міліцыі і крымінальнага вышуку могуць быць кожны савецкі грамадзянін і грамадзянка, якія маюць выбарныя правы паводле Канстытуцыі БССР і іншых саюзных рэспублік.

23. Асобы, якія паступаюць на службу ў міліцыю на страявыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады, а таксама ў крымінальны вышук на актыўную работу, павінны:

  1. мець ад роду ня менш 18 ганоў;

  2. мець асьвету ня менш тае, якая патрабуецца праграмаю першага канцэнтру працоў­най сямігадовай школы;

  3. ня мець хвароб, якія перашкаджаюць службе ў міліцыі. Пералік хвароб абвяшчаецца ў асобнай інструкцыі, якая выдаецца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў і Народным Камісарыятам Аховы Здароўя;

  4. ня быць пад судом і сьледзтвам;

24. Страявы склад міліцыі па свайму службоваму становішчу падзяляецца на міліцы­янэраў і камандны склад, а апошні – на малодшы, сярэдні, старэйшы і вышэйшы.

Да малодшага каманднага складу належаць камандзіры ўзводаў, квартальныя нагляд­чыкі, іх памочнікі, ста­рэй­шыя міліцыянэры, старшыні і загадчыкі камэр для затрыманых.

Да сярэдняга каманднага складу належаць: начальнікі гарадзкой міліцыі і іх памочнікі, начальнікі гарадзкіх аддзяленьняў міліцыі і іх памочнікі, начальнікі раённых кіраўніцтваў міліцыі і іх памочнікі, начальнікі конных запасаў, начальнікі страявой і навучальнай частак школ і курсаў міліцыі і іх памочнікі.

Да старэйшага каманднага складу належаць: начальнікі акруговых кіраўніцтваў міліцыі і крымінальнага вышуку і іх памочнікі, начальнікі школ і курсаў міліцыі, начальнік службы міліцыі Кіраўніцтва Міліцыі і Кры­мі­наль­нага Вышуку БССР.

Да вышэйшага каманднага складу належаць Начальнік Міліцыі Крымінальнага Вышуку БССР.

25. Да актыўнага складу крымінальнага вышуку належаць: памочнік начальніка крымі­нальнага вышуку БССР, па­моч­нікі начальнікаў крымінальнага вышуку акруговых кіраў­ніцтваў міліцыі і крымінальнага вышуку, інспэк­тары, іх памочнікі, агэнты ўсіх разрадаў, загадчыкі рэгістрацыйных бюро, дактылёскопы, фатографы, загадчыкі пітом­ні­каў службова-вышукных сабак, муштроўшчыкі.

V. Парадак назначэньня на службу

26. Пры прыманьні на службу ў міліцыю і крымінальны вышук захоўваюцца наступныя правілы:

  1. асобы, якія паступаюць на пасады міліцыянэраў і агэнтаў крымінальнага вышуку, залічаюцца на службу толькі пасьля месячнае спробы;

  2. асобы, якія паступаюць на пасады каманднага складу, зацьвярджаюцца на гэтыя пасады пасьля месячнай іх спробы і здачы імі калёквіўму па спэцыяльнай праграме, зацьверджанай Народным Камісарыятам Унутраных Спраў.

27. На службу ў міліцыю і крымінальны вышук прымае Начальнік Міліцыі і Крымі­нальнага Вышуку БССР на­чаль­нікі акруговых кіраўніцтваў міліцыі і крымінальнага вышуку, а малодшых міліцыянэраў – начальнікі раённых кіраў­ніцтваў міліцыі.

28. Пры прыманьні на службу ў страявы склад міліцыі перавага даецца, пры іншых роўных умовах, асобам, якія праходзілі вайсковую службу ў Чырвонай арміі.

29. Асобы, якія паступаюць на службу ў міліцыю і крымінальны вышук, на якіх пашы­раецца гэтае палажэньне, павінны праслужыць ня менш двох гадоў, аб чым пры паступленьні на службу яны даюць падпіску. Апроч таго, асобы, якія праходзілі курс навучаньня у школах міліцыі і на курсах, павінны праслужыць у міліцыі і кры­мі­наль­ным вышуку два месяцы за кожны месяц навучаньня.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]