Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
64
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Пра ліквідацыю Народнага Камісарыяту Унутраных спраў бсср Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту і Савету Народных Камісараў бсср

22 снежня 1930 г.

У адпаведнасці з пастановаю ЦВК і СНК СССР за 15 сьнежня 1930 г. «Пра ліквідацыю народных камісарыятаў унут­ра­ных спраў саюзных і аўтаномных рэспублік» (З.З. СССР 1930 г. № 60 арт. 640) Цэнтральны Выканаўчы Камі­тэт і Са­вет Народных Камісараў БССР пастанаўляюць:

  1. Ліквідаваць да 1 студзеня 1931 г. Народны Камісарыят Унутраных Спраў БССР.

  2. Для кіраваньня камунальнаю гаспадаркаю, непрамысловым будаўніцтвам і пажарнаю справаю арганізаваць пры Савеце Народных Камісараў БССР Галоўнае Кіраўніцтва Камунальнай Гаспадаркі, на якое ўскласьці кіраваньне раённымі і гарадзкімі аддзеламі камунальнай гаспадаркі.

  3. Для кіраваньня міліцыяю і крымінальным вышукам і адміністрацыйнага нагляду, апроч таго, што ажыцьцяўляецца паводле арт. 5 гэтай пастановы, арганізаваць пры Савеце Народных Камісараў БССР Кіраўніцтва Міліцыі і Крымінальнага Вышуку, на якое ўскласьці кіраваньне раённымі і гарадзкімі кіраўніцтвамі міліцыі і крымінальнага вышуку.

  4. Раённыя і гарадзкія аддзелы (часткі) рэарганізаваць у кіраўніцтвы міліцыі і крымінальнага вышуку на правох аддзелаў і перадаць ім усе правы і абавязкі адмініст­рацыйных аддзелаў (частак), апроч паказаных у арт. 5, 6 і 7 гэтай пастановы.

  5. Агульнае кіраваньне дзейнасьцю органаў запісу актаў грамадзянскага стану, кіраваньне справамі па прыёму ў грамадзянства Саюзу ССР пры выдачы замежных пашпартоў і праўным становішчы чужаземцаў, а таксама справамі, зьвязанымі з культамі і з дзейнасьцю таварыстваў, якія ня маюць на мэце атрыманьня прыбытку, ажыцьцяўляецца Сакратарыятам Прэзыдыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР.

У раёнах гэтае кіраваньне ажыцьцяўляецца прэзыдыумамі раёных выканаўчых камітэтаў прах агульныя аддзе­лы.

У гарадох, безпасрэдна падпарадкаваных Прэзыдыуму ЦВК, гэтае кіраваньне ажыцьцяўляецца прэзы­дыу­мамі гарадзкіх саветаў праз адпаведны апарат.

  1. Перадаць Арганізацыйнаму Аддзелу Прэзыдыуму ЦВК БССР пытаньні савецкага будаўніцтва (адміністрацыйны падзел, нагляд за дзейнасцю нізавога савецкага апарату, падлік асоб, пазбаўленых выбарнага права і г.д.).

  2. Пасылку на работу тылавых апалчэнцаў і правядзеньне працоўнай і гужавой павіннасьці перадаць Народнаму Камісарыту Працы БССР і яго мясцовым органам.

  3. Месцы зьняволеньня, якія знаходзяцца пад ведамам Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў, арганізацыю ссылкі з прымусовымі работамі, а таксама прымусовых работ бяз трыманьня пад вартаю перадаць Народнаму Камісарыяту Юстыцыі БССР.

  4. Даручыць Народным Камісарыятам Юстыцыі і Працы падаць ва ўстаноўленым парадку праекты патрэбных зьмен у заканадаўства БССР.

  5. Даручыць Народнаму Камісарыяту Рабоча-Сялянскай Інспэкцыі да 5 студзеня распрацаваць структуру Галоўнага Кіраўніцтва Камунальнай Гаспадаркі і Кіраўніцтва Міліцыі і Крымінальнага Вышуку.

Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Чарвякоў

Нам. Старшыні Савету Народных Камісараў БССР К. Бэнэк

Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Хацкевіч

ЗЗ БССР. 1930. № 44. Аддзел I. с. 1–3.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]