Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
64
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

I. Установы міліцыі

1. Цэнтральнаю ўстановаю міліцыі і крымінальнага вышуку зьяўляецца Кіраўніцтва Міліцыі і Крымінальнага Вышу­ку БССР.

Установамі міліцыі на мясцох зьяўляюцца:

  1. у акругах – акруговыя кіраўніцтвы міліцыі і крымінальнага вышуку;

  2. у раёнах – раённыя кіраўніцтвы міліцыі і крымінальнага вышуку і ў гарадох – гарадзкія аддзяленьні міліцыі;

  3. у вучастках раёну – вучастковыя старэйшыя міліцыянэры.

У склад раённай міліцыі ўваходзіць агэнт крымінальнага вышуку. У вялікіх раённых цэнтрах Начальнікам Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР можа ўтварацца стол крымінальнага вышуку.

2. Да ўстаноў міліцыі таксама належаць:

  1. школа і курсы міліцыі і крымінальнага вышуку;

  2. адрэсна-пашпартныя сталы.

II. Агульныя палажэньні

3. Рабоча-сялянская міліцыя і крымінальны вышук, зьяўляючыся адміністра­цыйна-ваенізаваным органам Са­вец­кае ўлады, у асноўным мае наступныя функцыі:

  1. ахову грамадзкага парадку і бясьпекі;

  2. ахову дзяржаўнай і грамадзкай маемасьці;

  3. змаганьне з злачыннасьцю;

  4. нагляд за выкананьнем пастаноў органаў улады, якімі гэты нагляд ускладзены на міліцыю і крымінальны вы­шук.

4. На работнікаў міліцыі і крымінальнага вышуку, паколькі іх праца і служба праводзяцца ў асаблівых умовах, Кодэкс аб Працы пашыраецца з наступнымі абмежаваньнямі:

  1. ад іх можа патрабавацца работа, зьвязаная з небясьпекаю для здароўя і жыцьця;

  2. яны могуць прыцягвацца да работы звыш устаноўленага нармальнага рабочага часу без асобнай за гэта аплаты;

  3. яны ня могуць адмовіцца ад работы ў начны час, дні адпачынку і рэвалюцыйныя сьвяты;

  4. прыманьне, звальненьне з працы, а таксама перавод у другое месца ці на ніжэйшую пасаду незалежна ад згоды працаўніка можа рабіцца на падставе гэтага палажэньня, а не ў парадку, прадугледжаным Кодэксам аб Працы;

  5. устанаўленьне ўнутранага парадку ва ўстановах, частках, камандах і інтэрнатах міліцыі і крымінальнага вышуку, разьмеркаваньне часу, устанаўленьне парадку выкананьня службовых абавязкаў і вызначэньне саміх абавязкаў рэгулююцца адпаведна статутамі ўнутранай і каравульнай службы, якія выдаюцца НКУС;

  6. на работнікаў, на якіх пашыраецца гэтае палажэньне, не пашыраюцца артыкулы Кодэксу аб Працы з 13 да 57 уключна, з 94 да 120 уключна, 130, 144, 146, 148, 149, п. «в» арт. 159, 169, 171 і парадак, устаноўлены для разгляду спрэчак у расцэначна-канфліктных камісіях.

5. Работнікі міліцыі і крымінальнага вышуку па характару службовых абавязкаў, якія імі выконваюцца, падзя­ляюц­ца на наступныя склады: страявы, актыўны, адміністрацыйна-гаспадарчы і тэхнічны.

Гэтае палажэньне пашыраецца на страявы, адміністрацыйна-гаспадарчы і актыўны склад міліцыі (дзяржаўнай, прамыслова-гандлёвай), крымінальнага вышуку, школ і курсаў міліцыі і крымінальнага вышуку (Дадатак № 1).

6. За злачынствы, парушэньні ўстаноўленага парадку нясеньня службы, пакіданьне службы да зыходу тэрміну пад­піскі, продаж ці наўмыснае псаваньне і згубу зброі, баявых прыпасаў, снаражэньня і абмундыраваньня работнікі міліцыі і крымінальнага вышуку, на якіх пашыраецца гэтае палажэньне, адказваюць паводле адпаведных артыкулаў IV разьдзелу Крымінальнага Кодэксу БССР аб вайсковых злачынствах, апроч артыкулаў 174, 183, 185, 186, 190, 193 і 194.

За ўчынкі, якія ня маюць характару злачынства, работнікі міліцыі і крымінальнага вышуку прыцягваюцца да адказнасьці паводле дысцыплінарнага статуту міліцыі і крыміналь­нага вышуку, што выдаецца Народным Каміса­рыятам Унутраных Спраў.

7. Для падняцьця кваліфікацыі работнікаў міліцыі і крымінальнага вышуку з імі праводзяцца ў абавязковым парадку заняткі па палітьічнай, страявой і тэарэтычнай падрыхтоўцы і па спэцыяльна-міліцэйскіх і крымінальна-вышукных прадметах. Заняткі абавязковы для ўсіх работнікаў міліцыі і крымінальнага вышуку, на якіх пашыраецца гэтае палажэньне. Заняткі праводзяцца ў нерабочы час па дзьве гадзіны ў дзень і не аплачваюцца.

8. Арганізацыя і дзейнасьць школ і курсаў міліцыі і крымінальнага вышуку праводзіцца ў адпаведнасьці з палажэньнямі аб школах і курсах вайсковых школ.

9. Работнікі страявога, актыўнага і адміністрацыйна-гаспадарчага складу міліцыі і крымінальнага вышуку на час службы бясплатна атрымліваюць форменнае абмундыраваньне паводле зацьверджанай Народным Камісарыятам Унутраных Спраў табелі.

10. Работнікі страявога, актыўнага і адміністрацыйна-гаспадарчага складу міліцыі і крымінальнага вышуку маюць права захоўваць і насіць пры сабе халодную і агнястрэльную зброю, прысвоеную адпаведнай пасадзе.

11. Пасьля абвяшчэньня мабілізацыі і да сканчэньня ваенных дзеяньняў работнікі страявога і адміністрацыйна-гаспадарчага складу міліцыі і актыўнага складу крымінальнага вышуку лічацца мабілізаванымі па службе ў міліцыі і крымінальным вышуку і ня могуць самавольна пакінуць службы хаця-б ім і скончыўся тэрмін службы ў міліцыі і крымінальным вышуку па падпісцы. Адтэрмінаваньне па прызыву паказанаму складу даецца паводле арт. 103 пастановы аб абавязковай вайсковай службе і на падставе асобных узгадненьняў Народнага Камісарыяту Ўнутраных Спраў з Народным Камісарыятам Ваенных і Марскіх Спраў.

12. На чале Рабоча-Сялянскай Міліцыі і Крымінальнага Вышуку стаіць Начальнік Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]