Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
64
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

VI. Назначэньне на пасады і дапушчэньне да выкананьня абавязкаў па пасадзе

30. Назначэньне на пасады і дапушчэньне да выкананьня абавязкаў па пасадзе робіцца ў наступным парадку:

  1. Начальнік Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР назначаецца і дапушчаецца да выкананьня абавязкаў Народ­ным Камісарам Унутраных Спраў БССР;

  2. Памочнік Начальніка Крымінальнага Вышуку БССР зьцьвярджаецца Народным Камісарам Унутраных Спраў па ха­дайніцтву Начальніка Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР;

  3. начальнікі акруговых кірауніцтваў міліцыі і крымінальнага вышуку, іх памочнікі па міліцыі і крымінальнму вышуку назначаюцца Начальнікам Міліцыі і Крымінальнага вышуку БССР па ўзгадненьні з адпаведнымі акру­го­вымі выканаўчымі камітэтамі. Начальнікі школ і курсаў міліцыі і крымінальнага вышуку і іх памочнікі, на­чаль­нікі паасобных частак, школ і курсаў міліцыі, начальнік службы міліцыі і асобы адміністрацыйна-гас­па­дар­чага складу Кіраўніцтва Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР назначаюцца Начальнікам Міліцыі Крыміналь­на­га Вышуку БССР;

  4. начальнікі раённых кіраўніцтваў міліцыі і іх памочнікі, начальнікі гарадзкой міліцыі і гарадзкіх аддзяленьняў міліцыі і іх памочнікі назначаюцца начальнікамі акруговых кіраўніцтваў міліцыі і крымінальнага вышуку па ўзгадненьні з адпаведнымі раённымі выканаўчымі камітэтамі і гарадзкімі саветамі. Начальнікі конных запасаў міліцыі, начальнікі камэр для затрыманых і ўсе іншыя працаўнікі страявога, актыўнага і адміністрацыйна-гаспадарчага складу, апроч малодшых міліцыянэраў, дапушчаюцца і назначаюцца на пасады начальнікамі акру­го­вых кіраўніцтваў міліцыі і крымінальнага вышуку; малодшыя міліцыянэры дапушчаюцца і назначаюцца на пасады і звальняюцца са службы беспасрэдна начальнікамі раённых кіраўніцтваў міліцыі.

31. Пра назначэньне на пасаду абвяшчаецца ў загадзе з паказаньнем дня і месяца паступленьня на службу і залі­чэнь­ня на ўсе віды устаноўленага ў міліцыі і крымінальным вышуку ўтрыманьня. У загадах абвяшчаюцца таксама і ўсе далейшыя зьмены ў службовым становішчы асобы, якая паступіла на службу.

32. Асобы, дапушчаныя альбо назначаныя на вольныя пасады ня могуць спыніць выкананьня сваіх абавязкаў да аслабаненьня іх ад гэтай пасады.

VII. Пераводы і камандыроўкі

33. Пераводам лічыцца перамяшчэньне працаўніка міліцыі і крымінальнага вышуку на такую самую альбо на адпаведную пасаду міліцыі і крымінальнага вышуку. Пераводы робяцца распараджэньнем адпаведных начальнікаў міліцыі і крымінальнага вышуку ў інтарэсах службы незалежна ад згоды асобы, якая пераводзіцца, альбо па асобнай просьбе працаўніка.

34. Пераводы працаўнікоў міліцыі і крымінальнага вышуку ў межах аднае акругі робяцца адпаведным начальнікам акруговага кіраўніцтва міліцыі і крымінальнага вышуку, а пераводы з аднае акругі ў другую – Начальнікам Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР.

35. Асобы, пра перавод якіх ёсьць распараджэньне, павінны зьявіцца на новае месца службы ва ўстаноўлены тэрмін. Для ўпарадкаваньня асабістых спраў асобе, якая пераводзіц­ца, павінна быць дадзена ня менш трох дзён.

36. Працаўнікі, якія ня зьявяцца бяз важных прычын на новае месца службы ў вызначаны тэрмін, прыцягваюцца да адказнасьці ў судовым альбо ў дысцыплінарным парадку.

37. Для пераезду на новае месца службы асобе, якая пераводзіцца, даюцца матарыяль­ныя сродкі, паводле закону.

Камандыроўкі працаўнікоў міліцыі і крымінальнага вышуку па службовых справах адбываюцца паводле загаду адпаведных начальнікаў і на іх пашыраецца заканадаўства СССР і БССР пра службовыя камандыроўкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]