Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
64
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Палажэньне пра Галоўнае Кіраўніцтва рабоча-сялянскай міліцыі пры снк бсср Пастанова Савету Народных Камісараў бсср

17 верасня 1931 г. г. Минск

  1. Галоўнае Кіраўніцтва рабоча-сялянскай міліцыі знаходіцца пры Савеце На­род­ных Камісараў БССР і дзейнічае паводле “Палажэньня аб рабоча-сялянскай міліцыі”, зацьверджанага СНК 25 мая 1931 г. (З.З. СССР 1931 г., № 33, арт. 247). На Галоўнае Кіраўніцтва рабоча-сялянскай міліцыі пры СНК БССР ўскладаецца:

А. У галіне арганізацыі рабоча-сялянскай міліцыі

а) арганізацыя органаўрабоча-сялянскай міліцыі і кіраваньне іх дзейнасьцю;

б) устанаўленне дыслёкацыі органаў рабоча-сялянскай міліцыі і распрацоўка структуры і штатаў гэтых органаў;

в) устанаўленьне і рэгуляваньне парадку праходжаньня службы работнікамі рабоча-сялянскай міліцыі;

г) распрацоўка і ажыцьцяўленьне мерапрыемстваў па палітрабоце і ўзмац­неньні дысцыпліны сярод аса­бо­вага складу рабоча-сялянскай міліцыі;

д) арганізацыя і кіраваньне міліцэйскаю, страявою і баявою падрыхтоўкаю органаў рабоча-сялянскай міліцыі, а таксама правядзеньне мерапрыемстваў па матарызацыі і мэхані­зацыі гэтых органаў;

е) кіраваньне фармаваньнем ведамсьцьвеннай міліцыі і заключэньне генеральных дагаво­раў з дзяр­жаў­нымі і грамадзкімі органамі агульнасаюзнага і рэспубліканскага значэньня на арганізацыю аховы прад­прыем­стваў, пабудоў і іншай маемасьці гэтых органаў;

ж) арганізацыя і кіраваньне работаю па ўцягненьні шырокіх працоўных мас у бес­пас­рэднае выкананьне імі асобных, ускладзеных на органы рабоча-сялянскай міліцыі, задач; арга­нізацыя з гэтаю мэтаю дабравольных таварыстваў дапамогі міліцыі і кіраваньне іх дзейнасьцю;

з) распрацоўка і ажыцьцяўленьне мерапрыемстваў, накіраваных на палеп­шаньне праўнага і матарыяльна-бытавога становішча работнікаў рабоча-сялян­скай міліцыі.

Б. У галіне аховы рэвалюцыйнага парадку і грамадзкай бясьпекі

а) кіраваньне дзейнасьцю органаў рабоча-сялянскай міліцыі ў галіне аховы рэвалюцыйнага парадку і грамадзкай бясьпекі, а таксама асабістай бясьпекі гра­мадзян, іх правоў і маемасьці;

б) кіраваньне ўзброенаю аховай дзяржаўнай і грамадзкай маемасьці спэ­цыяльнага прыз­на­чэньня;

в) кіраваньне правядзеньнем органамі рабоча-сялянскай міліцыі мерапрыем­ст­ваў па змаганьні са стыхій­нымі бедамі;

г) нагляд за выкананьнем абавязковых пастаноў па пытаньнях, якія ўва­хо­дзяць у задачы рабоча-сялянскай міліцыі;

д) кіраваньне органамі рабоча-сялянскай міліцыі па ажыцьцяўленьні нагляду за выканань­нем адміністрацыйных правіл аб парадку адчыненьня і вядзеньня гандлю і промыслаў;

е) кіраваньне ажыцьцяўленьнем нагляду за выкананьнем правіл ўпарадкаваня паселі­шчаў, грамадзкай бясьпекі пры вядзеньні будаўнічых, дарожных і іншых работ, грамадзкай санітарыі, а таксама ажыцьцяўленьнем мерапрыемстваў па рэгуляваньні вулічнага руху;

ж) кіраваньне ажыцьцяўленьнем органамі рабоча-сялянскай міліцыі нагляду за выканань­нем устаноўленых правіл па арганізацыі працэсій і дэманстрацый;

з) кіраваньне ажыцьцяўленьнем нагляду за выкананьнем правіл аб дабра­вольных таварыствах, масавых відовішчах, гульнях і забавах;

і) кіраваньне ажыцьцяўленьнем нагляду за выкананьнем правіл аб сходах веруючых;

к) рэгуляваньне парадку выдачы органамі рабоча-сялянскай міліцыі дазволаў на права гандлю спэцыяльнымі прадметамі (паляўнічая зброя, баявыя прыпасы г. д.) і вырабу гэтых прадметаў у выпадках, прадугледжаных адпаведнымі законамі;

л) кіраваньне работаю па выдачы грамадзянам пасьведчаньняў асобы, прыпіскаю і выпіскаю насельніцтва і работаю адрэсных бюро і сталоў;

м) кіраваньне работаю па дапамозе вайсковым органам па ўжыванні захадаў супроць ухіленьня ад абавяз­ковай вайсковай службы, па правядзеньні падліку вайскоўцаў і вайско­вапавінных, па правядзеньні падліку і ін­шых мерапрыемстваў па вайскова-конскай, вайскова-павозачнай, вайскова-суднавой, вайскова-аўтатранс­парт­най і іншых павіннасьцях.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]