Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
64
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

X. Часовае намесьніцтва

  1. У выпадку часовае адсутнасьці работніка міліцыі з прычыны хваробы, водпуску, камандыроўкі або іншых прычын, яго абавявкі выконваюцца або работнікамі данае управы ў агульным парадку, альбо асобамі, камандыраванымі дзеля гэтага з іншых упраў міліцыі па назначеньні начальнікаў, якія карыстаюцца правам назначэньня на даную пасаду, або мясцовым начальнікам міліцыі.

  2. Асоба, якая заступае часова адсутнага работніка міліцыі (арт. 44), карыстаецца ўсімі правамі і нясе ўсе абавязкі часова адсутнага, захоўваючы пры гэтым сваю штатную пасаду.

  3. Звальненьне ад часовага выкананьня пасады робіцца загадам начальніка, дапусьціў­шага даную асобу да выкананьня пасады.

XI. Звальненьне са службы

  1. Работнікі міліцыі звальняюцца са службы:

а) па сваёй ахвоце і

б) незалежна ад іх ахвоты.

  1. Па сваёй ахвоце работнікі міліцыі звальняюцца па іх хадайніцтву загадам началь­ніка, які назначыў іх, у выпадку хваробы, сямейных акалічнасьцяй і іншых прычын.

  2. Работнікі міліцыі, незалежна ад іх ахвоты, звальняюцца са службы на падставе Кодексу Законаў аб працы, а таксама за самавольнае пакіданне пасады, за п'янства і па фізычнай няздольнасьці да службы паводле пастановы лекарскае камісіі.

Увага. Звальненне страявога складу міліцыі і актыўнага складу крымінальнага вышуку праводзіцца распараджэньнем адпаведнага начальніка, без захаваньня ўвагі 1-ай да арт. 47 Кодексу Законаў аб працы.

  1. Начальнік, зьвольніўшы са службы падзалёжнага без законных на тое падстаў, зазначаных у арт. 49 гэтага палажэньня, падлягае адказнасьці ў судовым або ў дысцыплі­нарным парадку паводле арт. арт. 105 і 106 Крым. Кодексу.

XII. Аб рэзэрве

  1. Рэзэрвы асоб, зазначаных у арт. 1-м палажэньня, лічацца пры аддзелах міліцыі і Крымі­нальнага Вышуку Ўправы Міліцыі НКУС і прызначаюцца для заступаньня вольных пасад.

  2. Асабовы склад рэзэрву папаўняецца:

а) заліченьнем у яго асоб, прынятых на службу ў міліцыю;

б) заліченьнем у яго работнікаў міліцыі, якія часова па тых ці іншых прычынах зас­таліся бяз штатных пасад.

  1. Асобы, залічаныя ў рэзэрв, могуць знаходзіцца у ім два месяцы.

  2. Асобы, якія знаходзяцца ў рэзэрве, беспасредна падлягаюць начальніку адпаведнага аддзелу.

  3. Асобы, якія знаходзяцца ў рэзэрве, падлягаюць усім існуючым па міліцыі законам і загадам.

  4. Асобы, якія знаходзяцца ў рэзэрве, задавальняюцца ўтрыманьнем па тых пасадах, на якія яны залічаны ў рэзэрв.

  5. Асобы, што знаходзяцца ў рэзэрве спаўняюць абавязкі, якія ўскладаюцца на іх адпаведнымі начальнікамі аддзелаў.

  6. Асобы, якія знаходзяцца ў рэзэрве і якія не атрымалі на працягу двох месяцаў назначаньня: а) з іх згоды назначаюцца на ніжэйшыя пасады; б)выключаюцца з рэзэрву і звальняюцца са службы; в) у выключных выпадках загадам начальніка Управы міліцыі НКУС пакідаюцца на службе ў рэзэрве яшчэ на адзін месяц.

XIII. Аб адпусках

  1. Усе работнікі міліцыі, незалежна ад займаемае пасады, карыстаюцца аднолькавым правамі на адпускі, паводле Кодексу Законаў аб Працы.

  2. Ня могуць звальняцца ў водпуск асобы, якія знаходзяцца пад судом і сьледзтвам.

  3. Адпускі работнікам міліцыі даюцца тымі асобамі, якія назначаюць на па­са­ды. Начальнікам раённае і акруговае міліцыі адпускі даюцца пасьля ўзгадненьня з прэзыдыумам адпаведнага выканаўчага камітэту.

  4. Адпускі падзяляюцца на чарговыя, нечарговыя і па хваробе.

  5. Чарговым водпускам работнікі міліцыі карыстаюцца на падставе Кодексу Законаў аб працы.

  6. Нечарговыя адпускі дазваляюцца:

а) з прычыны сьмерці блізкіх сваякоў або ў выпадку цяжкае хваробы, пагражаючай іх жыцьцю;

б) з прычыны раптоўнага спустошаньня маемасьці тых самых асоб, пожарам, паводкаю і іншымі падоб­ны­мі стыхійнымі няшчасьцямі або з прычыны іншых асабліва важных вы­пад­каў.

  1. Даўжыня чарговых адпускоў не павінна перавышаць аднаго месяцу.

  2. Адпускі па хваробе дазваляюцца на тэрмін, устаноўлены Кодексам Законаў аб Працы.

  3. Калі водпуск па хваробе патрабуецца на тэрмін большы за 2 тыдні, то асоба, якая хадайнічае аб водпуску, аглядаецца лекарска-кантрольнаю камісіяю.

  4. Асобы, адносна якіх была пастанова лекарска-кантрольнае камісіі аб звальненьні ў водпуск, звальняюцца на тэрмін, назначаны ў пастанове камісіі, але ня больш як на 4 месяцы ў выпадку цяжарнасьці і на 2 месяцы ў іншых выпадках.

  5. Асобы, якія карыстаюцца чарговым і нечарговым водпускам, маюць права на ўсе віды ўтрыманьня па займаемай пасадзе.

  6. Асобы, якія карысталіся не чарговым водпускам і водпускам па хваробе, не пазбаўляюцца права карыстацца чарговым водпускам.

  7. Калі асоба карыстаецца водпускам па-за межамі пастаяннага месца службы, то на праезд яе ад месца службы да выбранага ею месца пражываньня і назад дабаўляецца павёрстны тэрмін, паводле асобных раскладаў, якія абвяшчаюцца ў загадах начальніка Управы міліцыі НКУС.

  8. Посьля абвяшчэньня служачых міліцыі мобілізаванамі ўсе работнікі міліцыі, якія карыстаюцца чарговым водпускам, павінны неадкладна зьявіцца на месца службы.

Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Чарвякоў

Старшыня Савету Народных Камісараў БССР Яз. Адамовіч

Час. Вык. Аб. Сакратара

Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР Сташэўскі

ЗЗ БССР. 1926. № 35. С. 249–465.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]