Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
64
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

III. Абавязкі і правы Рабоча-Сялянскай Міліцыі і Крымінальнага Вышуку

13. У галіне аховы грамадзкага парадку і бясьпекі ў мясцох грамадзкага карыстаньня на міліцыю і крымінальны вышук ускладаецца:

  1. нагляд за грамадзкім парадкам у мясцох грамадзкага карыстаньня і ўжываньне захадаў для спыненьня дзеянь­няў, якія парушаюць гэты парадак;

  2. нагляд за захаваньнем грамадзкага парадку ў час маніфэстацый і інш.;

  3. нагляд за выкананьнем правіл дабрабыту;

  4. нагляд за выкананьнем усімі грамадзянамі правіл руху на вуліцах, а таксама правіл карыстаньня гарадзкімі сродкамі транспарту;

  5. нагляд за выкананьнем правіл грамадзкай бясьпекі пры вядзеньні будаўнічых работ;

  6. нагляд за выкананьнем ў мясцох грамадзкага карыстаньня ўстаноўленых мер перасьцярогі ад пажараў і санітарных правіл;

  7. ужываньне захадаў для абвяшчэньня належным органам аб навальных бядотах і да прыбыцьця прадстаўнікоў гэтых органаў ужываньне захадаў для недапушчэньня далейшага пашырэньня іх, а таксама ахова парадку і маёмасьці ў час бядот і аказаньне патрэбнай дапамогі пацярпеўшым;

  8. нагляд за зьяўленьнем грамадзян і дачаю імі гужавых сродкаў пры абвяшчэньні працоўнай альбо гужавой павіннасьці;

  9. нагляд за выкананьнем дамакіраўніцтвамі і грамадзянамі правіл аб прапісцы;

  10. аказаньне першай дапамогі асобам, якія пацярпелі ад злачынства альбо якія апынуліся ў бездапаможным становішчы з прычыны няшчаснага выпадку альбо цяжкай хваробы, і накіраваньне іх, калі гэта трэба, у блі­жэй­шыя лекавыя ўстановы альбо выклік для гэтай мэты на месца здарэньня доктара.

14. У галіне змаганьня з злачыннасьцю на міліцыю і крымінальны вышук ускла­даецца:

  1. папярэджваньне і спыненьне злачынстваў і парушэньня рэвалюцыйнага парадку і бясьпекі, прадугледжаных Крымінальным Кодэксам, ведамасьцьвеннымі актамі альбо абавязковымі пастановамі выканаўчых камітэтаў і гарадзкіх саветаў;

  2. выяўленьне і расьсьледваньне зробленых злачынстваў і парушэньняў;

  3. адшуканьне злачынцаў і асоб, якія схаваліся ад дазнаньня, сьледзтва і суда альбо ад ужываньня да іх мер сацыяльнай абароны альбо спыняльных мер, а таксама асоб, высланых у адміністрацыйным парадку, але якія ўцяклі ці схаваліся з выбранага імі альбо назначанага ім месца пражываньня;

  4. адшуканьне крадзенай маемасьці;

  5. выкананьне прысудаў аб ссылцы і высылцы асуджаных, а таксама падлік іх і спэцыяльны нагляд за імі.

15. У галіне выкананьня правіл аб масавых відовішчах і гульнях на міліцыю ўскладаецца нагляд за тым, каб публічныя відовішчы і гульні (тэатральныя і цыркавыя прадстаўленьні, канцэрты, кіно, выстаўкі, спартыўныя спаборніцтвы, грамадзкія гульні, фізычныя забавы, стралковыя ціры, каткі, бегі, каруселі), а таксама ўстановы і арганізацыі для неазартных гульняў (біліярды, кеглі і г. д.) арганізоўваліся паводле ўстаноўленых правіл.

16. У галіне гандлю і промыслу на міліцыю ўскладаецца:

  1. нагляд за дакладным выкананьнем правіл аб парадку адчыненьня і вядзеньня тых відаў гандлю і промыслаў, у дачыненьні да якіх законам устаноўлены спэцыяльныя правілы і нагляд за выкананьнем якіх ускладзен на міліцыю;

  2. нагляд за выкананьнем усімі асобамі і гандлёва-прамысловымі прадпрыемст­вамі правіл аб часе адчыненьня і зачыненьня гандлю.

17. У галіне аховы дзяржаўнай і грамадзкай маемасьці на міліцыю і крымінальны вышук ускладаецца нагляд і ахова гэтай маемасьці на падставе дагавораў устаноў і прадпрыемстваў з органамі міліцыі і спэцыяльных законаў і інструкцый аб прамысловай міліцыі.

18. У галіне выкананьня абавязковых пастаноў мясцовых выканаўчых камітэтаў і гарадзкіх саветаў і накладаньня адміністрацыйных пакараньняў на міліцыю і крымінальны вышук ускладаецца:

  1. нагляд за дакладным выкананьнем установамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і грамадзянамі абавязковых пастаноў аб ахове рэвалюцыйнага парадку і грамадзкай бясьпекі;

  2. прыцягненьне парушнікаў абавязковых пастаноў да адказнасьці;

  3. выкананьне пастаноў органаў улады аб накладаньні адміністрацыйных пакараньняў, калі гэта ўскладзена на міліцыю адпаведнымі законамі.

19. У галіне абслугоўваньня насельніцтва на міліцыю і крымінальны вышук ускла­даецца:

  1. падлік насельніцтва паводле палажэньня аб адрэсных сталох;

  2. выдача грамадзянам паказаных у законе і інструкцыі Народнага Камісарыяту Ўнутраных Спраў пасьведчаньняў асобы;

  3. адшуканьне асоб, калі ёсьць падставы лічыць, што яны зрабіліся ахвяраю злачынства альбо няшчаснага выпадку;

  4. прыманьне ад усіх грамадзян знойдзеных рэчаў і дакумэнтаў, захаваньне і аддача іх уласьнікам;

  5. прыманьне дастаўленай грамадзянамі прыблуднай жывёлы і перадача яе ўласьнікам альбо бліжэйшаму камітэту таварыстваў узаемадапамогі.

20. Для ажыцьцяўленьня ўскладзенных на рабоча-сялянскую міліцыю і крымінальны вышук абавязкаў ім даецца права:

  1. патрабаваць ад паасобных грамадзян і адпаведных прадстаўнікоў устаноў, прадпры­емстваў і арганізацый выка­нань­ня парадку, устаноўленага законамі і абавязковымі пастано­вамі выканаўчых какамітэтаў і гарадзкіх саве­таў, і ўжываць захады для адхіленьня дапуш­чаных парушэньняў;

  2. прыцягваць злачынцаў і парушнікаў да адказнасьці ў крымінальным і адмініст­рацыйным парадку, а таксама накладаць адміністрацыйныя пакараньні, калі гэта прадугледжана адпаведным заканадаўствам;

  3. карыстацца дапамогаю дворнікаў і сельскіх выканаўцаў ў парадку і межах, устаноў­леных законамі і загадамі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў;

  4. калі ёсьць адпаведныя абавязковыя пастановы выканаўчых камітэтаў і гарадзкіх саветаў, патрабаваць ад устаноў і асоб, у распараджэньні якіх ёсьць вольныя транспартныя сродкі, дачы іх у выпадках і на ўмовах, устаноўленых абавязковымі пастановамі;

  5. выклікаць грамадзян у якасьці падазроных ва ўчыненьні злачынстваў і парушэнь­няў, сьведак, перакладчыкаў альбо панятых па справах аб злачынствах і парушэньнях, якія вядуцца міліцыяю альбо крымінальным вышу­кам, у парадку, устаноўленым законамі;

  6. уваходзіць у прыватныя кватэры грамадзян, памяшканьні ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый у часе прасьледваньня злачынцаў і асоб, што хаваюцца, якія падазраваюцца ў злачынствах альбо парушэньнях, для затрыманьня, а таксама і для правядзеньня расьсьледваньня, для выкананьня службовых даручэньняў і агуль­ных функцый міліцыі і крымі­нальнага вышуку і для прыцягненьня грамадзян да розных павіннасьцяй.

Парадак і ўмовы ўваходу службовых асоб міліцыі і крымінальнага вышуку па службовых справах у пры­ват­ныя і службовыя памяшканьні, якія займаюцца кіраўнікамі і членамі дыплёматычнага корпусу, вызначаюцца асобымі правіламі, выдадзенымі Народным Каміса­рыятам Унутраных Спраў пасьля ўзгадненьня з Упаўна­ва­жа­ным Народнага Камісарыяту Замежных Спраў СССР пры СНК БССР;

  1. рабіць вобыскі і выйманьні ў парадку, устаноўленым Крымінальным Працэсуаль­ным Кодэксам;

  2. затрымоўваць злачынцаў і грамадзян у парадку, устаноўленым Крымінальным Працэсуальным Кодэксам, а таксама ў парадку выкананьня агульных функцый міліцыі і крымінальнага вышуку па ахове грамадзкага парад­ку і бясьпекі і па змаганьні з злачын­насьцю.

21. Каманды міліцыі і крымінальнага вышуку, а таксама часткі іх і паасобныя служ­бовыя асобы міліцыі і кры­мі­нальнага вышуку маюць права ўжываць зброю пры выкананні ўскладзеных на іх абавязкаў у наступных выпадках:

  1. для патрэбнай самаабароны і для адбіваньня ўзброенага нападу альбо хаця і няўзб­роенага, але які пагражае жыцьцю альбо здароўю тых, хто абараняецца;

  2. для расьсейваньня асоб, якія не павінуюцца, калі яны прабуюць карыстацца зброяю альбо рабіць супроць каманды, часткі альбо асобнай службовай асобы міліцыі і крымі­нальнага вышуку якія-небудзь гвалтоўныя дзеяньні;

  3. для адбіваньня нападу хаця і няўзброенага, але зробленага, каб адбіць арыштаваных, што канваіруюцца, альбо адабраць у каманды альбо службовай асобы міліцыі і крымі­нальнага вышуку, якая знаходзіцца па справах службы, маёмэсьць, грошы, паперы альбо зброю, калі гэты напад зроблены некалькімі асобамі альбо нават аднэю асобаю, але пры такіх акалічнасьцях і ўмовах, калі ніякія іншыя сродкі абароны недастатковы;

  4. для абароны грамадзян ад нападу, які пагражае іх жыцьцю і здароўю, калі інакш іх абараніць немагчыма;

  5. для спыненьня гвалтоўнага пасяганьня на дзяржаўную, грамадзкую альбо прыватную маёмасьць, калі спыніць гэтае пасяганьне іншымі сродкамі немагчыма;

  6. для затрыманьня злачынца, які ўцякае, альбо які ўцёк з-пад варты і з месца зьняволеньня, калі затрымаць альбо дагнаць яго інакш немагчыма;

  7. для перамогі ўзброенага супраціўленьня выкананьню законных патрабаваньняў органаў Савецкай улады.

Калі ўжываецца зброя камандаю альбо часткаю міліцыі і крымінальнага вышуку, дык час, калі трэба пачаць ужы­ваць зброю, устанаўляецца начальнікам гэтай каманды альбо часткі, які дае загад аб гэтым. Зброя можа ўжывац­ца толькі тады, калі няма ніякае магчы­масьці дасягнуць законнай мэты іншымі спосабамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]