Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ХРАНАЛОГІЯ ЎСЯ БЕЛАРУС1.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
228.35 Кб
Скачать

Храналогія гісторыі старажытнай беларусі

100 – 35 тысяч гадоў назад. Першыя спробы пранікнення чалавека (неандэртальца) на тэрыторыю Беларусі.

26 – 23 тысячы гадоў назад. Існаванне познапалеалітычных паселішчаў (каля вёсак Юравічы і Бердыж Гомельскай вобл.) краманьёнцаў на паўднёвым усходзе Беларусі.

12 – 10 тысяч гадоў назад. Засяленне тэрыторыі Беларусі ў канцы ледавіковай эпохі плямёнамі паляўнічых і збіральнікаў.

9 – 5-е тысячагоддзе да н.э. Сярэднекаменная (мезалітычная) эпоха на тэрыторыі Беларусі, росквіт прысвойваючай гаспадаркі.

5-е – пачатак 2-га тысячагоддзя да н.э. Новакаменная (неалітычная) эпоха на тэрыторыі Беларусі, зараджэнне і распаўсюджанне земляробства і жывёлагадоўлі, пачатак фарміравання сучасных этнасаў.

Пачатак 2-га тысячагоддзя – VIII / VII ст. да н.э. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі, распаўсюджанне старажытных металічных вырабаў, росквіт здабычы крэменю шахтавым спосабам.

VIII/VII ст. да н.э. – V ст. н.э. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі, выцясненне крамянёвых прылад працы і зброі жалезнымі вырабамі, будаўніцтва ўмацаваных паселішчаў — гарадзішчаў, разлажэнне першабытнаабшчыннага ладу.

VIII ст. да н.э. – IV/V ст. н.э. На паўночным усходзе Беларусі жылі плямёны днепра-дзвінскай археалагічнай культуры.

VIIст. да н.э. – IV/ V ст. н.э. Паўночна-Заходнюю і Сярэднюю Беларусь засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі.

VII – III ст. да н.э. Паўднёвую і часткова Цэнтральную Беларусь засялялі плямёны мілаградскай культуры.

III ст. да н.э. – II ст. н.э. Поўдзень Беларусі засялялі плямёны зарубінецкай культуры.

II – IV стст. Паўднёвы захад Беларусі займала гота-гепідскае насельніцтва вельбарскай культуры.

II – V стст. Паўднёвы ўсход Беларусі займалі плямёны кіеўскай культуры, якіх частка навукоўцаў лічыць старажытнаславянскімі.

V – VIII стст. Рассяленне ў Паўднёва-Заходняй Беларусі плямён раннеславянскай пражскай культуры

V – VIII стст. Пераважную большасць тэрыторыі Беларусі засялялі плямёны банцараўскай і калочынскай культур.

VIII – X стст. Існаванне на тэрыторыі Беларусі ўсходнеславянскіх племянных аб'яднанняў — крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў.

859 г. – першае ўпамінанне пра крывічоў.

862 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Полацк (Полотеск, Полотьск) і яго воласць. Пачатак дзяржаўнасці на беларускіх землях.

882 г. – князь Алег захапіў Кіеў – “маці гарадам рускім”

885 г. – першае ўпамінанне пра радзімічаў.

907 г. Удзел крывічоў і радзімічаў у паходзе кіеўскага князя Алега на Царград (Канстанцінопаль).

947 г. – першае ўпамінанне дрыгавічоў (“другувітаў”) у кнізе Канстанціна Парфірароднага “Аб народах”.

980 г. (па іншых звестках – 970 г.). Першае летапіснае паведамленне пра самастойныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі – Полацкае княства і Тураўскае зямлю.

980 г. (паводле "Аповесці аб мінулых часах"). Захоп Полацка наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам, забойства полацкага князя Рагвалода, паланенне Рагнеды.

980 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Тураў.

983 г. Першае ўпамінанне ў летапісах яцвягаў.

984 г. Паход кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча на радзімічаў. Бітва на р. Пяшчань.

988 г. Прыняцце хрысціянства ў Кіеве.

988 – 1015 гг. Княжанне ў Тураве Святаполка Уладзіміравіча.

992 г. Утварэнне епархіі ў Полацку.

1000 г. Смерць Рагнеды Рагвалодаўны, полацкай князёўны, кіеўскай княгіні, манашкі Анастасіі.

1001 г. Смерць полацкага князя Ізяслава. Пачатак барацьбы Полацкага княства з Кіевам.

1003 – 1044 гг. Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча

1009 г. Першае ўпамінанне Літвы ў пісьмовых крыніцах.

1019 гг. Першыя летапісныя звесткі пра г. Берасце (Брэст).

1019 г. Бітва на р.Альце

1021 г. Паход полацкага князя Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад, Бітва на р. Судаміры

1044 – 1101 гг. Княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча (Чарадзея).

1054 г. Канчатковы падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную,

1055 – 1060 гг. Будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.

1066 г. Захоп полацкім князем Усяславам Брачыславічам Ноўгарада.

1067 г., сакавік – Першыя летапісныя звесткі пра Менск (Меньск, Менеск)

1067 г., ліпень – Першыя летапісныя звесткі пра Оршу (Рьша).

1067 г. Бітва на р. Няміга паміж войскамі Яраславічаў і полацкага князя Усяслава Брачыславіча.

1068 – 1069 гг. Княжанне ў Кіеве Усяслава Полацкага.

1069 г. – бітва на р. Гзені.

1078 г. Першыя звесткі ў пісьмовых крыніцах пра гарады Лагойск і Лукомль (Чашніцкі р-н).

1078 – 1086 гг. Княжанне ў Тураве Яраполка Ізяславіча.

1097 г. – з’езд паўднёварускіх князёў у Любечы

1097 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Пінск (Пінеск).

1100 – 1150 гг. Вылучэнне Друцкага, Ізяслаўскага і Лагойскага удзельных княстваў з Полацкай зямлі.

1100 – 1150 гг. Заснаванне ў Бельчыцах (каля Полацка) Барысаглебскага манастыра.

1101 – 1119 гт. Княжанне ў Менску Глеба Усяславіча.

1102 г. Заснаванне г. Барысава (паводле вызначэння В.Тацішчава).

Каля 1104 – 23 мая 1167 гг. Жыццё і дзейнасць найпадобнай Ефрасінні Полацкай, ігуменні манастыра св. Спаса

1105 г. Паход кааліцыі паўднёварускіх князёў на Менск.

1116 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Слуцк (Случеск).

1127 г. Паход кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча на Полацкую зямлю.

1127 г. Першыя летапісныя звесткі пра гарады Гародню (Городень) і Клецк (Клеческ).

Каля 1130 – каля 1182 гг. Жыццё і творчасць Кірыла Тураўкага, епіскапа, пісьменніка і прамоўцы, дзеяча ўсходнеславянскай культуры.

1142 г. Першыя летапісныя звесткі пра гарады Гомель (Гомій) і Рагачоў.

1147 г. Першыя летапісныя звесткі пра г. Брагін (Брягін).

1147 г. Сабор рускіх епіскапаў паставіў Клімента Смаляціча мітрапалітам у Кіеве

Каля 1150 г. Жыццё і дзейнасць Іаана (Івана), полацкага дойліда, выдатнага прадстаўніка полацкай архітэктурнай школы.

1150 – 1200 гг. Вылучэнне Віцебскага ўдзельнага княства з Полацкай зямлі.

1150 – 1200 гг. Вылучэнне Пінскага ўдзельнага княства з Тураўскага княства.

1150 – 1200 гг. Будаўніцтва ў Гародні Барысаглебскай (Каложскай) царквы.

1127 г. першае ўпамінанне г. Барысава ў «Лаўрэнцьеўскім летапісе».

1128 г. першае ўпамінанне г. Гародні (Гродна) у «Іпацьеўскім летапісе».

1130 – 1182 гг. жыццё і дзейнасць Кірылы Тураўскага – асветніка, епіскапа, прамоўцы.

1142 г. першае ўпамінанне г. Гомеля ў «Кіеўскім летапісе».

1149 г. апошняе ўпамінанне ў летапісах дрыгавічоў.

1-я палова XII ст. вылучэнне Друцкага, Ізяслаўскага і Лагойскага ўдзельных княстваў з Полацкай зямлі.

1-я палова XII ст. заснаванне ў Бельчыцах (каляг. Полацка) Барысаглебскага манастыра.

Сярэдзіна XII ст. жыццё і дзейнасць Іаана, полацкага дойліда, выдатнага прадстаўніка полацкай архітэктурнай школы.

1152 – 1161 гг. будаўніцтва ў г. Полацку Спаса-Ефрасіннеўскага храма мясцовым дойлідам Іаанам паводле заказу Ефрасінні Полацкай.

1158 – 1162 гг. княжанне ў г. Тураве Юрыя Яраславіча, прадстаўніка мясцовай княжацкай дынастыі.

Каля 1158 г. Кірыла быў пастаўлены тураўскім епіскапам

1159 г. першае ўпамінанне г. Чачзрска ў «Іпацьеўскім летапісе».

1161 г. Ефрасіння навечна падаравала крыж царкве Спаса

1162 г. апошняе ўпамінамне ў летапісах крывічоў.

1169 г. апошняе ўпамінанне ў летапісах радзімічаў.

1171 г. полацкі князь Рагвалод Барысавіч загадаў высекчы крыж на камені.

1160 г. вылучэнне Слуцкага ўдзельнага княства з Тураўскай зямлі.

1180 г. утварэнне Мсціслаўскага ўдзельнага княства.

1180-я гг. будаўніцтва Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў г. Гародні.

1199 г. утварэнне Галіцка-Валынскага княства, у склад якога ў XIII ст. уваходзілі паўднёва-заходнія землі Беларусі.

пачатак XIII ст. – Берасцяная грамата з Мсціслава, у якой ідзе гутарка пра пшаніцу на 4,5 грыўні

1201 г. заснаванне г. Рыгі.

1202 г. утварэнне ў Прыбалтыцы Ордэна мечаносцаў.

1203 г. першая сутычка палачан з крыжакамі каля крыжацкіх крэпасцяў Ікскуль і Гольм.

1203 – 1216 гг. барацьба полацкага князя Уладзіміра супраць нямецкіх рыцараў.

1206 – 1208 гг. барацьба кукенойскага князя Вячкі з крыжакамі. Падзенне крэпасці Кукенойс.

1209 г. захоп і разбурзнне крыжакамі г. Герцыке.

1210 г. мірны дагавор паміж полацкім князем Уладзімірам і рыжскім архіепіскапам Альбертам аб выплаце г. Полацку даніны лівамі.

1212 г. мірны дагавор г. Полацка з г. Рыгай аб свабодным плаванні купцоў па Заходняй Дзвіне.

1216 г. – смерць полацкага князя Ўладзіміра.

1223 г. – Бітва з татарамі на р.Калцы.

1229 г. гандлёвы дагавор гарадоў Смаленска,Полацка і Віцебска з Рыгай і Готландам – «Смаленская гандлёвая праўда».

1236 г. разгром літоўцамі нямецкіх рыцараў пад г. Шаўляем.

1237 г. разгром валынскім князем Даніілам Раманавічам нямецкіх рыцараў пал г. Драгічынам.

1237 г. аб'яднанне Ордэна мечаноснаў з Тэўтонскім ордэнам і - заснаванне Лівонскага ордэна.

1238г. разром мангола-татарамі паўднёварускіх князёў на рацэ Сіці.

15 ліпеня 1240 г. перамога наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча над шведскім войскам на р.Няве. Удзел Якава Палачаніна ў складзе дружыны наўгародскага князя.

1242 г. перамога Аляксандра Неўскага над крыжакамі на Чудскім возеры.

1252 г. першае ўпамінанне г. Ваўкавыска ў «Іпацьеўскім летапісе».

1252 г. першае ўпамінанне г. Слоніма і г. Новагародка ў «Іпацьеўскім летапісе».

канец XIII ст. – Берасцяная грамата з Віцебску, у якой Сцяпан просіць Няжылу купіць яму “жыта за 6 грыўняў”

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]