Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

13. Методыка даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі

Віды даведак аб прававых актах. Методыка выканання асобных відаў бібліяграфічных даведак аб прававых актах: тэматычных; якія ўдакладняюць звесткі аб публікацыях пра­вавых актаў, іх выданнях і вытрымках з тэкстаў; адрасна-бібліяграфічных. Методыка выканання фактаграфічных даве­дак аб нормах права.

Асаблівасці выканання тэматычных бібліяграфічных даве­дак па розных галінах сацыяльнай сферы і сацыяльна-гумані­тарных навук, у тым ліку беларусазнаўчай тэматыкі.

Методыка выканання даведак, якія ўдакладняюць біблія­гра­фічныя звесткі аб сацыяльна-гуманітарных дакументах.

Віды фактаграфічных даведак сацыяльна-гуманітарнай тэ­ма­тыкі, крыніцы іх выканання.

14. Інфармацыйныя рэсурсы па мастацтве

ў дапамогу карыстальнікам-прафесіяналам

Задачы і функцыі рэтраспектыўнай бібліяграфічнай інфар­ма­цыі па мастацтве. Асноўныя спажыўцы інфармацыі ў Рэс­пуб­ліцы Беларусь і іх інфармацыйныя перавагі. Віды першас­най і другаснай інфармацыйнай прадукцыі па мастацтве. Электронныя рэсурсы па мастацтве.

15. Інфармацыйныя рэсурсы па мастацтве

ў дапамогу карыстальнікам-непрафесіяналам

Асноўныя групы спажыўцоў інфармацыі па мастацтве ў не­прафесійных відах дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Зада­чы рэкамендацыйнай інфармацыйна-бібліяграфічнай дзей­нас­ці па мастацтве. Асноўныя тэарэтычныя праблемы галі­новай бібліяграфічнай дзейнасці. Віды першаснай і другаснай інфармацыйнай прадукцыі па мастацтве.

16. Інфармацыйныя рэсурсы

па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве

ў дапамогу карыстальнікам-прафесіяналам

Асноўныя задачы і функцыі інфармацыйнай дзейнасці ў дапамогу навуковым, творчым, адукацыйным і іншым відам у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства. Групы спажыўцоў гэтай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Асноў­ныя віды першасных і другасных інфармацыйных рэсурсаў у РБ і РФ. Электронныя рэсурсы па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве.

17. Інфармацыйныя рэсурсы

па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве

ў дапамогу карыстальнікам-непрафесіяналам

Асноўныя задачы і функцыі інфармацыйнай дзейнасці ў дапамогу непрафесіяналам у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства. Групы спажыўцоў галіновай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Віды першаснай і другаснай інфарма­цыйнай прадукцыі.

18. Дыска-, фонаграфічныя рэсурсы

як частка інфармацыйных рэсурсаў па мастацтве

Паняцці “нотаграфічныя і фонаграфічныя рэсурсы”. Віды дыскаграфічнай, фонаграфічнай і нотаграфічнай прадукцыі. Электронныя рэсурсы па музыцы.

19. Фільмаграфічныя рэсурсы

як частка інфармацыйных рэсурсаў па мастацтве

Паняцце “фільмаграфічныя і відэаграфічныя рэсурсы”. Ві­ды фільмаграфічных і відэаграфічных рэсурсаў.

Аўтаматызаваныя бібліятэчна-

інфармацыйныя сістэмы і сеткі

20. Бібліятэка як аб’ект аўтаматызацыі

Кампанентная структура бібліятэкі і АБІС. Сістэмны па­ды­ход да аўтаматызацыі бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў.

Паняцце бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў, падпра­цэ­саў, аперацый, стадый, якія падвяргаюцца аўтаматызацыі.

Асноўныя тэхналагічныя бібліятэчныя працэсы: камплек­та­ванне, апрацоўка (каталагізацыя), захоўванне, інфарма­цый­на-бібліяграфічнае абслугоўванне, бібліятэчнае абслугоўван­не.

Працэсы кіравання бібліятэкай.

Мадэліраванне як метад аналізу і выбару параметраў буду­чай АБІС. Схемы-алгарытмы аперацый, тэхналагічныя карты і тэхналагічныя інструкцыі.

21. Інфармацыйнае забеспячэнне АБІС

Склад і роля інфармацыйнага забеспячэння (ІЗ) АБІС. Ві­ды інфармацыі, якія цыркулююць у АБІС.

Фарматы АБІС. Структура фарматаў: даныя, палі, запісы, фай­лы, базы і банкі даных.

Віды фарматаў.

Камунікатыўныя фарматы: агульная характарыстыка.

Базы даных, якія выкарыстоўваюцца ў АБІС: віды, асаблі­васці і структура.

Патрабаванні да ІЗ АБІС.

22. Аўтарытэтныя/нарматыўныя файлы

як адзін са сродкаў лінгвістычнага забеспячэння АБІС

Прызначэнне мовы аўтарытэтных/нарматыўных файлаў.

Склад аўтарытэтных файлаў.

Міжнародныя і нацыянальныя службы аўтарытэтных фай­лаў. Фарміраванне банка аўтарытэтных файлаў.

Тэхналогія стварэння і ўводу ў АБІС бібліяграфічных запі­саў з аўтарытэтным кантролем.

23. Асноўныя тыпы камп’ютэрных сетак

Азначэнне паняцця “камп’ютэрная сетка”. Рэсурсы сеткі. Лакальныя і глабальныя камп’ютэрныя сеткі і іх асноўныя адрозненні. Аднарангавыя сеткі і сеткі на аснове сервера. Прызначэнне сервера, віды спецыялізаваных сервераў.

Р А З Д З Е Л IІ

ДЫСЦЫПЛІНЫ СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЙ

Бібліятэчнае абслугоўванне дзяцей і юнацтва

1. Значэнне і задачы бібліяграфіі літаратуры

для дзяцей і юнацтва

Бібліяграфія літаратуры для дзяцей і юнацтва – сас­таў­ная частка бібліяграфіі, яе спецыфічныя рысы. Значэнне біблія­графіі літаратуры для дзяцей і юнацтва ў фарміраванні духоўных патрэбнасцей, гарманічным развіцці асобы, рашэн­ні найважнейшых задач адраджэння нацыянальнай культуры.

Спецыфічныя рысы бібліяграфіі літаратуры для дзяцей і юнацтва, абумоўленыя задачамі выхавання, сацыяльна-псіха­ла­гічнымі асаблівасцямі школьнікаў.

Прафесійныя патрабаванні да бібліёграфа дзіцячай і юнац­кай літаратуры. Роля бібліяграфіі ў павышэнні якаснага ўзроў­ню работы бібліятэк, якія абслугоўваюць дзяцей і юнацтва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]