Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

10. Класіфікацыя кнігагандлёвых бібліяграфічных дапаможнікаў

Класіфікацыя кнігагандлёвых бібліяграфічных дапамож­ні­каў па структуры і форме выдання (кнігагандлёвы паказаль­нік літаратуры, кнігагандлёвы спіс літаратуры, кнігагандлёвы бібліяграфічны плакат, кнігагандлёвая бібліяграфічная карта­тэ­ка, кнігагандлёвае бібліяграфічнае перыядычнае выданне), па храналагічнай прымеце, па мэтавым прызначэнні, па чы­тацкім прызначэнні (кнігагандлёвае, рэкламнае), па змесце, па выдавецкай прыналежнасці.

Значэнне класіфікацыі для ўдасканалення падрыхтоўкі і выдання кнігагандлёвых бібліяграфічных дапаможнікаў.

11. Кнігагандлёвая бібліяграфічная прадукцыя

Бібліяграфічныя дапаможнікі выдавецтваў, кнігагандлёвых арганізацый і аптовых прадпрыемстваў (планы выпуску вы­да­вецтваў, зводныя планы выпуску выдавецтваў, планы рэ­дак­цыйнай падрыхтоўкі выдавецтваў, “Бланк для заказов”, рэкламныя праспекты, спісы выданняў да памятных дат, выдавецкія каталогі, каталогі выдавецтваў і кнігагандлёвых прадпрыемстваў, “Каталог наличия оптовой базы...” і інш.).

Бібліяграфічныя дапаможнікі, якія складаюцца ў кніжных ма­газінах. Значэнне кнігагандлёвай бібліяграфічнай прадук­цыі і яе месца ў інфармаванні спажыўца аб кнігах.

12. Кнігагандлёвае бібліяграфічнае абслугоўванне

Асноўныя кірункі кнігагандлёвага бібліяграфічнага абслу­гоў­вання. Значэнне даведачна-бібліяграфічнай работы кніга­гандлёвага прадпрыемства і яе тэхналогія. Роля рэкламна-бібліяграфічнай работы (масавай, групавой, індывідуальнай) у інфармаванні спажыўцоў. Аператыўна-бібліяграфічная ра­бо­та па давядзенні інфармацыі аб творах друку да кніга­прадаўцаў.

13. Арганізацыя і тэхналогія букіністычнага гандлю

Задачы і асноўныя метады букіністычнага гандлю.

Гандлёвы тэхналагічны працэс у букіністычным гандлі. Яго змест, структура і асаблівасці. Асноўныя формы гандлё­ва­га тэхналагічнага працэсу ў букіністычным гандлі (трады­цыйная, камісійная, абменная, аўкцыённая).

Букіністычная інфармацыя як сродак фарміравання кніга­гандлёвага асартыменту. Яе месца ў сучасным букіністыч­ным гандлі.

14. Таварныя ўласцівасці і якасці букіністычнай кнігі

Паняцце “ўласцівасць” як філасофская катэгорыя. Тавар­ныя ўласцівасці кнігі ў працэсе таварнага прапанавання на букіністычным рынку. Семіётычныя (рэчавыя, матэрыяль­ныя) і семантычныя (сэнсавыя, нематэрыяльныя) таварныя ўласцівасці кнігі. Падзел таварных уласцівасцей кнігі на прасторавыя і часавыя, пастаянныя і пераменныя.

Таварныя якасці букіністычнай кнігі. Экземплярныя асаб­лі­васці таварных якасцей букіністычнай кнігі (аўтограф, пера­плёт уладальніка, ступень зношанасці ці зачытанасці, традыцыя валодання кнігай і інш.).

Дзейнасць бібліятэк па арганізацыі вольнага часу

1. Асноўныя этапы станаўлення дзейнасці бібліятэк

па арганізацыі вольнага часу

Адукацыя і ўзнікненне сацыяльна-культурных супольнас­цей у ХVІІІ ст. Грамадска-адукацыйны рух і арганізацыя вольнага часу ў Расіі і Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

Характарыстыка сацыяльна-культурных працэсаў савецка­га і постсавецкага перыядаў.

Сучасныя канцэпцыі развіцця дзейнасці па арганізацыі воль­нага часу.

2. Дзейнасць па арганізацыі вольнага часу

як састаўляючая сацыяльна-культурнай дзейнасці. Эвалюцыя яе тэрмінасістэмы

Абумоўленасць узнікнення дыялектыкі развіцця паняцця “са­цыяльна-культурная дзейнасць”, яго пераемнасць з шэра­гам папярэдніх тэрмінаў.

Функцыі і прынцыпы сацыяльна-культурнай дзейнасці і іх праяўленне ў дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу.

Псіхолага-педагагічныя асновы дзейнасці па арганізацыі вольнага часу як фактар павышэння яе выніковасці ў працы з рознымі сацыяльнымі групамі.

Арганізацыя вольнага часу (дасуг) як сучаснае паняцце, якое сфарміравалася ў перыяд індустрыяльнага і постіндус­трыяль­нага развіцця грамадства.

Сацыяльна-культурная сфера – адзін з важнейшых прыя­ры­тэ­таў дзяржаўнай культурнай палітыкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]