Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

Агульныя патрабаванні да дзяржаўнага экзамену па бібліяграфазнаўстве

Дзяржаўны экзамен – гэта падвядзенне вынікаў навучання выпускніка, праверка яго тэарэтычнай і практычнай пад­рых­тоў­кі да прафесійнай бібліяграфічнай дзейнасці. Ён право­дзіц­ца па агульнапрафесійных і спецыяльных інфармацыйна-бібліяграфічных дысцыплінах, па кожнай з якіх уключаны га­лоў­ныя пытанні, а таксама па дысцыплінах спецыялізацый.

Пры вывучэнні аўтаматызаваных бібліятэчна-інфарма­цый­ных сістэм неабходна звярнуць увагу на спецыфіку бібліягра­фіч­най дзейнасці (працэсаў бібліяграфавання, бібліяграфіч­на­га пошуку, бібліяграфічнага абслугоўвання) у аўтаматызава­ным рэжыме.

Пры падрыхтоўцы студэнтаў да экзамену па раздзеле “Тэо­рыя, арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці” не­аб­ходна звярнуць асаблівую ўвагу на пытанні, звязаныя з формамі, тыпамі, жанрамі бібліяграфічнай прадукцыі; на функцыянальную, кампанентную і відавую структуры біблія­гра­фічнай практычнай дзейнасці; на структуру і змест раз­віц­ця бібліяграфазнаўства як навукі аб бібліяграфіі. З аргані­за­цыі і тэхналогіі бібліяграфічнай работы ў бібліятэцы неаб­ход­на ведаць методыку і тэхналогію працэсаў бібліяграфа­ван­ня, бібліяграфічнага абслугоўвання і бібліяграфічнага по­шу­ку, арганізацыю ДБА, пытанні кіравання і арганізацыі бібліяграфічнай работы бібліятэк Беларусі і іншых краін.

Пры вывучэнні інфармацыйна-бібліяграфічных курсаў трэ­ба найперш усвядоміць спецыфіку інфармацыйных патрэб­нас­цей розных катэгорый карыстальнікаў, склад дакумент­ных патокаў і масіваў, характар інфармацыйна-бібліяграфіч­на­га забеспячэння розных галін ведаў і сфер грамадскай прак­тыкі, асаблівасці арганізацыі, методыкі і тэхналогіі ін­фар­ма­цыйна-бібліяграфічнага забеспячэння навукова-тэхніч­на­га і медыцынскага комплексу, сацыяльна-гуманітарнага і мастацка-эстэтычнага комплексаў.

Р А З Д З Е Л І

АГУЛЬНАПРАФЕСІЙНЫЯ І СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Тэорыя, арганізацыя

і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці

1. Бібліяграфія як галіна грамадскай дзейнасці

Узнікненне і трансфармацыя паняцця “бібліяграфія”. Су­час­ныя ўяўленні аб бібліяграфіі, бібліяграфічнай дзейнасці. Да­кументаграфічны, кагнітаграфічны і іншыя падыходы да раз­гляду бібліяграфіі (бібліяграфічнай дзейнасці) як грамад­скай з’явы.

Бібліяграфічная інфармацыя як разнавіднасць сацыяльнай інфармацыі і як крытэрый (прынцып) адмежавання бібліягра­фіч­ных з’яў ад небібліяграфічных. Бібліяграфічная інфарма­цыя і бібліяграфічныя веды (В.А.Факееў). Непарыўная сувязь бібліяграфічнай інфармацыі з тэкстам і адчужанасць ад яго (Н.А.Сляднева). Прагнозная, латэнтная, афінная, постэды­цый­­ная бібліяграфічная інфармацыя (бібліяграфія).

Роля бібліяграфіі ў развіцці грамадства. Уплыў гісторыка-культурных, сацыяльна-эканамічных, тэхналагічных, навуко­вых фактараў на асаблівасці яе развіцця.

2. Функцыянальная структура бібліяграфіі

Канцэпцыі функцыянальнай дапаможнасці і самастойнасці бібліяграфіі (бібліяграфічнай інфармацыі) як грамадскай з’я­вы.

А.П.Коршунаў аб асноўных грамадскіх функцыях біблія­гра­фіі. Дваістасць бібліяграфічнай інфармацыі як адлюстра­ван­не дваістасці адносін “дакумент – спажывец інфармацыі”. Фарміраванне бібліяграфічных (дакументальна-бібліяграфіч­ных) патрэбнасцей (агульных, групавых, індывідуальных). Адпа­веднасці паміж асноўнымі дакументальна-бібліягра­фіч­ны­мі патрэбнасцямі і асноўнымі характарыстыкамі дакумен­таў. Пошукавая, камунікатыўная і ацэначная – асноўныя (сут­нас­ныя) функцыі бібліяграфічнай інфармацыі. Знешнія функ­цыі бібліяграфічнай інфармацыі.

Якасці бібліяграфічнай інфармацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]