Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

14. Методыка даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў эканамічнай інфармацыі

Методыка выканання фактаграфічных даведак па эканомі­цы. Асаблівасці пошуку азначэнняў эканамічных тэрмінаў, звестак аб датах і падзеях эканамічнай гісторыі і сучаснага эканамічнага жыцця, персанальнай інфармацыі аб вучоных-эканамістах і дзеячах эканомікі, звестак аб суб’ектах гаспада­ран­ня, парадку ажыццяўлення эканамічных дзеянняў, статыс­тыч­ных даных, звестак аб цэнах і курсах валют, вакансіях працоўных месцаў і інш.

Метадычныя асаблівасці выканання тэматычных бібліягра­фіч­ных даведак па эканоміцы. Асноўныя групы крыніц пошу­ку дакументаў па актуальных праблемах эканамічнай тэорыі і практыкі, эканамічнай гісторыі і гісторыі эканамічнай думкі, міжгаліновых і галіновых эканоміках. Забеспячэнне крыніца­знаў­чага аспекту пошуку. Крыніцы пошуку дакументаў па эканоміцы бібліятэчнай справы, інфармацыйнай і бібліягра­фіч­най дзейнасці.

Асаблівасці ўдакладнення бібліяграфічных звестак аб асоб­ных відах эканамічных дакументаў. Методыка выканан­ня адрасна-бібліяграфічных даведак па эканоміцы.

Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства

1. Сістэма краязнаўчых каталогаў і картатэк

Краязнаўчыя каталогі і картатэкі, іх функцыянальныя асаб­лівасці, тэхналогія фарміравання ў карткавай і электроннай формах. Каталог мясцовых дакументаў. БД па краязнаўстве. Бібліяграфічныя і фактаграфічныя краязнаўчыя картатэкі: пры­значэнне, віды, тэматыка. Асаблівасці краязнаўчых ката­логаў і картатэк бібліятэк розных тыпаў.

2. Зводны краязнаўчы каталог

Спецыфіка фарміравання зводнага краязнаўчага каталога. Тэхналогія стварэння зводных краязнаўчых каталогаў у карткавай і электроннай формах. Выкарыстанне “Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь” (Мінск, 1994).

3. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд бібліятэкі

Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд: прызначэнне, камплектаванне, структура. Дакументная фактаграфічная ба­за “Народны архіў”. Тэматычныя папкі і альбомы газетных выразак. Асаблівасці КДБФ бібліятэк розных тыпаў. Выкары­стан­не сучасных інфармацыйных тэхналогій пры фарміра­ванні краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага фонду.

4. Электронныя краязнаўчыя

інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк

Электронны каталог (краязнаўчых і мясцовых дакумен­таў). Падбазы краязнаўчых і мясцовых дакументаў як кампа­нент электроннага каталога бібліятэк. Краязнаўчыя базы да­ных: бібліяграфічныя, фактаграфічныя, паўнатэкставыя, кам­бі­наваныя. Прадстаўленне электронных краязнаўчых інфар­ма­цый­ных рэсурсаў на сайтах бібліятэк. Электронныя края­знаў­чыя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк Беларусі на сучас­ным этапе.

5. Падрыхтоўчы і аналітычны этапы складання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

Характарыстыка асноўных тэхналагічных працэсаў пад­рых­тоўчага этапу: выбар тэмы з улікам сацыяльна-экана­міч­ных і культурных патрэб развіцця рэгіёна (краю) і краязнаў­ча­га руху, вызначэнне тэрытарыяльных меж мясцовасці, вы­ву­чэнне тэмы, яе бібліяграфічнай забяспечанасці, распрацоў­ка плана-праспекта дапаможніка, асноўныя і дадатковыя кры­ніцы выяўлення дакументаў.

Асноўныя працэсы аналітычнага этапу: агульны бібліягра­фіч­ны аналіз дакументаў, састаўленне бібліяграфічнага апі­сан­ня, асаблівасці анатавання і індэксавання, састаўленне бібліяграфічных запісаў. Асаблівасці апісання і анатавання фрагментаў тэкстаў, прысвечаных краю, у дакументах больш шырокага зместу (беларусазнаўчага, галіновага і інш.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]