Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

10. Тэорыя і методыка сацыяльнай работы бібліятэкі як адзін з кірункаў бібліятэказнаўства

Клопат аб людзях з абмежаванымі псіхафізічнымі магчы­мас­цямі як важнейшая задача сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Сучаснае разуменне сацыяльнай работы бібліятэк. Сацыяль­ная работа як від дзейнасці публічных і спецыяльных біб­лія­тэк. Аб’екты сацыяльнай работы бібліятэк (інваліды, зняво­ле­ныя, пенсіянеры і іншыя групы насельніцтва).

Распрацоўка “сацыянамічнага бібліятэказнаўства” (А.Я.Ша­пашнікаў). Асноўныя кірункі сацыянамічнага бібліятэказнаў­ства: дэфекталагічнае, пенітэнцыярнае, геранталагічнае, ме­ды­­цынскае.

11. Бібліятэчнае абслугоўванне інвалідаў

Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання інвалідаў у Рэс­пуб­ліцы Беларусь. Спецыялізаванае бібліятэчнае абслугоў­ван­не інвалідаў. Спецыяльныя бібліятэкі для інвалідаў, іх задачы і функцыі. Роля публічных бібліятэк у абслугоўванні розных груп інвалідаў. Стварэнне безбар’ернага бібліятэч­на­га асяроддзя. Месца бібліятэк у працэсе навучання і выха­ван­ня дзяцей з асаблівасцямі псіхафізіялагічнага развіцця.

Узаемадзеянне спецыяльных бібліятэк з таварыствамі інва­лі­даў і іншымі грамадскімі арганізацыямі. Формы і метады са­­­цыяльнай работы бібліятэк. Новыя інфармацыйныя тэхна­ло­гіі ў бібліятэчным абслугоўванні інвалідаў. Іх роля ў пашы­рэн­ні інфармацыйнага асяроддзя. Выкарыстанне рэсурсаў Internet.

12. Арганізацыя бібліятэчнага абслуговання састарэлых людзей

Пажылыя і састарэлыя людзі як асобая катэгорыя кары­сталь­нікаў бібліятэк. Фізіялагічная і псіхалагічная характа­рыс­тыка людзей пажылога ўзросту. Тыпы чытачоў. Чытанне пажылых і састарэлых людзей як аб’ект навуковых даследа­ван­няў.

Роля публічных бібліятэк у арганізацыі абслугоўвання па­жы­лых і састарэлых асоб. Арганізацыя пазастацыянарных формаў абслугоўвання, дастаўка кніг на дом. Камфортнасць абслугоўвання. Удзел бібліятэк у рэспубліканскіх і рэгіяналь­ных мэтавых праграмах па падтрымцы пажылых і састарэлых людзей.

13. Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання хворых людзей у лячэбных установах. Бібліятэрапія

Бібліятэкі пры лячэбных установах, іх функцыі. Выяўленне асоб, якія маюць патрэбу ў бібліятэчным абслугоўванні. Арга­­нізацыя бібліятэчнага абслугоўвання шпіталізаваных хво­­рых. Абслугоўванне медыцынскага персаналу.

Бібліятэрапія як спецыфічны метад уздзеяння на чытанне. Выбар неабходнай літаратуры і тактыкі ажыццяўлення біб­лія­тэрапеўтычнага ўздзеяння. Патрабаванні да спецыяліста-бібліятэрапеўта.

14. Бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне зняволеных

З’яўленне турэмных бібліятэк у канцы XVIII ст. (ЗША). “Адзіночныя” турмы. Гуманныя адносіны да зняволеных у Расіі. Пасведчанні аб стварэнні турэмных бібліятэк у афіцый­ных інструкцыях і палажэннях першай паловы XIX ст. Абме­жа­ванне круга чытання зняволеных. Умовы ўтрымання зня­во­леных, якія дазваляюць ім выкарыстоўваць кнігі і біблія­тэ­кі для самаадукацыі. Пагаршэнне ўмоў утрымання асуджаных пасля падзей Кастрычніка 1917 г. Работа турэмных бібліятэк у савецкі час. Забеспячэнне літаратурай заняткаў са зняволе­ны­мі, семінараў сацыяльна-прававых ведаў. Выкарыстанне біб­ліятэк зняволенымі ў самаадукацыйных і рэкрэацыйных мэ­тах. Асаблівасці дзейнасці турэмных бібліятэк у постсавец­кі перыяд.

Фарміраванне культуры чытання зняволеных. Прыцягнен­не зняволеных да работы бібліятэк.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]