Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

14. Арганізацыйна-тэхналагічныя асаблівасці бібліятэчна-бібліяграфічнага фандрэйзінгу

Праграмна-мэтавы падыход як аснова стварэння арганіза­цый­най структуры бібліятэчна-бібліяграфічнага фандрэйзін­гу. Напрамкі арганізацыі фандрэйзінгу ў бібліятэках. Мэты і задачы службы фандрэйзінгу ў бібліятэцы. Патрабаванні да арганізацыі і тэхналогіі работы супрацоўнікаў.

Сутнасць і значэнне планавання дзейнасці па пошуку паза­бю­джэтных крыніц фінансавання. Віды планаў бібліятэчна-бібліяграфічнага фандрэйзінгу.

Крыніцы пазабюджэтнага фінансавання бібліятэк: агуль­ная характарыстыка і класіфікацыя. Тэхналогія пошуку звес­так аб патэнцыяльных спонсарах і грантадаўцах.

Структура бібліятэчна-бібліяграфічнага праекта. Разлік каш­тарыса бібліятэчна-бібліяграфічнага праекта: методыка, па­трабаванні. Справаздачнасць па выніках рэалізацыі біблія­тэч­на-бібліяграфічных праектаў і мэтавых праграм.

Інфармацыйнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага

і медыцынскага комплексу

1. Асаблівасці тэхналогіі вытворчасці бібліяграфічнай прадукцыі па прыродазнаўстве, тэхніцы,

сельскай гаспадарцы, медыцыне

Азначэнне тэхналагічных працэсаў падрыхтоўкі бібліягра­фічнай прадукцыі.

Асноўныя тэхналагічныя працэсы вытворчасці бібліягра­фічнай прадукцыі па НТіМК, сувязі з агульнай методыкай бібліяграфавання.

Падрыхтоўчы этап стварэння бібліяграфічных паказаль­ні­каў. Асаблівасці адбору дакументаў, абумоўленыя спецыфі­кай галіны, крыніц інфармацыі, прызначэннем розных відаў бібліяграфічнай прадукцыі.

Спецыфіка аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі навукова-тэхнічнай інфармацыі і яе віды. Асаблівасці анатавання і рэферыравання навукова-тэхнічнай, сельскагаспадарчай і ме­ды­цынскай літаратуры ў залежнасці ад галіновай прыналеж­нас­ці, тэматыкі, мэтавага прызначэння, відаў і іншых харак­та­рыстык дакументаў. Заключны этап падрыхтоўкі бібліягра­фіч­ных паказальнікаў. Аўтаматызаваныя тэхналогіі падрых­тоў­кі бібліяграфічнай прадукцыі.

2. Інфармацыйныя рэсурсы, якія адлюстроўваюць тэхнічныя нарматыўна-прававыя акты (тнпа)

Віды ТНПА і іншых нарматыўна-тэхнічных дакументаў у біб­ліятэках. Катэгорыі стандартаў. Дзейнасць Беларускага дзяр­жаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) па стварэнні інфармацыйна-бібліяграфічных рэ­сур­саў у традыцыйнай і электроннай формах, якія адлюс­троў­ваюць усе ТНПА, што дзейнічаюць, заменены ці адме­не­ны. Структура каталогаў ТНПА і інфармацыйных зборнікаў. Магчымасці правядзення розных відаў пошуку.

Паказальнікі новых паступленняў у фонд ТНПА. Каталогі прадукцыі. Паказальнікі адмененых дакументаў.

Характарыстыка электронных інфармацыйных рэсурсаў. Асаблівасці ІПС “Стандарт” як сістэмы, якая забяспечвае інфар­мацыйны пошук ТНПА Беларусі, міждзяржаўных і між­народных дакументаў і стварэнне ўласных пошукавых сістэм.

3. Інфармацыйныя паслугі ў галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі

Інфармацыйныя патрэбнасці спецыялістаў у ТНПА. Мэты выкарыстання дакументаў у навуковай, вытворчай, вучэбнай, сацыяльнай сферах.

Цэнтры аказання інфармацыйных паслуг у галіне ТНПА. Наменклатура паслуг РНТБ, БелДІСС, БелДІМ, абласных філіялаў РНТБ, прадпрыемстваў і арганізацый. Каардынацыя, кааперацыя на рынку інфармацыйных паслуг.

Тэхналогія інфармацыйнага абслугоўвання спецыялістаў. Віды іх запытаў. Методыка выканання даведак. Масавае, групавое і індывідуальнае інфармаванне карыстальнікаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]