Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

7. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат дзіцячай бібліятэкі

Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат (КДБА) дзі­ця­чай бібліятэкі: паняцце, функцыянальнае прызначэнне. Струк­тура КДБА, формы існавання яго кампанентаў.

Краязнаўчая сістэматычная рэкамендацыйная картатэка – аснова ўсёй краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай дзей­нас­ці дзіцячай бібліятэкі. Тэхналогія яе фарміравання. Крыні­цы выяўлення, прынцыпы адбору і віды адлюстроўвае­мых дакументаў.

Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд (КДБФ) дзіця­чай бібліятэкі: прызначэнне, камплектаванне, структура.

Фонд неапублікаваных краязнаўчых бібліяграфічных дапа­мож­нікаў дзіцячай бібліятэкі: прызначэнне, адбор біблія­графічных матэрыялаў, іх фарміраванне.

8. Сістэма краязнаўчых рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў для дзяцей

Структура сістэмы краязнаўчых рэкамендацыйных біб­лія­­графічных дапаможнікаў для дзяцей. Традыцыйныя і но­выя формы, тыпы, жанры выданняў краязнаўчай бібліяграфіі літа­ратуры для дзяцей і кіраўнікоў дзіцячага чытання на су­час­ным этапе. З’яўленне новай праблематыкі ў выданні края­знаў­чых бібліяграфічных дапаможнікаў, арыентаванай на за­бес­пячэнне разнастайных краязнаўчых патрэбнасцей чыта­чоў.

Дасканала сфарміраваная сістэма краязнаўчых рэкаменда­цый­ных бібліяграфічных дапаможнікаў – важны фактар фар­мі­равання інфармацыйных краязнаўчых патрэбнасцей і біб­лія­графічных запытаў дзяцей і кіраўнікоў дзіцячага чытання.

Выкарыстанне краязнаўчых рэсурсаў Internet.

9. Спецыфіка тэхналогіі і методыкі падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў для дзяцей

Асноўныя тэхналагічныя этапы падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў для дзяцей. Тэхналагічныя і метадычныя асаблівасці на падрыхтоўчым, аналітычным, сінтэтычным і заключным этапах падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Крытэрыі адбору дакументаў. Групоўка бібліяграфічных запісаў. Методыка састаўлення дапаможных паказальнікаў (геаграфічнага, персаналій).

Асаблівасці тэхналогіі і методыкі складання папулярных краязнаўчых дапаможнікаў.

10. Асноўныя кірункі краязнаўчай дзейнасці дзіцячых бібліятэк

Адметнасці краязнаўчай дзейнасці дзіцячых бібліятэк у па­раў­нанні з бібліятэкамі для дарослых. Педагагічны характар іх краязнаўчай дзейнасці.

Важнейшая праблематыка краязнаўчай дзейнасці дзіцячых бібліятэк на сучасным этапе. Масавыя формы работы, індывідуальнага падыходу ў краязнаўчай дзейнасці на су­час­ным этапе.

Фарміраванне, арганізацыя і вывучэнне краязнаўчага фон­ду – важны кірунак краязнаўчай дзейнасці дзіцячай бібліятэ­кі.

Каардынацыя краязнаўчай дзейнасці дзіцячых бібліятэк з іншымі ўстановамі і арганізацыямі на ўзроўні планавання, аба­гульнення і распаўсюджання перадавога вопыту, правя­дзен­ня даследаванняў краязнаўчых інфарма­цыйных патрэб­нас­цей дзяцей і кіраўнікоў дзіцячага чытання, павышэння кваліфікацыі кадраў, якія займаюцца краязнаўчай дзейнасцю.

11. Тэарэтычныя пытанні развіцця

інфармацыйнай культуры на сучасным этапе

Асноўныя фактары, якія вызначылі ўзнікненне феномена інфармацыйнай культуры. Распрацоўка навукоўцамі ўяўлен­няў аб інфармацыйнай культуры як галіне культуры, звязанай з фарміраваннем ведаў, уменняў, якасцей асобы, груп і ў цэлым грамадства.

Характарыстыка разнастайных падыходаў да вызначэння паняцця “інфармацыйная культура”.

12. Культура чытання – састаўная частка агульнай

і інфармацыйнай культуры школьніка

Выхаванне ў дзяцей патрэбнасці ў чытанні як каштоўнасці, духоўнага патэнцыялу грамадства. Кніга як крыніца інфарма­цыі і ведаў у развіцці асобы дзіцяці.

Культура чытання як комплекс уменняў і навыкаў работы з кнігай, як неабходная састаўная частка культуры інтэлек­туаль­най працы, навучання і самаадукацыі. “Дзіцячыя кара­ні” функцыянальнай непісьмен­насці.

Асноўныя паказчыкі вывучэння ўзроўню культуры чытан­ня, вызначаныя спецыялістамі. Узаемасувязь культуры чы­тан­ня з бібліяграфічнай культурай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]