Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

4. Інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па медыцыне ў Беларусі

Роля РНМБ у стварэнні сістэмы бібліяграфічнай прадукцыі па медыцыне і абслугоўванні карыстальнікаў. Відатыпалагіч­ныя, жанравыя, тэматычныя асаблівасці развіцця ІБР па медыцыне.

Цэнтры падрыхтоўкі бібліяграфічнай прадукцыі па меды­цы­не на сучасным этапе. Стварэнне сістэмы навукова-меды­цын­скай інфармацыі. Праблемы каардынацыі і кааперыра­ван­ня ў падрыхтоўцы ІБР па медыцыне і ахове здароўя. Біб­лія­графічная, рэфератыўная і аглядная інфармацыйная пра­дук­цыя. Бібліяграфічная інфармацыя на старонках перыядыч­ных выданняў. Электронныя ІБР па медыцыне, створаныя ў Беларусі. Забеспячэнне доступу да сусветных інфармацый­ных рэсурсаў па медыцыне.

5. Дакументныя інфармацыйныя рэсурсы ў галіне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу (нТіМк)

Галіновыя асаблівасці дакументных інфармацыйных рэ­сур­саў. Відавы склад дакументных інфармацыйных рэсурсаў у залежнасці ад мэты стварэння, асаблівасцей узнікнення. Уласцівасці галіновых дакуметных рэсурсаў.

Заканамернасці развіцця дакументных інфармацыйных рэ­сур­саў галіновага характару. Навукаметрычны і маркетын­га­вы аналіз дакументных інфармацыйных рэсурсаў НТіМК і практычнае выкарыстанне яго вынікаў для стварэння біблія­гра­фічнай прадукцыі і абслугоўвання карыстальнікаў.

Дакументны інфармацыйны паток у галіне НТіМК Бела­ру­сі, яго характарыстыка па тыпавідавых, тэматычных, храна­ла­­гічных, моўных, аўтарскіх і іншых крытэрыях.

6. Інфармацыйныя патрэбнасці спецыялістаў

у галіне НТіМК

Механізм фарміравання, азначэнне і асноўныя віды інфар­ма­цыйных патрэбнасцей у галіне НТіМК. Структура інфар­ма­цыйных патрэбнасцей спецыялістаў на агульнадзяржаў­ным, тэрытарыяльным, галіновым, групавым і індывідуаль­ным узроўнях. Фактары, якія ўплываюць на інфармацыйныя патрэбнасці спецыялістаў НТіМК і вызначаюць іх змест і дынаміку. Інфармацыйныя патрэбнасці спецыялістаў розных сфер дзейнасці НТіМК: навука, тэхніка, вытворчасць, невыт­вор­чая сфера – і іх адметнасць.

Класіфікацыя спецыялістаў як спажыўцоў інфармацыі ў галінах НТіМК.

7. Інфармацыйныя рэсурсы і паслугі расійскіх федэральных цэнтраў інфармацыі і бібліятэк

Структура інфармацыйных рэсурсаў Дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (ДСНТІ): мэты стварэння і прынцыпы функцыянавання. Састаў ДСНТІ.

Дзейнасць універсальных, шматгаліновых і галіновых цэнт­раў інфармацыі па падрыхтоўцы бягучай інфармацыйнай прадукцыі аб неапублікаваных дакументах, стандартах, па­тэн­тах, прамысловых каталогах, электронных выданнях.

Дзейнасць галіновых бібліятэк як федэральных цэнтраў інфармацыі па стварэнні бягучай падсістэмы ІБР. Інфарма­цый­ная прадукцыя галіновых цэнтраў НТІ. Спецыялізацыя, каардынацыя і кааперацыя іх дзейнасці.

8. Патрэбнасці ў дакументнай сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі

Сферы выкарыстання сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі ў грамадстве. Дыферэнцыяцыя карыстальнікаў сацыяльна-гу­ма­нітарнай інфармацыі з улікам структуры сацыяльнай сфе­ры і матываў выкарыстання інфармацыі.

Структура патрэбнасцей у сацыяльна-гуманітарнай інфар­ма­цыі. Патрэбнасці ў дакументах рознага зместу, розных відаў і крыніцазнаўчага значэння, пэўнай светапогляднай на­кі­раванасці, створаных у розныя гістарычныя перыяды. Ін­шыя прыметы дыферэнцыяцыі патрэбнасцей у сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі.

Спецыфіка патрэбнасцей карыстальнікаў сацыяльна-гума­ні­тарнай інфармацыі з прафесійнымі, адукацыйнымі і са­мааду­ка­цыйнымі матывамі. Вывучэнне патрэбнасцей у даку­мент­най сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]