Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

3. Бібліяграфічная практычная дзейнасць

Бібліяграфічная практычная дзейнасць у структуры біблія­гра­фічнай дзейнасці. Асноўныя рысы бібліяграфічнай прак­тыч­най дзейнасці.

Бібліяграфічная практычная дзейнасць як аб’ект дыферэн­цыя­цыі. Кампанентная (унутраная) структура бібліягра­фіч­най практычнай дзейнасці. Суб’ект бібліяграфічнай дзейнасці як яе асноўны сістэмаўтваральны кампанент. Яго сувязі з іншымі кампанентамі (мэтамі, аб’ектамі, працэсамі, сродкамі і вынікамі). Бібліёграф-прафесіянал як асноўны суб’ект біб­лія­графічнай практычнай дзейнасці.

Відавая структура і асноўныя напрамкі рэальнага ўвасаб­лен­­ня з’яў бібліяграфічнай практыкі.

4. Бібліяграфічная прадукцыя як адзін з вынікаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасці

Вынікі ва ўнутранай структуры бібліяграфічнай практыч­най дзейнасці, сувязь з асноўнымі бібліяграфічнымі працэса­мі. Бібліяграфічная прадукцыя як асноўны вынік працэсу бібліяграфавання.

Бібліяграфічнае паведамленне як элемент бібліяграфічнай інфармацыі. Бібліяграфічны запіс як фіксаваная форма існа­ван­ня бібліяграфічнага паведамлення і структурная адзінка любога бібліяграфічнага дапаможніка (бібліяграфічнага даку­мен­та). Структура бібліяграфічнага запісу. Бібліяграфічны да­паможнік як асноўны спосаб існавання і сродак распаўсю­джван­ня дакументаванай бібліяграфічнай інфармацыі. Фор­мы, тыпы, жанры бібліяграфічных дапаможнікаў.

Шматаспектная (блочна-фасетная) класіфікацыя бібліягра­фіч­най прадукцыі. Віды бібліяграфічных дапаможнікаў па грамадскім прызначэнні, функцыянальна-мэтавай прымеце, змесце аб’ектаў бібліяграфавання, метадах бібліяграфавання.

5. Інстытуцыяльныя (арганізацыйна-ведамасныя) віды бібліяграфіі

Від бібліяграфіі і відавая класіфікацыя як навуковая праб­ле­ма. А.П.Коршунаў аб патрабаваннях, якім павінна адпавя­даць дасканалая відавая класіфікацыя. Арганізацыйна-веда­мас­ная прымета як адна з падстаў для выдзялення відаў бібліяграфіі.

Сацыяльныя інстытуты сістэмы дакументных камуніка­цый, у межах якіх ствараюцца, кумулююцца, распаўсю­джваюц­ца дакументы. Спецыфіка бібліяграфіі (бібліяграфіч­най дзейнасці) як сацыяльнага інстытута сістэмы дакумент­ных камунікацый. Яе арганізацыйная аформленасць у межах розных сацыяльных інстытутаў і ўтварэнне інстытуцыяльных відаў бібліяграфіі: бібліятэчная бібліяграфія, выдавецкая біб­лія­графія, кнігагандлёвая бібліяграфія, навукова-інфарма­цый­ная бібліяграфія, архіўная бібліяграфія і інш. Кароткая характарыстыка названых відаў.

6. Бібліяграфазнаўства як сістэма навуковых ведаў

Бібліяграфазнаўства як сукупнасць навуковых ведаў аб біб­лія­графіі. Функцыі бібліяграфазнаўства. Узаемаадносіны з бібліяграфічнай практычнай дзейнасцю.

Структура бібліяграфазнаўства (аспектны і аб’ектны кірун­кі дыферэнцыяцыі). Характарыстыка асноўных раздзелаў біб­лія­графазнаўства: тэорыі, гісторыі, арганізацыі, тэхналогіі (методыкі), метадалогіі. Узаемасувязі бібліяграфазнаўства з сумежнымі навуковымі дысцыплінамі. Кірункі развіцця су­час­нага бібліяграфазнаўства ў Беларусі і Расіі. Вядучыя вучо­ныя-бібліяграфазнаўцы.

7. Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці

Аб'ектыўныя фактары, якія ўплываюць на актывізацыю супрацоўніцтва ў галіне бібліяграфіі. Дзейнасць асноўных міжнародных арганізацый у галіне бібліяграфіі (ЮНЕСКА, ІФЛА, ФІД, ІСО). Найважнейшыя міжнародныя праграмы ў галіне інфармацыйнай і бібліяграфічнай дзейнасці (НІП, УБУ і міжнародная праграма МАRС, універсальная перадача даных і тэлекамунікацый ІДТ). Бібліяграфічныя праблемы праграмы ЮАП (усеагульная даступнасць выданняў). Пра­гра­мы ЮНЕСКА “Памяць свету” і “Інфармацыя для ўсіх”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]