Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

Навукова-метадычная дзейнасць бібліятэк

1. Сiстэма кнiгазнаўчых ведаў

Тэарэтычныя праблемы кнiгазнаўства. Аб’ект, прадмет, склад, структура кнiгазнаўства. Структура кнiгазнаўчых ве­даў: узроўнi i змест. Фундаментальныя і прыкладныя аспекты кнiгазнаўчых ведаў.

Развiццё метадалагiчных уяўленняў у кнiгазнаўстве: уклад В.Г.Анастасевiча, М.Н.Куфаева, Н.М.Лiсоўскага, А.М.Лавягi­на, А.І.Барсука, І.Е.Баранбаўма i сучасных прадстаўнiкоў кнi­га­знаўчай думкi ў развiццё тэорыi i метадалогii кнiгазнаўства. Парадыгмы кнiгазнаўства: iнфaрмацыйная, культуралагiчная, кагнiтaлaгiчная, аксiялагiчная, фенаменалагiчная, мастацтва­знаў­чая і iнш.

Кнiгазнаўства ў сiстэме навук.

2. Метaдaлогiя I метaды кнiгазнаўства

Агульныя фiлaсофскiя пaдыходы да вызначэння кнiгазнаў­ча­га метаду. Сутнасць метадаў кнiгазнаўства. Суадносiны тэо­рыi i метaду. Усеагульныя, агульныя і спецыяльныя мета­ды ў кнiгазнаўстве. Структурна-тыпалагiчны метад у кнiга­знаў­стве i яго спецыфiка. Выкарыстанне тыпалагiчнага мета­ду для пазнання кнiгi, яго адрознене ад метаду класiфiкацыi. Крытэрыi тыпалогii кнiгi. Бiблiятыпалогiя як навуковы кi­рунак сучаснага кнiгазнаўства.

Метады пазнання кнiгi i iх выкарыстанне ў метадычнай дзей­насці бібліятэк.

3. Фенаменалогiя кнiгi

Вызначэнне фенаменалогii. Сутнасць феномена “кнiга”. Кнi­га як тэарэтыка-гнасеалагiчны i iнтэлектуальна-духоўны феномен, як унiверсум культуры, як сацыяльна-псiхалагiчны феномен.

Вызначэнне, уласцiвacцi, функцыi кнiгi як аб’екта пазнан­ня i кнiгазнаўчай катэгорыi. Падыходы да азначэння кнiгi. Змест кнiгазнаўчай катэгорыi “кнiга”. Паняццi: састаў, струк­тура, змест кнiгi, функцыi кнiгi. Кнiга ў кантэксце паняццяў “кантэкст”, “тэкст”, “твор”, “выданне”.

Змест i функцыi кнiгi ў кантэксце законаў кнiжнай статыкi i кнiжнай дынамiкi. Законы кнiжнай статыкi i кнiжнай дына­мiкi. Вучэннi кнiжнай статыкi i кнiжнай дынамiкi. Функцыi i ўласцiвасцi кнiгi.

4. Тэарэтыка-метадалагічныя праблемы

кніжнай культуры

Паняцці “кніжная культура”, “выдавецкая культура”, “куль­тура кнігі”, “мастацтва кнігі”: іх сутнасць і адрозненне. Дыялагічнасць кнігі і яе цэласнасць. Функцыянальныя пады­ходы да разглядання цэласнасці кнігі.

Структура сістэмы “кніжная культура”. Культура кнігі як увасабленне духоўнай культуры і мастацтва пэўнай эпохі.

5. Паняце “метадалогія” і яго азначэнне

ў дачыненні да бібліяграфічнай метадалогіі

Метадалогія навуковага пазнання бібліяграфічнай дзейнас­ці і метадалогія (метады) прадметнай, практычнай дзейнасці. Тры пункты гледжання аб спецыяльных метадах бібліяграфа­знаўства. Функцыі бібліяграфічнай метадалогіі (нарматыўна-арганізуючая, філасофская, светапоглядная, гнасеалагічная, тэхналагічная, рэфлексная) і іх сутнасць.

6. Агульнае ўяўленне аб навуцы

Чым адрозніваецца навуковая дзейнасць ад іншых відаў дзей­насці чалавека. Азначэнне паняцця “навука”. Структур­ныя кампаненты навукі. Мэты, функцыі і вынікі навуковай дзейнасці. Формы пазнання, іх спецыфіка. Віды навуковых дасле­даванняў. Бібліяграфазнаўства ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук.

7. Філасофскія законы, прынцыпы і катэгорыі пазнання

і іх трактоўка ў дачыненні да пазнання бібліяграфіі

Тры ўсеагульных законы развіцця і пазнання. Дыялектыч­ныя прынцыпы пазнання (адлюстраванне, усебаковасць, дэ­тэр­мінізм, супярэчнасць, адзінства аналізу і сінтэзу і інш.). Прын­цыпы сінергетыкі і іх трактоўка ў дачыненні да пазнан­ня бібліяграфіі як сістэмы; фенаменалогія і герменеўтыка, іх сутнасць.

8. Прынцып узыходжання ад абстрактнага

да канкрэтнага, яго сутнасць

Дакументаграфічная канцэпцыя А.П.Коршунава, заснава­ная на прынцыпе ўзыходжання ад абстрактнага да канкрэт­нага. Сутнасць бібліяграфіі, яе метасістэма, аб’ект.

Мэта бібліяграфіі, яе функцыі, вядучая катэгорыя, сістэм­на-дзейнасны падыход.

9. Навуковае даследаванне ў метадалагічным асэнсаванні

Працэсуальныя элементы навуковага даследавання: выбар тэ­мы (актуальнасць, сацыяльны заказ, супярэчлівая сітуа­цыя), фармуліроўка праблемы. Выбар рэпрэзентатыўнага аб’ек­та даследавання і інш. Прадметныя элементы навукова­га даследавання: аб’ект, прадмет, мэты, задачы, структура, агульналагічныя і агульнанавуковыя метады даследавання.

10. Агульнанавуковыя метады

і іх выкарыстанне ў бібліяграфазнаўстве

Гістарычныя метады (гісторыка-параўнальны, гісторыка-хра­налагічны, гісторыка-функцыянальны), сістэмны метад, дзей­насны падыход (метад), метад класіфікацыі, бібліягра­фіч­нага мадэлявання, кантэнт-аналіз, бібліяметрычны метад. Асаблівасці іх выкарыстання ў бібліяграфічных даследаван­нях.

11. Бібліяграфічны метад і яго спецыфіка

Метады навукова-практычнай бібліяграфічнай дзейнасці: біб­ліяграфічнае згортванне інфармацыі, бібліяграфічны по­шук, спосаб групоўкі бібліяграфічных запісаў, метады інфар­ма­вання, бібліяграфічнай рэкамендацыі. Паняцце “бібліягра­фіч­ная арыентацыя” як усеагульны метад бібліяграфіі.

12. Бібліяграфічныя законы, заканамернасці і прынцыпы

Погляды М.Г.Вохрышавай на структуру законаў і зака­на­мер­насцей, якія ўздзейнічаюць на бібліяграфію. Законы, за­кана­мернасці і прынцыпы бібліяграфіі ў дакументаграфічнай канцэпцыі А.П.Коршунава. Асноўны закон, заканамернасці і прынцыпы бібліяграфіі ў кагніталагічнай канцэпцыі В.А.Фа­кеева. Заканамернасці і прынцыпы бібліяграфіі ў трактоўцы М.Г.Вохрышавай.

13. Інфармацыйна-кнігазнаўчая канцэпцыя бібліяграфіі

Погляды А.І.Барсука і Э.К.Бяспалавай на сутнасць біблія­гра­фіі, яе аб’ект. Метасістэма бібліяграфіі, агульная функ­цыя. Узаемасувязь бібліяграфіі з навукай, метадалагічныя асновы канцэпцыі, азначэнне паняцця “бібліяграфія”.

14. Інфармацыйна-культуралагічная

і кагнітаграфічная канцэпцыі бібліяграфіі

Параўнальны аналіз культуралагічнай і кагнітаграфічнай кан­цэпцый з пункту гледжання метасістэмы бібліяграфіі, яе сутнасці і статуса, аб’екта, вынікаў бібліяграфіі. Метадалагіч­ныя асновы і канцэпцыі, функцыянальная структура. Вяду­чыя вучоныя, якія прымалі ўдзел у распрацоўцы гэтых кан­цэпцый.

ЛІТАРАТУРА

Р а з д з е л І. Агульнапрафесійныя

і спецыяльныя дысцыпліны

Тэорыя, арганізацыя

і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці

Библиотечное дело: терминологический словарь / Рос. гос. б-ка. – 3-е изд., перераб. и доп. – М., 1997. – 168 с.

Вохрышева, М.Г. Библиографоведение на границе веков. методологические аспекты / М.Г.Вохрышева // Библиогр. – 1999. – № 6. – С. 3–14.

Вохрышева, М.Г. Теория библиографии: учеб. пособие / М.Г.Вохрышева. – Самара, 2004. – 367 с.

ГОСТ 7.0–99. СИБИД. Информационно-библиотечная дея­тель­ность, библиография. Термины и определения. – (СТБ ГОСТ 7.0–2004. СИБИД. Информационно-библиотечная дея­тель­ность, библиография. Термины и определения). – Введ. 1.06.2000. – Мн., 1999. – 23 с.

Зыгмантовіч, С.В. Універсальныя бібліяграфічныя дапа­мож­ні­кі / С.В.Зыгмантовіч // Бібліяграфічныя дапаможнікі Бе­ла­русі ў 2001–2005 гадах: агляды: дадатак да “Паказальні­ка бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі. 2005”. – Мн., 2006. – С. 5–13.

Зыгмантовіч, С.В. Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфіч­най дзейнасці: вуч. дапам. / С.В.Зыгмантовіч. – Мн., 2006. – 324 с.

Коготков, Д.Я. Библиографическая деятельность библио­тек: организация, управление, технология: учебник / Д.Я.Ко­гот­ков. – СПб.: Профессия, 2004. – 304 с.

Коршунов, О.П. Библиографоведение. Общий курс: учеб. для вузов: в 2 ч. / О.П.Коршунов. – М., 2001. – Ч. 1–2.

Коршунов, О.П. Принципы библиографической деятель­нос­ти / О.П.Коршунов // Мир библиогр. – 2000. – № 5. – С. 11–13.

Краеведческие указатели и БД // Справочник библиографа. – 2-е изд., перераб. и доп. – СПб., 2003. – С. 420–431.

Краязнаўчая дзейнасць бiблiятэк: метад. рэкамендацыi / НБ Беларусi; склад. Р.М.Чыгірова, М.У.Сокал. – Мн., 1994. – 102 с.

Лявончыкаў, В.Е. Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і біб­лія­графічных тэрмінаў / В.Е.Лявончыкаў, Л.А.Дзямешка, Р.І.Са­матыя. – Мн., 2003. – 230 с.

Мамонтов, А.В. Краеведческая библиография: учебник / А.В.Ма­монтов, Н.Н.Щерба. – М., 1989. – С. 90–177.

Михлина, И.И. Основные понятия краеведческой библио­гра­фии: учеб.-метод. пособие / И.И.Михлина. – М., 2002. – 80 с.

Фокеев, В.А. Библиографическое знание и библиографи­чес­­кая информация / В.А.Фокеев // Библиогр. – 1993. – № 1. – С. 33–41.

Фокеев, В.А. Культурологическая концепция библиогра­фии / В.А.Фокеев // Библиогр. – 1994. – № 4. – С. 124–134.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]