Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

13. Бібліятэчна-бібліяграфічная і камп’ютэрная граматнасць школьнікаў як неабходныя састаўляючыя фарміравання інфармацыйнай культуры

Асноўныя ўзроўні бібліятэчна-бібліяграфічнай граматнас­ці, вызначаныя спецыялістамі. Бібліятэчна-бібліяграфічныя ве­ды, уменні і навыкі – неабходны кампанент вывучэння школьных дысцыплін.

Метадычнае забеспячэнне работы дзіцячых і школьных біб­ліятэк па фарміраванні інфармацыйнай культуры школь­нікаў.

Змест і аб’ём ведаў, уменняў і навыкаў школьнікаў розных узроставых груп адносна фарміравання інфармацыйнай куль­туры.

Камп’ютэрная граматнасць навучэнцаў – неабходная ўмо­ва эфектыўнага выкарыстання новых інфармацыйных тэхна­ло­гій у працэсе фарміравання інфармацыйнай культуры.

14. Фарміраванне інфармацыйнай культуры школьнікаў ва ўмовах сумеснай дзейнасці бібліятэкі і школы

Задачы фарміравання інфармацыйнай культуры школьні­каў у працэсе бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі. Су­пра­цоўніцтва школы і бібліятэкі як неабходная ўмова для раз­віцця ў дзяцей патрэбнасці ў інфармацыі і ведах. Свое­асаб­лівасць планавання і ўліку работы па фарміраванні інфар­мацыйнай культуры ва ўмовах школы і бібліятэкі. Фор­мы рэалізацыі праграм па фарміраванні інфармацыйнай куль­ту­ры навучэнцаў розных узростаў ва ўмовах узаемадзеяння бібліятэкі і школы.

Папулярызацыя бібліятэчна-бібліяграфічных і інфарма­цый­ных ведаў, уменняў і навыкаў. Роля настаўніка ў фармі­ра­ванні інфармацыйнай культуры школьніка.

Маркетынг бібліятэчнай справы

1. Дзяржаўная палітыка як інструмент

дзяржаўнага кіравання бібліятэкамі

Дзяржаўная палітыка як інструмент дзяржаўнага кіраван­ня, роля дзяржаўнай палітыкі ў развіцці бібліятэк: бібліятэка як суб’ект права; прававое забеспячэнне дзейнасці бібліятэк у РБ; бібліятэчнае заканадаўства – вертыкальная і гарызан­таль­ная структура; прававое забеспячэнне дзейнасці бібліятэк у замежных краінах (агульная характарыстыка).

2. Нарматыўна-прававая база бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці сучаснай бібліятэкі

Нарматыўна-прававая база сучаснай бібліятэкі як прававы алгарытм кіравання бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасцю: сістэма міжбібліятэчнай нар­матыўна-прававой дакументацыі; арганізацыя праваадносін паміж бібліятэкай і карысталь­ні­ка­мі; арганізацыйна-прававая рэгламентацыя сервісных кірун­каў, якасці бібліятэчнай, бібліяграфічнай, інфармацыйнай прадукцыі і паслуг бібліятэкі.

3. Тэхналагічны менеджмент як састаўная частка сістэмы ўпраўлення бібліятэкай

Тэхналагічны менеджмент як навука ўпраўлення: законы і заканамернасці.

Тэхналагічны бібліятэчны менеджмент (ТБМ): сутнасць і месца структуры бібліятэчнага менеджменту. Асноўныя па­няц­ці ТБМ.

Функцыянаванне бібліятэкі як тэхналагічнай сістэмы. Узае­ма­сувязь тэхналогіі, заданняў, структуры і метадаў.

Іерархічныя ўзроўні ўпраўлення бібліятэчна-бібліяграфіч­най тэхналогіяй.

Асноўныя катэгорыі тэхналагічнага менеджменту. Харак­та­рыстыка аб’ектаў і суб’ектаў ТБМ. Прынцыпы тэхналагіч­на­га менеджменту. Метады ТБМ: даследчыя, арганізацыйна-распарадчыя, эканамічныя, сацыяльна-псіхалагічныя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]