Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

12. Методыка падрыхтоўкі персанальных/біябібліяграфічных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

Мэтавае і чытацкае прызначэнне навукова-дапаможных і папулярных дапаможнікаў, іх тыпы і жанры (паказальнікі, агляды, спісы, даведнікі, слоўнікі і інш.) Прыметы адбору імён у персанальныя/біябібліяграфічныя краязнаўчыя дапа­мож­нікі ў залежнасці ад прыметы “сувязь асоба – край”. На­паўненне персанальных глаў, асаблівасці іншых структурных элементаў дапаможнікаў розных відаў, тыпаў і жанраў.

13. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве

Мэта, задачы даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання (ДБА) карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі. Вызначэнне абанентаў бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве бібліятэк розных тыпаў. Вывучэнне інфармацыйных патрэб абанентаў. Ажыццяўленне індывідуальнага падыходу да абанентаў з улікам іх узроўню пазнання краю. Тыпы даведак, крыніцы і тэхналогія іх выканання. Уласцівасці ДБА. Асноў­ныя тыпы бібліяграфічнага пошуку. Бібліятэчныя паслугі па задавальненні краязнаўчых запытаў. Вывучэнне даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве. Выкары­стан­не сучасных інфармацыйных тэхналогій пры ажыццяў­лен­ні даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карысталь­ні­каў краязнаўчай інфармацыі.

14. Краязнаўчае бібліяграфічнае інфармаванне

Мэта, задачы індывідуальнага, групавога і масавага біблія­гра­фічнага інфармавання карыстальнікаў краязнаўчай інфар­мацыі. Вызначэнне абанентаў бібліяграфічнага інфармавання па краязнаўстве бібліятэк розных тыпаў. Вывучэнне іх інфар­ма­цыйных патрэб. Асноўныя метады і формы работы з інды­ві­дуальнымі, групавымі і масавымі абанентамі. Вывучэнне краязнаўчага бібліяграфічнага інфармавання. Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Аўтаматызаваныя бібліятэчныя і інфармацыйныя сістэмы

1. Электронныя бібліятэкі

Паняцце электронных бібліятэк (ЭБ). Суадносіны паняц­цяў “лічбавая”, “віртуальная” і “электронная” бібліятэкі. Пе­ра­вагі ЭБ.

Класіфікацыя ЭБ. Статычныя і дынамічныя ЭБ: асаблівасці іх камплектавання.

Узаемадзеянне бібліятэк і выдавецтваў пры стварэнні ЭБ. Алічбоўка як адзін са спосабаў стварэння ЭБ. Патрабаванні да праграмна-тэхнічнага комплексу АБІС пры стварэнні ЭБ.

Нацыянальныя і міжнародныя праекты ЭБ.

Электронная бібліятэка “Памяць Беларусі”.

2. Праблемы ўдасканалення лінгвістычнага забеспячэння АБІС у Рэспубліцы Беларусь

Практыка распрацоўкі і выкарыстання лінгвістычных срод­каў у бібліятэках Беларусі: публічных, навуковых, спецыяль­ных навуковых, вучэбна-навуковых. Арганізацыйныя, наву­ко­выя, метадычныя праблемы стварэння і выкарыстання лінгвістычных сродкаў у бібліятэках Беларусі ва ўмовах іх карпаратыўнага ўзаемадзеяння. Праблемы стварэння нацыя­наль­ных аўтарытэтных баз даных.

3. Аўтарытэтны кантроль

і аўтарытэтныя базы даных у АБІС

Роля аўтарытэтнага кантролю ў стварэнні і эксплуатацыі бібліяграфічных баз даных. Склад аўтарытэтных баз даных, тыпы запісаў на імёны асоб, геаграфічных назваў і найменняў прадметаў.

4. Сістэмы кіравання базамі даных ( СКБД)

СКБД АБІС: прызначэнне, структура, арганізацыя. Харак­та­рыстыка СКБД, якія выкарыстоўваюцца ў АБІС: MS-SQL, Oracle, Sybase, CDS/ISIS і інш.

5. Арганізацыйна-кадравае забеспячэнне АБІС

Паняцце арганізацыйна-кадравага забеспячэння. Склад пер­саналу АБІС. Адміністратары БД. Сістэмныя адміністра­та­ры. Сістэмныя аналітыкі. Праграмісты. Інжынеры-электро­ні­кі. Аператары ПЭВМ. Намеснікі дырэктараў бібліятэк па інфармацыйных тэхналогіях, загадчыкі аддзелаў аўтаматы­за­цыі. Іх функцыянальныя абавязкі.

Арганізацыйна-тэхналагічная дакументацыя, якая рэгла­мен­туе работу персаналу ў аўтаматызаванай бібліятэчна-інфармацыйнай сістэме.

Арганізацыя работы аддзелаў аўтаматызацыі бібліятэк.

Падрыхтоўка кадраў для АБІС.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]