Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

9. Інавацыйны працэс у бібліятэцы

Змест і структура інавацыйнага працэсу ў бібліятэцы. Эта­пы інавацыйнага працэсу: інавацыя; вывучэнне бібліятэчна-бібліяграфічнай практыкі; пошук, выяўленне і вывучэнне навін; стварэнне навін.

Інавацыйны праект у бібліятэцы: віды, распрацоўка. Праект­ная работа як цыкл работ: этапы здзяйснення. Іна­ва­цый­ны праект – прызначэнне, характарыстыка, структура і асаблівасці складання і выкарыстання. Інавацыйны праект як дакумент знешняга інфармавання і ўнутранага выкарыстання. Экспертыза інавацыйных праектаў бібліятэкі. Фарміраванне праектных груп і асаблівасці работы бібліятэчнага персаналу ў праектных групах.

Рэалізацыя інавацый (прадукцыйныя, сервісныя, тэхнала­гіч­ныя, кіраўніцкія) у бібліятэцы. Асартыментная палітыка і стра­тэгія развіцця прадукцыйных змен.

10. Эфектыўнасць інавацый у бібліятэцы

Ацэнка эфектыўнасці інавацый. Змест паняццяў “эфект” і “эфектыўнасць”. Віды эфектыўнасці інавацый: сацыяльная, тэхнічная, эканамічная. Паказчыкі сацыяльнай, тэхнічнай і эка­намічнай эфектыўнасці. Метады ацэнкі эфектыўнасці інавацыйнай бібліятэчна-бібліяграфічнай прадукцыі і паслуг: экспертныя ацэнкі, матэматычнае мадэліраванне, метад па­раў­нання, метад тэорыі масавага абслугоўвання, метады ста­тыс­тычнага мадэліравання і інш. Асноўныя фактары, якія вызначаюць велічыню эканамічнай ацэнкі ўкаранення біблія­графічнай, інфармацыйнай прадукцыі/паслуг.

11. Тэарэтычныя пытанні бібліятэчнай статыстыкі

Змест паняцця “бібліятэчная статыстыка”. Асноўныя пады­хо­ды да вызначэння аб’екта бібліятэчнай статыстыкі. Біблія­тэч­ная справа як аб’ект бібліятэчнай статыстыкі (шырокі па­ды­ход). Структура бібліятэчнай статыстыкі: статыстыка біб­лія­тэчнай навукі (бібліятэказнаўства), статыстыка біблія­тэч­най працы (бібліятэчная дзейнасць), статыстыка бібліятэчнай адукацыі, статыстыка кіравання бібліятэчнай справай. Асноў­ныя задачы кожнага раздзела бібліятэчнай статыстыкі.

Бібліятэка як аб’ект вывучэння бібліятэчнай статыстыкі (вузкі падыход). Чатырохэлементная мадэль бібліятэ­кі як аснова да вызначэння раздзелаў бібліятэчнай статыстыкі: статыстыка сеткі бібліятэк; статыстыка бібліятэчнага фонду; статыстыка кантынгенту карыстальнікаў; статыстыка біблія­тэчных кадраў; статыстыка матэрыяльна-тэхнічнай базы.

12. Метадычныя аспекты бібліятэчнай статыстыкі

Статыстычнае даследаванне як інструмент кіравання. Эта­пы статыстычнага даследавання, асноўныя патрабаванні да яго.

Формы статыстычнага назірання: статыстычная справа­зда­ча, суцэльныя і выбіральныя статыстычныя агляды бібліятэк. Зводка статыстычных даных. Дзяржаўныя ўстановы (Міні­стэр­ства культуры, бібліятэкі – метадычныя цэнтры, Дзяр­жаў­ны камітэт па статыстыцы) як цэнтры па зборы і апрацоў­цы статыстычных даных. Аналіз статыстычных даных. Сістэ­ма паказчыкаў і адзінак уліку. Стандартызацыя ў галіне біблія­тэчнай статыстыкі.

13. Сутнасць і сацыяльныя асновы бібліятэчнага фандрэйзінгу

Вызначэнне тэрміна “бібліятэчны фандрэйзінг”. Мэты, за­да­чы і кірункі развіцця фандрэйзінгу як сацыяльнай з’явы. Тэрміналагічная сістэма бібліятэчна-бібліяграфічнага фанд­рэй­зін­гу.

Эвалюцыя і этапы развіцця бібліятэчнага фандрэйзінгу. Функцыі бібліятэчнага фандрэйзінгу. Метады бібліятэчнага фандрэйзінгу.

Бібліятэкі і сацыяльнае партнёрства: формы, этапы, узроў­ні ўзаемадзеяння. Асноўныя напрамкі фандрэйзінгавай дзей­нас­ці ў кантэксце рэалізацыі мэты і місіі функцыянавання біб­ліятэкі.

Сацыяльна-педагагічны патэнцыял бібліятэчна-бібліягра­фіч­­­нага праектавання. Класіфікацыя бібліятэчна-бібліягра­фіч­­­ных праектаў. Узроўні рэалізацыі мэтавых бібліятэчна-біб­­­ліяграфічных праграм. Бібліятэкі і дабрачыннасць: са­цыяль­ныя асновы ўзаемадзеяння. Прававое рэгуляванне біб­лія­тэчна-бібліяграфічнага фандрэйзінгу ў Рэспубліцы Бела­русь.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]