Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

9. Патрэбнасці ў эканамічнай інфармацыі

Карыстальнікі эканамічнай інфармацыі. Дыферэнцыяцыя карыстальнікаў эканамічнай інфармацыі ў сферы эканомікі (эканамічнай практыкі, эканамічнай навукі, эканамічнай аду­ка­цыі і самаадукацыі).

Структура патрэбнасцей у эканамічнай інфармацыі. Фактары, якія ўплываюць на патрэбнасці карыстальнікаў эканамічнай інфармацыі. Асаблівасці сучасных патрэбнасцей у эканамічнай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Спецыфіка патрэбнасцей у эканамічнай інфармацыі асоб­ных катэгорый карыстальнікаў з прафесійнымі, адукацый­нымі і самаадукацыйнымі мэтамі.

10. Інфармацыйныя рэсурсы па эканоміцы

Дыферэнцыяцыя інфармацыйных рэсурсаў па эканоміцы па змесце. Відавы склад інфармацыйных рэсурсаў па экано­міцы. Нарматыўна-прававыя акты ў складзе дакументных рэсурсаў па эканоміцы. Перыядычныя эканамічныя выданні, іх віды. Статыстычныя выданні па эканоміцы, іх віды. Электронныя інфармацыйныя рэсурсы па эканоміцы.

Дыферэнцыяцыя інфармацыйных рэсурсаў па эканоміцы па іншых прыметах.

11. Арганізацыя інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь

Дыферэнцыяцыя цэнтраў інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь з улікам сфер эканамічнай дзейнасці.

Цэнтры інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння ў Рэс­публіцы Беларусь сферы кіравання эканомікай; асобных галін эканомікі (вытворчай і невытворчай сфер); эканамічнай навукі, адукацыі і самаадукацыі. Асноўныя напрамкі іх дзей­насці.

12. Бібліяграфічныя рэсурсы па эканоміцы

Класіфікацыя бібліяграфічнай прадукцыі па эканоміцы ў адпаведнасці са структурай эканамічных навук, з улікам віда­во­га складу адлюстраваных дакументаў, па мэтавым прызна­чэнні, шырыні зместу і іншых прыметах.

Бібліяграфічныя рэсурсы Рэспублікі Беларусь па эканомі­цы. Крыніцы бягучай бібліяграфічнай інфармацыі па экано­мі­цы. Бібліяграфічныя БД і рэтраспектыўныя бібліяграфіч­ныя выданні па эканамічнай гісторыі і гісторыі эканамічнай думкі, міжгаліновых эканоміках, галіновых эканоміках (вы­твор­чай і невытворчай сфер).

Бібліяграфічная прадукцыя інфармацыйных цэнтраў і біб­ліятэк Расійскай Федэрацыі, іншых замежных краін як сродак забеспячэння патрэбнасцей карыстальнікаў эканамічнай інфар­мацыі Рэспублікі Беларусь.

13. Асаблівасці падрыхтоўкі бібліяграфічнай прадукцыі па эканоміцы

Асноўныя этапы падрыхтоўкі бібліяграфічнай прадукцыі па эканоміцы.

Асаблівасці рэалізацыі падрыхтоўчага, аналітычнага, сін­тэтычнага і заключнага этапаў падрыхтоўкі бібліяграфічных выданняў па эканоміцы. Спецыфіка вызначэння актуальнасці тэмы і мэтавага прызначэння бібліяграфічных выданняў па эканоміцы. Асноўнае кола крыніц выяўлення матэрыялу для падрыхтоўкі розных відаў бібліяграфічнай прадукцыі па эканоміцы. Асаблівасці анатавання нарматыўна-прававых ак­таў па эканоміцы, статыстычных выданняў, літаратуры аб перадавым эканамічным вопыце, даведачных, бібліяграфіч­ных выданняў і іншых відаў дакументаў па эканоміцы. Кры­тэ­рыі адбору эканамічных дакументаў у розныя віды біб­лія­гра­фічнай прадукцыі. Асаблівасці групоўкі дакументаў. Спе­цыфічныя дапаможныя паказальнікі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]