Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

4. Асартымент навукова-пазнавальных і даведачных кніг для дзяцей

Спецыфіка фарміравання асартыменту навукова-пазна­валь­ных кніг у кнігагандлёвых арганізацыях. Неабходнасць змен у прапорцыях асартыменту навукова-пазнавальных кніг. Серыйны асартымент навукова-пазнавальных кніг, яго функ­цыі.

Мэтазгоднасць уключэння ў дзіцячы асартымент кнігарняў новых формаў навукова-пазнавальных кніг для дзяцей роз­нага ўзросту.

Даведачныя выданні для дзяцей у фарміраванні асарты­мен­ту кнігарняў, іх тыпалогія.

5. Асартымент філасофскай, палітыка-прававой, ваенна-гістарычнай і эканамічнай кнігі

Асаблівасці фарміравання зместавага складу асартыменту філасофскай, палітыка-прававой, ваенна-гістарычнай і экана­мічнай кнігі айчыннымі і расійскімі выдавецтвамі. Відавы склад асартыменту. Выданні класічных філасофскіх твораў, рэлігійных тэкстаў, нарматыўна-прававых актаў, гістарычных дакументаў, мемуарнай літаратуры і твораў класікаў экана­міч­най думкі ў складзе асартыменту. Серыйныя выданні фі­ла­софскай, палітыка-прававой, ваенна-гістарычнай і экана­міч­най кнігі. Арыгінальныя айчынныя і перакладныя выданні ў складзе асартыменту.

6. Асартымент педагагічных, вучэбных і даведачных сацыяльна-гуманітарных кніг

Зместавы і відавы склад асартыменту педагагічных кніг, асаблівасці яго фарміравання айчыннымі і расійскімі выда­вецтвамі. Серыйныя выданні ў складзе асартыменту.

Відавы і зместавы склад асартыменту вучэбных сацыяль­на-гуманітарных кніг. Асаблівасці фарміравання асартымен­ту вучэбнай сацыяльна-гуманітарнай кнігі для навучальных устаноў агульнай сярэдняй, пачатковай прафесійнай, сярэд­няй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Серыйныя выданні. Праблема якасці вучэбных сацыяльна-гуманітарных выдан­няў. Перспектывы фарміравання асартыменту вучэбных вы­дан­няў. Асаблівасці фарміравання асартыменту вучэбнай са­цыяльна-гуманітарнай кнігі выдавецтвамі Рэспублікі Бела­русь і Расійскай Федэрацыі.

Відавы і зместавы склад асартыменту даведачнай сацыяль­на-гуманітарнай кнігі. Асаблівасці фарміравання асартымен­ту выданнямі айчынных і расійскіх выдавецтваў.

7. Таварны асартымент нотных выданняў

Паняцце “нотнае выданне”. Асноўныя кнігагандлёвыя кла­сі­фікацыі нотных выданняў. Відавая і тыпавая разнастай­насць нотных выданняў у асартыменце кнігагандлёвых арга­ні­зацый.

8. Таварны асартымент выданняў

выяўленчага мастацтва

Паняцце “выданне выяўленчага мастацтва”. Асноўныя кні­га­гандлёвыя класіфікацыі выданняў выяўленчага мастацтва. Відавая і тыпавая разнастайнасць выданняў выяўленчага мастацтва ў асартыменце кнігагандлёвай арганізацыі.

9. Сучасны стан кнігагандлёвай бібліяграфіі

Сістэма бібліятэчнай інфармацыі аб літаратуры, намечанай да выпуску (планы выпуску выдавецтваў, бюлетэнь “Бланк для заказов”, рэкламна-інфармацыйныя бюлетэні, прайс-ліс­ты і інш.).

Сістэма кнігагандлёвай бібліятэчнай інфармацыі аб літа­ратуры, якая выйшла з друку (“Новые книги”, “Книжное обозрение” і інш.).

Сістэма бібліятэчнай інфармацыі аб літаратуры, якая на­ліч­ваецца ў кнігагандлёвай сетцы (“Каталог наличия оптовой базы …”, “Книги поимённого учёта”, спісы літаратуры кніжных магазінаў, службовыя картатэкі кніжных магазінаў і інш.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]