Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

3. Суб’екты дзейнасці па арганізацыі вольнага часу

Разнастайнасць суб’ектаў дзейнасці па арганізацыі воль­на­га часу. Асоба як суб’ект дзейнасці па арганізацыі вольнага часу.

Сутнасць і тыпалогія сацыяльна-культурных інстытутаў. Сям’я як сацыяльна-культурны інстытут. Сродкі масавай інфармацыі і камунікацыі. Бібліятэкі як суб’екты культурна-адпачынкавай дзейнасці. Характарыстыка дзейнасці іншых устаноў сацыяльна-культурнага профілю. Сацыяльна-культур­ныя супольнасці і фарміраванні.

4. Тэхналогіі індустрыі дзейнасці ў сферы вольнага часу

Тэхналогіі як сродкі абмену чалавечымі здольнасцямі і па­трэб­насцямі культуры. Структура і функцыі сацыяльна-куль­тур­ных тэхналогій.

Метады і методыка агульнай сацыяльна-культурнай тэхна­логіі, іх праяўленне ў дзейнасці па арганізацыі вольнага часу.

Педагагічная прырода сацыяльна-культурных тэхналогій. Іх сутнасць і класіфікацыя.

Культуратворчыя і мастацка-развіццёвыя тэхналогіі. Рэк­рэ­а­тыўныя тэхналогіі. Рэкрэатыўныя функцыі вольнага часу.

Педагагічныя гульнявыя тэхналогіі. Адукацыйныя тэхна­ло­гіі. Сутнасць і класіфікацыя сацыяльна-абаронных і рэабі­лі­тацыйных тэхналогій.

5. Тэхналогія дзейнасці бібліятэк у сферы вольнага часу: агульныя пытанні

Тэарэтычнае і прыкладное значэнне паняцця “тэхналогія дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу”. Гісторыя развіцця тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі воль­нага часу. Характарыстыка сучасных канцэпцый тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Дзейнасць бібліятэк па арганізацыі вольнага часу як сацыяльна-педа­га­гіч­ная сістэма. Аб’екты і суб’екты тэхналогіі дзейнасці біб­лія­тэк па арганізацыі вольнага часу, прынцыпы і структура. Віды, тыпы і формы тэхналогій дзейнасці публічных і дзіцячых бібліятэк у сферы вольнага часу. Этапы тэхналогіі. Тэхналагічны працэс – аснова дзейнасці бібліятэк па аргані­зацыі вольнага часу. Арганізацыйная спецыфіка і метадычнае забеспячэнне тэхналогій дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Вопыт і праблемы выкарыстання вынікаў на­ву­ковых даследаванняў у распрацоўцы тэхналогій дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу.

6. Сацыяльна-педагагічныя асновы тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу

Сацыяльна-педагагічныя ўмовы тэхналогіі дзейнасці біб­лія­тэк па арганізацыі вольнага часу. Уплыў знешніх (аб’ек­тыў­ных) і ўнутраных (суб’ектыўных) фактараў на паводзіны карыстальнікаў ва ўмовах культурнага ўздзеяння. Характа­рыс­тыка аб’ектыўных сацыяльных умоў ажыццяўлення тэх­на­логіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Роля сацыяльнага асяроддзя ў распрацоўцы бібліятэчна-бібліягра­фіч­ных мерапрыемстваў па арганізацыі вольнага часу. Педа­гагічны патэнцыял публічнай работы бібліятэк.

Камунікатыўная спецыфіка тэхналогіі дзейнасці па аргані­за­цыі вольнага часу бібліятэчных устаноў. Бібліятэчныя зно­сі­ны як аснова развіцця відаў і формаў дзейнасці па арга­ні­за­цыі вольнага часу (зносіны ў структуры масавай, групавой і індывідуальнай работы з карыстальнікамі бібліятэк). Апа­срод­каваныя і неапасродкаваныя зносіны ў межах культурна-адпачынкавых бібліятэчна-бібліяграфічных праграм.

Сацыяльна-псіхалагічныя і тэрапеўтычныя асаблівасці зно­сін у кантэксце бібліятэчнай работы па арганізацыі вольнага часу. Метады рэгулявання камунікатыўнага працэсу дзей­нас­ці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]