Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

6. Сінтэтычны і заключны этапы складання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

Характарыстыка тэхналагічных працэсаў сінтэтычнага эта­пу: адбору дакументаў, групоўкі бібліяграфічных запісаў, састаў­лення дапаможных паказальнікаў. Выкарыстанне фар­маль­нага, змястоўнага і якаснага адбору ў бібліяграфічных дапаможніках розных відаў (навукова-дапаможных, папуляр­ных, мясцовых дакументаў). Патрабаванні да адбору новых публікацый з газет і рэтраспектыўнага адбору матэрыялаў з перыядычных выданняў. Характарыстыка груповак біблія­гра­фічных запісаў; адаптацыя структуры “Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (карта­тэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь” у дапаможніках асобных тыпаў.

Прызначэнне дапаможных паказальнікаў, іх віды.

Асноўныя тэхналагічныя працэсы заключнага этапу. Афарм­лен­не розных формаў краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.

7. Анатаванне краязнаўчых дакументаў

Віды анатацый: методыка анатавання, патрабаванні да скла­дання анатацыі, этапы анатавання. Асаблівасці аната­ван­ня дакументаў розных відаў. Выкарыстанне спецыфічных эле­ментаў анатацыі на краязнаўчыя дакументы.

8. Методыка індэксавання краязнаўчых дакументаў

Прадметызацыя. Алгарытм прадметызацыі дакумента. Пра­вілы фарміравання прадметных рубрык. Сістэматызацыя дакумента. Алгарытм сістэматызацыі дакументаў. Прыватная методыка сістэматызацыі краязнаўчых дакументаў. Каарды­нат­нае індэксаванне: методыка, алгарытм складання ключа­вых слоў, правілы фармулявання ключавых слоў.

9. Методыка падрыхтоўкі папулярных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

Мэтавае і чытацкае прызначэнне папулярных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, іх асноўныя тыпы і жанры, моўна-стылёвыя асаблівасці. Выкарыстанне разнастайных паз­на­вальных і інструкцыйна-метадычных звестак для сты­му­лявання чытання.

Метадычная характарыстыка універсальных і комплекс­ных рэтраспектыўных дапаможнікаў тыпу “Што чытаць аб краі” (“Край: мінулае і сучаснасць”), галіновых, тэматычных дапаможнікаў, календароў знамянальных і памятных дат. Асаб­лівасці адбору і бібліяграфічнай характарыстыкі даку­мен­таў, структуры дапаможнікаў, групоўкі бібліяграфічных запісаў, складу даведачна-метадычнага апарату. Выкарыстан­не фактаграфічных звестак.

10. Методыка падрыхтоўкі асобных жанраў краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

Метадычная характарыстыка асобных жанраў краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў: папулярнай краязнаўчай энцы­клапедыі, бібліяграфічнага нарыса, даведніка, хронікі і інш. Вырашэнне пытанняў меж тэрыторыі, адбору і біблія­гра­фічнай характарыстыкі дакументаў, суадносін бібліягра­фіч­най і фактаграфічнай інфармацыі, структуры дапаможні­каў, групоўкі бібліяграфічных запісаў, складу даведачна-ме­та­дычнага апарату, ілюстрацый і інш.

11. Методыка падрыхтоўкі навукова-дапаможных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

Мэтавае і чытацкае прызначэнне навукова-дапаможных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Абгрунтаванне выбару віду, тыпу і жанру дапаможніка. Асаблівасці падрых­тоў­кі універсальных бягучых паказальнікаў тыпу “Новая літа­ратура аб … вобласці”, рэтраспектыўных, галіновых і тэматычных дапаможнікаў. Метадычная характарыстыка агля­даў розных відаў. Патрабаванні да адбору, групоўкі даку­мен­таў, структуры дапаможнікаў, складу даведачна-метадыч­нага апарату. Удзел вучоных і спецыялістаў краязнаўства ў падрыхтоўцы бібліяграфічных дапаможнікаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]